Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Раніцой, яшчэ прыцемкам, яны выйшлі: да бліжэйшага НП было кіламетраў пятнаццаць нялёгкага горнага пераходу. А пасля абеду вярнууся са свайго звычайнага абходу па другіх зямлянках Ханон Фрыд i сумна паведаміў:

— Камандзір, замёрз сяржант Пясоцкі.

— Што значыцца — замёрз? — спытаў, здаецца, Муха, не я.

— Зусім. Насмерць.

Я ўскочыў з нараў, схапіў пранырлівага яўрэя загрудкі.

— Ты што вярзеш? Калі? Дзе?

— Толькі што пазванілі з НП.

Я кінуўся ў зямлянку камісара i камбата, але

там ix не было. Я знайшоў ix у будцы сувязі, каля тэлефонаў. Забыўся на ўсялякую субардынацыю, з дзвярэй крыкнуў:

— Што з Пясоцкім?

Сеўчанка выплюнуў пад ногі недакурак, цяжка ўздыхнуў:

— Эх, Пясоцкі, Пясоцкі!..

Тады я зразумеў — тое, што сказаў Фрыд, праўда. Хвіліну стаяў, аглушаны горам, потым упёрся лбом у драўляную сцяну i… заплакаў.

Сеня! Дарагі Сеня! Мой друг! Разумная, светлая галава!.. Як жэ я буду жыць i ваяваць без цябе?

Як з глыбіні нейкай дайшлі да мяне словы камбата. Не ведаю, расказваў ён мне ці каму іншаму, можа, камісару:

— Яны мала што не дайшлі да НП. Кідала кажа, кіламетры тры-чатыры. Але Пясоцкі зусім выбіўся з сіл i не мог далей ісці. Кідала прапанаваў яму пасядзець, адпачыць… а сам пабег на НП, каб вярнуцца ўдвух ці ўтрох i забраць яго. Кажа, вярнуўся праз гадзіну, не больш… I знайшоў яго мёртвым…

— Хлусіць ён! Хлусіць, сволач, Кідала гэты! — раптам вырвалася ў мяне. — Ён знарок… знарок пакінуў Сеню!.. Ён не любіў яго… Помсціў… Не веру я, што ён вярнуўся праз гадзіну! Не можа чалавек за гадзіну замерзнуць. Не такі мароз.

— Супакойся, Шапятовіч! — сказаў камісар. — Усё высветлім, i калі хто вінаваты…

Лёгка сказаць — супакойся, калі так недарэчна i страшна загінуў твой лепшы друг, дарагі чалавек. Я хадзіў сам не свой. Плакаў, не саромеючыся перад байцамі сваіх слёз. Не мог заснуць уначы — заплюшчваў вочы i бачыў адну i тую ж карціну: Сеня адзін на схіле голай заснежанай сопкі, вецер узнімае пазёмку, снег засыпае вочы, мацнее мароз, забіраецца пад кажух, я бачу яго, мароз, як жывую істоту, пачварную i бязлітасную. Не, вінаваты не мароз! Я ведаю, хто вінаваты! Я перакананы… Фрыд расказаў: сувязісты шэпчуцца паміж сабой, што камандзір узвода спачатку паабедаў на НП, потым пайшоў з разведчыкамі па Пясоцкага.

«Усё высветлім, i калі хто вінаваты…» Як яго пакараюць? Разжалуюць, пашлюць у штрафны батальён? А Сені няма. Залатога чалавека. Няўжо няма? Няўжо ніколі не загучыць больш яго ціхі, заўсёды далікатны смех, не заіскрацца розумам яго ясныя вочы? I маці, яго гаротная маці, ніколі не дачакаецца свайго адзінага сына?.. Ён не паспеў нават сказаць ніводнага ласкавага слова той, якую пакахаў сваім шчырым юначым сэрцам, хоць яна i не варта яго кахання…

Часам мне здавалася, што ўсё гэта толькі сон, жудасны сон. Я ўсхопліваўся бегчы ў зямлянку дальнамершчыкаў, разбудзіць яго, Сеню, i расказаць пра ўвесь гэты кашмар. Свіст ветру за дзвярамі, хлопание чахла

на гармаце вярталі мяне да рэчаіснасці.

На другі дзень вярнуўся Кідала. Як толькі я даведаўся пра гэта, адразу пайшоў да яго без стуку адчыніў дзверы зямлянкі, у якой жылі камандзіры ўзводаў i старшына батарэі, i застыў на парозе, уражаны да неймавернасці. Чалавек, на сумленні якога смерць Сені, сядзеў у адной сподняй кашулі за сталом i намыльваў сваю фізіяномію; рабіў гэта ён спакойна i старанна, быццам у цэлым свеце не было нічога важней за яго бараду.

— Дзвярэй чаму не зачыняеш? — кінуў ён мне, не адрываючы вачэй ад люстэрка.

Я прычыніў дзверы, але ўсё яшчэ стаяў анямелы, не ведаючы, што яму сказаць.

Кладучы памазок i беручы брытву, ён глянуў на мяне, уздыхнуў:

— Але, брат, слабец аказаўся твой друг. Мамчын сынок. Не мог дайсці да НП, астаўся гадзіну на марозе i гатовы… Вайна, брат…

Такі цынізм — гэта занадта. Я рвануўся да стала.

— Ты… ты яшчэ абражаеш?.. Гад! Забойца! Гэта ты… ты забіў яго!

Ён павольна падняўся, распрастаў плечы, у прарэзе кашулі былі відаць магутныя валасатыя грудзі, па якіх сплываў шматок мыльнай пены.

— Ты чаму крычыш! На каго крычыш! Кру-гом! Шагам…

— Шагам!.. Ты яшчэ хочаш камандаваць! Хіба ты камандзір?! Ты — забойца! Ты запляміў гонар камандзіра Чырвонай Арміі! Ты знарок кінуў Сеню!.. Ты помсціў!.. За гадзіннік, за ўсё… I я ўсё гэта дакажу… На любым трыбунале!

— Сяржант Шапятовіч, я загадваю вам выйсці прэч адгэтуль, — прашаптаў ён, i лоб яго стаў белы, як пена на шчоках.

— Загадваеш? А якое права ты маеш загадваць? Хто ты? Забойца ты! На тваіх руках кроў чалавека. Сапраўднага чалавека. А ты!..

— Выйдзі прэч! — закрычаў ён не сваім голасам, кінуўся ўбок, да ложка, і… раптам у руцэ яго бліснуў пісталет. Ён накіраваў яго на мяне.

— Кру-гом!

— Страляй! Страляй, калі табе мала адной смерці! Страляй жа! — закрычаў я, наступаючы на яго. I раптам пад ногі мне трапіла табурэтка, што стаяла каля стала. Miг — i з усяго размаху стукнуў я табурэткай па руцэ, якая трымала зброю. Пісталет адляцеў, ляпнуўся аб падлогу. Другі ўдар — па ненавісным намыленым твары… Ён перакуліў на мяне столік, балюча ўдарыў па каленях, але сам, калі нахіліўся, атрымаў трэці ўдар табурэткай па галаве.

Немаведама чым бы ўсё гэта скончылася, каб раптам нехта ззаду не схапіў мяне за рукі. Малашкін — ён пачуў крык — ускочыў i кагосьці з нас ратаваў ад смерці, відаць, мяне, бо, калі камандзір узвода выпіхваў мяне за дзверы, я ўбачыў, што той гад, які ўпаў быў на падлогу, але, напэўна, не ад удару, a наўмысна, зноў трымаў пісталет. З рота i носа яго ляцела шмаццё крывавай пены, як у шалёнага параненага быка, падала на разбітае люстэрка. Але стрэліць ён не паспеў. Паміж намі стаў Малашкін i даволі спрытна выкінуў мяне з зямлянкі.

Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма