Вянок
Шрифт:
* * *
Напілося сонцэ са крыніц сцюдзёных, Усьцягнуло у вышу з іх ваду як пар; І ўзляцеўшы шпарка па праменьнях тонкіх Пар зрабіўся сьлічнай чэрадою хмар. Удаль яны памкнулі і лятуць пад імі Нівы ды балоты, поле, бор, лука. Але што там блішчэ? Ці ня ты, сястрыца, Ці ня ты ліешся срэбная рэка. Загрымелі ў хмарах гулка прывітаньня І далёка буйны вецер іх разнёс. Рынуліся хмары да рэкі радзімай І зьліліся з ёю ліўнем кропель-сьлёз. * * *
Ой,
* * *
Даўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, — І толькі на цябе надзея, Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца Сваей нуды. Калі-ж у ім умру—загіну,— Не жалюсь я! Ня будзеш цяжкая ты сыну Свайму, земля. Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Там пад зямлёй, Найдуць мае слабые грудзі Сабе спакой. * * *
Калі зваліў дужы Гэркал у пыл Антэя, Як вецер валіць поўны калос да ральлі,— Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гэя, І вось, цьвярды як дуб, ешчэ чым перш сільнее Ён напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі. Паломаны жыцьцём, чэкаючы магілы, Радзімая земля, прынікнуў я к табе, І бодрасць ты ўліла ў слабеючые жыльт, Зварушыла маей душы дрэмаўшай сілы, І мейсца ў ёй с тых пор віма ўжо больш жальбе. * * *
Бледны, хілы ўсё-ж люблю я Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон! Ён у жылах кроў хвалюе, Ў ім жыцьцё струёю плешчэ, вее хмелем ён. Верш такі, — як дар прыроды — Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы, — Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно. * * *
…passe sans laisser meme
Son ombre sur le mur
V. Hugo
Жывеш ня вечна, чэлавек, — Перажыві-ж у момэнт век! Каб хвалювалося жыцьцё, Каб болып разгону ў ім было, Каб цераз край душы чуцьцё Не раз, не два пайшло! Жыві і цэльнасьці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай. І ў напружэньні паўнаты Свайго шырокаго жыцьця Бяз болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцьця. * * *
Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўные соты Мне да спадобы; Але ня меней Сэрцу панадны Мёд сваім хмелем Сьветлым і тонкім. * * *
Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? Бас холад загубіў! Чаму-ж ён срэбные цьвяты На гэтым шкле ўзрасьціў? Ім, бледным, мёртвым не збудзіць Былога пачуцьця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я. * * *
Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Унадзе пясчынка хоць адна,— Жомчугом патроху робіцца яна! Калі ў дух мой западзе і заварушыцца, —- Там кавалак грубаго жыцьця, — Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцьця! * * *
Сьвеча бліскучая зіяе, Каб разступілася імгла; Ў яе агню—краса жывая, — Яна прыгожа і сьветла. Ў блізі матыль дрыжыць ад болю Прываблены з імглы агнём, Ён рынуўся туды бяз волі І сьмерць сваю спаткау у ём. Сьвеча гарыць. 3 яе ліецца За кропляй кропля як раса, А матылёк ужо ня бьецца: Табе ахвяра ён, краса! ПЕСЬНЯРУ.
Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цьвёрдые бытцым с каменьня. Разабьецца аб іх слабы верш заўсягды Не збудзіўшы сьвятога сумленьня. Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба с цярпеньнем. Як ударыш ты ім, — ён як звон зазьвініць, Брызнуць іскры с халодных каменьнеў. Нізка вершоў "Вольные думы"
Meine Bitterkeit kömmt nur aus den Galläpfeln
meiner Dinte, und wenn Gift in mir ist,
so ist es doch nur Gegenift.
Heine.
ЎСТУП.
Я думы, ня скутые путамі, Тут перэд вамі вываджу, А проці ганеньня кажу: Хваробы лечуць і атрутамі. ГУТАРКА С ПАНЕНКАМІ.
"Пабачце! Ластоўка малая Для птушэнят гняздо зрабіла, І клапатліва ўкруг летае, — Аж лаглядзець прыемна-міла!" "Вельмішаноўные паненкі! Тут ёсць напэўна трохі цуду. Ў гняздзечку міленькім і сьценкі, І дно яна зляпіла з бруду". * * *
Вы кажэце мне, што душа у паэта, Калі спараджае ён дзіўные вершы, Нябесным агнём абагрэта, І ў час той між люда ён — першы... Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове; Душа мая, пэўна, шчасьлівай была бы, Калі-б я ня ведаў, панове, Што пекна сьпеваюць і жабы.
Поделиться:
Популярные книги
Звезда сомнительного счастья
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Возвращение
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Фиктивная жена
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Большие дела
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Хуррит
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Особое назначение
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89