Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Э-гэ-гэ-гэй! — неслася па полі.

Воўк клацнуў ікламі, павярнуўся і, не спяшаючыся, падаўся назад.

Фёдар падышоў да Лявонкі, які калаціўся ад нервовага спалоху, паляпаў па плячы:

— Не бойся. Летам воўк сыты, не зачэпіць.

— Ён ягнятка хацеў забраць! — заплакаў Лявонка.

Потым, калі Фёдар вярнуўся да сваёй сахі, Лявонку яшчэ больш шкада стала тое ягнятка, і ён знайшоў яго між авечак.

— Шутачка ты мая, — пачасаў яму спінку, як рабіў гэта дзед Кірыла, — не пудзься, я цябе ў крыўду не дам…

Між тым падвода з седакамі дабралася да самага верху гары, адкуль на адлегласці чатырох-пяці вёрст перад імі адкрылася дзіўнае відовішча — Камянецкі стоўп.

— Што гэта?

— Камянецкі стоўп, унучак. Мястэчка ўжо недалёка.

— А калі яго паставілі?

— О-о, гэта даўно было, не пры нашай памяці. Князь нейкі… У вучылішчы з навук дазнаешся!

— А

нашто ён?

— Край наш бароніць!

Мясцовыя жыхары добра-такі прывыклі да гэтай сваёй славутасці і, як часта ў такіх выпадках здараецца, прызвычаіўшыся, забылі пра яе і пра яе гісторыю. Стоўп узвышаўся над усім наваколлем, велічна пазіраючы на чалавечае жыццё-быццё, якое няспешна рухалася ў зачараваным коле часу. Лявонка бачыў стоўп упершыню, і першае ўражанне было чамусьці вельмі хвалюючым. Чымсьці спрадвечным павявала гэтае відовішча. Здалёк, з-за Камянца, неяк раптоўна выкаціўся асляпляльна яркі шар сонца. Дуга, і конская грыва, і лейцы, і нават дзедава барада — усё заззяла дзівосным прамяністым золатам і як бы адарвалася ад зямлі і завісла над стромай гары. Тварыўся нейкі цуд. На момант здалося, што яны з дзедам і з возам узляцелі некуды вельмі высока, пад самае неба, адкуль добра відаць усё наваколле. І невядома, як бы доўга гэта цягнулася, каб не Кірыла, які, відаць, нічога не заўважыўшы, прыземліў яго летуценні.

— Зараз будзе Ліпна, а там — Мікалаева і, лічы, Камянец.

Спускаючыся з Бабіцкай гары, воз даводзілася прытрымліваць за лютні, настолькі круты быў нахіл.

— Дзедо, а нашто чалавек жыве? — раптам спытаў Лявонка, калі яны праехалі Ліпну.

Кірыла здзівіўся нечаканасці ўнукавага пытання (спытае — як стрэліць) і цярпліва памаўчаў. А што на яго можна было адказаць?

— Цяжкае пытанне! Вось будзеш, таго, вучыцца, дык, можа, у кніжках і вычытаеш.

Толькі каб прынялі! Камянецкае чатырохкласнае вучылішча было недасягальнай марай для селяніна. Яго выпускнікі мелі права выкладаць у пачатковых школах. Вядома, за вучобу трэба было плаціць, але для некаторых вучняў рабілася выключэнне — яны вучыліся за дзяржаўны кошт. Пашанцавала і Лявонку. Да гэтага ён скончыў двухкласную школу ў роднай вёсцы. Гэтая двухгадовая школка афіцыйна называлася царкоўнапрыходскай. Аднойчы, прыкмеціўшы, што бацька ў добрым настроі, Лявонка папрасіў: «Таго, я б у школу пайшоў…» Сяляне не спяшаліся аддаваць дзяцей вучыцца. «Малы яшчэ», — казалі звычайна ў такім выпадку. Але Міхаль аддаў— пастухоўскія абавязкі ўзяў на сябе Кірыла. Вучыўся ўнук ахвотна. Л емантарны перыяд прайшоў вельмі хутка. Сама па сабе навука давалася без асаблівых цяжкасцей. Чытаць навучыўся неяк адразу, цяжэй было з пісьмом, але адолеў і яго. Паперы не было. Як і ўсе, карыстаўся крэйдай і грыфельнай дошкай, напісанае лёгка сціралася вільготнай анучкай.

— Вось каб так і ў жыцці можна было: што зрабіў не так — сцёр, жыві нанава! — сказаў аднойчы Кірыла, пазіраючы, як увішна абыходзіцца вучань з пісьмовымі прыладамі.

Спачатку з недаверам, а потым з радасным захапленнем глядзеў ён, як унук спасцігае грамату, навучаецца чытаць і пісаць, і самому надта ж хацелася, каб Лявонка крыху падвучыў і яго. Унук гэта бачыў і аднойчы пасадзіў дзеда за стол, даўшы ў руку крэйду, каб той напісаў літару «А». Кірыла моцна заціснуў крэйду ў пальцах і наблізіў яе да грыфельнай дошкі. Аднак справа аказалася не такой простай, як здавалася. Дзедава рука пачала калаціцца, як бы ад нейкага нутранога страху, а твар увесь укрыўся потам, некалькі буйных кропель скацілася нават з ілба на нос.

— Вось та-а-к! — дапамагаў унук, ашчаперыўшы дзедаву руку сваёй.

Аднак нічога не выходзіла, крэйда раптам раскрышылася ў дзедавых пальцах і асыпалася на грыфельную дошку.

— H-нe магу! — прамовіў Кірыла дрыжачым голасам і ў роспачы апусціў рукі. На ўнукавы ўгаворы паўтарыць спробу ён толькі замахаў рукамі.

Школа вандравала па хатах: колькі дзяцей ходзіць з хаты — столькі дзён у таго гаспадара знаходзіліся. Далей да іншага пераходзілі. Настаўніка кармілі па чарзе ды давалі яшчэ яму семнаццаць рублёў за зіму. Так вучыліся дзве зімы, на трэцюю — спыніліся ў хаце Гальяша, што жыў у канцы вёскі. Хата была вялікая і нагадвала стадоліну. Ля сцяны паставілі дошку, стол для настаўніка, насупраць — парты ў два рады, адпаведна году навучання. Над дошкай — у багетавых рамках — віселі партрэты цара і царыцы, у куце — ікона, на сцяне побач — вялікая карта Расійскай імперыі.

Вучняў было не так і мала, — лічы, усё маладое пакаленне прускаўцаў, а таксама дзеці з суседніх вёсак. Побач з Лявонкам сядзеў Змітрок Зуб з Бабіч, крыху далей — кавалёў сын Цішка Пахолак, фанабэрыстыя (у бацькі шмат зямлі) Фэдар і Міхаль Шведы, Оргій — нашчадак

Захара Відэркі. Крыху далей, ля карты Расійскай імперыі, салідна атабарыліся Дармідонтаў Трахімка з братам Цімошам — шалапутныя хлопцы. Як толькі настаўнік адвядзе вочы ўбок, яны нешта ды ўчвэраць: то суседу кухталя дадуць, то дзяўчыну якую за касу торгнуць. Побач сядзелі Піліпко Ламака і Аляксей Галёнка. Тут жа Гальяшы, Антон Давыдзюк, родныя браты Грышка і Міша Латушкі, Міхаль Тупчык, а таксама хлопчыкі з іншых вёсак.

Злева ад іх дзяўчаткі: Верка Гагалюк і Хрысціна Рапацюк — з суседняй Выгнанкі, прускаўская Груша Чапёрка па мянушцы Знайда (у полі нарадзілася), Гэлька Відэрка, якую за вочы называлі Гэлька Бочка, хоць Гэлька такой мянушкі і не заслужыла, бо была надзіва стройная, ружовашчокая дзяўчына і многім падабалася.

У суседнім радзе, побач з Пракопавай Сонькай сядзела Ганна — дачка Васіля Каленіка. Таму пра яе казалі: Ганна Васілішына. Прыгожая дзяўчынка. Але Лявонка чамусьці ўсім хацеў паказаць, што яна яго зусім не цікавіла. Праўда, аднойчы ён абараніў яе ад Трахімкі, калі той забраў у яе грыфель і доўга не хацеў аддаваць. Нарэшце-такі аддаў.

Акрамя чытання, пісьма і арыфметыкі выкладаліся таксама пачаткі гісторыі, геаграфіі і Закон Божы. Вучні доўга дзівіліся і нават не давалі веры, калі даведаліся, што не сонца ходзіць вакол зямлі, а наадварот — зямля круціцца вакол сонца. У класе, на стале, ляжала дубовая лінейка, якую ўсе вучні добра ведалі і баяліся, таму што настаўнік біў ёю «па лапах», хоць быў ён, здавалася, свой, мясцовы, з суседняй вёскі — таксама сялянскі сын Тамаш Шпронька. Зразумела, цяпер ён займеў больш паважанае імя: Фама Фаміч Шпранько — з націскам на апошнім складзе. Але некаторыя бацькі называлі яго па-ранейшаму — проста Тамашом Шпронькам. Таму, можа, што настаўнік не адмаўляўся ад традыцыйна-простых педагагічных прыёмаў уздзеяння на навучальны працэс: здаралася, ставіў на калені ў кут, круціў за вушы, біў па патыліцы. Часам грозны быў да незвычайнасці, крычаў, наганяючы вялікага страху: «На калені, скаціна!» Раззлаваўшыся, і на грэчку ставіў, і на соль. Праўда, у адносінах да Лявонкі — невядома чаму — ён меў нейкае абачанне, бо ставіўся даволі зычліва. Разам з імем Фама Фаміч змяніў і надворны, як казалі прускаўцы, выгляд. Настаўнік насіў форменную фуражку з бліскучай цэшкай, тужурку з газікамі. Было вядома, што ў свой час ён займаўся ў павятовым вучылішчы ў Берасці. Казалі нават, што Фама Фаміч напісаў ці то збіраўся напісаць ліст самому Льву Талстому, які для ўсіх быў вялікі аўтарытэт.

У школу праз вёску ездзіў поп — айцец Глеб у сваёй нязменнай брычцы. Ён выкладаў самую важную рэч — Закон Божы.

«Вучоныя», — гаварылі ў Прусцы пра Фаму Фаміча і пра айца Глеба.

Айцец Глеб таксама строгі быў. Прыедзе ў клас, павядзе вачыма і раптам загадае: «Кужаль, прачытай першую запаведзь!» Лявонка пачынае: «Азм есмь Гасподзь Бог твой…» «Чаму „азм“? „Аз“! Чытай!» Лявонка, бывала, чытае, але айцец Глеб рэдка застаецца задаволены, і калі нават які-небудзь вучань і добра адкажа, бацюшка ўсіх страшыць: «Без Бога не да парога!» Аднойчы Лявонкаў аднакласнік, Дармідонтаў Трахімка, свядома ці не перавярнуў прытчу аб пяці хлябах, якімі насыціліся пяць тысяч чалавек, і выйшла амаль наадварот: пяць чалавек з'елі пяць тысяч булак хлеба. Усе нястрымна зарагаталі. Абурэнню бацюшкі не было межаў, шырокая барада яшчэ больш расшырылася ад яго густога баса: «О нішчыя духам, язычнікі!» У глыбіні душы ён і сапраўды лічыў прускаўцаў, як і ўсё мясцовае насельніцтва з іншых вёсак свайго прыхода, — язычнікамі. Таму, можа, што яны, на яго думку, не спаўна аддавалі Богу Богава? Айцец Глеб падняў палец над галавой і пагрозліва напомніў: «Бог ведае ўсё — і нават тое, што будзе з кожным з нас!» Лявонка бачыў, як вучні прыгнуліся да партаў, заціхлі.

Усе ведалі, што святар выпісвае газету «Гродненские губернские ведомости», што ў адносінах да сялян ён трымаў сябе панам, у сябры не набіваўся, з прускаўцаў не кожны меў смеласць звярнуцца да яго з якім-небудзь пытаннем. Звяртаўся часам толькі цікаўны Кірыла. «Што піша тая газетка?» — пытаўся ён у айца Глеба. Адказ часцей за ўсё быў «абцякаемы»: «Нічога абяцаючага, Кірыла Нікадзімавіч. Цар і царыца ў добрым здравіі!»

Вучні, асабліва дзяўчаткі, не надта ўпадалі за навукай. Да якой тут навукі, калі побач сядзеў Трахімка — свавольнік, якіх пашукаць. Любіў ён зрабіць настаўніку Фаму Фамічу і нават айцу Глебу якую-небудзь прыкрасць. То ката на ўрок прынясе, то ўстане і пытанне нейкае несвоечасова задасць. Не давалася яму пытанне пра стварэнне свету і чалавека. Хоць ты забі. «Ну, мілы мой голуб сізакрылы, вязаць табе венікі», — казаў айцец Глеб, дзівячыся таму, як лоўка ўдавалася Трахімку адвольна перадаваць гэты біблейскі сюжэт. Што азначае «вязаць венікі», ніхто не ведаў.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия