Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— Не спіцца мне, таварыш камандзір. Давай я пастаю. Пра дзетак сваіх падумаю.

Дзяжурыць ён любіць, але я заўсёды баюся, што ён будзе думаць пра дзяцей сваіх i нічога не пачуе i не ўбачыць.

Чуб недалюблівае Алампія. Здзекліва кпіць. У самым пачатку майго з'яўлення на пост расказаў адзін на адзін:

— Гэты «хоца», — у Самародава вяткаўскі дыялект, у многіх словах замест «ч» вымаўляе «ц», — да прыходу ў батальён доўга ляжаў у шпіталі. Экзема ў яго на нагах ніяк не гаілася. А сюды прыйшоў — без лекаў гоіцца. А я ведаю, што ён там рабіў: соллю пасыпаў сваю экзему, каб на фронт не паслалі.

Непрыемна мне было слухаць гэта. Не спадабаўся Чуб за тое, што адразу нагаворвае

на таварыша, што выдумаў на старога чалавека такую абразлівую мянушку — «хоца»; я заўсёды не любіў людзей, якія смяюцца з мовы іншага народа ці з дэфектаў вымаўлення асобных людзей. Я сказаў пра гэта Чубу, ён, відаць, не зразумеў i колькі дзён трымаўся афіцыйна.

Але мяне ўразіла іншае: соль гэтая, якой пасыпаюць раны, каб надаўжэй затрымацца ў шпіталі. Няўжо сапраўды ёсць такія людзі? Я ведаў, што ёсць дэзерціры, самастрэлы (нам чыталі загады), усе мы на батарэі з нянавісцю гаварылі пра гэтых здраднікаў, можа, з большай нянавісцю, чым нават пра фашыстаў. Але пасыпаць соллю ўласныя раны — проста не змяшчаецца ў маёй свядомасці, здаецца неверагодным.

Некаторы час пасля гэтага я адносіўся насцярожана i да Самародава i да Чуба.

Толькі да Сушылава я адчуў павагу з першых дзён. Ён з архангельскіх памораў, але не рыбак, a паляўнічы, рабочы зверасаўгаса, хоць лавіць рыбу ўмее гэтак жа ўдала, як i паляваць. Ён ва ўсім процілегласць дзядзьку Алампію. Той худы, ссутулены, гэты каржакаваты, як камёл добрага дуба, толькі крыху касалапы. Той амаль сівы ўжо, гэты ж старэйшы па гадах, a ў яго ледзь-ледзь пасерабрыліся скроні: валасы цёмныя, густыя, з рудаватым адлівам, крыху святлей калматыя бровы — амаль зусім рудыя, а вусы чорныя. Па жэсту, які Сушылаў рабіў часам, забыўшыся, я адразу здагадаўся, што ён насіў бараду. Потым стары прызнаўся: так, насіў, але ў будаўнічым батальёне, дзе ён служыў дагэтуль, камандзір прымусіў яго пагаліцца — для гігіенічнасці. Сушылаў папрасіў, каб я дазволіў яму адгадаваць бараду, i я дазволіў на сваю адказнасць. Праз тыдзень твар яго непазнавальна змяніўся.

Чуб смяецца:

— Хітры ты, Фядос Яфрэмавіч: лянуешся галіцца, бараду выдумаў. А я вось скрабу праз дзень тупой брытвай, хоць завязвай нешта…

Сушылаў не маўклівы, але вельмі немнагаслоўны, гаворыць — быццам ласку робіць. Дзяцей у яго двое, дарослыя, сын, ваенны марак, i дачка, студэнтка, асталася ў блакадным Ленінградзе. Ад сына прыходзяць пісьмы, пра дачку нічога невядома.

Але ён не ўздыхае, як Самародаў, i не ўспамінае пра дзяцей пры нас. Толькі, прыкмеціў я, у газетах надзвычай уважліва чытае ўсё пра Ленінград.

Чуб празваў Сушылава «наш кармілец». I гэта не жарт, гэта сапраўды так.

У першыя дні, уражаны Сеневай смерцю i ўсім, што адбылося пасля, я нічога не бачыў, не заўважаў, што ем, адкуль бярэцца рыба, мяса. А потым раптам звяртаецца да мяне Сушылаў:

— Мяса няма, таварыш камандзір. Дазвольце раздабыць.

— Раздабыць? Дзе? Паехаць у батальён?

Ён усміхнуўся з маёй наіўнасці.

— Схадзіць на паляванне. Можа, удасца хоць курапатку падстрэліць.

Ён пайшоў раніцой на лыжах, з вінтоўкай, з сякерай за рэменем. A вярнуўся позна ўвечары i прынёс на сваіх дужых плячах маладога аленя. Я ўбачыў, i ў мяне сціснулася сэрца, успомніўся наш батарэйны любімец Лёша.

— Навошта вы? — спытаў я Сушылава.

— Як — навошта? На мяса, — проста i нават, здалося мне, сярдзіта адказаў ён; вядома, стаміўся чалавек.

Чуб i Самародаў паглядзелі на мяне, як на вар'ята (у першыя дні яны сур'ёзна лічылі, што ў мяне «не ўсе дома”), i пачалі з сялянскай разважлівасцю i сур'ёзнасцю свежаваць аленя. А дзён праз колькі Сушылаў адпрасіўся на возера — рыбкі захацелася — i прынёс паўмяшка акунёў. Ён не тольKi

ўмеў паляваць i рыбачыць, але i гатаваць быў мастак. Спрабавалі кулінарыць па чарзе. Ды абеды дзядзькі Алампія — хоць на сабаку вылі, «бабскіх спраў», як ён кажа, гэты сялянскі патрыярх не разумев. Крыху хіба лепш у Чуба. A ў Сушылава нешта незвычайнае. З аленіны ён нагатаваў такіх смачных рэчаў, якіх я ніколі ў жыцці не еў.

I ў батальён па прадукты часцей за ўсё ездзіць ён, «наш кармілец», сам просіцца. Яму давай любую работу, самую цяжкую, абы толькі не стаяць на голай скале i не ўглядацца ў пустое неба. Не можа трываць памор нерухомасці i бяздзейнасці.

Платон Чуб усяго толькі гадоў на дзесяць старэйшы за мяне. Ён кубанскі казак, ганарыцца сваім казацкім званнем i дужа перажывае, што з-за нейкай хваробы не мог трапіць у кавалерыю, па гэтай прычыне яго ў свой час i ў армію не ўзялі, але што за хвароба — сам не ведае ці, можа, хітруе, не прызнаецца. Чалавек ён не без хітрыкаў i дзівацтваў, але ўвогуле шчыры, па-сялянску прастадушны, чуллівы, паэт у душы. Крыху гультаяваты, наровіць, каб хто іншы за яго зрабіў. На дзяжурства збіраецца паўгадзіны i за паўгадзіны будзіць свайго зменшчыка — усяляк выгадвае, каб менш стаяць на марозе, асабліва ўначы. Сушылаў усё яму даруе, любую іншую работу можа выканаць за яго, а за гэта лаецца — мацюкаецца немнагаслоўна, але з такім гневам, што робіцца боязна. Я перамяніў змену, каб Чуб будзіў мяне, ён хітры i крыху падхалім, камандзіра не будзіць на паўгадзіны раней, хоць ніколі не перастаіць i лішняе, як дзядзька Алампі.

Чуб любіць спяваць. Сядзіць ці стаіць недзе, раптам заплюшчыць вочы, кіўнецца з боку ў бок, быццам задрамаў, i заводзіць па-жаночы працяглую песню:

Ты взойди, ты взойди, красное солнышко, Над горою взойди, над высокою, Над ущельями взойди, над глубокими, Над лесами взойди, над дремучими…

Песня ніякага дачынення да Кубані не мае. Але, глядзіш, па шчацэ казака коціцца сляза. Трасане галавой, i пайшло лірычнае адступленне:

— Эх, камандзір, браточкі мае, не бачылі вы Кубані! А не бачылі — дык маўчыце. Не ведаеце вы сапраўднага хараства. Эх, Кубань, Кубань, родная старонка! Як у песні пяецца. Якія прасторы, каб вы ведалі! Бывала, устанеш раніцой, выйдзеш з курэня… Дзесьці на краі свету сонца ўсходзіць. Божачка мой! Якое сонца! Хіба тут такое сонца? Ніколі вы такога сонца не бачылі. Глядзіш на яго, адарвацца не можаш, пакуль вочы не аслепіш. А потым нап'ешся цёплага сырадою, проста з гладыша, ускочыш на каня — i ў стэп (Чуб хваліўся, што ён адзін час быў брыгадзірам у калгасе). Едзеш па стэпе, па вузкай дарожцы. Раса блішчыць… А з усіх бакоў пшаніца. Во якая пшаніца! Мора цэлае, i няма яму ні канца ні краю. А Божачка мой! Хіба вы бачылі такую пшаніцу! Што ў вас можа расці? A ў нас жа на Кубань'.. На баштан заедзеш — кавуны во якія ляжаць, як тое сонца, калі ўсходзіць. Паласнеш па ім нажом — сок пад самае неба пырскае… Ясі, i есці хочацца.

Старыя слухаюць яго ўважліва; ніхто з ix на поўдні небыу, a Самародаў ніколі ў вочы не бачыў такога дзіва, як кавун.

— Вось бы дзецям гэтага кавуна, — уздыхае ён, мабыць, незадаволены такой несправядлівасцю. Яго дзеці ў жыцці не каштавалі гэтага дзівоснага кавуна, a такі «здаровы кабан», як Чуб, могесці колькі хацеў. Яблыкамі ў дзяўчат шпурляу, як ён расказваў аднойчы. Не мае чалавек павагі да дабра, якое патрэбна дзецям.

— А то наробішся ў жніво, — раптам ад кавуноў ці яблык пераходзіць зусім на іншае Чуб, увесь аддаючыся дарагім успамінам, — так, браткі, наробішся, костачкі трашчаць…

Поделиться:
Популярные книги

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2