Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

1927

Максім Багдановіч

Так зайздрасна: насіць вянок паэты І мець імя задумнае Максім, Кахаць зямлю з яе жыццём глухім І песняй перавіць юнацтва леты; Ад хараства не ведаць іншай мэты І адшукаць, што горда поўны ім, І родны люд у руху маладым, І зачарованых палеткаў кветы. Ды тым цяжэй ў краі чужым заўжды Счыняць павекі й ведаць, што сюды Не даляціць зязюлі голас летам, Ні песня беларуская ў жніво, І прыгадаць няраз, што мо і ў гэтым Трагічнае схавана хараство.

1927

Хвораму

У змаганні дзікім змогся ты І выпляваў дарэшты грудзі. Надзей няма ў цябе й не будзе, І ў сэрцы холад пустаты. Ляжыш худы — сухая жэрдзь, — І шчокі — яркія півоні. І вось у галавах на ўслоне Яна — збаўляючая смерць. Запамятаць ты быў бы рад На ўсё, што сэрцу гэтак міла, На
ўсё, чым сэрца гэтта сніла,
На ўсё, што цешыла пагляд.
Ды памяці снавацьме ніць, І розум яснасць не пакіне, І караблямі ў далі сіняй Ўспаміны будуць плыць і плыць. Згадаеш цёплы сум начэй, І светлы дзень, і дзень твой чорны, І гэты свет наш непаўторны Прынадней здасца і мілей. Наўкола ж будзе той жа рух — І слёзы, й смех жыцця зямнога, І думка, што табе нічога Не трэба болей, сцісне дух. І зразумееш ты суздром, Што ні адна людская немач Не ззяе гэткай мукай немай, Жахлівым гэткім хараством. Таму ў апошні час цяжкі, Ў тваю апошнюю часіну Прысніш ты слодыч адпачыну І пешчы добрае рукі.

1927

Антону Навіне

Так шукальнікі новых прастораў, І знаходцы краёў невядомых, З безжахліваю, мужнаю думкай І нязломнай, сталёваю воляй; Падарожныя ў тайнасці ведаў, Неспакойны чый розум, як шруба, Што без нехаці ў несыці вечнай Зашрубоўвае ўдаль і глыбіні; Заваёўнікі мечам і духам, Для якіх у запале адвагі, Падбіваючы сэрцы й дзяржавы, Не існуе ні меж, ні запынаў. Песняры, мастакі і музыкі, Хараства і сугучнасці слугі, Закаханыя ў буру і громы І з душой, як збаночкі лілеяў; Будаўнічыя вежаў і гмахаў, Падпіраючых неба і неба; Ўсе, хто прыйдуць па нас і за намі, Каб тварыць, дасягаць і імкнуцца, — Ўсе яны мімаволь пазайздросцяць Нам, абветраным воляй прадвесня У напоеным поўняй паводкай, Крышталёвай вызвольнага руху, Бо у кроку паўстаўшых працоўных Свецяць новыя творчыя далі І цвітуць невядомыя скарбы У душы беларускага свету. І музыкі не чулі матываў, Задумёней і чулей ад нашых, І збудованы чорнаю косцю Непаўторны наш храм адраджэння. Ды і кожны, паверыўшы казцы І гартуючы сэрца да чыну, Нагадае і нашу сучаснасць, Уздыхне аб часах прамінулых. І імя аднаго не забудуць, Хто маяк быў і бераг далёкі — Узрушаючай весткаю будзе, Будзе вабіць заўжды Навіна.

1927

Песня дзесятых угодкаў

Спявайце, браты мае, нашае Ўчора: У ім Рэвалюцыі полымя, ў ім мы Спалілі азырклае, чорнае гора, У працы свабоднай прапелі мы гімны. Ніколі тых дзён не забыцца вялікіх, І помнім: на зломе крывавым стагоддзяў Як вецер туліў нас прарэзліва-дзікі, Як золь рагатала: «Аслеплыя, годзе! Куды вы?» І скаліўся голад пагана: «Паноў ім не трэба, дык буду іх панам!» А нас не стрымаў ані штык, ані холад, Ішлі мы напорна і кожны быў волат. Ўзняліся магутна ў віхрах непрыветных, Каб скінуць вяковыя рабскія ёрмы. Нянавісцю горкай, каханнем сусветным, Запалам мяцежным сягалі да зор мы І ў бойках дужэлі, хмялелі без хмелю І гэткім агнём непаўторным гарэлі. Спявайце, браты мае, нашае Сёння: Ў ім творчыя высілкі, творчыя будні, Вялікае спее ў ягоным узлонні! Хоць крок наш павольней, хоць крок і марудней, Ды пэўны і сталы, і поўны надзеі — Хто змог руйнаваць — будавацца умее. Будуем няўпынна і працу вялічым, І ўсе мы і кожны — тварэц-будаўнічы. Спявайце, браты мае, годы паўстання, І працы пчалінай, плановай вітанне! Радзіма нам — буры ўчарайшай паводка, І сённяшнім трудным мы поўны да краю. Але гэта песня дзесятых угодкаў Няхай будучыні красу прывітае, Няхай наша Заўтра вітае ўрачыста, Дзе ззяе маяк перамогі агністай. Бо веру ўсёй шчырасцю словаў паэты, Ўсёй вольнасцю думкі пяснярскае веру: За труднымі днямі — канцовая мэта І бераг абецаны, родны наш бераг. І там справядлівасцю сэрцы напоўнім, Там сонца і кветы Камуны працоўных.

1927

«Свядомасці горач мацней алкаголю…»

Свядомасці горач мацней алкаголю, Ўжо чарка распутала дзікую волю, Ўжо мэрам бурштыны у чарцы налітай, Няякавасць гіне, і гора пазбыта. Свабодны — і згадкі няма аб ўстрыманні Бяссорамней рухі, крыклівей жаданні, І штосьці язык недарэчнае плешча, — Чужая ж кватэра і куплены пешчы. І хочаш апошнія сцерці румянцы, Часцей і няпэўней схіляешся к шклянцы. А памяць, знібеючай горычы поўна, Заўважвае ўсенька, халодна й пунктоўна, — І рух мой найменшы, і кожнае слова, І голас сяброўкі мае прыпадковай, І гэту бяздушнасць на згамтаных тварах, І холад абоймаў разлічана-скнарых, І наша ганебнае ложка супроці, Як скрыню грахоў, уздыхаўшых па цноце. І сэрца заныла смяротнаю ранай, І крыкнуў я, крыкнуў у роспачы п'янай: — Паслухай! Я слухаў аб дужым і мужным, Я чуў аб цвярозым і думна-натужным, І песні былі з незабыўнай адною, Што песняй ўладала і доляй маёю. Паслухай! Дык як жа? Дык як жа, калішні… . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Спыніла каротка — ты выпіў залішне! Пад чаркай усе вы героі ды палкі! — Падай мне, вунь там — цыгарэты й запалкі.

1927

Курка-Рабка

З народнага
Жылі дзедка з бабкай. Мелі курку Рабку Слаўнага заводу, Важную на ўроду. Баю-байкай байка: Знесла курка яйка Не абы якое, Але залатое. Выняўшы з падпечка Дзіўнае яечка, Кажа бабцы дзедка: — Гэта штука рэдка! Трэба нам, канешне, Зласаваць яешню! Бабка не пярэча, Тупае ля печы: Радая, вядома, Дагадзіць старому. Вогнік на камінку Развяла ў часінку, Ўстанавіла спраўна Дзве цаглінкі слаўных, Зверху ж скавародку. Узяла са сподку Лыжку масла жыва, Каб была пажыва. Біць яечка стала, Ды бяда спаткала, Біла яго, біла, Ніяк не разбіла. Біў і дзедка ладна — Няма рады жаднай. Сталі — разважаюць, Што рабіць, не знаюць. Ў часе гэтых гадак Здарыўся прыпадак. Мышка — Доўгі Хвосцік, Бегла шпарка штосьці, Мо па важнай справе, Просценька па лаве. Ды нібы праз зводы, Нарабіла шкоды. Паспяшала трошку, Паслізнула ножка, Хвосцікам махнула, Яйка паштаўхнула, Незнарок скаціла Вобземлю й разбіла. Дзедку з бабкай страта: Плачуць на ўсю хату, Як дзіця якое, Слёзы льюць абое: — Гэткая прыгода! — Вось яечка шкода! Курачка ж кудахча: — От старым няўдача! Ды й бяды ўжо тое — Плачуць, як малое. Я ж знясу другое, Хоць не залатое! Гэту казку спатайку У дзіцячым нейк садку Прачытаў я, як на грэх, Двум сябрам-кастрычаняткам, І дастаў ад іх парадкам, Паднялі мяне на смех: — Тут павінна быць памылка, Ці зманіў нам дзядзька Жылка. Бо, як кажа нам навука, Немагчыма гэта штука, Хоць шукай у дзень са свечкай, Курка каб знясла яечка Не прастое, залатое, Ды і моцнае такое, Што і дзед, і бабка білі, Білі-білі — не разбілі І на лаву палажылі, Мышцы страху нарабілі. Гэткай рэчы з нас усяк Не паверыць аніяк. Гэтак мне сказаў Рыгорка, Падтакнуў яму Зыдорка: — Але знаем мы даўно, Што з яечка, хоць прастога, Для дзяцей пасілку многа, Тым каштоўнае яно. І таму вось залатое І для дзетак дарагое! І на гэты іхні сказ Мой такі быў ім адказ: — Ад пачатку да канца Вы, браткі, казалі трапна. Не што іншае, як вапна — Лушпавінка ад яйца. А ў яйцы спажытку шмат, Таму кожны з'есці рад. Дык прашу вас, калі ласка, Прыгадаць, што гэта казка І пра дзедку, і пра бабку, І пра курку Рабку.

1928

«Млынар заставіў застаўкі…»

Млынар заставіў застаўкі, І ледзь плюскочацца рака. Стралой крыла чыркаюць ластаўкі Люстранасць ясную стаўка. Блакітнаплашчы з захаду Дзень хіліць русу галаву І ў спрат ссыпае скарбы-знахады — Залатапромені ў ставу. І вее яснавокаю, Шыракакрылай цішынёй, І ціш, як неба, безаблокая, І ясна на душы маёй. І ў душу палі знахады (Залатапромені ў ставу). Адрынь, пясняр, згрызоты, захады, Ўзнясіся песняй к хараству.

1928

«Каханню нічога не трэба…»

Р. М.

Каханню нічога не трэба, Каханне нічога не просе, — Так радуе сіняе неба, Так цешыць валошка ў калоссі. Каханне, як песні пра зоры, Лятункам заўсёды высока, І шчасцем у свет, у прасторы Каханкі расквітвае вока. І нат у затоенай скрусе Тваіх нераздзеленых пешчаў К жалобе ніхто не прымусе Надзею, што зрушана плешча. Каханая, любая, квеце! Ў палоне вясёлае долі Ёсць песняй аб кім летуцеці, І сэрцу даволі, даволі. І сэрца бясхмарнае ясней Схіляецца постаццю спелай, Хоць сэрца яшчэ было б шчасней, Каб дбаці аб кім яно мела.

1928

«Будзь бласлаўлёна, мая маладосць!..»

Будзь бласлаўлёна, мая маладосць! Кроў неслухмяная, цьмяная млосць! Радасці дужыя крылы Кануць у сіні нябёс; Песні ласкавае мілай, Песні мае незабылай, Поўныя снення і кроз. Вецер разводдзем паводкі, Як яе вусны, салодкі, Вецер вясняны прынёс. Сэрца ад млосці без сілы Светлае штосьці прысніла, Хоча і смеху і слёз. Ў гэтым узрушаным сненні, Ў сонечным гэтым праменні Песень яе маладых — Шчасны я шчасцем-маленнем І, ад жыцця ў захапленні, Хочу і паху й каджэння Кветаў уцешных зямных, Сцежкам паверыць вясеннім І заблудзіцца на іх. Будзь бласлаўлёна, мая маладосць! Кроў неслухмяная, цьмяная млосць!

1928

Развітанне

Пара! Не моўкне хваль гамонка, Спявае вецер свежа, гонка І ветразь плешча — адплывай! Цалуй ў апошні моцна, звонка — Мой сум, як золата пярсцёнка, На сэрца лёг і цісне ўкрай. Але трывог не ўбачаць вонках, Хоць вочы — светлая палонка, — У іх адно, адно чытай. Насупраць мне з імглы пялёнкай Паўстане бур атхлань — прадонка І бура выпесціць адчай. Але хай машта квіліць тонка, І ўспамінаецца старонка, І мора пеніцца няхай, — Затым, што мужны буду, жонка, Вярнуся я, а ты ў ваконка Цікуй і цноту ткліва дбай. З далёкіх падарож, мая сасонка, Я прывязу суровых вод звычай, І сэрца вернае, і ў тронках Вось гэтых — гэты нож… Бывай!
Поделиться:
Популярные книги

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II