Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Потым, калі леглі спаць, Сцяпан і Марыся доўгі час ляжалі моўчкі.

— Пакрыўдзілася на нас мамуся, — першая падала голас Марыся. Узяла яго руку, паклала сабе на жывот. — Але ж яно, праўда, мае права заявіцца на свет на роднай зямлі…

8

Праз некалькі дзён Сцяпан павёз маці ў Стоўбцы.

Конь трухаў, фыркаў, а яны абое сядзелі моўчкі: Сцяпан — спераду, спусціўшы набок, цераз драбіны, ногі ў хромавых ботах, што абуваў толькі зрэдку, старая Аршуля — збоку, угнуўшыся, самотна пазіраючы на на-вакольнае падзелянелае поле і яшчэ не абмыты як след веснавымі дажджамі цьмяны лес, на знаёмыя і малазнаёмыя вёскі — на Дзераўную, Заброддзе, Брухачы, Шаш-кі, Дудкі і іншыя,

падобныя (новыя зрубы і зямлянкі, асобныя ці пад адной страхой будыніны, гародчыкі, маладыя садкі), а ў чымсьці (стрэхамі, вокнамі, паплава-мі, лужкамі ці аселіцамі, нават слупамі і частаколінамі ў платах) розныя. Яны, гэтыя вёскі, адна за адной заяў-ляліся, заставаліся ззаду — можа, для яе знікалі з вачэй ужо назаўсёды. На гэтай прыпушчанскай зямлі было нямала яе сцежак-дарожак, пратаптаных у маленстве і ў сталыя гады, і вось яна адрываецца ад усяго гэтага, і яе, як той апалы ліст, вецер ды лёс нясуць-імчаць кудысь-ці — далей і далей ад роднага дрэва.

Як і дагэтуль, рознае пачуццё кіпела і ў Сцяпанавай душы: яна раздвойвалася і ад вялікай віны, і ад сваёй праваты. Яму хацелася сказаць маці штосьці цёплае, пяшчотнае, але ён не знаходзіў самых патрэбных слоў, маўчаў, хмурнічаў і неяк несвядома пазіраў на падсох-лую, шэра-белую брукаванку з мазутнымі плямінамі ды на зялёную, з высокай старой травою ўзбочыну, дзе ляжаў ці то папяросны пачак, ці то газетны шматок альбо адчьгаеная, рыжаватая ад кансерваў бляшанка. Конь, калі бег адзін ці сустракаўся з іншым канём, быў спакой-ны, але калі чуў, а потым і бачыў каля сябе матацыкл альбо цяжкі лесавоз, падымаў вушы, кідаўся ў аглоб-лях, а перад Стоўбцамі, перад шырокай мінскабрэсцкай шашой, па якой адна за адной шнуравалі машыны, лез у нос асфальтны і дымны пах, увогуле разгубіўся і за-нерваваўся — Сцяпан мусіў аддаць лейцы маці, злезці, узяць свайго звыклага толькі да вёскі любімца за аброць і перавесці праз шашу, па якой той ішоў вельмі на-сцярожана і нязграбна.

У Стоўбцы — невялікі, але чысты гарадок з многімі брукаванымі вуліцамі, з прыгожымі драўлянымі, а там-сям і двух-трохпавярховымі цаглянымі дамамі, з больш кідкай і гусцейшай, чым у вёсках, зелянотай, што вельмі хораша зіхацела цяпер пры шчодрым сонцы, з адмысловым людам (прыезджыя сяляне ў лапцях альбо ў ботах, з торбамі за плячыма, надзьмутыя мужчыны ў палі-то і з партфелямі, вайскоўцы і, мусіць, іхнія жонкі ў шы-коўных замежных боціках, паліто і яркіх берэтах, чорны барадаты цыган, які вязе ва калёсах з гумовымі коламі гару пустых скрынь, гурцік вясёлых дзяцей з чырвонымі гальштукамі), — прыехалі пасля полудня. На круглаватай плошчы паблізу станцыі, дзе якраз ста-яў цягнік, чмыхаў і шпурляў увысь воблака белага сала-джавага дыму, Сцяпан запыніў каня, даў яму сена, а сам пайшоў браць маці білет да Брэста. Раней, да зайны, калі маці была толькі ў некалькіх суседніх вёсках, яна ні-зашто не падалася б адна нават у тое «Бжэсце» альбо «Бярэсце», але цяпер, пабыўшы на свеце, праехаўшы не раз гэтаю дарогай, ехала без звычайнага сялянскага страху. На станцыі, што адмыслова пахла хлоркай, свежай вадою і дымам, сёння не працавалі ні буфет, ні пош-та: і калідор, і зала, былі запруджаныя пастрыжанымі маладымі хлопцамі і вайскоўцамі. Каб узяць білет, Сцяпан мусіў прастаяць за афіцэрам болей як гадзіну — той браў, можа не меней за сотню квіткоў. Калі вярнуў-ся на плошчу, убачыў: маці абкружылі маладыя прыгожыя цыганкі ў доўгіх і рознакаляровых сукенках, побач з цыганкамі — іхнія напаўраспранутыя чарнамазыя дзеці.

— Дарога ваша, цётка, будзе шчаслівая, — абварож-вала круглатварая бойкая чарняўка, трымаючы матчыну руку і разглядаючы яе багатую на раўчучкі далонь. — Сын паправіцца, стане на ногі, але беражыце яго ад новай бяды… Дачка ваша хутка выйдзе замуж… Малодшы сын ваш будзе вашым апірышчам у вашай глыбокай старасці, бо жыць вы будзеце доўга.

Сцяпан строга і непрыязна агледзеў варажбітак, ас-церагаючыся, каб тыя не хапанулі чагосьці з калёс. Тая, што тлуміла галаву маці, паспеўшы за некалькі хвілін

шмат пра іх уведаць, усміхнулася ласкава:

— Старэйшы ваш? — I ўжо гулліва яму: — Красівы малады мужчына! Пазалаці, красавец, руку — скажу тваю будучыню.

— Не трэба, — схмурыўся ён. — Адыдзіце. Я не веру ў вашыя казкі.

— Не будзь такі горды, красавец, — усміхалася прыгожымі вачыма і, здаецца, зазірала ў душу маладая гаваркая варажбітка. — Гардыня, бывае, губіць чалавека.

— Добра-добра, — адмахнуўся ён, як і ўсе янкавінскія мужчыны маючы насцярогу да гэтых хітрых людзей.

— Заплаці, сынок, няхай пагадае, — папрасіла маці. — Мне лягчэй будзе, калі ўсё і пра цябе знацьму.

— Яна табе такога нагаворыць! Толькі слухай, — пасміхнуўся.

— Горды! — матлянула галавой варажбітка. Прыплюшчыла вочкі, зірнула без крыўды, без пагарды, а, здаецца, спачувальна. — Перасцерагу, красавец: беражыся! Хутка, нават вельмі хутка цябе чакае вялікая неспадзяванасць… Па вачах тваіх бачу…

— Добра-добра, — зноў адмахнуўся ён. — Ідзіце сваёй дарогай, а я з сабой разбяруся сам.

— Дарэмна ты адагнаў іх, — падакарала маці, калі шумны цыганскі гурт адышоў і прычапіўся да іншых прыезджых людзей. — Чуў: нешта неспадзяванае чакае цябе?!

— А вы верыце ёй?

— Веру. Яны многа ведаюць, умеюць гадаць, што і калі будзе ў свеце, з кожным чалавекам. Яны і вайну прадбачылі, і блакаду, і наш вываз у Нямеччыну…

— Казкі і байкі.

— Не казкі і не байкі, сынок, — прамовіла маці, а потым сумнавата ўсміхнулася: — А ты, калі сярдуеш, нябожчык-бацька. I вочы такія, і ніжняя губа гэтак падрыгвае… I гутарка гэтакая самая…

Ён змаўчаў, адчуваючы, як спачатку балюча сцісну-лася, а потым затухкала сэрца. Бацька памёр у першы месяц вайны. Забалеў зуб, а ад нарыву сапсавалася кроў. Быў бы дзе паблізу які ўрач — канечне, выратаваў бы ад такой простай хваробы. На лета было б яму яшчэ ўсяго пяцьдзесят гадоў.

Памаўчаўшы, запытаў у маці:

— Вы не крыўдзіцеся на нас, мамуся? За тое, што не едзем з вамі?

— Якая крыўда, сынок?! Жывіце як жывецца. Марыся твая — не толькі харошая, але і добрая маладзіца, спрытная гаспадыня. Усё ўмее рабіць і робіць спраўна. Будзеце жыць. Беражыся толькі, з ужэнднікамі гэтымі будзь асцярожны. Прысланыя, не вялікага розуму, але злыя і помслівыя. Не лезь да палітыкі. З людзьмі ладзь, не гні карак перад дужым і багатым, не здзекуйся са слабога і беднага…

— Ну то дзякуй вам, што не пакідаеце на нас зла.

— Якое зло, сынок?! Да свайго дзіцяці?! — захітала галавой маці. — Кажу ж, мне хочацца, каб усе разам, на маіх вачах жылі, усе былі здаровыя, накормленыя і апранутыя, каб дзеткі вашы тэж шчаслівыя былі. Але калі не выходзіць разам жыць, дык будзем паасобку. Гаротна ўсміхнулася. — Не мы такія першыя, не мы такія апошнія… Ты будзеш беларус, а мы будзем палякамі…

Што так — то так. Ужо на Сцяпанавай памяці многія з Янкавін падаліся ў свет: хто паехаў на заробкі, каго вывезлі ў трыццаць дзевятым і ў вайну, каго нядаўна пасадзілі ці забралі ў войска — з палову вёскі вярнулася, пачало жыць у зямлянках, а з палову разбрылося па роз-ных кутках гэтай зямлі.

— Можа, не едзь, Сцяпанка, дадому наноч, — перасцерагла маці. — Перастрэнуць яшчэ не дай бог у лесе ліхадзеі. Каня, калёсы адбяруць, а самога ці з сабой павядуць, ці… Папрасіся, можа, пераначаваць у Навіцкіх з Налібак, выедзь раніцай.

— Не так многа ўжо тых ліхадзеяў, як пра гэта гавораць, — супакоіў ён. — Болей плятуць пра гэта ды на нас абы-што чапляюць…

— Беражыся, сынок. Беражонага і бог беражэ. I цыганка, чуў, перасцерагала.

Пазней, калі ўжо зашарэлася, калі на пахкім тытунё-вым дымам і хлоркай вакзале і на халодным пероне скупа свяцілася па лямпачцы, калі Сцяпан унёс у запоўне-ны навабранцамі вагон матчын куфэрак (у ім, у двайным дне, схаваў некалькі залатнікоў, што даў яму цесць), ма-ці плакала наўзрыд. Не вытрываў, даў волю слязіне і ён: з усёй вялікай радні тут засталіся толькі ён ды дзядзька Францішак з сынамі.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Старатель 2

Лей Влад
2. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Мимик нового Мира 11

Северный Лис
10. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 11

Пришествие бога смерти. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Ленивое божество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пришествие бога смерти. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник