Заходнікі
Шрифт:
— Гэта не ён, а яна, — загадкава адказаў Курлоў. — Нашто — убачыш пазней.
— У Лукіча ў печані засеў страх ад начнога сабачага брэху… — пахмыльнуўся добра знаёмы абодвум Лявонаў. — Асабліва ў час гаспадарчых аперацый…
— А ў цябе — не? — агрызнуўся Кураглядаў. — Ты не даваў драла ад паліцаяў, калі тых падымалі на ногі сабакі? Не раз і не два вяртаўся з-за сабак з пустымі рукамі? Мала іх ты перастраляў за вайну?
— Ты ж, Лукіч, любіш мысліць і паступаць «дыялектычна», — пасміхнуўся Курлоў, — дык няўжо не разумееш: у пэўных выпадках сабака можа быць не толькі ворагам, але і другам?
— Ладна,
— У Пруды, — адказаў Лявонаў.
— Блізка…
— Далей — небяспечна. Узмоцненая ўсюды варта, ёсць тайная сувязь па рацыі з раёнам… — зноў патлумачыў Лявонаў. — Нават я не ведаю, дзе і ў каго перадатчык. Яго ўстанавілі не з міліцыі, а з органаў бяспекі.
«Божа, і тут, у Янкавінах, энкавэдэ даў камусьці рацыю? — пахаладнеў ад нечаканай навіны Кураглядаў. — Але каму? Клопікаву? П'яніцу? Не. Навуменкаву? Ненадзейнаму элементу? Дык каму? Можа, новай настаўніцы, зусім цывільнаму чалавеку? Але ж яна яшчэ дзяўчынка!» [1]
1
Пазней, на пенсіі, Кураглядаў напіша ўспаміны пра сваё жыццё. Тут і далей урыўкі з іх. Тлумачэнне пра ўспаміны — у эпілогу твора.
— Паехалі, — абарваў яго затрывожаныя думкі Курлоў.
Паселі на калёсы, павярнулі з крычатоўскай дарогі і пакацілі па прудской. Праўда, гэтая дарога ў Пруды была не галоўная — тая, насыпаная яшчэ за палякамі, ішла з іншага боку Янкавін, гэтая была пабочная: сюдой ездзілі ў лес, на луг, на Сядзіўную, але, аб'язджаючы хутары, можна было трапіць і ў Пруды. Якраз гэтым шляхам хадзілі і ездзілі ў бліжэйшыя вёскі, вярталіся з іх партызаны. Тут найменш, чым дзе, было рызыкі з кім-небудзь сустрэцца, а пры сутыкненні нос у нос было лёгка сігануць убок, у кустоўе і ў густы лес.
Яны аб'ехалі вось такой, малаходжанай, дарогай і Пруды — вёску суседняга, Налібоцкага ці, як тут казалі, Налібацкага сельсавета, дзе старшынёй быў добра знаё-мы, але непрыязны да іх чалавек. Калі трапілі на пруд-скі супрацьлеглы бок, збочылі з дарогі, навязалі каня за дрэва, а самі (Курлоў трымаў на шнурку сабаку) падаліся праз кустоўе да прудскога ручая і невялікай, неглыбо-кай рэчачкі, што пятляла пасярод лугу і лесу, а сямтам у лісцяным, найбольш альховым і яловым лесе. Мясці-ны тут былі нізкія, балоцістыя, дык яны, людзі, ідучы цяпер навобмацак, часта западалі ў багністыя ямкі, чвя-калі ў гразі. Калі дайшлі да ручая, то не паспяшаліся адразу яго пераходзіць, наўмысна, можа, і сотню крокаў, пакуль не засцюдзянелі ногі, праплюхалі па ні-бы ільснянай цяпер вадзе — збіць свой след, а заадно абмыць боты.
— Выходзім на сушу, — падаў каманду Лявонаў, адчуўшы тупкі бераг. Ён жа вывеў іх у кустоўе, дзе былі куп'іныя ўзгоркі, ямкі з вадой, а потым — на патрэбны поплаў перад вёскай (улетку тут шмат белых і круглаватых, як гусінае яйка, грыбоў).
Вёскі амаль не было відаць, яна толькі адчувалася цёмнымі ценямі, адмысловым сваім цяплом і заціхлым жыццём, што, здаецца, дыхала, абвалаквала, толькі цяпер, як звычайна, не вабіла, а насцярожвала. Як і трэба было чакаць, іх учулі прудскія сабакі: спачатку падаў голас самы нядрэмны і пільны, а потым паднялі брэх і астатнія.
— Маладыя,
Аж брала злосць: спыняліся, затойваліся — сціхаў брэх, толькі краталіся — зноў чуліся звяглівыя галасы. Вось ужо адзін ненавязаны сабака выскачыў з вёскі і, стоячы недзе паблізу плота, намагаўся адагнаць іх прэч.
— Вартаўнікоў Рэкс, — прашаптаў Лявонаў. I Курлову: — Адпускай, Кузьміч, сучку.
Курлоў нагнуўся, адвязаў матузок і адпусціў спа-дарожніцу. Тая, аднак, не кінулася наперад, здаецца, падтуліла хвост і ціснулася да іх, але калі Курлоў раз-другі тыцнуў яе ботам, завішчэла і рванула ў цемру. Прудскі сабака заціх і, чуваць было, памкяуўся насустрач нечаканай госці — сутыкнуўшыся, абое спачатку загірчэлі, нават счапіліся, а пасля, чутно было, пабеглі ўздоўж вясковых агародаў. Дзіва: раптам замоўклі і ўсе сабакі. Нібы прыслухоўваліся ўжо не да іх, а да свай-го вольнага калегі і таямнічай незнаёмкі.
— Напшуд! — махнуў рукой Лявонаў, але каля плота хітнуўся ўбок, а за ім — спрытна і яны.
— Рэкс! — пачуўся непадалёку старэчы голас. — Дзе ты, каб ты здох? За зайцам альбо за лісой пагнаўся?
— Вартаўнік, — шапнуў Лявонаў. — Слепаваты, але чуе добра.
— Рэкс! Рэкс!
Не дачакаўшыся свайго памочніка, вартаўнік пату-паў назад; Лявонаў, спрактыкавана прыгінаючыся і нячутна ступаючы, пакраўся ўслед за ім. Неўзабаве ён выпрастаўся, сігануў, як куля, і тут жа збіў з ног старога, заціснуў таму рот — той анямеў, нібы імгненна памёр ад страху. Праўда, калі праз хвіліну, уссеўшыся, Лявонаў заломліваў яму рукі, а яны, падбегшы, звязва-лі ногі, гэты дзядзька забрыкаўся і замычэў. I трэба ска-заць, быў пруткі. Каб як след звязаць яго, прыйшлося, лічы, успацець. Калі яго ўтаймавалі, Лявонаў лоўка адхапіў далонь і ткнуў у рот старому анучку.
Калі сталі на ногі, вартаўнік ужо свядома закідаўся, захрыпеў, але, канечне, падняцца не мог. Лявонаў, па-дабраўшы вартаўнікову стрэльбу, павёў іх уздоўж чый-госьці плота, а потым і гумна да магазіна — як не раз і не два бачыў Кураглядаў, ёмістага драўлянага дома на вы-сокім пабеленым вапнай цагляным падмурку, з закрата-ванымі вокнамі, з высокім дашчаным, вышчарбленым на ніжняй прыступцы ганка — тут, у шчыліну, як заўва-жыў ён, мужчыны-курцы, ідучы ў магазін, кідаюць свае акуркі. Цяпер і ў цемені адчувалася: магазінныя вокны заслоненыя аканіцамі, на дзвярах — жалезная завала. Першы падняўся на ганак Лявонаў. Запыніўся, дастаў з кішэні пінжака звязку ключоў і, як раней, нацягнуў на рукі скураныя пальчаткі, падабраў патрэбны ключ, па-корпаўся ім у замку і неўзабаве аднёс завалу ўбок.
— Стой тут, на строме, — прашаптаў Кураглядаву, а сам з Курловым падаўся ў магазін, засвяціў там ліхтарыкам, але ўсё роўна па-здрадніцку там зазвінела закранутае нагамі вядро, штосьці (ці не шклянка) упала і пакацілася па падлозе. Ліхтарык бліснуў сюды, на паў-зачыненыя дзверы — у яго святле, сапучы, Курлоў нёс на спіне мяшок (канечне, з цукрам). Апусціўшы з яго да-памогай мяшок на ганак, Курлоў вярнуўся ў магазін і, як пачулася, пачаў там разам з Лявонавым складаць у мех адзенне, кансервы, бутэлькі.