Вершы

на главную

Жанры

Поделиться:

Вершы

Вершы
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Згінь, нядоля

Згінь, нядоля. Ідзі, прападзі!

Хай адпадзе ланцуг твой ад нас.

Ветрам-бурай змяці, адыдзі!

Ўжо даволі накпіла ты з нас.

Дык ідзі ж, прападзі, каб цябе не было,

Ўжо даволі і так ўсё слязьмі заплыло!

Ох, даўно агонь шчасця пагас.

Дык жа згінь, не пануй ты між нас!

Янка Магутны
Многа мінула год, Як завём свой народ, Як мы клічам яго Панам стаць сваяго. Песням, казкам уняць, Старадаўні тон ўзяць, — Тую славу ўскрасіць, Што ў капцах ціха спіць. Путы, ёрмы пазбыць, Вольна й шчасна зажыць. Ды не ўчуў наш народ Гэты кліч з году ў год. А ў суседніх краёх Падымаўся, хто мог: І стары, і малы Йшоў на зоў грамавы, Новы шлях пракладаў, Будучыню каваў, Неумоўчна званіў, Што
не ўмёр, яшчэ — жыў!..
Чаму ж ты не ўстаеш, К волі светлай не йдзеш? Ці ты волю забыў? Ці ўжо выбіўся з сіл? Ці напасці цябе Не завуць к барацьбе, Што цярпіш многа год, Мой гаротны народ?!

1918

Беларусь

Беларусь, Беларусь — гэты зык Паліць душу маю, як агнём. Я не ведаю, чым ён вялік, Але думак не змог я аб ём. Як пачую яго, задрыжыць Маё сэрца, заные ў грудзях, І балюча так робіцца жыць, І шукаеш чагосьці ў людзях. Беларусь, Беларусь… гэтых слоў Пойме музыку, хто ўсёй душой Іх магутны, тужлівы іх зоў Зловіць думкай сваёю жывой, — Затрапеча, бы ранены, ён, Задрыжыць пад навалаю дум: Гэткі страшна-пакутны іх стогн І аб волі бязмерны іх сум. Беларусь, Беларусь — гэта дзей І разумных, і слаўных прыклад; Край вялікіх і дум, і людзей, І бяздольна схіліўшыхся хат, Дзе нядоля і гора спрадвек І бяднота сярмяжных жывуць, Крыўда дзе, паняверка і здзек Краскай макавай ярка цвітуць. Беларусь — край замчышч, курганоў, Дзе таяцца страхоцці і звод, Дзе русалкі выходзяць з віроў І начніцы вядуць карагод, Дзе пад шум каласоў ведзьмары На палетках заломы кладуць І ў купальскую ноч у бары Забабоны ў пацёмках снуюць.

1920

Покліч

Пад штандар бел-чырвона-белы Гартуйся, раць, адважна, смела Адважных, храбрых ваякоў! І ўспомняцца старых вякоў Паходы мужныя у славе, Часы Альгерда, Ізяслава, Грунвальдскі з немцам бой! І боек даўні цяг з Масквой! Пад знак Літоўскае Пагоні — Абараняць краіны гоні, Народ забраны вызваляць, Ісці к святлу, святлом палаць — Спяшайся той, хто к волі рвецца, Ў кім беларуса сэрца б'ецца! Збірайцесь — ўсе, як бы адзін, — Арлы радзімых пушч, нізін! Не плач, не плач па сыну, маці, — Сягоння сорам быць у хаце, Бо ўзнят за волю грозны меч, Бо хутка будзе злая сеч, Няхай і ён, юнак адважны, Ідзе туды, дзе б'ецца кажны За волю новую без слёз, За лепшы Бацькаўшчыны лёс. Пад штандар кожны здатны, гожы, Досць нас наезнікам варожым Трымаць ў прыгоне, беднаце, Смяяцца нашай цемнаце, Багацце краю нішчыць, пляжыць — Чужынцу годзе намі княжыць І карыстацца з нашых плеч!.. Мы к волі йдзем — з дарогі прэч!..

1920

Я кахаў

Я кахаў… Ах, калісьці даўно я кахаў! Аж тады, калі моладасць ззяла ў вачах, Калі гора і смутку я, дужы, не знаў І адвага кіпела ў грудзях, — Шчэ тады, аж тады я кахаў!.. Але збег і загінуў, як мара, той час: Пагубляў я ўсе радасці год маладых І сябе, і жыццё праклінаю не раз… А цяпер, як у небе пас зор залатых, На шляху маім свеціць той час.

1920

Матылі

Помню — хлопчыкам маленькім Падабаў я зелень ніў І на пожні, каля рэчкі, Матылёў лавіць любіў. Так у гульнях і забавах Дзень за дзень міналі ўслед, А у ночку на Купалле Ў лес шукаць бег агняквет. А цяпер, калі шукаю Праўды, шчасця для людцоў, Ці не тое ж дзіцяня я, Што лавіла матылёў?

1920

«Мы любім даўнія паданні…»

Мы любім даўнія паданні, Быліцы сівых песняроў. Няхітры іх апавяданні Аб справах мінулых часоў. Нам даспадобы чэрпаць веду Гісторыі з пажоўклых кніг; З рукопісаў пра быт прадзедаў Даведацца, што сведчыць мніх. Прыемна нам дзядоў надзеі, Іх тайны думы адзначаць, Вялікія ў мінулым дзеі, Дзе й як змагалась наша раць. Шануем мы бацькоў імёны: Навука й прыклад нам яны; І помнім мы і веча звоны, І вольнасць роднай стараны; І нат мамэнты заняпаду — Ў далёкім сумныя лісты — Распазнаваць нас вучаць здраду І родзяць помсты гнеў святы. Але нам будуць ўсё ж мілейшы Часы, калі з нізін, балот З надзеяй ў шчаснасць дзён святлейшых Устане ўзбуджаны народ. Не відна йшчэ у завірусе, Куды ляжыць ягоны шлях, Але дух творчы ў Беларусі Жыве й змагае долі жах. І, можа, толькі той збаіцца Падзей вялікіх нашых дзён, У кім жыцця не б'е крыніца, Хто спіць і здолець недуж сон.

1921

Замчышча

Наўкола роў, травой паросшы і шырокі, За ім астача сцен зруйнованых замковых… Тут князь калісьці жыў багаты, ганаровы, І слава-чутка йшла аб ім у свет далёкі. Цяпер жа сумна мур глядзіцца адзінокі, Ў праходах вецер рве, здзьмухае пыл вяковы, Ўначы стагнаннямі і плачам страшаць совы, І кажаны лятуць на дзень ў цвілыя лёхі. А ў вёсцы блізкай дзед старэнькі бае, сівы, Пра страхі розныя, што там таяцца, й дзівы Начніц, што пацеркі нанізваюць з расы І на шляху снуюць і сеюць спеў жуды; Ды аб княжне дзіўной, нябачанай красы, Ў замковай вежы век згубіўшай малады.

1921

«Вельмі шаноўны пан Рэдактар!..»

Вельмі шаноўны пан Рэдактар! Дару Вас крэйзаннем сваім. А гэта досі важны фактар — Павінны вы згадзіцца з тым, — Каб не пісаць звычайнай прозай, А ўціснуць думку ў гучны «мэтр», Хоць розум кажа мне з пагрозай — Ад дурня я на сантыметр. Ды ўсё ж хацеў бы мець надзею (Мо шчырасць гэтка пану ўперш), Што добрым будзе пан суддзею І не асудзіць гэты верш. А прачытаўшы ўважна тыя, Што я пры гэтым дадаю, І прысудзіўшы: «не благія», Ў газету змесціць іх сваю. Калі ж і ў мілы панскі кошык Перападзе якая рэч, — Не будзе крыўдна ні на грошык, Хоць стоража шкадую плеч. А нумар з творам маім першым Сюды дайшоў — прыемны яў. Але пара мне кончыць з вершам. Калі ж што лішняе сказаў, Хай мне даруецца абмылка. Затым з пашанай застаюсь Ўладзімір, сын Адамаў, Жылка, Па волі лёсу беларус.

1921

«Люблю, не знаючы пуціны…»

Люблю, не знаючы пуціны, Ісці праз лес, балота, гаць, Мінаць квяцістыя нізіны, Пад грушай ў полі спачываць; Спаткаць між жыта крыж пахілы І старца з хлопчыкам малым, Звычай шануючы мне мілы: «Дабрыдзень!» — прывітацца з ім; Прайсці ўздоўж вёскі беднай, шэрай З панурым радам сумных хат, І думаць: як ты тут ні мерай, А ў беднаце гаруе брат; І напаткаць руіны ў полі, Дзе мох на рэшце сцен узрос, І занудзіцца мімаволі, Згадаць замчышча сумны лёс; Не зразумець, чаму руіны Ў сабе таёмны тояць жах, І ці не светлы для Краіны Відаць наперадзе ўжо шлях?

1921

Каханне

З'явілася, і чую сіл крыніцу, І думы незвычайныя мае, — То боль жыцця, то лёгкасць смерці сніцца, І сэрца незнаёмае пяе. Яна ж красой варожыць, чараўніца: Як гады, віснуць косы з плеч яе, А вочы з-пад павек — з-за хмар зарніца, І тайнасць складак вопраткі заве. Атручан хмельным соладам кахання, На кліч таёмны йду без дум, пытанняў Вітаці светлавокую Лауру. А з вуснаў шчырых рвецца ўжо санет Гучны, нібы віхор свавольны ў буру, І радасны, бы ўлюблены паэт.
Популярные книги

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Адаптация

Кораблев Родион
1. Другая сторона
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Адаптация

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

СД. Том 14

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
7.44
рейтинг книги
СД. Том 14

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья