Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Прускаўцы палахліва азіраліся па баках. Перш за ўсё іх чакаў пашпартны кантроль.

— Пашпарт! — загадаў чыноўнік, нават не глянуўшы, хто перад ім стаіць.

Хлопцы прад'явілі дакументы, той доўга іх вывучаў, і нарэшце штосьці запісаў у свой гросбух. Лявонка паглядзеў на незнаёмыя словы. «White Russia», — стаяла ў радку.

У Піліпковым куфэрку адляцела зашчапка, і яго прыйшлося звязаць вяроўкай.

— Вы не анархісты? — строга спытаў чыноўнік, аглядаючы ўсіх трох.

Прускаўцы рашуча заматлялі галовамі, адчуўшы сур'ёзнасць

гэтага пытання, хоць і не ведалі, адкуль яна, гэтая сур'ёзнасць. Не ведалі, што ахвярай анархіста колькі гадоў назад стаў прэзідэнт Злучаных Штатаў — Мак-Кінлі.

Пытанні і адказы праходзілі праз перакладчыка.

— Чаму пакінулі свой край? — З твару чыноўніка не сыходзіў халодны выраз.

— Можа, грошай заробім…

Перакладчык пераклаў. Адказ, відаць, задаволіў мытніка, і ён загадаў прапусціць. Затым імі зацікавіўся чалавек у белым халаце. Лявонку здалося, што іх ён аглядаў асабліва прыдзірліва — адцягваў павекі, узіраўся ў вочы. Трахому шукаў ці якую іншую трасцу… Пасля ўрача іх чакала новая праверка. Мытнік, да якога яны трапілі, сядзеў у незвычайнай позе: ногі задраў на стол і курыў тоўстую чорную папяросу.

— Колькі ў вас грошай пры сабе?

У кожнага з прускаўцаў было па дваццаць даляраў, і гэта задаволіла інспектара. Ён нават падняўся і хлопнуў па плячы нізенькага Піліпка, сказаўшы нешта па-амерыканску.

— Ты ў Амерыцы. Амерыка — лепшая ў свеце краіна! — растлумачыў перакладчык.

І тут прускаўцам давялося стаць сведкамі жахлівай сцэны, якая зрабіла на іх цяжкае ўражанне. У іх спадарожнікаў з-пад Берасця, якія ішлі следам, не аказалася належнай сумы даляраў, каб пачаць жыццё ў Амерыцы. Мытнікі былі няўмольныя. Тут жа падскочылі дзецюкі ў форме і літаральна выштурхнулі людзей з памяшкання.

— Іх назад вяртаюць! — жахнуўся Цімоша.

Землякі спрабавалі нешта даказаць, але дарэмна. Эліс-Айленд стаў для іх першым і апошнім пунктам знаходжання на гэтай невядомай зямлі. Хлопцы маўчалі, перажываючы за землякоў. Гэта ж колькі нягод давялося адолець, каб выбрацца ў дарогу і ў самой дарозе. Цяпер трэба было вяртацца…

Драўляныя куфэркі прускаўцаў нікога з мытнікаў не зацікавілі.

З Эліс-Айленда яны пераправіліся на бераг і апынуліся на шырокай плошчы з процьмай народу. «Ну, чалавеча, лаві сваё шчасце!» — мільгатнула ў Лявонкавай галаве. Відаць, у гонар прыезджых увесь час іграла музыка, і гэта падбадзёрвала.

— Ого! Тут усё бурліць! — не ўстрымаўся ад захаплення Цімоша.

Ад такога скопішча народу прускаўцам стала не па сабе, і яны адно толькі круцілі галовамі, зыркаючы па баках. Лявонку здзівіў непрывычны, дзіўны нейкі пах — пах вялікага порта, які перамешвае дух мора і горада. Асабліва ўразілі высокія, у дваццаць і больш паверхаў дамы, якія акружалі плошчу. Сапраўды, хмарачосы… Піліпко, задраўшы галаву ўверх, непакоіўся: «А што, як каторы паваліцца?.. Прыдушыць…» Яны глядзелі на свет, як дзеці, шырока расплюшчыўшы вочы, уражаныя ніколі нябачаным і разгубленыя…

Куды ж падацца? «Там вас

сустрэнуць!» — запэўніў дома вярбоўшчык. Не відаць нешта, каб сустракалі. Дзе ж спыніцца? На прыстані жыць не будеш. І на дзядзьку Васіля спадзявацца не даводзілася — невядома, дзе яго знайсці. Сярод натоўпу, праўда, круціліся нейкія ўвішныя, у саламяных капелюшах, постаці, перабягаючы ад адной купкі прыезджых да другой. Адзін з такіх увішных падступіўся да прускаўцаў. На ім капялюш збіты на патыліцу, штаны ў клетку, на шыі матлялася шырокая, нейкага няпэўнага колеру хустка.

— А вы откудава? — спытаў незнаёмец па-руску.

Ад нечаканасці прускаўцы ажно падскочылі.

— Так і ёсць — з Расіі! — упэўнена вырашыў незнаёмы, які нечым нагадаў Лявонку камянецкага яўрэя Алту, што гандляваў цялятамі.

— Мы, з-пад Берасця! — амаль не крыкнулі прускаўцы, з радасцю пачуўшы знаёмую мову.

— Дык я сам з Польшчы! Рады сустрэць землякоў! Завуць мяне містэр Лейбе Грос! — Чалавек франтавата паправіў капялюш. — Едзем на Іст-Сайд! Будзеце мець ложак і снеданне.

«Яўрэй, напэўна, — падумаў Лявонка, здзіўлена ўглядаючыся ў гэтага вясёлага чалавека, — але ж надта непадобны на камянецкіх знаёмых — людзей ціхмяных і набожных».

Прускаўцам нічога не заставалася, як згадзіцца.

— Першыя два месяцы я грошай не бяру, — патлумачыў містэр Лейбе.

— А тады?

— А тады па пяць даляраў з чалавека ў тыдзень.

Прускаўцы пераглянуліся паміж сабой.

— Гэта не шмат! — махнуў рукою Лейбе.

ІІ

Падняўшы куфэркі, усе разам пайшлі па адной з вуліц. Пад нагамі ўсюды цвёрды покрыў, не відаць ні травінкі. Містэр Лейбе ішоў наперадзе. Абліччы людзей, якія траплялі ім насустрач, дыхалі энергіяй і бадзёрасцю. Шмат чарнаскурых. Уражанне было такое, што ўсе некуды спяшаюцца. Лявонка ўвесь час углядаўся ў людскія твары: а раптам Ганнін бацька— дзядзька Васіль!

Міма, шырока распрыскваючы лужыны, з аглушальным трэскам праімчаўся матор — дзіўнае стварэнне — самаход на чатырох колах. Чорны, як жук. Матораў, аднак, не так і шмат — больш карэт, вазкоў, брычак. На тратуары стаялі невялічкія цялежкі з малаком у бутэльках, хлебам і іншымі прадуктамі. Прускаўцы пачувалі сябе так, нібы трапілі ў нейкія вялікія жорны, і ходу назад няма. Лявонка ўспомніў нават пра землякоў з-пад Берасця: «Можа, і сапраўды лепш, што вяртаюцца?..»

Але містэр Лейбе, усё роўна як ведаў настрой сваіх кліентаў, не даваў маркоціцца:

— Вы павінны быць удзячны ўжо за тое, што вас пусцілі ў Амэрыку!

Прускаўцы маўчалі, уважліва слухалі кожнае слова новага знаёмага, які да таго ж быў амаль што іхнім земляком.

— А якая ваша прафесія? Што вы ўмееце рабіць? — пацікавіўся Лейбе.

— Усё, што спатрэбіцца, — за ўсіх адказаў Лявонка.

— Амерыка — добрая краіна, толькі тут трэба ўмець уладкавацца, — тлумачыў Лейбе. — Калі пашанцуе, і мільянерам можна стаць!

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II