Уліс з Прускі

на главную

Жанры

Поделиться:

Уліс з Прускі

Уліс з Прускі
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Частка першая

І

Чым даўжэй ён жыў, тым часцей успамінаў той выпадак, у самым дзяцінстве, на прускаўскай вуліцы. Тады ён быў яшчэ не Лявонам, а Лявонкам — падлеткам, што нядаўна толькі скончыў вясковую школку. Стаяў канец жніўня, але дрэвы ўжо паспелі пажаўцець, і на зямлю нячутна, па адным, ападала лісце. Ля калодзежа, насупраць старой дзедавай хаты, што знаходзілася якраз пасярэдзіне вёскі, тоўпіліся мужчыны і, як звычайна, пра штосьці гаманілі. Ніхто не звярнуў увагі на Кузёмку, які ў ботах з блішчастымі халявамі ішоў па вуліцы, са

звыклай усмешкай на твары, наіўна, па-блазенску радуючыся ўсяму, што трапляла на вочы. У яго паводзінах было штосьці ад малога дзіцяці, якое нешта вельмі цікавае ведае і якому не церпіцца расказаць пра гэта іншым.

Убачыўшы людзей, пасур'ёзнеў, падышоў бліжэй і неяк незадаволена, нават злосна пазіраючы на іх, невядома за што папракнуў:

— Стаіце?! А вунь у двары кажуць — дваццатае сталецце пачалося! Дваццатае!

Кузёмка ішоў, бадай, з панскага двара, меў звычай часам заходзіць туды і гаварыць нават з самім панам Падгурскім, да якога мясцоваму чалавеку было не падступіцца.

Прысутныя не адразу і зразумелі дзівака: пра што ён вярзе? Пра сталецце нейкае? Недаверліва пераглянуліся паміж сабой.

— Дваццатае сталецце? А хто іх лічыў — сталецці тыя? — усміхнуўся Дармідонт Хлябіч — не стары яшчэ чалавек з рудой барадой.

— І то праўда! — як заўсёды, у тон яму паддакнуў Захар Відэрка і засмяяўся.

Дармідонт, апрача таго, што меў уласную гаспадарку, быў яшчэ і панскі ляснік, дакладней, стражнік у панскім лесе.

Захар — заядлы рыбак, а ў нейкай меры і паляўнічы.

— Раней лічылі ад нараджэння Хрыста, а цяпер што? Па-іншаму? — паказаў сваю дасведчанасць Мітрафан Давыдзюк — стараста.

Масей Галёнка — чымсьці падобны на Кузёмку, прускаўскі дзівак, які таксама тут прысутнічаў,— як звычайна, недарэчы і неўпапад зарагатаў.

— Вучоныя гэтыя! Каб на іх паморак! — ні да кога не звяртаючыся, быццам сам сабе, прабурчэў Ясё Латушка, вядомы сваёй падазронасцю да ўсяго і недаверам.

«Цікава, — падумаў Лявонка, — а ў школе Фама Фаміч пра гэта нічога не расказваў…»

Па вуліцы якраз праязджаў у сваім дубовым вазку, грузна калдыбаючым на ўхабінах, айцец Глеб — бацюшка мясцовага прыхода, накіроўваўся збіраць асяніну. Ззаду прытуліўся дзяк Садоўскі.

Убачыўшы Кузёмку, айцец Глеб незадаволена чмыхнуў у старасвецкую, з сівізной, бараду:

— Пра такіх і ў Пісанні гаворыцца: не сеюць, не жнуць, не збіраюць у жытніцу. Здзівіў! Я ўжо год пра сію новасць ведаю. Далося ў знакі гэтае сталеціе — мы з матушкай тры разы адзначалі яго — першы раз у адна тысяча васемсот дзевяноста дзевятым, калі сустракалі тысяча дзевяцісоты, аднак, як аказалася, паспяшаліся, айцец благачынны смяяўся з нас. Другі раз напярэдадні тысяча дзевяцьсот першага, што, на думку матушкі, было бліжэй да ісціны, але, каб не памыліцца, рашылі на ўсякі выпадак сустрэць і ў адна тысяча дзевяцьсот першым…

Вазок уваліўся спачатку пярэднімі, а потым заднімі коламі ў глыбокую калдобіну.

— О-о-о! — не то здзівіўся, не то застагнаў айцец Глеб.

Вазніца, мясцовы селянін, счакаўшы, пакуль бацюшка супакоіцца, таксама хацеў нешта сказаць, але толькі крактануў, невядома да каго звяртаючыся — да бацюшкі з дзяком ці да каня. Неяк яно будзе, маўляў, жывём жа… І ён меў падставы так думаць, бо, сапраўды, людзі тут трывала прыстасаваліся да жыцця, аціхлі ў сваёй бясконцай і нялёгкай працы, нібы паснулі, зачараваныя замаруджанай плынню штодзённага існавання. Нягледзячы на тое, што гэта быў амаль што геаграфічны цэнтр Еўропы, гістарычны

час чамусьці абмінаў яго, несучы змены і навіны іншым краям і народам.

— Гэта — апошнія ліцвіны, — уголас падумаў айцец Глеб, пазяхнуўшы і адвярнуўшыся ад мужчын, што стаялі зняўшы шапкі.

— О-хо-хо! — пазяхнулі ў сваю чаргу вазніца і дзяк.

Кузёмка пайшоў сваёй дарогай, і вазок айца Глеба з дзяком і вазніцаю знік за Шведавай бярозай.

Вёска называлася Пруска, і выгляд, які яна мела, менш за ўсё наводзіў на думку пра якія-небудзь змены. Знаходзілася яна на паўночна-заходняй ускраіне беларускага Палесся, аднак прускаўцы не лічылі сябе палешукамі.

— Мы, калі хочаце ведаць, старажытнае племя, — гаварыў вясковы патрыярх Кірыла (Лявонкаў дзядуля), знаўца ўсіх прускаўскіх паданняў.— Некалі даўно жылі тут розныя славянскія народы — прусы, яцвягі, вел еты…

Ад нейкага адукаванага чалавека, які прыязджаў у Пруску запісваць казкі, ён чуў, што калісьці на гэтай зямлі пасяліліся велеты, якіх яшчэ называлі люцічамі. Прыйшлі яны сюды з-пад Карпат. Мужны і ваяўнічы быў народ, моцна трымаліся за сваю зямлю, ды яшчэ і ў бакі глядзелі, каб чужой прыхапіць. І былі, відаць, здаровыя. Велет азначае вялікі. Курганы пасля іх засталіся — валатоўкі. Недалёка ад Прускі ёсць вёска Вялека, калі ісці на Відамле, і вёска Люта — гэта ў бок Брэста пад Высокім. Суседзі называлі іх люцічамі, лютамі, лютвою. А потым, кажуць, нармандцы з-за мора прыплылі і той лютве парадак прызначылі. Нармандскія князі з дружынамі пасоўваліся на поўдзень і ўсход, заваёўваючы і аб'ядноўваючы ўсё новыя землі, і, нарэшце, заснавалі сваю дзяржаву з цэнтрам у Навагрудку.

— А як жа яны прыплылі? Мора ад нас далёка… — сумняваліся, хто слухаў Кірылу.

— А рэкі! Буг, Нёман, Дзвіна!

З цягам часу лютва пераўтварылася ў Літву, а людзей сталі называць ліцвінамі. Здарылася гэта шмат стагоддзяў таму. Дзяржава, пра якую ідзе гаворка, — Вялікае княства Літоўскае, ці проста Вялікае княства, як тут казалі.

Даваць веры такім паданням ці не — ніхто не ведаў.

У мове прускаўцаў, якія ад нараджэння гаварылі па-беларуску, пракідаліся рысы ўкраінскай, польскай і рускай моў. Трапляліся і больш кандовыя, непрывычныя для нетутэйшага вуха словы, якія ішлі ад сівой яцвяжскай даўніны. Зрэшты, можа, і не яцвяжскай, а палавецкай, бо ў абліччы прускаўцаў спрактыкаванае вока этнографа магло адшукаць даволі пэўныя старажытна-палавецкія рысы: шырокія скулы, раскосасць погляду, тонкія чорныя вусы ў мужчын над прыпухлымі губамі. Гістарычныя крыніцы сведчылі, што валынскі князь Уладзімір Васількавіч — будаўнік Камянецкага стаўпа — пасяліў на паўночным баку Камянца полаўцаў, каб тыя аберагалі яго ўладанні. З часоў Уладзіслава Ягайлы Белавежская пушча належала каралю і вёскі, якія да яе прылягалі,— таксама. Сяляне спаўнялі каралеўскія павіннасці і з панскім уціскам, як у іншых частках Беларусі, не зналіся.

«Мы людзі тутэйшыя, пракаветнікі,— гаварылі пра сябе прускаўцы, — не набрыдзь якая-небудзь». Спакон веку жылі тут з зямлі і жывёлы. Збіралі грыбы, ягады. Захар Відэрка ўмеў, калі пашанцуе, рыбы злавіць, а зімой удала ставіў пяцелькі на зайцоў.

Стаяла Пруска, як і, дарэчы, сёння стаіць, на гасцінцы паміж двума мястэчкамі — Камянец-Літоўскам і Высока-Літоўскам. Толькі цяпер назвы гэтыя карацейшыя: кажуць проста — Камянец, Высокае, не лічачыся з гістарычным дадаткам.

З-за Камянца сонца ўзыходзіць, а за Высокім заходзіць, і ўвесь дзень над гасцінцам трымаецца.

Комментарии:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

Вальдиры миры. Кроу-3

Михайлов Дем Алексеевич
3. Кроу
Фантастика:
фэнтези
рпг
8.38
рейтинг книги
Вальдиры миры. Кроу-3

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2