Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Калі мінуў настылае цемнаватае поле (уздоўж сырых валуноў было яго пяць дзесяцін зямлі) і ўехаў у ціхі лес, пацягнула рэзкім холадам: тут, у цяні, яшчэ бялеўся снег, шарэў стары, асенні, лёд. Аднак адчуў іншае, прыемнае, хваляванне: паблізу, злева на горцы, ягоны лапік сасняку. Калі ўсё будзе добра, дык налета трэба бу-дзе папрасіць дзядзьку і яго сыноў ды рэзаць страявое дрэва — на трысценак. Гэтая хата, што даў ружэвіцкі цесць, не толькі малаватая, але і стаялая ўжо; калі падмеўся мець вялікую сям'ю (яны з Марысяй дамовіліся, што ў іх будзе сама меней чацвёра дзяцей, каб у брата быў брат, а ў сястры — сястра), то трэба дабудаваць яшчэ якіх два пакоі. Далей,

у былым панскім, а цяпер дзяржаўным лесе, даўся ў нос дым — ён, канечне, напоўз сюды за ноч з іхніх вогнішчаў: кожны пасля сваёй рабо-ты забіраў дамоў буйнейшыя ацяробкі, а ўсё дробнае, каб яно не засмечвала, не даводзіла да хваробы лес, зносіў у лоўж і паліў. Сям-там на выразках вунь куродыміц-ца і цяпер — ці яшчэ звечара, ці хтосьці ранні пад-варушыў папялішча ўжо зараз. Як вось і дзядзька Фран-цішак: чакаючы яго, падгарнуў на выгаралую, белую ад попелу сярэдзіну галавешкі, раздзьмухаў — дымок з ця-пельца віўся без ахвоты і сілы, баючыся ранняй лясной змрочнасці і стыласці.

Сцяпан павітаўся з дзядзькам — той, як і ўсе ў іхняй радні, не вельмі гаваркі, моўчкі хітнуў галавой у адказ, пачаў памагаць распрагаць каня.

Яшчэ зімой аб'ездчык і ляснік на вялікім кавалку ле-су зачасалі сякерай, пранумаравалі тыя сосны, што трэба было паваліць янкавінцам. Сцяпану і дзядзьку трапілі нумары 30–45. I не простыя — яны былі на тоўстых, звышстогадовых, цяжкіх, налітых смалой хвоях. Зрэзаць і апусціць іх на зямлю было даволі цяжка. Сён-ня тут чакала адмысловая, не вельмі натужлівая, але ас-цярожная работа — рэзаць ацярэбленыя ўжо дрэвіны на кавалкі: што — на дылі і дошкі, што — на зруб ці на кроквы. Калі не сёння, дык заўтра-паслязаўтра трэба бу-дзе цягаць тыя кавалкі да дарогі.

Калі падкінулі каню сена, пачалі адмяраць пілой на самым блізкім ад дарогі дрэве патрэбныя часткі і паволі рэзаць, хмялеючы ад церпкага смольнага паху. Неўзаба-ве, калі пад'ехалі астатнія янкавінцы, лес загуў, зазві-неў ад людскіх галасоў і піл, а крыху пазней і задрыжэў: за паўвярсты, дзе велічна, спакойна ці, наадварот, трывожна камліўся акраек Налібацкай пушчы, валіў карабельныя і некарабельныя сосны леспрамгас — ацярэбленыя доўгія і таўшчэзныя хваіны, елкі вазілі на будоўлю аж у Мінск, куды, да слова, сёлета падалося некалькі спакушаных вярбоўшчыкамі маладых янкавінскіх хлопцаў і дзяўчат. Адна з іх, Тэця Навіцкая, паспела ўжо сысціся з чужым хлопцам ды з праваслаўным, «рускім», чым не толькі пакрыўдзіла, але раззлавала бацькоў-каталікоў.

Пад полудзень, калі прабілася праз вясновую шэрань і праясніла, падняло неба сонца, калі ўволю, усмак напрацаваліся, Сцяпан і дзядзька прыселі на тоўсты сасновы камель паблізу агню, выцерлі пот з лоба і ўзяліся за хлеб ды сала. Якраз у гэты час пачаў набліжацца сюды цяжкі гул-стогн, а неўзабаве на блізкай дарозе паказаліся шэрая кабіна, дзе сядзеў малады мужчына ў ваенным выцвілым бушлаце без пагонаў, у заліхвацкай насуну-тай на вочы кепцы, за кабінай і над ёй — тоўстыя хвоі з няроўна зрэзанымі камлямі. Мужчыны пільна назіралі, як паўзла расцягнутая машына, завальваючыся на выбо-інах, слухалі, як нібы трашчыць, стогне дрэва, а потым доўга праводзілі вачыма чырвоную анучку на самай вытырклай верхавіне.

— Калі і мы, і яны, — кіўнуў дзядзька Францішак на лесавоз, — гэтак будзем пляжыць пушчу і далей, дык хутка злысім яе… I рускі пан да Свабоды, і польскі да трыццаць дзевятага гэтак не нішчыў…

Не змаўляючыся, нібы хто занёс над імі меч, абодва пахапліва азірнуліся: пакуль гула машына, лічы, да са-мага вогнішча нячутна падышоў чалавек. Кураглядаў. I не адзін, а са сваім рослым, нямецкай

пароды, сабакам — з ім, здаецца, не разлучаецца ні на хвіліну. Ён у яго быццам за целаахоўніка.

Кураглядаў — сярэдняга росту, гадоў на пяць старэй-шы за Сцяпана, круглатвары, з маленькімі бясколернымі, але пранізлівымі вачыма, у выцертых афіцэрскіх галіфэ, шынялі без пагонаў і ў фуражцы без кукарды — падслухоўваў. Не збянтэжыўся, што яго заўважылі ў гэткай позе, напаў:

— Что — жалко? Даже чужого?

Як і заўсёды, з адной манерай — ці крычыць, ці яхід-нічае. Падае сябе за вялікага начальніка. Строгага, гроз-нага, на кім трымаецца не толькі тутэйшая ўлада, але і ўвесь свет.

Дзядзька Францішак вельмі не злякаўся, але абачлі-ва змаўчаў. Кураглядаў падышоў, паставіў нагу на дрэва, здаецца, любуючыся бліскучым хромавым ботам і сінім, з чырвоным кантам галіфэ. Ззаду натапырыўся кабур — трэба ці не трэба, але Кураглядаў заўсёды са зброяй.

— Вот куркулістыя душы! — хмыкнуў той. — Вот моцны ўласніцкі інстынкт!

Яны зноў не адказалі, а Кураглядаў не адыходзіў, ушчуваў:

— Што — школа не трэба? Для вашых жа дзяцей і ўнукаў! Га, дзед?

— Трэба, — падаў голас дзядзька.

— Мінск, рэспубліку, краіну адбудоўваць не трэба?

— Трэба.

— Дык чаго ныеш? — хоць у Янкавінах усе называлі старэйшых толькі на «вы», але Кураглядаў усім «тыкаў». — Супраць аднаўлення, пад'ёму і росквіту савецкай дзяржавы?

— Я не супраць гэтага, — адказаў дзядзька, стараючыся «не блытацца ў палітыку». — Мне лесушкода. Во гэтаму дзераву, — паляпаў далоняй па хваіне, — трэба болей ста гадоў расці, лічы, два чалавечыя пакаленні. Калі мы будзем гэтак вырэзваць, як рэжам цяпер, дык нашым унукам нічога не застанецца. А па-другое, злыселы лес зарасце кустоўем, крапівою — ягад і грыбоў не будзе.

— Аднаасобнік! — скрывіўся Кураглядаў. — Ніякай свядомасці!

— Я кажу пра тое, што трэба думаць пра заўтрашні дзень, рабіць усё па-гаспадарску.

— А мы, па-твойму, хто? Няўмекі і марнатраўцы?

Дзядзька, бачачы, што злосны цяпер старшыня задзіраецца (кажа «мы» і пагрозна мае на ўвазе не толькі аднаго сябе), змаўчаў. Адрэзаў ад акрайца скібку хлеба, а ад апольчыка — шматок сала, паказаў, што будзе есці, не хоча траціць час на пустыя гавэнды.

— Мысліш ты, дзед, па-старому, — сказаў Кураглядаў. — З такім мысленнем сацыялізм не пабудуеш.

Дзядзька зноў «не дакрануўся» да палітыкі. Вучаны-правучаны за жыццё наконт гэтага.

— Каб пабудаваць сацыялізм, трэба на першы план высоўваць не прыватныя, а агульныя інтарэсы, з-за дробных ахвяр бачыць вялікае.

Стары слухаў, а Кураглядаў, любуючыся сабой, утал-коўваў як настаўнік і тутэйшы правадыр:

— Мы будуем новы лад па навуцы. I па вялікай навуцы, дзед. Таварыш Сталін мудра вядзе нас па ленінскім шляху.

— Я думаю, кажу, пра другое… — Асцярожна вёў сваё дзядзька. — Каб некалі не каяцца, не кусаць сабе локці за тое, што і як робіцца цяпер…

— Не бойся, — запэўніў Кураглядаў. — Гэта пры вашым капіталізме было абы-што, а пры нашым сацыялізме ўсё будзе добра. Сацыялізм, паўтараю, гэта — вялікая навука, дыялектыка, прагрэс. Вышэй марксісцка-ленін-скага вучэння нічога не было, няма і не будзе. Калі хут-ка адарвем вас ад хутароў і палосак, калектывізуем, то па-новаму зажывяце, зусім іншы свет убачыце…

— А калі будуць тут калхозы, ведаеце?

— Будзе дырэктыва зверху — будзем і рабіць, — важна прамовіў Кураглядаў, перавёў вочкі на яго, Сцяпана. — Званілі з раёна: прыйшлі табе дакументы. Так што можаш выязджаць у сваю Польшчу.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25