Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Выйшаўшы з вагончыкаў, убачылі яшчэ адну цікавую забаўку — сіламер. Ахвотнікі, звягнуўшы цэнтам, цягнулі за спецыяльную спружыну, і стрэлка паказвала вынік — наколькі чалавек дужы.

— Што, хлопцы, рызыкнём? — падбадзёрыў сяброў Цімафей. — Дай нам! — звярнуўся ён жэстам да чалавека ў чорным капелюшы-кацялку, які кіраваў усёй гэтай пацехай.

— Адкуль вы? — пацікавіўся той, спытаўшы па-англійску.

— Рашэн, — адказаў асмялелы Цімоша. — О!

— Беларашэн, — паправіў сябра Піліпко, як бы гэта магло нешта сказаць іхняму суразмоўніку, аднак той згодна заківаў галавою: «я-я» і тут жа абвясціў: «Дзвесце фунтаў!» — калі сіламерную спружыну пацягнуў шыракаплечы мацак з вясёлым тварам, які стаяў перад прускаўцамі.

Падышла і іх чарга. Першы да справы падступіўся Цімоша, хапануў за

кальцо, з усяе сілы рвануў, і стрэлка імкліва тузанулася ўверх.

— Сто восемдзесят пяць! — гукнуў чалавек у чорным кацялку.

— Ого! — прамовіў Піліпко, але сам да спружыны не падыходзіў.

— О'кэй! — пахваліў «кацялок».

«Можа, мне паспрабаваць?» — падумаў Лявонка, ужо намацаўшы ў кішэні патрэбны цэнт. Аддаўшы яго ўладальніку чорнага кацялка, ён павольна прыклаўся да кальца, зручна ашчаперыў яго і вокамгненна рвануў на сябе.

— Дзвесце дваццаць! — у адзін голас крыкнулі чалавек у чорным кацялку і той здаравяк, што перад гэтым вырваў дзвесце фунтаў. Яны разам кінуліся да хлопца і пачалі мітусліва мацаць яго рукі і плечы.

Уражаны былі і Цімоша з Піліпком. «Ну, Кужалёк!..» — круцілі галовамі адзін і другі. Але больш за ўсіх здзівіўся сам Лявонка, яшчэ і яшчэ раз аглядаючы спружыну з кальцом і стрэлку, якая так высока падскочыла. Прыгладзіў на галаве чуб. Для яго гэта было поўнай нечаканасцю.

Пайшлі далей. Палогім, нізінным берагам Коні-Айленд апускаўся ў акіян. Тут знаходзіўся пляж. Ля самай вады, на пяску, бессаромна грэліся на сонцы голыя людзі, у адных кароткіх штоніках. Мужчыны і жанчыны, старыя і маладыя, худыя і тоўстыя. Прускаўцы паглядзелі адзін на аднаго і паскрэблі патыліцы. У гэтай краіне здзіўленне чакала іх на кожным кроку…

У сваё прыстанішча яны вярнуліся з пустымі кішэнямі. На вуліцах ужо гарэлі газавыя ліхтары.

III

Вечарам Лявонка сеў пісаць ліст дадому. Там ужо, пэўна, стаміліся чакаць ад яго хоць якой весткі. Яшчэ на мінулым тыдні купіў у кіёску паперу, канверт і чарніла. Цяпер вось адсунуў вазон з кветкамі, прымасціўся да падаконніка (стала не было) і ўявіў, як Масей Галёнка паедзе ў воласць, у Ратайчыцы, зойдзе на пошту і забярэ яго ліст, адрасаваны Кужаль Марыі. Дома прачытаюць. І ён пачаў:

