Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

1925

Летні вечар

Дзень хустачкай чырвонай захаду выцер пот. Дзень утаміўся і ў клунак змроку Звязаў неспакой, клапоты І пазяхнуў ветрам — лёгка, летункова. Сутунелым крылом Туліцца к вёсцы ціша І пахціць скошаным сенам І кароўім сырадоем. Зараз прыйдзе Матка-Ноч, Добрая, такая пяшчотная, Пакрые коўдзеркай-цемнатой, Заплюшчыць дню вочы: «Спі, натомлены!»

1925

Восень («О хараство асенніх дзён празрыстых…»)

О хараство асенніх дзён празрыстых, Бязгутарнасць прыроды і спакой. Ўрачыста полем з пушчаў залацістых Прыйшла туга і пала над вадой. А там застыла яснасць даляў чыстых Над цёмнай рунню й чорнай цаліной, І холад лёгкі ў косах прамяністых Разліла сонца хваляй нежывой. Наўкол сляды павольнага канання І веліч нетутэйшага маўчання. Прымаю корна сон зямлі азурны. І летуціцца сцішанай душы Такі ж спакой, халодны і бязбурны, І адцвітанне яснае ў цішы.

1925

Гекзаметры

*
Смутак пахмуры чала не замрочыць спакушаных, мудрых, Цяжкі панурасці грэх не зачэпіць ніколі разважных, І абурэнне іх дух з раўнавагі не выведзе раптам — Дзева Палада спакой іх і ціхую яснасць вартуе.
*
Сябра, зірні — вось палёў хараство праміне і загіне, Але вясёлай вясной красаванне іх поўна і светла. Можа, таму ты й жадаеш быць толькі малюсенькай кветкай, Польнай сцяблінкай слабой, каб пражыць беспасрэдна і проста.
*
Звозячы ўвосень плады, што паспелі на дрэве і ў полі, У тайны прыроды ўнікаючы, я памятаю няўхільна — Яркіх маланак агні і грымотаў працяглыя гукі, Рэху, ўздыханні зямлі, ім адгучную гулка і згодна, І дабрадзейных зямельцы дажджоў, навальніцы і бачу Мудрасць у гэтых праявах, у гэтым суладдзі адвечным.

1925

Пентаметры

Келіхі, сябры, паўней! Асыпаюцца яблыняў кветы, Гіне вясны хараство — бела-ружовы убор, Дзеці ўздыхаюць па ім, але мудрага яснасць няўзрушна; Там, дзе распукваўся квет, к восені выспее плод. Келіхі, сябры, паўней! Час прызначаны кожнай праяве: Моладасць прочкі імкне. Сталасці прыйдзе чарга!

1925

Virelai

Я бачыў сум ваш і жалобу, Ды сэрцу шкода не было. Вачэй былі магутней чары І хараство святлей на твары. Тугу прымаю, як аздобу, Мадонны ўбраўшую чало. Я бачыў сум ваш і жалобу, Ды сэрцу шкода не было.

1925

«Божа, не шмат засталося…»

Божа, не шмат засталося Піць мне з келіху дзён. Восень, як жменю калосся, Скосіць жыцця майго сон. Скосіць халодна, дазвання, Ў сэрцы насмешлівы здзек: Сумна тваё адцвітанне, Квеце зямлі, чалавек! Вось і згарэў даастатку Ў вогнішчы горкім жыцця, — Ўсё ж навакола — загадка, Чым жа пацешуся я? Цёмна светабудова, Мгліста і глуха за мной. Не чуўшы сапраўднага слова, Польнай хілюся травой.

1925

«О, гэта аповесць звычайна й каротка…»

О, гэта аповесць звычайна й каротка Аб долі жахлівага зместу. Спавіла, залюляла салодка І выйшла на места. Дзіцятка? Хто вінны? — ды згадваць дарэмна, Клясьці — яшчэ марней. На вуліцы ночнай і дрэмнай Спынілася, жджэ пад ліхтарняй. Ў свядомасці горкай — гарчэйшая згадка, І вочы блішчаць нехароша: Выгналі з фабрыкі матку — Ўбогім кахацца раскоша. Бяздушны муры, і сірэнаў пагудка, Дражняць убранні багатых. Навошта ж спынілася тутка, Ці не крыўду сваю прынясла ты? Спяшаюцца людзі, у кожнага дзела. — Чаго ж ты чакаеш, жанчына? — Змяняць сваё цела На хлеб для сябе і для сына…

1925

Вершы спадзявання

I

Ля ног тваіх маўчаць трывогі І думкі маліцвенна-строгі, Як мнішкі белыя гурбой Ў цішы пуціны лесавой, О, соладка ля ног тваіх, У плашч чароўнасці адзеты, Схіляюцца красою кветы. І вецер сіверны заціх. Бязбурны дзень — вачэй затокі, Яны празрысты і глыбокі, І ясны, як вясны палон, Іх лёгкі, ціхамірны сон. Мне люба сніць (бязбурны дні!) Аб шчасці гэткім квола-крохкім І веславаць лятункам лёгкім Па крышталёвай глыбіні. О мармур светлага чала Пад пасмамі глухой завеі! О тонкіх рук, о рук лілеі, Што не чынілі справы зла! О хараство зялёнай пальмы! Ты ўся звініш напевам псальмы, І росных траваў родны пах Кадзіць на твой азурны шлях! Якая слабасць і спакой, Якая дзіўная суточнасць — У свет нясці адну пяшчотнасць І ўсё змагаць адною ёй. А мне маліць — мая Марыя, Прымі малітвы маладыя І яснасцю душы тваёй Маю пахмурую напой.

II

Яна пяе
Ах, што ведаю я, што змагу, — Чую ў сэрцы вясёлку-дугу; А дзявоцтва гады, як прадвесне, — Як крыніца, звіняць на лугу, Разліваюць вясёлыя песні. Ах, што ведаю я, што пачну, — Мляўкі пах ап'яняе вясну, — А ў садку маладых летуценняў Усё кветы, куды ні зірну, Усе кветы ў вабоймах праменняў. Ах, што ведаю я, што ільга, — Гэта сэрца стрымаць немага, Ў ім і кадзіва сноў, і ўздыханні, А ружовая хмарка-туга Росціць любыя ружы кахання. Ах, што ведаю я, што зраблю, Не схаваць мне таго, што люблю, Не ўтаіць сарамязліва-квола, І хацела б згубіць, не згублю… Сэрца, сэрца, не біся вясёла!

III

Жыццём, жыццём, як хісткай кладкай, Бурліцца, пеніцца вада… Ты нада мною вееш згадкай, Мая ж няроўная хада. Як месяц, воблік гэны бледы, І жах бязлітасна жане. Куды? Навошта? — скуль мне ведаць? Мой лёс злажылі без мяне. Пусцілі — йдзі (жыццём, бы кладкай!), Пакутуй гэтта, хоч не хоч. І вось, нядужы над загадкай, Я паклякаю ў цемру, ў ноч. І каб не сны ў душы прапаснай, Які б ён — сэнс таго быцця, І каб не ты з усмешкай яснай, Усмешна-ясная мая!

IV

Ты спыніла мяне каля дзвераў, Ўзнікшы ў памяці зоркаю вернай. Я ў збавенне маё не паверыў, І спусціўся па сходах таверны. На абрусах тут брудныя плямы, І сумота ў піяцкім абліччы: Мне не выпаўзці з гэтае ямы, Не паслухаць далёкага клічу. Ты жыццём, нібы жытняй мяжою, Паступаеш свабодна і пэўна, Я агорнуты снежнай імглою, — На шляху маім вее завеўна. Над табою блакітнасці келіх, І ў вачах тваіх ціхая яснасць, Я прыношу апошні мой шэлег, Каб заліць гэту злую напаснасць. Не схаваю свядомасці млоснай Ад цябе, незраўнанага, баю: Раскрыжованы доляю злоснай, Як жа душу маю захаваю?
Популярные книги

Последний реанорец. Том IV

Павлов Вел
3. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IV

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Утопающий во лжи 2

Жуковский Лев
2. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 2

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Замыкающие

Макушева Магда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Замыкающие

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Рус Дмитрий
3. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.36
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия