Заходнікі
Шрифт:
— Школу ставяць, — патлумачыў Сцяпан. — Хто абразае дзерава, хто рэжа дошкі і дранку. Усёй вёскай.
— Свая школа — гэта добра, — парадаваўся хатавец. — Налета ўнуку ісці ў першы клас, праз два гады — унучцы.
Канечне, для яго няблага: у свой час на месцы будзе сямігодка.
— Ну, паказвай, гаспадар, свой маёнтак, — сказаў госць-купец, пераводзячы пільны позірк на хату.
— Глядзіце.
— Паляжалае ўжо дрэва… — Цмокнуў хатавец, азіраючы бліжэйшую шэрую, з патрэсканымі бярвёнамі сцяну. — Я ж помню:
— Паляжачае, але моцнае, — адказаў Сцяпан. — Калі па-новаму ставячы зруб, дзе-небудзь заразалі, дык, паверце, піла ад яго адскоквала. — I для пераканаўчасці бухнуў разы са два кулаком па шырокім, цвёрдым бервяне, паказваючы, якое яно смолкае і трывалае. Бервяно не ўвабрала ўдар, гук, як убірае старое, спарахнелае дрэва, а загудзела — усім сваім натуральным, здаровым нутром.
— Рамы падгніваюць, — знайшоў іншую загану хатавец.
— Зверху крыху, — паправіў Сцяпан. — Усярэдзіне як свежыя.
Купец вобмельгам, але прыдзірліва агледзеў выраза-ныя шалёўку і ліштвы і, бачачы, што тыя яшчэ дыхтоў-ныя, падаўся абыходзіць невысокую, невялікую хату — акінуў позіркам нядоўгія і нешырокія сенцы з плашак, пасля — прыбудоўку з бярвёнаў, пад якой быў склеп. За-тым падаўся азіраць дрывотню з акораных абрэзкаў, хлеў са старога, яшчэ з таго веку дрэва, гуменца з пла-шак і абрэзкаў — будавалася ўсё з таго, што, па-першае, было пад рукамі, а па-другое, каб лішне не марнаваць страявога лесу. На полі, прысеўшы і пацёршы пальцамі грудкі зямлі, той пацмокаў:.
— Не пясочак, але і нечарназём.
— Такая ж зямля, дзядзька, як і ў вас, — спакойна адказаў Сцяпан. — Зямлі не перайначыш. Якая ест, такая ест. Але добра дай гною, дай ласкі — дык і гэтая аддзячыць.
Хатавец змаўчаў. Старэйшы, ён усё добра разумеў і сам, па-гаспадарску пазіраў на палоску шэра-жаўтаватага поля, на высокую грушу-дзічку пры пагонцы, на высозную яблыню-райку яшчэ воддаль, на гуртавым узгорку, і, канечне, думаў: тут жыць можна, як і ўсюды, абы добра кеміла галава ды па-належнаму даць работу рукам. Ды, навучаны дзядамі-прадзедамі, рашыў адчайвацца, усё прыніжаць — збіваць цану.
— Ну, хадзем у хату, пане Стэфусь, — натупаўшыся і паназіраўшы, урэшце абцёр рукі ён. — Зірнем, што там у цябе за харомы.
Ідучы, моўчкі яшчэ раз абмацаў вачыма сенцы, за-зірнуў у кладоўку, у адчынены склеп, а ўжо ў хаце, затрымаўшы позірк на Марысі ў цеснаватай сукенцы, што прыгожа і вабна аздабляла стройную постаць, лагод-на ўсміхнуўся ў вусы:
— Добры дзень, пані гаспадынька! — А пачуўшы адказ, дадаў: — Красуня! На ўсе тутэйшыя вёскі! Некалі, дзяўчом, як помню, была падцыглястая, лупаценькая, а цяпер, глядзі ты, як вылюдзела!
Марыся спакойна выслухала здзіўленне і пахвалу, нават, здаецца, задзірыста падняла галаву. Хатавец моў-чкі праглынуў гэтую адмысловую жаночую дзёрзкасць, зноў засяродзіўся:
— Пакажэце,
Патупаўся, павагаўся на падлозе — яна не зарыпела, не прагнулася, пасля агледзеў печ, пліту, зайшоў у леп-шую хату.
— Ну, што я вам скажу, людзі, — прамовіў. — Жыць можна. Давайце цанавацца.
Яны, мужчыны, селі абапал стала, Марыся засталася стаяць каля печы.
— Якую хочаце плату? Золатам? Савецкімі рублямі? Ці тым і тым?
— Тым і тым, — прамовіў Сцяпан, маючы на ўвазе, што золата возьме з сабою ўпотай (яно спатрэбіцца ўсюды, у Польшчы таксама), а пра грошы пойдзе гутарка ў сельсавеце, калі будуць афармляць куплю-продаж.
— Але, пане Стэфусь, золата я многа не магу даць, — адразу агаварыўся хатавец. — Дзе яго ўзяць? Саветы, вайна… За хлопца свайго нямала немцу ўваліў, каб з палону выбавіць.
— Дык колькі можаце золатам даць — умяшалася ў размову Марыся, парушаючы тутэйшае няпісанае правіла: калі гутараць, рашаюць штосьці сур'ёзнае мужчыны, кабеце трэба надта не лезці, не парушаць ход мужчынскіх думак і гаворкі.
Купец зразумеў, што маладая гаспадыня з норавам, мае права на голас, дык адказаў ёй:
— Дваццаць пяць рублёў, пані Марыся.
— Мала, — сказала тая. — Сама меней дайце пяцьдзесят.
— А дзе ж, мілая мая, я гэтулькі вазьму? — занелюбіў, але праз сілу ўсміхнуўся стары. — Кажу ж, Саветы, вайна падчысцілі.
— Пазычце ў каго.
— Хто ж пазычыць? Золата!
— Дзядзька, не круцеце! — узгарэлася Марыся, ведаючы, што яе Сцяпан не любіць весці гандаль, можа саступіць хітраму і гаваркому хатаўцу. — За паперкі мы вам хаты, гаспадарку не аддадзім.
— Нічога, пані Марыся, я не кручу, — апраўдаўся той. — I, як ты кажаш, задарма не хачу ўзяць ваша дабро. Трохі дам золата, а астатняе заплачу цяперашнімі грашыма. Ну, яшчэ пярсцёнак залаты, загарак нямецкі маю. Калі хочаце, бярыце.
Праз гадзіны дзве, калі сышліся на цане, узялі задаткам дзесяць залатых царскіх рублёў і трыста новых, выпілі па чарцы, пакупнік паехаў дадому.
— Бачыў, як настойваў, каб мы ўзялі задатак? — сумна запытала ў Сцяпана Марыся. — Мы: усё, дамовіліся, толькі вам прададзім, а ён — у адно: добра, дзякуй, але ўсё ж, панове, вазьмеце трохі загадзя… Спадабалася яму наша сядзіба. Яшчэ як да душы!
Сцяпан маўчаў; Марыся, падпёршы далоньмі шчаку, сядзела за сталом і гаротна пазірала на двор, далей, на янкавінскае поле і лес, дзе ўжо нямала пратаптала сваіх сцяжын і сцежачак, да чаго прывыкла, як да свайго. Вось па яе гладкай і свежай шчацэ пакаціласяпабегла празрыстая ручаінка.
Сцяпанава сэрца раптоўна нібы перавярнулася, каль-нула і заныла-запякло ад болю.
— А можа, нікуды мы не паедзем? — міжволі вырвалася ў яго само па сабе.
Марыся імгненна павярнулася, з надзеяй зірнула яму ў вочы, але тут жа і ачахла.