Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Калі меліся параўняцца, яна хуценька абсунула хустку ледзь не на лоб, збочыла і, толькі на міг кінуўшы на іх позірк ды павітаўшыся, прашмыгнула паўз іх (шэпчучы сама сабе: «Соль вам у вочы, дзяркач у зубы, а таўкач пад бокі!»).

— Спакуса, Лукіч? — злавіўшы яго пажадны позірк, пасміхнуўся Клопікаў. Ведае яго слабінку да жанчын. А калі ўбачыў яго незадаволеныя вочы, нібы апраўдаўся: — Спакуса, і вялікая! Трэба ж, каб бог даў такое хараство простай сялянцы! Ён не адказаў, ледзь стрываў, каб не азірнуцца.

— Спрытная казуля! — усё цмокаў Клопікаў. — Але… Веруючая, адвалюбка. Не ўломіш, каб і захацеў.

— Што праўда, то праўда, — усё чуючы, згадзіўся Мішка. — За сваім Сцяпанам як нітка за іголкай.

«Сапраўды

красуня! — пазайздросціў Кураглядаў. — I дастаюцца яны чорт ведае каму, а не табе…»

Аж здзівіўся: не ксёндз, пазнаў ужо жанчыну і не ад-ну, нямала чаго інтымнага ўжо ведае, але вось уяўленне малюе, што гэтая Марыся — іншая, адмысловая, і з ёй было б усё іначай, тое, што можа толькі даць сувязь з жаданай жанчынай. Яе, здаецца, нават кахаў бы, а не толькі браў бы, як, да слова, бярэ Валянціну. Хоць, калі падумаць добра, не зразумееш, што такое гэтае каханне — тое, сапраўднае, пра якое ў кніжках пішуць. Што да яго, дык ён нікога яшчэ не кахаў, толькі таго-сяго хацеў, чапляўся, як кажуць, да дзесяці — тры грэбліва адыхо-дзілі ці ў лыч смалялі, тры хіхікалі і гатовыя былі саступіць, а астатнія паддаваліся. Паволі ён па позірку ўжо, усмешцы і па адным дотыку пазнаваў: згодзіцца альбо не згодзіцца быць з ім, браў-хапаў, што трапляла пад руку, пакуль на перадапошняй працы не залавілі, як кажуць, на гарачым. Пасля гэтага, атрымаўшы строгую вымову і мусіўшы паехаць у гэтыя прыпушчанскія Янкавіны, кляўся сабе «болей не гарэць па інтымнай лініі», абыходзіць за вярсту гэтае спакуслівае і небяспечнае жаночае племя, але… цяжка адолець матухну-прыроду і адмысловы голад…

«Дыялектыка і, можа, вышэйшая… — падумаў цяпер сам сабе. — Уцеха, радасць і вялікае няшчасце ад гэ-тых жанчын! Колькі з-за іх чаго загублена! Якія светлыя галовы прапалі!»

6

Сцяпан, як толькі заставаўся ў хаце адзін, даставаў з шафы невялікую бліскучую жалезную, падораную яму вайскоўцамі скрыначку, здымаў вечка — у скрыначцы ляжалі дарагія сямейныя рэліквіі і патрэбныя дакумен-ты: пярсцёнкі і крыжыкі, бацькавы вайсковыя ўзна-гароды, метрыкі і квітанцыі за аддадзеныя пастаўкі, па-перка ад былога высокага партызанскага начальства, што ён, Сцяпан, «оказывал содействне партнзанам в борьбе протнв немецко-фапгастскнх захватчнков». Звер-ху ўсё гэта накрывалі новенькія і гладзенькія цвёрдыя вокладачкі — іхнія з Марысяй візы на выезд у Польшчу.

Ён яшчэ і яшчэ раз перачытваў тое, што было прыгожым почыркам напісана па-руску і па-польску, разглядаў пячаткі. Верыў і не верыў, што ўсё гэта пра яго і для яго, што гэтыя паперы насуперак усяму дазваляюць на-век пакінуць вёску, родны край і падацца хоць не ў самы далёкі, але ўсё ж няблізкі свет («Курыца — не пціца, Варшава — не заграніца», — гаварылі ў Янкавінах), да незнаёмых людзей і звіць там сабе гняздо. Як ні намагаў-ся, пакуль што не мог як след усвядоміць, што гэта такое — жытло на новым, чужым месцы, і што яго трэба рабіць якраз яму, а заадно ў душы падымалася, расла адчайная трывога: штосьці ён дзеіць не так і не тое, пакідае альбо разбурае такое, што… Нават цяжка было ўявіць, што будзе з ім, кім стане без Янкавін, без сваякоў і аднавяскоўцаў, з якімі жыў, пазнаваў свет, цярпеў процьму ўсякага ліха і нягод, з якімі становіцца на ногі цяпер. Хто і што чакае яго там, на чужыне? Удача? Шчасце? Альбо цяжкое прывыканне, сум і гібенне?

Якраз у гэтую пакутлівую для яго хвіліну пачуўся ў сенцах лёгкі тупат. Канечне, ідзе Марыся — яна ў гэтыя неспакойныя, нават узбуджаныя дні намагаецца чым болей быць поруч. Праўда, мала гаворыць, але неяк вельмі запытальна і чулліва зазірае ў вочы, сваім душэўным станам трывожачы, бунтуючы яго душу. Ён хуценька паклаў дакументы ў скрыначку, зачыніў і спешна пхнуў яе ў шафу, а сам памкнуўся з лепшага пакоя.

З Марысяй сустрэліся на кухні. Вінавата, а заадно і з пяшчотай усміхнуўся,

але Марыся цяпер не адказала ўсмешкай, не загарэзавала, не прытулілася, спачатку са сполахам, адчаем зірнула ў вочы, а потым, клічучы за сабой, падалася да акна, што выходзіла на вуліцу-брукаванку.

— Едзе… — трывожна прамовіла.

Марыся дагзтуль даволі ахвотна згаджалася пакінуць Янкавіны, як у свой час лёгка пакінула сваю родную вёску, выйшла за яго замуж і перабралася сюды, але апошнія дні, калі ён прывёз з раёна дакументы, узбудзілася — нават не, разгубілася, усё, як кажуць, падала ў яе з рук. Цяпер яна першая, а ён за ёй падаліся на двор. Там яны адразу ўбачылі, як з брукаванкі збочвае да іхняга плота конь, а на калёсах, на ахапку сена, звесіўшы цераз драбіны ногі ў лапцях, сядзіць пажылы барадаты дзядзька ў кажушку і аблавушцы.

Чаканы, але цяпер страшнаваты госць памалу споўз долу, прывязаў лейцы да шула — яго гняды конь адразу нагнуўся, цягнучыся да маладога пырніку, дзьмухаўца і крапівы, што падскочылі ўжо каля абагрэтага сонцам плота. Хамут аб'ехаў на конскую галаву, агаліў трошкі прыпацелую шыю — жывёліна выпрасталася, падкінула цяжар на карак.

— Які цёмны і пануры чалавек… — прашаптала Марыся, хоць, па-першае, зусім мала ведала гэтага каржакаватага хатаўца, а падругое, той не быў асабліва чорны валасамі ці на твар, а звычайны тутэйшы. (Так пайшло спрадвеку, што ў гэтым баку жылі людзі і русявыя, вават светлавалосыя, з блакітнымі вачыма, і цемнаватыя, зялёна-рудавокія. Хтосьці казаў, што калісьці тут, па адзін і другі берагі Нёмана, аселае людское племя змяшалася з прышлым.)

— Чалавек як чалавек, — прамовіў Сцяпан, хоць у самога затрапяталася сэрца, а па руках, па нагах, здаецца, па ўсім целе пайшлі-пабеглі адмысловыя дрыжыкі.

— Ідзі, — зноў прашаптала Марыся, бачачы, як прыезджы дзядзька нібы мімаходзь, а на самай справе па-сялянску чэпка акінуў позіркам і плот з дробных пашчапаных хваін, і агародчык за ім, дзе імкнулася ў рост маладая антонаўка і дзе была ўжо ўскапаная зямля пад раннія кветкі, і хату, і ўвогуле ўсю сядзібу. — Сустракай адзін…

Сцяпан паслухаў, пакрочыў да варот. Іх было двое: праз адныя, вузкія (брамку), хадзілі самі і хадзіла жывёла, праз другія, шырокія, на дзве палавіны (браму), заязджалі ў двор з калясьмі. Госць сам цяжкавата, спакойна зайшоў у двор — стаптаны на сцежцы і парослы гусінай лапкай уздоўж, — усміхнуўся, паказваючы пракураныя, але моцныя зубы:

— Ну, здароў, пане Стэфусь.

Сцяпана, як казала маці, у свой час хацелі назваць Стэфусем, але бацька ў апошнюю хвіліну перадумаў, вазваў трошкі іначай. Многія людзі, хоць і не чулі пра тое, усё роўна блытаюць яго імя.

— Чакаў?

— Чакаў, дзядзька Адольф, — ціснучы руку ў адказ, сказаў Сцяпан. Ён ведаў гэтага пакупніка. Як і знаў тое, што ў таго цяпер у адной хаце жывуць два жанатыя сыны і іх трэба аддзяліць: аднаго пакінуць пры бацьках, а другому, мабыць, старэйшаму, памагчы паставіць свой дом ці купіць жытло ў іншай вёсцы — на зямлі аднаго ж сельсавета.

Калі яны парукаліся, а потым на нейкую хвіліну за-ціхлі, пачулі: воддаль шахкае-звініць піла.

— Абразае нехта дзерава? — па-першае, як вясковы, адразу ўсё зразумеў хатавец, а падругое, якраз з гэтай зачэпкі пачаў нялёгкую размову. А па-трэцяе, мусіць, здзівіўся: ну, янкавінцы, ну, шляхта, бач, не ставяць зрубы толькі з акораных бярвёнаў, але абразаюць, выштукоўваюць, каб усё было як след, як у лепшых, местачковых, вёсках, дзе пры дамах былі веранды, нейкія адмысловыя калоны, паддашкі з выгабляваных дошак, прыгожыя шматузорныя франтоны з акенцамі, выразаныя ліштвы на вокнах — люд дбаў не толькі пра тое, дзе жыць, але і як жыць. Тутэйшым будаўнічым, ста-лярным умельствам захапляліся і войт, і немцы, але да яго, здаецца, зусім абыякавы Кураглядаў. Ён толькі крывіцца: «Няма чаго рабіць! Трэба хутчэй усім з зямлянак перабірацца, а каторыя з жыру бесяцца!»

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания