Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

ІІ

Ты чакаеш сына, ведаю, З гора, ведаю, з тугі Ўпалі вочы, губы бледыя, Старыць, сівіць лёс благі. І нястрымнае, і лютае Не пазбудзешся нуды; І клапотамі, пакутаю Гнуць суровыя гады. Як бярозка тонкім веццейкам, Ў сум прыбралася сама, Бачыць сонца ясным лецейкам, Што табе пацех няма. І падслухвае пшанічанька, Як на постаці адна Ты ўздыхаеш, і крынічанька Жалю ўскіпвае да дна. А зімою ноч падглядае Доўга, сцішна пад акном, Як прадзеш, прадзеш, не радая, Не пазбудзеш думак сном. Як праз ветру спеў з трывогаю Ловіш
з снегавых далін,
Ці не едзе хто дарогаю, Ці не стукне ў дзверы сын…
Маё сэрца поўна любасці Да радзімае мае, Паміж тлумам у загубнасці Песні помняцца твае. І калі лучыць нягодная Доля згінуць ў чужыне, Не ўздыхне душа ніводная, Не ўспамяне пра мяне. Толькі ты згаворыш пацеры Над нядоляю маёй, Толькі вочы мае мацеры Затуманяцца слязой.

1925

«Ўзысці на вогнішча натхнення…»

Ўзысці на вогнішча натхнення, Над тайнаю вякоў гадаць; Валодаць воляй да здзяйснення І ўмець, безмежна ўмець жадаць; Перадбачаць далёкім вокам І з нестрыванай яснатой; Над хаосам і ночы змрокам Ўладаць гармонні глыбінёй; І немым быць, і быць бязгучным, І не знайсці патрэбных слоў, Ні абразоў, ні рыфмаў лучных, Не выказаць тамячых слоў; Чуць за плячыма пару крылляў І сіл не мець зрабіць узмах… О боль смяротны, боль бяссілля! О жах бясплодства, бляды жах!

1924

Хлопчык

На дубец ускочыў конна: «Косю, косю, стой жа, стой. Вось удаўся конь нясонны — Не пастоіць пада мной». Хлопчык ладзіцца ў дарогу. «Ты ж куды?» — «Далёка, проч!» І, махнуўшы пугай строга, Шпарка ён імчыцца ўскоч. Ах, свавольнік мой, патвора, Бегай, смейся і гуляй. Не дакучу я дакорам — З год дзіцячых карыстай. Што ж, жывучы потым ў свеце, Нагадаецца якраз, Як скакаў к далёкай мэце На дубцы вярхом падчас…

1924

Бяссонне

Смяротнае, глухой тугі Зіяе чорнае бяздонне… О час запынены, благі! О ноч жахлівая бяссоння! Не сплюшчыць высахшых вачэй І пустаты не здолець немай. Душа ў пацёмках, без надзей Стаіць над нейкаю дылемай. Тупы, халодны шчэміць боль, Плывуць бязвольна думы ройма, І жах цячэ праз сцены, столь І песціць ў абцугах-абоймах… Адна-аднюсенькая грань Да новай, дзіўнае свабоды: Ўстае у жоўтым, здрадным здань І ледзянячы вее подых… Рукой нячутнай Шал кране, І вернай не мінуць загубы… Малюся — выратуй мяне, Спакой адвечны, мілы, любы!

1924

Меч

Яго ў зямлі знайшоў маёй разлогай, Аручы прадзедаў вузкі загон. Вясёлым звонам аказаўся ён, Калі чапіў канцом майго нарога. Абцёр набожна йржу часу благога, І заблішчаў старых стагоддзяў сон, І надпіс на клінку, нібы закон, — «Дарэшты бой!» — зірнуў загадам строга. І вось няма нясмеласці, разваг. Для сэрца вернага — чужынцам страх: Радзімы схоў вартуйце, маткі, сёстры! Я з грамадой іду па шчасце нам. Мой меч зіхціць, непераможны, востры. Змагуся сам — дык сотням перадам!

1924

«Хто мужны, хто смелы, хто дужы…»

Хто мужны, хто смелы, хто дужы, Хто цэлем працят залатым, Над тым неўладарныя сцюжы, І лёс не ўладарны над тым. Хто к страху глухі, безразважны, Хто з воляй каванай, як сталь, Той хмелем трывогаў адважны, І шлях яго толькі у даль. Ёсць радасць у ярасці бою, Ў змаганні скрыжованых сіл, — Спаткаць сваю волю з чужою, З гарачнасцю іншай свой пыл. Не бледнуць, у час небяспекі Стрымаць неслухмяную кроў; Прад вокам упартым павекі Не хінуць ганебна далоў. І ведаць — у бойцы зацятай Пагібельнасць жджэ ваяка, Ледзь сумніў кранецца шурпата, Ледзь крыху аслабне рука. Так досць наракаць на нядужнасць, На горкія долі свае. О думнасць! О смеласць! О мужнасць! Вам песні і песні мае!

1924

«Над нядоляй Тваёй не заплачу…»

Над нядоляй Тваёй не заплачу І на свой не пажалюся лёс, Хоць і ведаю — доля лядача І балюча, часамі, да слёз. Хоць і ведаю сум і утому І не раз давяраўся мане, Ды ці ж мне выгалошваць жывому, Запяваць паніхіднае мне? А ніколі, ніколі, ніколі: Мы — не вецер распачны зімой; Ты — застанешся верная волі, Я — на варце нязменна з Табой. Ні часіны не кінем змагання; Не аслабне, не здрадзіць далонь: Хто заквечаны кветам кахання, Той нянавісці знае агонь. Чым гусцей над Табой пацямнее, Чым цяжэй будзе крыж Тваіх плеч, — Тым запальней здымацца ўзмацнее Мой кароткі караючы меч.

1924

Восень («Глухой, таёмнай сцежкай…»)

Глухой, таёмнай сцежкай Падкралася за летам, Уселася на ўзмежку І занудзіла светам. Няўпынна, безнадзейна, Слязьмі, як мак, драбнютка Заплакала нявейна, Маркотна і няхутка. І з ёю разам хмары Заплакалі дажджамі, Навіслі шопай чмархнай Над вёскамі, палямі. І то ж бо: неласкава, Пустэльна поле, гола, Ў стагах стаіць атава, І пушча жоўта-квола. Ў паветры мятульжыцца Убор вясны раскошні, Кружляючы, лажыцца Бясшумны ліст апошні. Рабіна ўжо чырвона, Не чуць птушых спяванняў, — І ў мяккіх шэрых тонах Настрой ціхі канання. І на кустах, на руні, На йржанні-павуценні; І за гумном, за пуняй Дрыжаць даўжэй суцені. І сонца слаба ўсмешка, — Як хмара, небарача, Бо восень вось на ўзмежку, Бо восень плача, плача…

1924

«Нашы тайны й жаданні, як рэчы, як кветы…»

Нашы тайны й жаданні, як рэчы, як кветы, Маюць водар і якасці фарб. Іх багацці і тонкасць — цудоўныя светы, Іх калёраў нязлічаны скарб… І калі ты прыціхнеш, дзяўчына, няждана І замысліцца воч ясната, Хараство летуценняў тваіх незраўнана, Незраўнаная іх любата. І здаюцца мне раніцай снежныя горы, Там нічый непракладзены шлях, І альпійскай фіялкі ў празрыстым прасторы Ледзьве чутны чаруючы пах. Але ўсенька, сяброўка, усенька гавора: І румянец, і грудзі, і стан — Ап'яніць і ўзбунтуе галованьку скора Ружаў вакхавых млявы туман.

1924

«Хто там паклікаў?..»

Хто там паклікаў? Спяшаю за кім? Хто так ўладарна й нячутна? Ты, незнаёмая, правам якім, Сілай якою магутна? Доўгі з пытаннем супынен пагляд, Чорныя вочы — вуголлі. Кроўю і крозай закляты — ўжо фат, Следам імкну мімаволі. Ўсё заўважаецца — шэрасць, туман, Людзі, рух вуліцы хуткі. Гнуткі, паветравы ўслізгвае стан, Крок яе лёгкі і пруткі. Вось азірнулася — полымя з воч, Профіль спакойны ж і тонкі. Профіль… І бегчы?.. як смешна!.. А, проч! Боль, як і радасці, - звонкі! Сэрца, замоўкні, ўзрушэнне, адрынь! Дзіўна мне мерай ты мерыш. Біцца, маё неразумнае, кінь! Як немагчымаму верыш?
Поделиться:
Популярные книги

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Адаптация

Кораблев Родион
1. Другая сторона
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Адаптация

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

СД. Том 14

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
7.44
рейтинг книги
СД. Том 14

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья