Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Дзеці багацейшых гаспадароў пачыналі вучобу з верасня, як адчынялася школа, а Лявонка — толькі калі ўжо снег ляжа. Да гэтага ён мусіў кароў пасвіць, а вясною, як толькі снег сыдзе, зноў выганяў іх на пашу. Хто іншы такім чынам навучыцца толькі хіба што распісвацца, а Лявонка ўмеў і чытаць, і пісаць, і лічыць, і на памяць сёе-тое ведаў. У школе вучылі вершы Кальцова, Нікіціна, Сурыкава, байкі Крылова, змешчаныя ў чытанцы «Русское слово». Неяк, калі сабралася ўся сям'я, бацька папрасіў: «Пачытай нам што-небудзь, сынок». Сын прачытаў на памяць байку Крылова «Воўк і ягня». Слухачы былі вельмі ўсцешаны. «Разумна напісана!»— выказаў сваё ўражанне Міхаль. «Малайчына! Можа, хоць ты калі на святло выберашся…» — падаў голас і Кірыла. «Ой, Лявонка, галубок ты наш!..» — уздыхнула ля печы маці. Лявонку ад радасці, што дагадзіў бацькам, ажно дыханне

перахапіла. Чытанне і пісанне давалася лёгка, больш часу вымагалі задачкі. Ніяк яны, бывала, не рашаліся, і не было каму дапамагчы. Лявонка тады бег у канец вёскі да Павала Гальяша — адольвалі разам. Бацька Павала жартаваў: «Вас жаніць пара, а вы простую задачку адолець не можаце». Але адольвалі. З'явіліся граматныя і ў Прусцы. Лявонка сярод іншых здаў усе экзамены на выдатна і атрымаў пахвальны ліст. Гэта і вырашыла яго лёс вучыцца далей.

IV

Паказаліся першыя будынкі.

— Камянец! — усхапіўся Лявонка.

— Не, гэта яшчэ не мястэчка, — супакоіў Кірыла, — гэта Замасты, вёска.

Паабапал вуліцы стаялі звычайныя хаты, хлявы, прыбудовы, зелянелі агародныя грады. У гародчыках цвілі-асыпаліся апошнія вяргіні. Замасты аддзелены ад Камянца ракой Лосьнай, якая тут раздзяляецца ажно на тры рукавы. Над кожным пракладзены драўляны мост. Перад мастамі — з таго боку, адкуль наступаў вясенні крыгаход, — тырчэлі з вады магутныя дубовыя ледабоі. Унізе, на яшчэ зялёных паплавах, хадзілі чароды гусей. Адолеўшы апошні мост, нашы падарожнікі апынуліся на местачковым бруку. Загрукаталі аб каменні колы, грукат перадаўся целу, павялічыўшы непрыемную дрыготку.

Камянец — тыповы беларускі сярэдневяковы гарадок — мястэчка, заснаванае яшчэ ў XIII стагоддзі. Тады ж валынскім князем Уладзімірам Васількавічам — вялікім кніжнікам і філосафам — быў пабудаваны славуты Камянецкі стоўп — высокая абарончая вежа, від на якую адкрыўся нашым падарожнікам з Бабіцкай гары. Мястэчку ў Вялікім княстве надавалася немалое дзяржаўнае значэнне. Гадоў трыста назад па яго забрукаваных вуліцах звінелі конскія падковы вялікалітоўскіх рыцараў, якіх тут называлі драбамі.

Берасць першым з беларускіх гарадоў яшчэ ў канцы XIV стагоддзя атрымаў магдэбургскае права. Камянец займеў гэта права на пачатку XVI стагоддзя. Розным веравызнанням адпавядалі царква, касцёл, сінагога. Са шматлікіх крамаў плацілі падатак на карысць мястэчка, яно патроху расло, добраўпарадкавалася. У 1477 годзе мястэчка наведаў, кіруючыся ў Маскву, Амброжа Кантарыні — пасол і падарожнік. Быў тут праездам і славуты Зігмунд фон Герберштэйн. У XVI стагоддзі Камянец па колькасці насельніцтва — пяць тысяч чалавек — не саступаў Берасцю. Праводзіліся тут рыцарскія турніры, у адным з якіх браў удзел прынц Ланкастэрскі Генрых — будучы кароль Англіі.

Не адна вайна пракацілася праз старажытны Камянец. У 1657 годзе мястэчка рабавалі шведы. У 1655 і 1658 гадах наведаліся маскавіты ваявод Урусава і Барацінскага. Асабліва шмат шкоды нарабілі маскоўскія стральцы Івана Хаванскага: спалілі замак, ратушу, касцёл, царкву і 183 дамы з 286.

Мястэчка ўсё ж такі адбудоўвалася, але часы мяняліся і лёс яму не спрыяў. Чыгуначныя дарогі, якія звязалі Берасць і Гародню з Мінскам і Вільняй, Масквой і Варшавай, пакінулі Камянец убаку, і ён застаўся, як пісаў адзін этнограф, «вельмі бедным і нязначным мястэчкам Брэсцкага павета». Старажытны шлях, што ішоў з поўдня праз Берасць, Турну, Чарнаўчыцы, Відамле, Камянец, Камянюкі, Белавежу і вёў на Гародню, у бок Трокаў, канчаткова страціў ранейшую сваю ролю. Жыло тут народу тысячы чатыры, не болей. Жыхары мястэчка моцна трымаліся свайго мяшчанскага саслоўя і нават пачалі бунтаваць, калі аднойчы пасля апошняга раздзелу Польшчы, улады мелі намер зрабіць з іх сялян. Нават і цяпер тут захаваліся многія рысы даўнейшага ўкладу жыцця. У Камянцы жылі рамеснікі, гандляры, анучнікі, печнікі, кушняры, краўцы, шаўцы… Усіх цяжка і пералічыць. Каля палавіны з іх — як і ў большасці заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх мястэчках — яўрэі. Местачкоўцы — рамеснікі і гандляры — зямлёй не займаліся, і зямлі ў іх, па сутнасці, не было. Тут знаходзіліся базар, млын, сыраварня. Рабілі цэглу, чарапіцу, гонту, сельскагаспадарчыя прылады, посуд. Камянецкія кірмашы збіралі шмат народу, з усяе акругі. На іх можна было купіць усе патрэбныя жыццёвыя прыпасы. На вялікія кірмашы — раз ці два ў год — прыбывалі сюды цэлыя абозы балаголаў з Беласточчыны, Валыні, з Пружан, з Палесся, з-за

Берасця і з многіх іншых бакоў. І чаго толькі не прывозілі — соль, мёд, збожжа, сала, рыбу, селядцы, сушаныя грыбы, лён, каноплі, воўну, шэрсць, скуры, дзёгаць, мыла, махорку. Хапала тут і пастаялых двароў — было іх з паўсотні. Адзін з іх і выбраў Кірыла. Орлік пакіраваў у двор да знаёмага местачкоўца яўрэя Нохіма, які займаўся шавецтвам і жыў адразу за трэцім мостам па Рымарскай вуліцы. Нохім асабліва славіўся ўменнем шыць дабрэнныя боты. Усю ноч можаш прастаяць у вадзе, а ногі будуць сухія. Конь добра ведаў гэты маршрут і ахвотна павярнуў у звычным кірунку, дзе паміж высокіх дрэў стаяла крытая пазелянелай гонтаю хата.

Убачыўшы на сваім падворку даўняга сябра, Нохім ажыўлена закрычаў:

— О-о-о! Малка! Малка! Паглядзі, хто да нас завітаў!

— Хто такі завітаў? — пачулася з-за дзвярэй.

Нохім набліжаўся, крыху прыгнуўшыся, шырока расстаўляючы ногі і няўклюдна соўгаючы імі, што, як ведаў Кірыла, уласціва было людзям, звязаным з сядзячай работай. Акрамя таго, ён прыкметна накульгваў на левую нагу: у дзяцінстве паслізнуўся на лёдзе і ўпаў, пасля таго левая нага ў росце крыху адстала ад правай. На галаве ў Нохіма Лявонка заўважыў шчыльна прыткнутую круглую шапачку. Кірыла злез з воза, атрос полы світкі ад саломы і павітаўся з гаспадаром. Нохімаў твар, паголены, але з доўгімі пэйсамі, якія апускаліся ніжэй падбародка, выказваў і радасць, і здзіўленне, і нейкі сум адначасова. З дзвярэй выглянула гаспадыня — яшчэ не старая, паўнаватая жанчына, жонка Нохіма. І ў яе выгляд быў, як заўважыў Кірыла, заклапочаны і нават засмучаны.

— Ды разам, пане муй, з унукам!

Нохім перавёў погляд на Кірылавы боты:

— Носіш?

— А як жа! Нашу і цябе ўспамінаю, Нохім. Як ты жывеш-пажываеш?

— На базары такія боты не купіш — там табе замест сцелькі кардон пакладуць! — не без гонару сказаў шавец, не адводзячы вачэй ад свайго фірменнага вырабу.

— Ой, часы надышлі, ой, часы надышлі! — завохкала Малка.

— Жывеш-пажываеш? — Нохім уздыхнуў.— Якое там жыццё! У Гомелі зноў пагром быў…

— Яны кажуць, — перабіла Малка, — што яўрэі рэвалюцыянеры, а што яўрэі ім благога зрабілі? Не ўсе ж рэвалюцыянеры. Паміж рускімі мала рэвалюцыянераў?

Кірыла супакоіў:

— Не хвалюйцеся, тут не будзе!

Але Нохім пазіраў няўпэўнена.

— Слабога кожны можа пакрыўдзіць і зняважыць… Што значыць — не будзе? Чаму ты так думаеш?

Кірыла развёў рукамі:

— Ты, таго, шыеш боты, я сею жыта. Падумай — нашто нам сварыцца?

— Праўду ты кажаш, але ж, бачыш, некаму трэба, каб нацкоўваць адзін народ на другі,— шавец цяжка ўздыхнуў: — У нас у дадатак і яшчэ клопаты…

Малка, ведаючы, што мае на ўвазе муж, не ўтрымалася, пляснула рукамі, залямантавала:

— Ой-ой-ой-ой, каб яго чорт! Гэты той пракляты! Ой, нарабіў…

— Малка, кінь! Які той? Цяпер ён твой зяць, — з нейкай з'едлівай насмешлівасцю і горкай іроніяй сказаў Нохім і ціха нагадаў суразмоўнікам: — Усіх нас чакае апраметная.

Усе прымоўклі. Падзьмуў вецер, пад нагамі зашумела лісцвяная мяцеліца.

Нохім ізноў уздыхнуў:

— Цяжка быць яўрэем. Чужыя б'юць, свае тузаюць…

— Ой, — як бы тлумачачы словы мужа, падхапілася гаспадыня, — наша Лейка, вы бачылі, усё пры ёй: і фігурка, і тварык, і косы! Куды яна? Мы людзі з культурай, усё як трэба…

— Прыгожая яна ў вас! — пагадзіўся Кірыла, нібы намякаючы на тое, што прыгожым дзяўчатам звычайна выпадае няпросты лёс.

— Ой-ой-ой, я наглядзецца на яе не магла! — пагадзілася Малка, выціраючы слёзы. — Такі ўдар! А быў жа хлопец!

«От, бачыш, — падумаў Лявонка, — і тут нелады, і тут спакою няма».

— Усё было дамоўлена! — як бы самой сабе сказала Малка.

— Ну, яшчэ невядома, ці ўзяў бы… — Нохім глуха кашлянуў, нібы стрымліваючы залішнюю жончыну ўпэўненасць.

Кірыла не раз бачыў Нохімаву дачку Лейку — прыгажуня, чарнявая, косы да калень.

— Ой, я не перажыву!.. — схапілася за галаву Малка. — Гэта замест таго, каб паслухаць бацькоў!

Прускаўцам стала іх шкада.

— І так нас любіла і шанавала заўсёды, такая ветлівая — «татэ, татэ, татэ» — і раптам збегла! — роспачна паціскаў плячыма шавец. — Але нічога, — дадаў ён. — Бог суровы, але справядлівы і міласцівы да чалавека. Гэта пацвярджаецца на кожным кроку.

— Дачка — выхрыстка, зяць — гоім… Уй-уй, гора нам, гора… — Не знаходзіла сабе месца Малка. — Такога яшчэ не было, каб наша дачка закахалася ў гоя.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия