Трывожнае шчасце
Шрифт:
«Перамога! Перамога!» — застукала маё сэрца так моцна, што ажно балюча аддало ў скроні. Хацелася крыкнуць гэтае найлепшае слова ў свеце.
Дыктар скончыў.
Камісар дрыжачым ад хвалявання голасам спытаў:
— Зразумелі ўсё, таварышы камандзіры?
Я выгукнуў у адказ:
— Перамога! Таварышы! Сябры мае дарагія! Перамога!
I абняў Сеню, які стаяў побач, пацалаваў у шчаку. Ніхто не засмяяўся з такога выяўлення пачуццяў.
Камісар абышоў нас i кожнаму паціснуў руку:
— Віншую вас! З поўным разгромам гітлераўскіх армій пад Масквой!
A Сеўчанка сядзеў на ложку,
— О цэ показалы Гітлеру Маскву! А шчо, з'іў, гад паўзучы? Маскву захацеў? Не на тых напаў, смярдзючы пёс! Мы табе не таку шчэ кузькіну маты пакажэмо! Нэба табе здасца ў аўчынку. А нашы якія малайцы! А? Ей жа богу, шкадую, шчо я не там сьогодні!..
— Кожны на сваім месцы памог гэтай перамозе!..
Потым па радыё заспявалі «Свяшчэнную вайну». Віктар
Вальноў падхапіў песню, i мы ўсе разам праспявалі яе, як гімн.
— А цяпер ідзіце i раскажыце байцам!..
Ужо з парогa сваёй зямлянкі я весела закрычаў:
— Пад'ём!
Ад каманды такой адвыклі, бо паўгода нас падымае слова «Трывога!».
Муха, самы нервовы i чулы ў сне, узняў галаву i незадаволена прабурчаў:
— Што там такое?
— Перамога, хлопцы!
Адразу ўзляцелі пад столь зямлянкі кажухі, падхапіліся ўсе, нават Габаў, якога часта па трывозе мы выносілі i кідалі ў снег, каб прачнуўся.
— Якая? Дзе?..
Да позняй ночы не маглі ўціхамірыцца байцы. Выслухаўшы гэтую радасную навіну ад мяне, расказвалі яе адзін аднаму. Прыйшоў з паста Астахаў — усе разам расказвалі яму. Змяніўся Чарняк — зноў пачалі спачатку, уважліва разглядалі карту, хоць на ёй, акрамя Кліна, не было ніводнага з вызваленых гарадоў.
Пачаўся новы дзень. I хоць ён палярны, вельмі кароткі, сонца, ведаем, не пакажацца да студзеня, усё роўна здаваўся святлей за ўсе папярэднія: яго асвятляла перамога пад Масквой. Мы віталі яго…
I ў такі дзень было горка i балюча бачыць, як прыляцелі «месеры» i ў паветраным баі збілі два нашыя самалёты. Праўда, самалёты не нашы — англійскія «харыкейны», але лётчыкі на ix нашы. Адзін выскачыў з парашутам, але — перадалі нам з НП — прызямліўся мёртвы: фашысцкі звяруга застрэліў яго ў паветры. Ух, каты! Мы радаваліся, калі паўмесяца назад над горадам пачалі баражыраваць «харыкейны» — падмога! Але радасць наша тухне. Часта ix збіваюць. Хто-ніхто спрабуе гэта вытлумачыць тым, што нашы лётчыкі не ўправіліся асвоіць чужую тэхніку. А па-мойму, глупства! Не падабаюцца ўсім нам гэтыя машыны з доўгімі i чорнымі, як дамавіны, фюзеляжамі. Вельмі ж яны нейкія нязграбныя, непаваротлівыя i цяжкія, асабліва калі бачыш ix побач з нашымі срэбракрылымі «мігамі», з якімі фашысты нават баяцца ўступаць у бой.
Сёння ўзнялася тройка ix на дапамогу «харыкейнам», i адразу нашы сувязісты пачулі па радыё:
— Ахтунг! Ахтунг! Сафоноф ін дэр люфт!.. [8]
I «месеры» зніклі. Вось нагнаў ім страху Сафонаў!