«Дарагія малю, дзядуля, Тоня, Фядора, Барбарка! Шлю вам паклон з-за акіяна, з далёкай Амэрыкі, дзе я знаходжуся ўжо амаль паўтара месяца. Прабачце, што доўга не пісаў, бо пакуль уладкаваўся на прагну, пакуль крыху асвоіўся. Цяпер пішу вам усё па парадку. Пераплылі акіян. Той акіян, пра які расказваў Кузёмка, нішто супраць гэтага, па якім мы плылі на параходзе. Не ведаю, ці правільна я зрабіў, але спыніўся пакуль што ў Нью-Йорку, у пансіёне містэра Гроса. Добры чалавек. Маю работу. Працую па восем гадзін у дзень, а часам і болей. Мыю вокны ў вялікіх дамах. Збяру крыху грошай і пашлю вам і Падгурскаму, каб разлічыцца за тое, што пазычалі. На работу ўладкавацца не так проста: перад фабрыкамі чэргі. Нашы хлопцы працуюць. Цімоша мые посуд у рэстарацыі. Піліпко працуе ў магазіне адзення, дапамагае насіць і запакоўваць тавар. Усім нам, можна сказаць, пашанцавала. Такія, як мы, называюцца тут эмігранты. Летам пасылаюць працаваць на фермы, зімой — на фабрыкі і шахты. Пад вясну, можа, і я падамся куды на ферму. Цяжка прывыкнуць да гарадскіх муроў. У Нью-Йорку яны ціснуць з усіх бакоў. Тут, на чужыне, у Амэрыцы, успамінаю вас вельмі часта і вельмі шкадую, як вы там без мяне. Амэрыка — гэта Вавілон, тут змяшаліся ўсе народы, нацыі. Мяне тут дзівіць нейкая адчужанасць, нікому да цябе няма ніякай цікавасці і ніякай справы. Не тое, што ў нас дома, дзе ўсё i. ўсе навідавоку. Але грошы зарабіць можна. Галоўнае — каб праца была. Доўга я тут, думаю, не затрымаюся, цягне дадому.

Моцна ўсіх вас абдымаю і цалую. А яшчэ прывітанне дзядзьку Хведару і яго сям'і, суседу Хомку, яго жонцы, цётцы Хомчысе, усім знаёмым. Прывітанне Ганне і яе маці.

Ваш Лявон».

Ідучы на работу, забег на пошту, кінуў ліст у скрынку і зноў засумаваў. У паветры кружыліся сняжынкі. Лявонка падставіў далоні. Сняжынкі, дакранаючыся да чалавечага цяпла, хутка раставалі, як бы каналі, але ён усё ж такі паспеў разабраць іх махнаты ўзор: «Такія ж, як у Прусцы». На далоні

заставаліся ледзь прыкметныя кропелькі вільгаці. Снег усюды аднолькавы — і дома, і тут, у Амерыцы. Праўда зіма тут мяккая — ніякага параўнання з прускаўскай. Але ўсё роўна праца акнамыя сезонная — зімой, у снег і халады, ніхто вокнаў не мые, аж да вясны. Што ж будзе далей? І як бы пачуўшы Лявонкавы неспакойныя думкі, яго раптам выклікаў старшы адміністратар гатэля — бос, як яго тут называлі.

На стале дыміўся кубачак з гарачай пахучай кавай.

— Містэр Леан! — звярнуўся ён да Лявона. — Мы можам прапанаваць вам новую работу.

Нязвыклае ў дачыненні да сябе «містэр» здзівіла. Ён ажно пачырванеў. Каб да вясны не страціць добрага работніка, бос прапанаваў яму новую працу — ужо ўнутры будынка — ліфцёрам.

— А вясной зноў!.. — Бос пакруціў рукой у паветры, нібы выціраючы нябачнае шкло.

Як звычайна і робіцца ў такіх выпадках, з Лявонкам заключылі кантракт і тут жа выдалі уніформу з блішчастымі гузікамі і жоўтымі галунамі. Давялося асвоіць яшчэ адну прафесію: хто б думаў, што некалі яму давядзецца працаваць ліфцёрам. Цяпер абавязкам было развозіць людзей па паверхах — каму на які трэба. Час ад часу прыходзілася працаваць у начную змену — паднімаць і апускаць не толькі людзей, але і грузы. Аплачвалася праца слабавата, але, як кажуць, дзякуй і за гэта. Калі пасажыраў не было, ён старанна драіў латунныя дэталі ліфта.

Змена цягнулася дванаццаць гадзін. І ўдзень, і ўночы прасторнае мармуровае фае напоўнена зыркім святлом мноства электрычных лямп. У цэнтры і па кутках стаялі вялікія мяккія крэслы, у якія сядалі людзі з ганарліва-незалежным выглядам. Ля сцен у ёмістых плеценых карзінах раслі пальмы. Пячэй не было — грэлі радыятары, размешчаныя пад вокнамі. Спяшаліся на работу заклапочаныя канторшчыкі і розны падсобны люд. К канцу дня дзелавая гарачка спадала, рытмы слабелі і замаруджваліся. Лявонка чакаў ля адчыненых дзвярэй ліфта, але кліентаў не было, і ліфцёра адольвала нудота. І аднойчы здарылася непрадбачанае. Непадалёк, у гардэробе, ішла гульня ў косці, і ён — як нячысцік падштурхнуў — пакінуў ліфт і падышоў да гульцоў. Якраз у гэты момант яго і аклікнуў старшы парцье, паказаўшы рукой на расчыненыя дзверы ліфта. Што ж ты, маўляў, пакідаеш рабочае месца? Пагэтаму ці не пагэтаму, але пасля таго, як захварэў апальшчык, яго прызначылі ў кацельную.

— Хутка ж ты мяняеш спецыяльнасці,— пацвельваў з яго Цімоша. — Як толькі вывучвацца паспяваеш? Шанцуе табе, не інакш.

Сам Цімоша па-ранейшаму мыў посуд.

— Шанцуе, — з сумнай усмешкай пагаджаўся Лявонка.

Раніцай яны хуценька пілі каву і спяшаліся на працу.

Частку дарогі яму даводзілася ісці па вуліцы Баверы, бруднай і цёмнай, амаль закрытай зверху памостам паветранай дарогі. Лявонка ішоў па ёй як па тунелі. Народу шмат, але адчуваеш сябе яшчэ больш адзінокім, чым тады, калі застаешся сам-насам з сабой. Кожнага дня, апроч выхадных, ён уліваўся ў людское мора, якое плыло ў напрамку станцыі метро. Там разам з усімі апускаўся ў цёмны лаз падземкі. Бывае, столькі народу набіваецца, што не зачыняюцца дзверы. Каб ушчыльніць пасажырскую масу, на станцыі метро ёсць спецыяльныя людзі — забівалы, якія ў такіх выпадках дзейнічаюць без асаблівых цырымоніі умінаючы сваіх падапечных кулакамі і каленямі. Кожны раз, ідучы сціснуты натоўпам, ён успамінаў прускаўскія прасторы — абсягі палёў, шырокі луг, надрэчныя далягляды, лес. У электрычцы, калі вяртаўся з работы, яму амаль заўсёды саступалі месца, нават прыязна ўсміхаючыся. Поезд у метро ідзе хутка, грыміць на стыках, хістаецца з боку ў бок. Пасажыры, трымаючыся за поручні, чытаюць ранішнія газеты, жуюць гумку, маўчаць, пра нешта думаюць…

* * *

Першы набыў гадзіннік Цімоша. Дастаючы яго з кішэні камізэлькі, падносіў да вуха і працягваў Лявонку:

— Паслухай, як ідзе! Лявонка слухаў і хваліў:

— Добрая рэч!

— А ланцужок?

— І ланцужок.

— Сярэбраны, сказалі ў краме, і крыху пазалочаны. Піліпко таксама пахваліў, прыгадаўшы валаснога пісара:

— Лепшы, чым у Пацея!

Лявонка ўспомніў, што і камянецкі шавец Нохім марыў пра такі гадзіннік. Цікава, ці набыў…

— Быў мужыком, а цяпер чалавекам стаў! — падміргнуў Цімоша, хаваючы гадзіннік у кішэньку.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону