Заходнікі
Шрифт:
— Ясна, — згадзіўся Клопікаў. — Але самі ведаеце, Апанас Лукіч: вёскі адбудоўваюцца, кожная капейка, кожнае цяля альбо парася на ўліку…
— Усё роўна цісні.
— Ясна.
— Яны, чэрці, несвядомыя. Калі хто і мае, дык вельмі не кінецца аддаваць.
— Ясна, Лукіч. Узмоцнім меры.
— Ну, а ў цябе што, Барыс? — запытаў Кураглядаў у Навуменкава — русявага, з гладкім, нібы ў дзяўчыны, тварам, не рэзкага і не ўспылістага, як ён ці Клопікаў, а далікатнага. Можа, і таму, што ён даволі са змрочным мінулым: прыйшоў да іх у партызаны з падПольшчыкаў, лепш сказаць — з паліцыі, дзе быў нібы па заданні. Яго доўга трос іхні асабіст, хацеў расстраляць, доўга не верачы
— Чакаю вашых указанняў, таварыш Кураглядаў, — аддана, але і ў той жа час хітра адказаў Навуменкаў. Учора, як і заўсёды, выкручваўся, піў мала, дык, бач, цяпер свежы, выгалены, пыхкі ад маладога здароўя. Колькі ён ні намагаўся, ніколі яго не спаіў, не змусіў развязаць язык.
— Указанні будуць, — сказаў Кураглядаў, падняўся і, адчуваючы, што ранішні боль паступова адыходзіць, захадзіў па пакоі. Як хадзіў у партызанскай зямлянцы іхні камандзір атрада. — Нам паступіла важная шыфртэлеграма. — Панізіў голас, каб ніхто не мог пачуць, у тым ліку і Зубрэвіч. — Трэба ціха, без шуму заскочыць на хутар Амшарок, схапіць Грыгарцэвіча Адама Францавіча і даставіць яго ў ваенкамат.
Усе трое, жывучы тут, добра ведалі, што гэта такое — «даставіць у ваенкамат». Не ўсе тутэйшыя хлопцы хочуць ісці ў армію. Напалохаліся, калі іх, вывезеных у Германію, патрэслі пасля вайны яшчэ там, за мяжою: на каго ўскінулі вайсковы шынель, каго адправілі ў Данбас ці ў лагеры. Некаторыя, каму летась падышлі гады слу-жыць, не з'явіліся па позвах, пахаваліся. Хто яшчэ сядзіць недзе ў нары, а хто прыбіўся да бандаў. Дваіх сёле-та злавілі і судзілі.
— Раз нельга гарантаваць, што гэты Адам пойдзе ў армію добраахвотна, то трэба браць знянацку, — сказаў Кураглядаў. — Аперацыю назначаю на заўтра, на шэсць гадзін раніцы. Зброю выдам а палавіне шостай. У раён навабранца павязеш ты, Навуменкаў.
— Есць, — адказаў той.
— Значыць, сёння не толькі не напівацца, але не браць у рот і кроплі, — загадаў Кураглядаў. — Сёлета мы не павінны праваліць прызыўную кампанію, як правалілі летась. Калі той раз удалося спісаць промах за кошт «мясцовай нелаяльнасці», то цяпер Мірзоеў ды Уладароў ацэняць правал як халатнасць. Зразумелі дыялектыку?
— Ясна, — сказаў Клопікаў.
— Падумайце як след, калі хочаце цешыцца воляй, а не быць за калючым дротам… — пастрашыўён, нанейкі час страхуючыся ад яшчэ адной спробы панібрацтва, а заадно звальваючы клопат на чужыя плечы. I да Навуменкава: — Скажы, Барыс, Валянціне, што праз гадзіну, не, праз паўгадзіны буду вольны, дык магу прымаць грамадзян.
4
Кураглядаў сам часта заходзіў і цяпер заходзіць у чужыя кабінеты (скажам, да таго ж першага сакратара райкома партыі Уладарова ці да начальніка раённай службы бяспекі Мірзоева), дык добра ведаў, што гэта такое — ісці да начальніка, хвалявацца, падбіраць патрэб-ныя словы, перажываць, калі цябе абсякуць ці адправяць ні з чым. Але лад ёсць лад, і ён завёў у сельсавеце дзень прыёму па «асабістых пытаннях», завёў свой рытуал. Вось і цяпер, пасля паўгадзіны, выкурыўшы но-вую цыгарэціну і выпіўшы шклянкі са дзве вады з графі-на, стукнуў у сцяну — давай, сакратар, пускай людзей (два стукі — для Клопікава, тры — для Навуменкава, ча-тыры — для Мішкі).
Першая зайшла кабета. Сцяпанава маці і Марысіна свякроў. Ішла да стала нясмела, трымаючы ў руцэ клу-начак.
— Сядайце, калі ласка, — адказаўшы на прывітанне, запрасіў завучана ветліва. — Слухаю вас.
— Пане…
— Запомніце: я— «таварыш старшыня» альбо «таварыш Кураглядаў», — паправіў, ведаючы, што многія мясцовыя яшчэ не прывыклі як трэба звяртацца да яго. — Паноў і тут ужо няма. Усе мы — роўныя. Таварышы.
— Выбачайце…
— Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку? — запытаў ён, ведаючы, што такое простае пытанне вельмі дысцыплінуе чалавека. Разгарнуў свой блакнот, падрыхтаваўся ўсё ў яго запісваць. — Год нараджэння? Месца жы-харства? Занятак? Дзе былі ў акупацыі? Просьба?
— Як ведаеце, мы едзем у Польшчу, — з ранейшым хваляваннем пачала тлумачыць жанчына. — Дык трэба ў раён даведка, што мы нічога тут не вінныя…
— Рашылі ўсё ж ехаць?
— Ага.
Што ж, трэба даваць адпаведную даведку. Ёсць урада-вае пагадненне, па якім той, хто лічыць сябе палякам ці хоча злучыцца са сваёй сям'ёй, мае права выехаць адгэ-туль, з заходніх зямель.
— З лесанарыхтоўкамі справіліся?
— Справіліся.
— Пастаўкі аддалі?
— Аддалі. Усе.
— Праверым.
Ведаў: гэта — праўда. Яе сын, Сцяпан, адзін з нямно-гіх, хто ўхітраецца ўсё аддаць у свой час. Можа, і таму, што не быў у Германіі, ажаніўся з дзяўчынай з не спале-най у блакаду вёскі. За вайну тое-сёе сабраў, адразу пасля нямецкага адыходу пачаў адбудоўвацца, першы стаў на ногі. З іншымі, хто яшчэ жыве ў зямлянках, цяжэй. Калі ўсе за зіму нарэзалі і вывезлі да чыгункі свае «кубы», дык патрэбныя нормы мяса, малака, яек здалі толь-кі крыху болей за палавіну насельнікаў. У таго-сяго ня-доімкі яшчэ за леташні год.
— Несвядомыя вы, грамадзянка Грыгарцэвіч, — папікнуў. — Як вы можаце так лёгка пакідаць СССР ды сваю БССР? Вы ж — не палякі. Вы — рускія. Ну, беларусы. — Паціснуў плячыма. — Не разумею вашу дыялектыку, логіку!
— Мае меншыя дзеці там, — гатовая была заплакаць Грыгарцэвічыха. — Два сынэ, дачка.
— Баяцца сюды вяртацца?
— Не тое што баяцца… — заасцярожнічала тая. — Так ужо выйшла, пане… таварыш… старшыня.
— Ідзіце да сакратара, няхай піша вам патрэбныя даведкі, — адаслаў. — А я падпішу і пячатку пастаўлю. Едзьце, калі вам не дарагая Радзіма.
— Дзякую, — старая паднялася і паклала перад ім клуначак.
— Што гэта? — абурыўся ён.
— Яйкі.
— Забярыце! Хто я вам? Хабарнік? — закрычаў. — Што — і Калініну так неслі? Не! Не неслі! А я ж ваш Калінін! Народны, гэта значыць ваш, слуга!
«Знайшла што прынесці! — злаваўся ў думках. — Хапае яек і ад сваіх нясушак. Няма, каб даць адрэз добрага сукна, што прывезлі з Германіі!..»
Жанчына зусім разгубілася.
Ён злосна бухнуў у сцяну: наступны.
Грыгарцэвічыха, падабраўшы клуначак, згараючы ад сораму, падалася з кабінета. Мужчына, што паказаўся неўзабаве і які, канечне, чуў яго крык ды бачыў, што не ўзялі падарунка, утаптаўся сюды зусім нясмела. Можа, сапраўды баяўся, можа, хітраваў. Хіба як след зразумееш іх, гэтых хутаранцаў і аднаасобнікаў: асцярожныя, нібы ўгодлівыя, а на самай справе найперш намагаюцца падмануць, абвесці вакол пальца. Зазірае вось корч у вочы, здаецца, лезе аж у душу са сваёй просьбай і пакорай. Але пазней, дабіўшыся ўсяго, бадай, будзе пасміхоўвацца, цешыцца: маўляў, крычы-крычы сабе, хай цябе пранцы, але зрабі ўсё, што трэба. Маўляў, калі пан з крыку пачынае ды моцна лае, дык дабром кончыць, а калі надта прыемна сустракае, дык ліха замышляе. Цэлую сваю філасофію прыдумалі гэтыя заходнікі.