Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Пачалі з Цімошы — першы прымяраў ён — як найбольш грашавіты. Прадавец паклаў на прылавак касцюм — тройку з цёмнага матэрыялу ў белую палоску. Цімоша салідна крануў крысо, абмацаў пальцамі матэрыял.

— Дабрэнны! — падахвоціў сябра Піліпко, які таксама памкнуўся мацаць. — Панскі! Камізэлька шоўкавая…

Цімоша апрануў. Камізэлька падышла, а пінжак аказаўся завялікі — вісеў на Цімошу як на калку. Але прадавец, весела ўсміхаючыся, абвёў вакол сваёй таліі рукамі (у будучым, маўляў, містэр стане таўсцей, патрэбен запас) і ёмка паляпаў пакупніка па плячы:

— О'кэй!

Прускаўцы таксама заўсміхаліся,

задаволеныя тым, што ўсё складваецца, як яны хацелі. Чалавек ізноў паляпаў Цімошу, цяпер ужо па грудзях, дастаў з-за прылаўка нешта белае, падобнае на кашулю, але без рукавоў, і ўсклаў хлопцу на грудзі.

— Манішка! — крутнуў прадавец пальцам.

Паўбіраўшыся ў гэтую незвычайную апранаху, прускаўцы зразумелі, што тлумачыў ім прадавец: «Гэта рэч, калі прыгледзецца, нават больш практычная, чым кашуля, асабліва для халасцякоў. Выдатна! Трэба купляць!»

Цімоша асцярожна зняў пінжак і апрануў манішку. Увішны прадавец насунуў яму на рукі белыя бліскучыя трубачкі і зашчыпнуў іх на запясцях, лоўка скалоўшы металічнымі запінкамі. Потым адшукаў яшчэ адну неабходную дэталь — белыя шнурочкі, якімі прывязаў манжэты да плячэй. На шыю прымайстраваў цэлулоідны каўнерык. Кліент, глянуўшы ў люстра, быў моцна ўражаны сваім выглядам.

— Элегант! — не скупіўся на кампліменты прадавец.

— О, як пан! — не стрымаў свайго захаплення і Піліпко.

Лявонка з Піліпком таксама прымералі па касцюму і манішцы. Усё ж такі вока ў прадаўца спрактыкаванае. Угадаў! Новы гарнітур — сіняя ў палоску тройка з падвужанымі па модзе штанамі і камізэлькай — сядзеў на Лявонку як уліты. Крыху даўгаватым здаваўся пінжак, але што ж — мода такая. Купілі па гальштуку і тут жа пад кіраўніцтвам прадаўца навучыліся іх завязваць, і не абы-як, а па-амерыканску. Апрануўшыся, дзівіліся, стоячы перад люстрам, як адзенне мяняе чалавека. Цяпер з выгляду хлопцы нічым не нагадвалі ранейшых прускаўцаў і не адрозніваліся ад мясцовага люду.

Збоку, у камізэльцы, Піліпко намацаў кішэнь для гадзінніка і паглядзеў на таварышаў.

— Яшчэ каб гадзіннік прыдбаць, дык быў бы ўжо зусім як амерыканец.

Выйшаўшы з магазіна, яны, склаліся, купілі на трох пачак танных цыгарэт, закурылі і рушылі ў бок Вашынгтонскага сквера. Гэта — гарадскі цэнтр. Ісці недалёка. Па дарозе загледзеліся на помнік нейкаму чалавеку ў капелюшы, падобным на талерку (гэта быў помнік Гарыбальдзі).

— І нам трэба капелюшы, — павярнуўся да сяброў Цімоша. — Як думаеш, Кужаль?

— Усё адразу не купіш, — супакоіў той сябра. — Надта хутка ты амерыканцам хочаш стаць.

Цімоша ліха прысвіснуў:

— А чаму б і не?

Падышлі да кіёска, выпілі па куфлі піва. Цімафей хацеў і па другім, але Піліпко выразна паглядзеў на яго, і той сцішыўся. Па вуліцы праімчаўся аўтамабіль з адкрытым верхам і шырока пастаўленымі коламі.

— Вось каб такую штуку мець!.. — мройліва сказаў Піліпко.

— Чаго захацеў! — усклікнулі сябрукі.

— Сто гадоў, мусіць, трэба мыць посуд, — дадаў Цімоша.

Пайшлі далей, і раптам пачулася музыка. На перакрыжаванні, на рагу сумежных вуліц, стаяў беднага выгляду чалавек і іграў на скрыпцы. Падышлі бліжэй і спыніліся ў здзіўленні, убачыўшы, што скрыпач іграў як бы для сябе, — побач нікога не было. Адзінкі з прахожых спыняліся, кідалі нейкую дробязь.

У раскрытым футарале, ля ног музыканта, ляжала некалькі манет.

— Пабіраецца, ці што? — паціснуў плячыма Піліпко.

Мусіць, убачыўшы прускаўцаў, якія падыходзілі да яго, гаротнік зайграў яшчэ жаласлівей, і хлопцам захацелася кінуць у яго футарал хоць бы цэнт, але рабіць гэтага не сталі, паспадзяваўшыся на больш багатых.

— А от каб так з гармоняю стаў — ці далі б што? — як бы ў самога сябе запытаў Піліпко.

— Га-га-га! — зарагатаў Цімоша. — Каб польку ўцяў — яны б у скокі пайшлі! Ніхто б нічога не кінуў.

Тут яны зарагаталі ўсе трое.

Нейкія грошы яшчэ заставаліся, і Цімоша прапанаваў з'ездзіць на Коні-Айленд.

— Паглядзім, як тут людзі бавяць час.

Коні-Айленд — Востраў Забаў. Яны селі ў аўтобус, які прывёз да вялікага зялёнага парку, абнесенага высокай жалезнай агароджай. Да варот у багатых кабрыялетах, а некаторыя і ў аўтамабілях пад'язджалі па-святочнаму апранутыя людзі. Большасць — мужчыны з маладымі жанчынамі.

— У раскошы жывуць — што і казаць! — у голасе Цімоша! чулася здзіўленне і захапленне адначасова.

— Багатыя! — падтрымаў яго Лявонка, азіраючы вясёлую публіку.

— Эх, нам бы так! — з зайздрасцю сказаў Піліпко.

І прускаўцы, як роўныя, уліліся ў вір незнаёмых людзей. Усе прыгожа апрануты, асабліва жанчыны і дзяўчаты. Праўда, нейкія, як здалося прускаўцам, залішне танклявыя і худыя.

Парк быў падобны на добра дагледжаны лес. Паміж дрэвамі лёгкія ажурныя альтанкі, у якіх можна пакурыць сігару, адпачыць, выпіць піва, што-небудзь з'есці. У некаторых адпачываючых у руках жаўцелі пачаткі смажанай кукурузы — мясцовы ласунак.

— А гэта што? — Цімоша ткнуў пальцам у дзіўныя зеленаватыя струкі, куды большыя за фасолю, якія таксама прадаваліся тут жа, на вуліцы.

— Банан, — адказаў чарнаскуры гандляр.

Склаліся і купілі адзін, каб пакаштаваць.

— Як картоплі,— скрывіў губы Цімоша, аблупіўшы струк і адкусіўшы першым.

І сапраўды па смаку банан нагадваў адвараную бульбу, саладжавую ад таго, што яе крыху прыхапіла марозам.

На эстрадзе іграў аркестр.

Піліпко заўсміхаўся:

— Дома б у царкву пайшлі, а тут…

Кругом — атракцыёны. Падышлі да дзіўнага збудавання: на высокіх слупах-апорах пракладзены жалезныя рэйкі, па якіх уверх-уніз з грукатам каціліся счэпленыя адзін з адным адкрытыя вагончыкі. Стаяла чарга жадаючых пакатацца на «Рускіх горах» (так называўся гэты атракцыён), прускаўцы ўзялі па білеціку і сталі ззаду. Дачакаўшыся, селі ў вагончык. Поезд адразу крута ўзяў уверх, а потым раптоўна пакаціўся ўніз. Хлопцы міжвольна ўхапіліся адзін за аднаго. Потым іх зноў кінула ўверх. Поезд то ўзбіраўся па гэтай паветранай дарозе ўверх, адольваючы крутыя пад'ёмы, то абрываўся ўніз — як у нейкую прорву — усімі сваімі вагончыкамі. Цімоша ледзьве не вываліўся за борт, калі вагончык завіс уверх коламі. Ён роспачна перажагнаўся і яшчэ мацней учапіўся за Лявонку. Піліпко знямеў ад страху. Галава кружылася больш, чым на караблі, калі плылі сюды. У думках яны ўжо пашкадавалі, што трапілі на. гэтыя «горы», але ўсё неяк абышлося, а ў канцы нават спадабалася. Кужаль напалохаўся менш. Працуючы акнамыем, ён паспеў прывыкнуць і да вышыні, і да гайданкі.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...