1942
12 студзеня
Снежная пустыня… Цішыня. Такая цішыня, што робіцца жудасна;
8
Увага! Увага! У паветры Сафонаў!.. (ням.).
Я ўглядаюся ў гэтую снежную роўнядзь, белую-белую, ажно балюча вачам. Не, не заўсёды яна белая, часта здаецца мне крывава-барвовай, быццам на ёй застылі ўспышкі тых агнёў, якіх так многа было там, у Мурманску. Можа, гэта ад неба: тут ужо на якую гадзіну паказваецца сонца, i калі яно ўсходзіць ці заходзіць, неба гарыць рознакаляровымі агнямі. Мне належыць глядзець у неба, ці не ляцяць варожыя самалёты. А я не магу адарваць вачэй ад снежнай гладзі возера, напружана ўзіраюся ў далёкі-далёкі, зацягнуты блакітнай смугой супрацьлеглы бераг…
Мае новыя падначаленыя глядзяць на мяне як на хворага, псіхічна ненармальнага. Не дакучаюць лішнімі размовамі i стараюцца, каб я як мага радзей станавіўся на варту. А мне хочацца стаяць аднаму, каб ніхто не перашкаджаў думаць, перажываць, уяўляць… Часта я забываю, дзе я, што са мной, i бачу Сеню… Ён лажыцца сярод снежнага поля адзін, курчыцца ад болю, ад холаду, кліча на дапамогу… А навокал пуста. Не, ён сядзіць, заплюшчыўшы вочы, засынае… А снег пачынае варушыцца, узнімацца хвалямі, як мора ў буру, i залівае, засыпае яго, набіваецца ў вушы, у рот, за каўнер, у рукавы… Я кідаюся яму на дапамогу… I адзін раз кінуўся так, што ледзь не зваліўся з абрывістай скалы ў возера. А тут метраў дзесяць вышыні. Гэта, відаць, бачыў нехта з маіх байцоў.
А то часам са снежнай пены выплывае нахабная морда Кідалы. Ён усміхаецца. Ён можа спакойна мыліцца i ўсміхацца пасля таго, як забіў… забіў (у мяне няма іншага елова) Сеню! Я таўку яго морду кулакамі, прыкладам вінтоукі, таўку ў думках… А можа, i не толькі ў думках. Здаецца, аднойчы я сапраўды замахнуўся прыкладам на прывід яго.
Магчыма, i гэта бачыў нехта з маіх падначаленых ці чуў, як я кагосьці страшэнна лаю…
Цяжка мяне ўразіла смерць Сені Пясоцкага. Вельмі цяжка. Каб ён загінуў у баі, ад бомбы, ад кулі, а то такая недарэчная, пакутлівая смерць!
Толькі ўчора я здолеў расказаць болыи-менш падрабязна гэтую сумную гісторыю сваім гіаважным дзядзькам. Тады яны зразумелі дзівоты свайго камандзіра i пачалі глядзець на мяне іншымі вачамі. Можа, ад таго, што я выліў усё з сябе, а можа, ад спагады гэтых сталых людзей зрабілася неяк лягчэй на душы. Я нават спаў мінулую ноч без кашмарных сноў. I, здаецца, магу нарэшце паслядоўна i параўнаўча спакойна запісаць усе падзеі ў свой дзённік.
Камандзір узвода кіравання Сцяпан Кідала сабраўся праверыць НП. Метэаслужба прадказвала нялётнае надвор'е, i камісар вырашыў паслаць з узводным Сеню Пясоцкага. Яго нядаўна выбралі камсоргам, i Лазебнаму хацелася, каб ён, новы камсорг, асабіста наведаў камсамольцаў на назіральных пунктах, расказаў ім пра разгром немцаў пад Масквой, сабраў членскія ўзносы, з лепшымі пагутарыў аб прыёме ў партыю, — такую важную справу ён мог даверыць толькі Сеню.