Выбранае
Шрифт:
пераяжджайце - па сьвятлу
што ліецца з вакна на вуліцы Gravilliers
Ва ўтульнай кавярні
якую ведаеш зь дзяцінства
схаваесься ад вулічнай ілюмінацыі
і праз шчыліну лёгкіх фіранак
будзеш назіраць за мной
як за мімам
які неварушна гадзінамі стаіць
на пляцы Palais Royal -
ці
гэткім чынам падаўшы знак
я стаю над Парыжам
і адчуваю твой позірк
* * *
Заўважаю пажадныя позіркі
гэтак некалі я зыркаў на новенькую ў нашай клясе
прыгожую бялявую цыбатую дзяўчыну
бронзавыя мармуровыя гранітныя
бэтонныя шамотныя гіпсавыя вочы
праходжу - не спыняюся -
толькі - дзень добры і да пабачэньня -
музэі галерэі выставы мэмарыяльныя кватэры
Сёньня ізноў іду на ўзьбярэжжа Сены
карміць тутэйшых вераб'ёў -
нямоглы Парыж чакае маіх вершаў
ГРЫФОН
паэма
1
Зь мясьціны А ў мясьціну Б
ляцеў, як баба на мятле,
як рэактыўны самалёт,
як трохгаловы цмок-пілёт,
ляцеў - кугікаў - совы? совы!
–
гайдаў нябёсаў сіні човен
і рагатаў, і біў у звон,
як быццам усявышні ён,
і крыламі падрапаў сонца,
ляцеў над Полацкам бясконца,
як транспарант «Memento mori»,
як байка блазна-фантазёра.
Ці ява гэта? Можа сон?
У небе - м е д з я н ы Г р ы ф о н.
Узмакрэў, нібыта на касьбе,
дзень-ноч ляціць ў мясьціну Б,
Полацак трымае дзіва,
нібы жартуючы, гульліва;
у пастку зьвер патрапіў хіжы,
ляціць - і ні на крок ад крыжа,
што над Сафіяй сочыць дзеі,
крыламі б'е - не разумее,
што ён палонны, а ня госьць -
мне Полацак яго аддасьць.
2
Ні
глядзіць варожа - сыч-сычом.
Я пасадзіў яго ў кутузку
І дзьверы зачыніў ключом.
Размова будзе заўтра ўраньні,
я падрыхтуюся як сьлед,
зь мінулага паклічу здані,
параду дасьць старэйшы дзед.
Я прагартаю сотні кнігаў,
Вялеса выклічу з начы,
інкогніта ён прыйдзе мніхам
і згорне ў кропку далячынь.
І я пабачу сьвет далёкі,
як мапу на сваім стале,
усе афіны і бангкокі
адкрыюць таямніцы мне.
3
Аблокі - літары нябёсаў -
мы развучыліся чытаць,
І то, што дзеецца пад носам,
нам не чуваць і не відаць.
Мы спажываем тлумачэньні
чужынцаў, д'ябла, махляроў.
Сапраўднага гуляюць цені
зрэдзьчас ля спадчынных двароў.
Таму пакралі скарбы нашы -
імёны, славу, абразы;
вякоў злачынная прапажа
нас робіць пруцікам лазы.
А ў небе лётаюць грыфоны,
і кожны мае свой загад.
Падзелена зямля на зоны,
наш Полацак - ня наш пасад.
– Ты пераможаш, не вагайся!
–
уночы мне казаў Вялес, -
Але таго асьцерагайся,
хто пераблытаў сэнс і зьмест.
4
Куды ляцеў Грыфон мядзяны?
Каму на крылах нёс загад?
Таемнай злучнасьці падданы,
што ў параўнаньні зь ім масад,
казюрка на сухой сьцяблінцы.
Ён Тэрмінатар 3 - ня менш.
Такі у полацкай глыбінцы
тае ўчыніць - не засьнеш.
5
Нараньні сябар завітаў,
ён выгляд меў стамлёны дужа,