Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— Бяжы за мной! Сховішча там, у двары.

Але я не думаў хавацца. Мне здавалася, што зенітчыку сорамна лезці ў нейкую шчыліну. Страху перад самалётамі я даўно ўжо не адчуваў. I таму па прывычцы пачаў шукаць ix у небе, каб адначасова паглядзець збоку, як страляюць нашы. Выбухі снарадаў убачыў адразу, a самалётаў угледзець не мог.

«Няўжо разрывы так далека ад цэляў? Вось жа партачы!» — лаяў я ў думках сваіх сяброў.

Першая бомба ўпала недзе ў канцы вуліцы Сталіна, у раёне таго дома, дзе жанчына выбівала дарожку, і, напэўна, трапіла ў будынак, бо высока ўгору шугануў

слуп чорнага i белага дыму. Калі бомбы падаюць на голае месца, на скалы, такога дыму не бывае. Потым выбухі пачалі грымець з усіх бакоў. Я стаяў каля газетнага кіёска, пад карнізам яго фанернага даху, i назіраў. Раптам дом насупроць мяне цераз плошчу дзіўна падскочыў, нібы хацеў узляцець, але не здолеў i цяжка грымнуўся на зямлю, так, што яна аж уздрыгнула пад маімі нагамі, i сцены павольна пачалі асядаць, распадацца ў розныя бакі. Мяне загіпнатызавала гэтая магутная сіла разбурэння, асабліва калі я ўбачыў, як разам са сцяной пачалі падаць рэчы чалавечага ўжытку — шафа, стол, ложкі…

«А можа, i людзі там?» — падумаў я, i мне зрабілася страшна, успомніліся тыя дзеці, якіх я бачыў гадзіну назад, хлапчук, якому вельмі ж спатрэбілася аўтаматная гільза. У гэты момант я ўбачыў маленькага чалавечка, які бег цераз плошчу. Не, гэта не хлапчук, гэта стары, ён нахіліўся i смешна махае рукамі, у адной з ix вялікі партфель, ён быццам заграбае ім паветра, каб хутчэй бегчы. I раптам за яго спіной бліснула кароткая ўспышка агню. Узвіхрыўся снежны пыл, побач са мной пасыпалася каменне, забарабаніла па даху кіёска. Калі пыл i дым аселі, чалавека на плошчы не было.

Нехта схапіў мяне за плечы, моцна трасануў.

— Пеця! Вар'ят! Чаму ты стаіш тут? Бяжым! Хутчэй бяжым!

Я аглянуўся, убачыў Антаніну, вельмі здзівіўся, ніяк не мог уцяміць, адкуль яна ўзялася, і, аглушаны выбухам, ашаломлены толькі што ўбачаным, паелухмяна пабег за ёй; яна цягнула мяне за руку. Не помню, як мы апынуліся за руінамі дома, на заснежаным колішнім двары, i ўскочылі ў глыбокую яму.

— О Божа! — прастагнала Антаніна. — Ледзь сэрца не выскачыла. Што ты, як слуп, застыў там, пасярод плошчы? Я ўбачыла цябе яшчэ да трывогі. Ішла за табой, хацела спыніць, ды раптам трывога. Я забегла вунь там, на тым баку, у сховішча… Склеп нейкі. Там яшчэ чалавек пяць сядзела. Адна жанчына загаласіла, што ix дом разбамбілі. Я выглянула i, верыш, ледзь не самлела: стаіш ты адзін пасярод пустой плошчы. I перад табой бомба разарвалася… Здалося, зусім блізка ад цябе…

Я не адказваў.

— I цяпер, глядзі, як сэрца калоціцца. — Яна расшпіліла верхнія гузікі свайго элегантнага, беленькага, як снег, кажушка.

Я адвярнуўся, паглядзеў у неба. Там, высока ў блакіце, прайшоў «Ю-88», акружаны чорнымі букетамі разрываў.

«Кучна хлопцы б'юць! Малайцы!» — пахваліў я на гэты раз сяброў.

Бомбы глуха бухалі недзе ў заліве. Радзелі залпы батарэй. Але я ўсё яшчэ глядзеў у неба, хоць з ямы яго было відаць нямнога, — абы не сустрэцца з яе позіркам. Яна дакранулася да маёй рукі i спытала зусім іншым голасам, чым гаварыла дагэтуль, — нясмелым, дрыготкім:

— Ты пагарджаеш мной?

«Я ненавіджу цябе», — хацеў быў адказаць я, але чамусьці не мог вымавіць гэтыя бязлітасныя словы.

Змоўчаў зноў.

I яна раптам заплакала. Я разгубіўся.

— Вядома, вы ўсе такія… Калі дзяўчына прыходзіць сама, вы пачынаеце пагарджаць ёю, — праз слёзы гаварыла яна. — Вы думаеце чорт ведае што… А я таму, што люблю… цябе люблю… Аднаго цябе, дурань ты гэтакі… Мне многія пішуць пісьмы, клянуцца ў каханні… Дамагаюцца маёй узаемнасці… А я не магу… Не магу! Я хачу шчасця з табой. Што я — подлая з-за гэтага, разбэшчаная?..

— Ты зрабіла нягоднікам мяне. Ты ж ведала: у мяне жонка… Мы звязаны да смерці…

— Ах, гаротненькі! — раптам ад плачу перайшла яна на здзеклівы тон. — Яго спакусілі!.. Чысцюлька. Каб цябе сёння разнесла бомбай, твая жонка…

— Сціхні, Тоня! — закрычаў я такім голасам, што яна на паўслове прыкусіла язык, спалохана адхіснулася ад мяне.

— Мы доўга будзем сядзець тут? — спытаў я пасля хвіліны маўчання.

— Падсадзі мяне, я вылезу.

Я нахіліўся. Яна спрытна ўскочыла мне на плечы i вылезла з ямы. Потым падала руку, памагла выбрацца мне.

Навокал было ціха. Па вуліцы ішлі людзі, хоць адбою яшчэ не давалі.

Мы таксама выйшлі на вуліцу. Я раптам адчуў, што ў душы маёй няма той злосці на яе, якая была дагэтуль. Я сказаў прыязна:

— Цябе кахае цудоўны чалавек. Сеня Пясоцкі… Ты не ўяўляеш…

У адказ яна прашыпела з лютай злосцю, ажно перакасіўся ўвесь яе твар:

— Пайшоў ты к чорту са сваім Пясоцкім! Я вас ненавіджу! Усіх ненавіджу! — i шпарка пайшла ў другі бок, пакінуўшы мяне, аслупянелага, пасярод вуліцы.

Цяпер я думаю: што яна за чалавек? Адзін Сеня, магчыма, мог бы растлумачыць яе дзіўныя ўчынкі i словы. Але нельга пра гэта расказаць яму.

13 снежня

— Камандзір! Да камісара! — крыкнуў дзяжурны, адчыніўшы дзверы зямлянкі. Быў позні вечар, i я ўжо спаў. Падхапіўся. Апранаў кажушок, зашпільваўся i падпяразваўся на хаду. На сцежцы да афіцэрскай зямлянкі дагнаў амаль усіх сваіх калег — камандзіраў аддзяленняў.

— Што здарылася, хлопцы?

— Можа, зноў перадыслакацыя?

— Хопім гора ў такую сцюжу, калі так. Да металу дакрануцца нельга.

Мароз трашчаў. Але з заліва ўзнімаўся густы туман i ахутваў усё наваколле. Гэты туманны мароз — самы зябкі i непрыемны. Вартавы ў двух кажухах, ватніках i валёнках не можа пастаяць больш за паўгадзіны.

— Выклікае камісар, значыцца, нейкая палітыка.

На здзіўленне ўсім нам, дзверы зямлянкі адчыніў сам Сеўчанка i весела закамандаваў:

— Залятайце куляй! А то холаду напусціце.

Ускочыўшы разам з клубамі марознай пары ў зямлянку,

нехта пачаў дакладваць:

— Таварыш палітрук! Па вашаму загаду…

— Ша, — адказаў аднекуль з цёмнага кутка камісар. — Слухайце!

Ціха гаварыла радыё. Але голас дыктара, незвычайны, урачысты, прымусіў усіх нас адразу застыць на месцы, стаіць дыханне.

«…у папярэдніх баях, перайшлі ў наступление супроць яго ўдарных флангавых групіровак. У выніку пачатку наступления абедзве гэтыя групіроўкі разбіты i хутка адыходзяць, кідаючы тэхніку, узбраенне i несучы вялізныя страты…»

Поделиться:
Популярные книги

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле