Чтение онлайн

на главную

Жанры

Вянок

Багдановіч Максім

Шрифт:
 * * *
Страніца лепшая ў штодзённіку жыцьця! Зноў с ціхай радасьцю цябе чытаю я. Хай шмат чаго с тых гадоў крыніца змыла У памяці маёй, хай той дзяўчынкі мілай Ўжо облік губіцца у цёмнай глыбіне, — Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне.
Вэроніка.
(Вершаванае апаведаньне).

“E un pensier del mio capo”

(Яна – выдумка маёй галавы)

(Джіованьні).

Я
на душы васковай маю
Жыцьця мінулаго печаць: — Схачу свой вольны верш пачаць, — І ўраз пра прошлае згадаю; У даль вядуць мяне сьляды Да вас, дзіцячые гады.
Ўстае перад маім паглядам І вулка, веючая сном, І ціхі, старасьвецкі дом С цяністым, адзічэлым садам: Над ім шпакоўніца ў гары, А ўкруг схіліўся тын стары. Дом гэты да паноў Забеллаў, Суседзяў нашых, належаў; Я змалку там што дзень гуляў, 3 дзяцьмі іх лез на дахі сьмела, Рваў яблыкі, рабіў садом І крыкам поўніў цэлы дом. Вясёла йшлі гулянкі нашы: Пад шум і гук размах рукі Ўраз "браў на вынас" гарадкі, Быў чутны сьмех пры відзе "кажы", І кожны стрымываў свой плач, Калі ўрэзаўся ў плечы мяч. А вечарком мы выпускалі Ў паветрэ белых галубоў: Зрабіўшы неколькі кругоў У вышыню яны шыбалі, Як чысты сьнег кружылі там І падалі на дахі к нам. Калі-ж сачыўся бледнаваты Зор сініх сьвет праз небасхіл І уплетаўся вулак пыл, — Мы ўсе пеялі каля хаты, І напаўняў нягучны хор Маркотнай песьняй сціхшы двор. Так у гулянках пралетала Маё дзіцячае жыцьцё, А поруч ціхае дзіцё Дачка Забеллаў узрастала. Яе я мала знаў: яна Ўсягды была сама, адна. Жылося цяжка Вэроніцы (Хай так дзяўчыну будзем зваць): Яе памерла рана маць І не было саўсім сястрыцы А бацька сэрцэ хоць і меў Ды прытуліць яе ня ўмеў. І змалку шчыра палюбіла Хавацца ў сад стары яна, Дзе веяло дыханьне сна І цішына ў паветры плыла, І нерухомы быў, спакой Маўляў у глыбіне марской. Не калыхнуцца лісьцяў хвалі Успляснуўшы пенаю цьвятоў Паверх чарэшневых кустоў; Кіпіць шум места дзесь там далі, А тут і глуха і цямно, — Не зварухне марское дно. І забывала Вэроніка Між зёлак с кніжкай аба ўсём, А ўзгляне, — сад кіпіць жыцьцём, Над ёю куст шыпшыны дзікай, Бруяе блізка сонны шмель І горка пахне тонкі хмель. Ізноў страніца за страніцай Раскрытай кнігі шэлясьціць Нячутна час кудысь бяжыць, Раяцца думкі Вэронікі Усё расьце душа яе І у паўнаце красы ўстае. Калі-ж васенные навіны Зьменялі сад, калі з бяроз Рваў лісьця вецер, а мароз, Наліўшы ягады рабіны, Траву губіў, і мы нагой Ўзрывалі прэлых лісьцяў слой. Калі патроху чырванелі Чаромха, ліпа, стройны клён, А гнёзды змрочные варон Між голаго гальля чарнелі, І грозны вечэра пажар Пылаў між бура-шызых хмар; Калі васенны вецер дзіка Стагнаў і глуха па начах Грымеў у наш жалезны дах,— Тады да лета Вэроніка Ад нас знікала у інстытут І не будзіла згадак тут. А час усё каціўся далі Хаваючы на дне гадоў І гарадкі і галубоў, Мы панямногу падрасталі А іншы ўжо шчыпаў вусы І лічыў іх гарой красы. І толькі ўжо тады я ўгледзіў Што поруч, як цьвяток лясны, Ўзрасла ў красе сваей вясны Дачка самотная суседзяў I, — помню я, — тады жэ ўперш 3 маей душы паліўся верш. Ён там кіпеў струёй жывою Праз холад мысьлі працекаў І ў цьвёрдых формах застываў, Як воск гарачы пад вадою, Каторым трэба вам гадаць Аб чым той вершык меў казаць. Яж сам скажу йшчэ тое толькі Што к Вэроніцы твор паслаў І млеў, і ўсё адказ чэкаў. Аж вось прайшло маруды колькі Трывожных дзён, а ўсё німа Ні Вэронікі, ні пісьма. Калі-ж я неяк з ёй спаткаўся Загаварыўшы, як у сьне,— Яна зірнула на мяне І раптам з вуст яе сарваўся Такі бязвінны, чысты сьмех, Што на яго злавацца, — грэх. Сьмех гэткі маюць толькі дзеці Ды людзі з яснаю душой; І ён, як жаваронак той, Зьвінеў і ўжо каханьня сеці Нячутна нішчыў, як ураз Сарваўся, дрогнуў і пагас. Накрыла ясны твар дзявочы Задумы сумная імгла, На плечы ручка мне легла, Спагадліва зірнулі вочы І даляцеў к маім вушам Ласкавы шэпт: "Мо прыкра вам?" Не, зорка, мне было ня прыкра, Бо бачыла адно душа, — Як ты сьвежа і хараша, Як рада ты жыцьцю нявольна Уся пад срэбнаю расой Са ўстужкай скромнай між касой. І мела дзеўчэ выгляд маці Калі тады ка мне яна, Трывожнай ласкаю паўна, Схілілася як да дзіцяці Зіяючы перэдамной У новай пекнасьці жывой: У тэй, што з постацьцю дзяўчыны Зьлівала мацеры чэрты. 0, як прыгожы—дзіўны ты Двайной красы аблік ядыны! Ажыў у ім твой вечны цэль, Мадонн тварыцель, Рафаэль! І прэд высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй Натхненнай, радаснай такою, А ў сэрцы хораша было, — Там запалілося цяпло. Дасюль ешчэ яно пылае; Здаецца — ўмёрло, але ўраз Праб'ецца зноў і пройшлы час Прад ім у згадках праступае, Як пры агню чы цеплаце. І конь крылаты да Парнаса Мой дух імчыць тады, каб я Былое апеваў пасьля. Ды як знайсьці сьляды Пэгаса На бруку места? Цяжка ўперш! Спачынь жэ трохі, верны верш!
Поделиться:
Популярные книги

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение