Заходнікі
Шрифт:
— Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку? — ён зноў пачаў са сваіх звыклых запытанняў.
— Мне, таварышок, трэба лесу, — адказаўшы, хто ён і адкуль, закамячыў сваю вушанку барадач, хоць на справе быў не такі ўжо стары. — На столь у другой палавіне хаты, на дылі і вокны.
«Калі што і вартае прынёс, то ўжо не дасць, — паду-маў ён. — Значыць, трэба змяніць тактыку».
— Чаму па-польску заява? — мякка падакараў. — Я па-польску не разумею.
— Дачка напісала. А яна да вайны канчала польскую школу.
— А чаму не напісала па-свойму?
— А хіба можна пісаць па-свойму?
— Можна.
— Добра,
— Не «таварышок» і не «панок» я, а — «таварыш старшыня», — паўшчуваў Кураглядаў. — Я табе — та-варыш, ты — мне. Ясна?
— Але, але, — згадзіўся абачлівы, ліслівы, а на справе, мусіць, хітрушчы аброслы мужчына. — Ведаеце, не так і лёгка прывыкнуць да новага…
— Што тут прывыкаць?! Да сваёй, роднай, улады! Якая тут цяжкая дыялектыка?!
Стары змаўчаў, адмыслова зірнуў яму ў вочы. Кураглядаў зразумеў гэты запытальны позірк, наўмысна нагнуўся і пачаў нібы па вялікай патрэбе корпацца ў ніж-няй шуфлядзе стала. Адчуў: наведвальнік вышмаргнуў штосьці з кішэні і паклаў на стол. Па тым, як яно пакацілася, здагадаўся: пляшка. Як толькі падняў галаву, нібы не задаволіўся:
— Нашто гэта?
— Проша, вазьмеця, — папрасіў той. — Чысценькая і моцная.
— Не трэба гэтага, — міралюбна прамовіў, але паўтарачку, заткнутую чорным гумовым коркам, не адсунуў.
— На здароўечка.
Кураглядаў адчыніў сейф — спачатку паклаў туды бутэльку, а пасля дастаў «дасье», тоўсты сшытак, куды сакратарка перапісала для яго ўсе сельсавецкія сем'і і куды ён на кожнага дарослага запісваў свае «даныя».
— За вамі яшчэ няздадзенае мяса, кіло масла, — сказаў мужчыне-барадачу.
— Сям'я вялікая… — Закалаціліся ў таго вялікія дужыя рукі. — Толькі летась цялушачку набыў, сёлета парасят купіў…
— Для мяне гэта не мае вялікага значэння. Для мяне вы — даўжнік перад дзяржавай.
— Ага, даўжнік…
— Вось якія вы! — падакараў Кураглядаў. — Хочаце дзяржаве не даваць, а толькі ад яе ўсё атрымоўваць!
— Каб раней, дык са свайго лесу нарэзаў бы тых хваін, — адмыслова апраўдаўся той. — Але цяпер ад мяне страявы лес адабралі, выразалі ўжо…
— Заўтра, а можа, паслязаўтра, калі выдасца вольная хвіліна, — нібы не чуючы апошніх слоў, строга абарваў ён, — сам пад'еду, на месцы пагляджу вашыя патрэбы. Чакайце.
— Дзякую-дзякую, — закланяўся ўспацелы стары. Дзівак чалавек: дзень будзе араць, рэзаць дровы ці касіць — нават кроплі на лобе не заблішчыць, а пабудзе хвіліну-другую ў начальніцкім кабінеце — выскачыць як апараны.
Уполудзень, калі дазволіў зайсці яшчэ некалькім мужчынам, уважыў ці не ўважыў іхнія просьбы, калі Клопікаў і Навуменкаў падаліся абедаць (можа, і да Кло-пікава, які прыстаў у суседняй вёсцы да маладой удавы), Кураглядаў пасядзеў крыху ў кабінеце, а потым, адчува-ючы, што сёння ўжо накрычаўся, выліў на іншых сваю злосць, падабрэў. Накіраваўся ў сакратарчын кабінет. За ім падаўся і Дзік, а пасля без каманды, толькі ад дотыку пальцамі да спіны, запыніўся і сеў каля дзвярэй — каб нікога туды не пусціць.
Зубрэвіч сядзела на сваім месцы і падшывала па-перкі — што-што, а дакументы павінны быць спарадка-заныя і заўсёды пад рукамі.
— Працуеш? — усміхнуўся ён, узяў дзверы на кручок, зайшоў за стол і паклаў далоні на дзябёлыя дзявочыя плечукі, адчуваючы, як ад гэтага дотыку пайшлопабегла цяпло па целе і шпарчэй пульсуе кроў.
Валянціна ніжэй нагнула галаву і плечы — сёння чамусьці не захіхікала і не загарэзнічала, а была нібы незадаволеная, непадатная. Ён пагладзіў яе па загарэлай, са светлымі валаскамі шыі, апусціў рукі ніжэй і пачаў ціснуць-мяць яе грудзі — найперш з-за іх, спакусліва адтапыраных пад белай блузкай, ён, маючы адмысловы мужчынскі голад, прыліп да яе.
— Не трэба, Апанас Лукіч, — ціха папрасіла яна.
— Чаму — «не трэба»? — пад'юшчыўся сам і падбіваў яе на грэх. — Як гэта — «не трэба»?
Сілай змусіў яе падняцца, пасля ашчаперыў з усяе моцы, горнучы да сябе і з заплюшчанымі вачыма шукаючы яе трошкі падфарбаваных і ад таго адмыслова пахкіх вуснаў. Валянціна ўпіралася далоньмі яму ў плечукі, адварочвала галаву, неяк дзіўна сёння стогнучы ад бяссілля альбо роспачы.
Кураглядаў узмацніў націск, запалымнеў і нават затрымцеў ад раз'юшанага прыроднага поклічу. I чым яна болей супраціўлялася, тым болей ён хацеў дабіцца свайго.
— Ну, што ты? — здзівіўся і ўзлаваўся заадно, не могучы адолець яе дужыя рукі і даць волю сваім.
Можа, толькі праз паўгадзіны, калі заціснуў яе каля стаяка ў кут, калі спачатку буркнуў пару ласкавых слоў, а пасля мусіў маніць, паклясціся ў каханні, здолеў скарыць — яна, нечакана здаўшыся, была пакорлівая, а праз нейкі час ажывілася, са стогнам, з плачам спатоліла яго пажаднасць.
Калі пазней адвярнуліся і папраўлялі на сабе апратку, ён адчуў прыкры сорам — з-за таго, што гэтак прасіў пяшчоты, плёў столькі няшчырай лухты (цяпер вось не хочацца паўтарыць з таго ніводнага слова).
Пачуў: Валянціна плача. Ціха, але нейкімі ўдушлі-вымі слязьмі. На табе! Яшчэ слёзы! Ды жаночыя, страш-нейшыя за нож!
— Ты — чаго?
Яна адвярнулася і прытулілася да сцяны. Паніклая, з апушчанымі плечукамі.
— Ну, чаго? — запытаў ужо раздражнёна.
— Апякла…
— Што?
— Ну… Стаяк вельмі гарачы, а вы ўсё ціснулі да яго…
— А! — зразумеў усё адразу. Узвесяліўся, не зусім прыемна для яе зарагатаў. — Вось чаму ты спачатку халодная, як лёд, была, а потым кідацца пачала!
— Вам смешна, а мне пячэ, — пакрыўдзілася. — I не толькі гэта…
— А што яшчэ? — ухмыльнуўся.
— Грубая я…
— Як — гэта? — запытаў паўшэптам, устрывожана, адчуваючы, як яго прабірае холад.
— Яшчэ пытаеце…
— Дык што — ад мяне?
— Ад каго ж!
На табе! Трапіў у сіло! Уліп! З той, машыністкай-сакратаркай, толькі шуры-муры былі, тая, гарадская, асцярожная і хітрая, не дапусцілася да такога, а гэтая вясковая разява… Што будзе? Яшчэ адна вымова? Далоў з работы? Але куды яшчэ ніжэй апусцяць? Зноў ісці шафёрам? А па-другое, што будзе з жонкай, з сынам, што пакуль там, на сваёй радзіме? Як, як сухім выскачыць з вады?