Заходнікі
Шрифт:
— Не.
— «Не, не!» — перакрывіў Кураглядаў. — Не забывай, друг: калі ты такі мярзотнік, то на першага цябе справу аформлю, у Сібір затуру!
Як бачыў, апошнія словы цяжка ўпалі на Мішку. Не дурны, сэрцам адчуў: не жартуюць з ім. Гэта раней, за панамі, не лёгка было чалавека арыштаваць і судзіць, надта палітычнага (бывала, за яго заступаўся, абараняў не толькі СССР, але і ўвесь свет), а цяпер прыедуць, схо-пяць, запратораць чорт ведае куды, і ніхто тут не пікне, за мяжой голасу не падасць.
— Канечне, не ўсе любяць вас, — пайшоў насустрач Мішка.
— Ну, а хто тут найбольш ненавідзіць мяне? Давай імя, імя па бацьку і прозвішча!
— Здаецца, стрыечны брат таго Адама, пра якога вы пыталі… — падаткнуў Мішка, маючы асабістую злосць на таго (яшчэ да вайны
— Хто гэта?
— Сцяпан. Каваль наш.
— Чаго гэта ён? — нібы здзівіўся Кураглядаў. — Ён жа ў вайну знаўся з намі, партызанамі. Зброю правіў, звесткі важныя пра немцаў і паліцаяў даваў. Ад самога Чарнышова адпаведную ахоўную даведку мае.
Мішка зноў паціснуў плячыма:
— Не ведаю. Але чуў, як ён бэсціў вас на чым свет стаіць.
«Канечне, з-за Марысі. Бачыць жа: і раней, і цяпер я не супраць патрымаць яе ў руках».
— Дык чаго ты, ёлупень, маўчыш пра такія рэчы?! — накінуўся Кураглядаў на свайго «ад'ютанта». — Старшыні сельсавета пагражае тэрарыстычны акт, а ён, боўдзіла, не перасцерагае! Заўтра ж напішы на маё імя дакладную! Я яму дам Польшчу і панства!
«Адразу ж перапраўлю данос у органы», — падумаў, зларадна цешачыся, што гэтага гордага каваля могуць добра патрэсці і што яго красуня, можа, стане больш ветлівай, а то і нават прыбяжыць прасіць помачы.
— Што гавораць пра абрабаваны ў Ніўным магазін? — перапыніў свае мары і надзеі, запытаў яшчэ ў Мішкі пра важныя для яго рэчы.
— Кажуць, яго абабралі тыя, што ў лесе…
— I пра гэта напішы. I ўвогуле час ужо навесці нас на бандыцкі след.
— Усе кажуць: ніхто не бачыў ніякіх бандытаў.
— Дык хто, па-твойму, забіў нядаўна старшыню сельсавета ў Лясным, міліцыянера каля Шашкоў? Хто магазіны чысціць? Чэрці? Я? Ці, можа, ты?
— Далібог, сам я нікога з лесу не бачыў і нічога пра іх не чуў!
— Глядзі, друг! — прыстрашыў Кураглядаў. — Утоіш што-небудзь небяспечнае — кару маю ведаеш! Туды трапіш, пра што і не сніў! — I на ўсякі выпадак яшчэ закінуў наперад сваё, патаемнае абвінавачванне: — Не да шашняў з Валяю будзе!.. Ды на мяне ўсякія брудныя плёткі распускаць! Калі хочаш раскашоўвацца тут, то адчувай, балван, дыялектыку жыцця!..
5
На хутар Амшарок паехалі на досвітку.
Ехалі на брычцы моўчкі: спераду на сваім, возніцкім, месцы сядзеў Мішка (пра «аперацыю» яму і цяпер нічо-га не сказалі), побач з ім прыляпіўся засяроджаны Навуменкаў, ззаду, на мяккім тапчане, селі Кураглядаў і Клопікаў. Усе ўтульваліся ў каўняры шынялёў: па-першае, ад ранішняй волкай зябкасці, а па-другое, ад сваёй паўваеннай місіі — як-ніяк ехалі са зброяй. Хутка сустрэча, кажуць, з гаспадарлівым і мудрым, але, па іхніх назіраннях, з вельмі нелаяльным хутаранцам. Па-перадзе шпаркага Ваські бег Дзік.
Дабіраліся амшароўскаю пагонкай; вакол, на ўзгорках і ў лагчынах, палосілася янкавінскае поле: дзе чорнае, перааранае, дзе пад папарам і затравелае, дзе пад зялёненькаю ўжо рунню. Ддным словам, аднаасобніцкае поле з гаспадарскіх акрайкаў.
«Былі палоскі — быў хлеб, пааралі межы — прапаў хлеб» — так у галодны трыццаць трэці год гаварыў той-сёй з самых заняпалых у кураглядаўскім Ветраве, і гэта, канечне, было «кулацкім фальклорам», «контррэвалюцыйнай прапагандаю». Тыя, хто адчаяўся і кляў Савец-кую ўладу, паехалі пад вартаю за свет альбо ўвогуле зніклі, «ператварыліся ў лагерны пыл», але іхнія словы, бывае, успамінаюцца. Боязна, нават не хочацца думаць, але факт: цяпер, у цяжкую часіну, вось тут, можа, якраз гэтыя палоскі ратуюць людзей ад голаду (невыпадкова ж вярхі не завіхаюцца рабіць тут калгасы): на сваім полі, поплаве, сенакосе ды ў лесе чалавек — гаспадар (сам сабе начальства, аграном, інжынер, заатэхнік і працаў-нік), як след пра ўсё дбае, а вось у калгасе — толькі раб-сіла, нямая жывёліна, дык працуе на чужое з-пад палкі. Цьфу, у думках Кураглядаў адагнаў прэч такія «перажыткі», не, якраз калектывізацыя — генеральная лінія, падмурак для светлай будучыні, шчасце для народа, дык трэба думаць толькі пра калгасы і, калі прыйдзе час, усталёўваць
Вось, да слова, той жа зямляк (з суседняга раёна), Уладароў. Аднагодак, крыху толькі з большай адукацы-яй, закінуты пасля блакады ў іхні лес са спецгрупай. Спачатку, няўтульна адчуваючы сябе сярод партызан, незнаёмых людзей самых розных нацыянальнасцей, і не ўмеючы паводзіцца з мясцовымі насельнікамі, па-зям-ляцку цёрся паблізу яго, Кураглядава, як кажуць, елі з аднаго кацялка, але потым, калі пачаў асвойвацца, уздымацца па камандзірскай лесвіцы (камандзір узвода, роты, памочнік камісара брыгады), заадно пачаў і адда-ляцца, не падпускаць да сябе блізка. Цяпер вось тут першы сакратар райкома партыі — дык зусім далёка і высока. Калі ўзнікла ягоная, кураглядаўская, «асабістая справа», мог бы знішчыць яе альбо па-сапраўднаму заступіцца на бюро, але, асцерагаючыся, клапоцячыся найперш пра сябе і сваю пасаду, аддаў на расправу, сплавіў сюды… Калі ўспомніць пра зямляцтва, дык толькі дзеля аднаго: каб памагаў гнуць тое, пгго яму трэба. I памагаеш. Бо нідзе не дзенешся. Трэба служыць і прыслужваць. Як гаспадару — таму, хто дае чыны, заро-бак і… жыццё!
Хутаранін Грыгарцэвіч жыў найбліжэй да вёскі, у по-лі, каля незразумела як узніклага тут азярка і лугу, Ам-шарка, а іншыя хутары былі воддаль: некаторыя таксама ў полі, астраўкамі, некаторыя — за лесам, на вялікіх палянах. Тыя, дальнія хутары з дзіўнымі назвамі (Ваўкавенька, Ляжджа, Падзера, Ляйтаркі) былі яшчэ сталыпінскія, іншыя, па другі, ніўнянскі, бок вёскі (Палько, Марачымох), заявіліся нядаўна. У блакаду ўсе яны, як і іхні цэнтр, Янкавіны, згарэлі, але цяпер вось пакрыху, але настойліва аднаўляліся.
Заднелася добра ўжо, калі пад'ехалі да Грыгарцэвіча-вай сядзібы — абгароджанага акоранымі жэрдкамі поп-лава (на ім цяпер спрабавалі тое-сёе згрызці стары сівы конік, чорна-белая карова і гэтакага ж колеру цяля, чорнай масці авечка з ягнятамі), некалькіх невысокіх будынкаў пад адной саламянай страхою, з глухімі сценамі адсюль, ад пагонкі і поўначы. Цяпер тут, каля крайняй дашчанай сцяны, былі і людзі — гаспадар і малод-шы сын. Пілавалі на козлах алехавыя дровы. Калі Наву-менкаў саскочыў і сам адсунуў жэрдзіну ў варотах і брычка павярнула да іхняга селішча, яны, Грыгарцэвічы, міжволі запынілі работу і ўталопіліся ад нечаканас-ці на няпрошаных гасцей. Чаго яны? Ды так рана? Амаль усім сельсаветам!
Яны ж, запыніўшыся каля разакоў, борздка саскочы-лі з брычкі і ў адзін момант абкружылі Грыгарцэвічаў. Тыя былі адзін да адваго: рослыя, плячыстыя, з глыбокімі спакойнымі вачыма і прамымі важкімі насамі. Бацька меў сіваватыя вусы і бараду, а сын быў без вусоў і без барады, толькі з падрослым за ноч шчаціннем, выглядаў зусім молада і хвацка.
— Чужыя людзі на хутары ёсць? — не вітаючыся, атакаваў старога гаспадара Кураглядаў, сціскаючы ў правай кішэні шыняля наганавую рукаятку. Не вымалі рук з кішэнь і яго калегі, пасвілі вачыма кожны рух абодвух Грыгарцэвічаў. Заадно насцярожваліся і ад таго, што за сцяною пачуўся трывожны сабачы брэх: тут, на хутарах, сабакі вельмі небяспечныя, вельмі добра служаць гаспадарам. Можа, вось хто ўжо ўскочыў ад перасцярогі, шмыгнуў на гарышча, цікуе за імі альбо на-ват і нацэліў на іх рулю?..