Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Ніяк не засыпле! — незадаволена прамовіў Кірыла.

Паміж Ясем і Кужалямі даўнія нелады, несумяшчальнасць нейкая. Ужо ніхто і не памятае, адкуль гэта пайшло.

Насупраць сваёй палоскі Міхаль спыніўся. Усе, хто ехаў, пачалі злазіць з воза. У небе доўгім клінам плылі жураўлі.

Лявонка праводзіў іх вачыма:

— Адлятаюць…

— Не, рана. Гэта яны маладых прывучваюць да палёту. Дарога ім няблізкая.

Міхаль маўчаў, адчуваючы нейкі ўнутраны неспакой. Ад межаў струменіўся тонкі водар палыну. Туман спадаў. З-за хмар выбліснула сонца. З другога боку з Кужалямі суседнічаў Назар Хомка — бесславесны

чалавек, як называў яго настаўнік Фама Фаміч. Ён нашмат маладзейшы за Міхаля. Сёлета Назар позна садзіў, таму, відаць, і выбіраць не спяшаўся. Лявонка добра ведаў яго жонку — крыклівую Хомчыху. Хомчыха рана выганяла мужа ў поле, але там пакуль што нікога не было.

Зямля ўся ў шнурах. Вузкія палоскі змяняліся больш шырокімі, разложыстымі, як у Гаўрылы Шведа, чыё поле адразу за Хомкавым. Бульбу яму выворваў зяць-прымак. Зямлі ў Гаўрылы больш, чым у каго, — два ўчасткі, бацькаўскае і жончына. Праўда, і сям'я ў яго вялікая: жонка, дачка з зяцем ды яшчэ два сыны. Гаўрыла, невысокі ростам, ужо стараваты, але ўвішны, хадзіў за зяцем ззаду, назіркам, сачыў за яго выворваннем. Не забываў правяраць, як працуюць жонка і дачка. Калі заўважаў які недахоп — ушчуваў, гугнявіў сабе пад нос. Уздоўж поля ў яго ўжо стаялі мяшкі з бульбай. Сыны Гаўрылы Фэдар і Міхаль адвозілі іх дадому, ссыпалі ў склеп. Гаўрыла славіўся сваёй скупасцю: казалі, што апраўляцца бег толькі на свой загон, нават калі знаходзіўся дзе далёка ад яго, нашто каму рабіць ласку — чужое поле ўгнойваць.

Суседзі іх — Шпунты і Чапёркі — на поле пакуль што не з'явіліся. Гэтыя не прывыклі рана ўставаць і бегчы на працу не спяшаліся.

Не было пакуль што і Пракопа Пахолка — вясковага каваля. Зямлі, праўда, у яго мала, жыве Пракоп у асноўным з кавальскай справы, якая так-сяк корміць сям'ю.

Крыху далей Мітрафан Давыдзюк за плугам хадзіў. Прускаўскі стараста. Здалёк было відаць, як ён, прыгорблены і даўгарукі, ішоў загонам, а потым адпачываў, аглядаючы наваколле. Мітрафан Давыдзюк пабываў некалі ў салдатах, а цяпер задаваў тон у Прусцы, кіраваў грамадой.

Выйшаў на поле таксама і Пятро Ламака (па вясковаму — Багдан) — жонка ім камандуе, Апраска, — чуваць яе хрыплы голас. З імі старэйшы сын Піліпко. Пятро, негаваркі ад прыроды, звычайна ўсё рабіў моўчкі, затое Апраска гаварыла бесперастанку.

— Ой, каб ты!.. Не з таго рада пачаў! Багдан дурны! — толькі і чутна было.

На сваю мянушку Багдан Пятро не крыўдзіўся — Багданам звалі чамусьці і яго бацьку, якога ўжо даўно не было. Піліпку сорамна было за маці, і ён хадзіў з апушчанай галавой.

Гальяшы ўжо сядзелі на разорах, паціху капаліся ў зямлі. Здалёк, скрозь туманную імглу, Лявонка пазнаў толькі Павала, сябрука, які быў крыху старэйшы за яго, але ўжо хадзіў за плугам.

Міхаль не стаў марудзіць, распрог каня, зняў з воза плуг, Марыля таксама пачала рыхтавацца — апранула паверх спадніцы доўгі андарак, Кірыла скінуў з воза кошыкі. Лявонка назіраў, як бацька ўваткнуў плуг у рад, цмокнуў на каня і, не спяшаючыся, павёў разору. Адну, другую, трэцюю… Іх адразу занялі Марыля з Кірылам, потым, спыніўшы каня адпачыць і падсілкавацца, да іх далучыўся і Міхаль. Лявонка падносіў ім кошыкі, ссыпаў у мяшкі бульбу.

— А бульба сёлета, здаецца, і сапраўды, таго, не благая, — нібы сам сабе адзначыў Кірыла.

Капалыпчыкі няспешна

пасоўваліся наперад. Параўняліся з разгалістай грушай, што стаяла на мяжы з Ясем. Такія магутныя, падобныя на дубы грушы-дзічкі не рэдкасць на прускаўскіх палях. Стаяць яны здаўна, і хто пасадзіў — невядома. Самі па сабе сеяліся і вырасталі. Нездарма іх яшчэ называлі высранкамі. Лісце на грушы рдзела самымі нечаканымі колерамі і адценнямі — ад цёмна-зялёнага да ружовага, чырвонага і нават нейкага агніста-фіялетавага.

— Палезь, Лявонка, наверх — там гнілкі павінны быць, — падказаў Кірыла.

Лявонка ўзлез на дрэва, нарваў поўную шапку дробных, але ўжо мяккіх і салодкіх пладоў.

— А ты патрасі! — падвучыў Кірыла.

Лявонка скалануў тыя галіны, што навісалі над загонам Кужалёў,— свае. Пасыпаліся гнілкі.

Марыля падняла адну, паспрабавала на смак:

— Салодкія!

— Лявонка, — загадаў Кірыла, — кухню распалі, бульбу пячы будзем у прысаку.

Загон цягнуўся да самай Бярэзіны. Гэта быў даволі вялікі лес, што адным бокам прымыкаў да Бабіцкай гары, другім аддаляўся на поўнач, губляючыся недзе на подступах да Белавежскай пушчы. Лявонка, не заглыбляючыся ў Бярэзіну, на самым ускрайку назбіраў бярэма сухога ламачча, выкрасалі з дзедам агонь. Касцёр загарэўся, затрашчалі сасновыя галінкі, сухі картаплянік. Падышоў Міхаль, працягнуў да агню рукі.

— Гарыць, але не так весела, як летам!

Асенні агонь гіпнатызаваў і як бы спыняў час. Усё навокал рабілася застылым і нерухомым.

— Так і нашы дзяды грэліся… — сказаў Кірыла, які таксама падышоў, працягнуў азяблыя рукі да вогнішча.

— Якія дзяды? — зацікавіўся ўнук.

— Прусы, можа, ці яцвягі, ці яшчэ хто… — Кірыла павярнуў да ўнука твар: — Хто жыў тут… А хутчэй за ўсё люты. Лютва-а… Шматлікі быў народ і зямлі займаў падхадзяшча. Суцэльныя лясы тут былі, пушча, неруш, — Кірыла распавядаў так, быццам усё гэта адбывалася на яго памяці.— Змагаліся з лесам, як маглі,— палілі, карчавалі. Да нас у тых лясах палявалі, а мы за зямлю ўзяліся, араць ды сеяць пачалі.

Падышла і Марыля.

— Араць бы вучылі хлопца, а то ўсё кухню паліце, — папракнула яна мужчын, падставіўшы рукі бліжэй да агню.

— Чаго добрага, а гнуць спіну навучыцца! — буркнуў Міхаль, кіруючыся да каня з плугам.

Мэрылін папрок у многім быў беспадстаўны: мужчыны, Кірыла і Міхаль, шмат увагі ўдзялялі дзецям, асабліва Лявонку, вучылі яго гаспадарыць. Хлопец рос паслухмяны і працавіты. Ён і цяпер заўзята насіў кошыкі з бульбай, высыпаў у мяшкі, вяртаўся назад, шастаючы сухім картаплянікам. Шкадуючы сына, Марыля не набірала поўны кошык — толькі палавіну, каб яму было лягчэй.

Поле ўсё больш запаўнялася шэрымі постацямі людзей. Па часе прыехаў і сусед Ясё — сеяць азіміну. Спыніў каня, злез з воза, паглядзеў на свой загон, які быў ужо ўзараны, потым на суседзяў і, не павітаўшыся, пачаў нешта бубніць сабе пад нос. Марыля пазірала на яго напалоханымі вачыма. Адтапыраныя Ясевы вушы нагадвалі дужкі чыгуннага гаршчка, за якія бралася гаспадыня, калі ёй патрэбна было даць парадак гэтай пасудзіне.

— Здароў, сусед! — азваўся Міхаль.

— Здароў,— неяк вяла і незадаволена адказаў Ясё, здымаючы з воза барану, ворчык, пастромкі. Рассупоніў хамут, распрог каня, вывеў яго з аглабель і наладзіўся баранаваць поле.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

Вальдиры миры. Кроу-3

Михайлов Дем Алексеевич
3. Кроу
Фантастика:
фэнтези
рпг
8.38
рейтинг книги
Вальдиры миры. Кроу-3

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2