Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Вашы дакументы!

Як і належыць, ён падаў партбілет — старшына раз-гарнуў, зірнуў на фотаздымак, на старонку, дзе была адзнака пра заплачаныя партузносы, нагнуўся, апусціў вочы на лісток, што ляжаў каля тэлефона, знайшоў яго дрозвішча, зноў казырнуў:

— Калі ласка. Праходзьце.

Абы-хто і абы-калі да Уладарова не трапіць. Той тут як князь у замку. Гаспадар раёна. «Першы», як яны яго называюць.

На трэцім паверсе, дзе быў райком, стаяў гул — як і заўсёды, прыехаўшы раней і адзначыўшыся ў прыёмнай, старшыні сельсаветаў збіраліся ў адным і ў другім канцах калідора купкамі, расказвалі навіны альбо «травілі» анекдоты, рагаталі ды заўзята курылі, з'ядна-ныя не толькі нядаўнім мінулым, але і цяперашняй ад-ной работай, аднымі турботамі, а таксама невядомымі простым смяротным сакрэтамі. Праўда, бывае, гэтая спаянасць калі не дае трэшчыну, то не мае моцы, калі ка-госьці з іх пачнуць чубіць на бюро. Тады

не толькі той-сёй, але і амаль усе могуць змаўчаць, маўкліва дазволіць «таптаць» ахвяру. Часамі бывае крыўдна, што нават сябры не заступаюцца, але, бывае (і не раз), што і ён, Кураглядаў, нібы набіраў у рот вады, калі трэба было падтрымаць каго. Але за гэта не варагавалі, ведаючы, што ніхто не ахаваны ад наганяю і што ён, гэты наганяй, адбываецца за зачыненымі дзвярыма, у сваім асяроддзі. Могуць даць вымову, панізіць, але калі не будзе вялікай пагалоскі пра тваю правіннасць, калі яна «не кідае цень на мясцовую і вышэйшую ўладу, асабіста на кіраўнікоў», дык не прападзеш. Праўда, там, на самым версе, у Маскве, дзе правадыры, штаб, можа, і іншыя законы. Схаваныя не толькі ад простага люду, але і ад іх, службо-вай драбязы. Хіба, да слова, можна разабрацца, чаму многія тыя, хто быў разам з Леніным у падполлі, рабіў рэвалюцыю і выйграў грамадзянскую вайну, пазней «здрадзілі марксізму-ленінізму і сацыялізму», «сталі ворагамі народа»?.. Хоць трэсні, не дапетрыш: чаму яны разбурылі расійскі капітал і хацелі прадаць краіну заходняму? Чаму іх аказалася столькі шмат? Ды сярод сваіх? Чаму яны тапілі адзін аднаго, славілі, уздымалі Сталіна, а самі — здаецца, нават пакорліва — ішлі пад кулі? Як так выйшла, што сярод ленінскай гвардыі ака-заўся толькі адзін з сапраўдным клопатам пра новы лад, пра народ? Як яму аднаму ўдалося звесці столькі змеяў, знайсці сабе верных саратнікаў ужо не з ленінскага гурту, а з навабранцаў? Як не разбярэшся і ў іншым: ска-жам, чаму было столькі незадаволеных Савецкай уладай у дваццатыя і трыццатыя гады (вунь колькі іх пасадзілі) і чаму гэтулькі пайшло служыць немцам? Кажуць, пры царах, што «пілі кроў з люду», наладзілі «турму народаў», не было столькі здраднікаў у войны…

Стоп! Хопіць пытацца нават у самога сябе, спрабаваць думаць і разважаць! Што ёсць — тое ёсць, так усё і трэба. Сталін-пераможца мудра кіруе і вядзе да шчаслівай бу-дучыні. Народ яшчэ болей паверыў яму, нават палюбіў яго за выйграную вайну. А разам са Сталіным узмацні-лася і партыя. Таму і трэба цяпер, калі хочаш быць на паверхні, абедзвюма рукамі трымацца за партбілет. Без яго ты нічога не даб'ешся. I чым далей — тым болей. Камуністы будуць расці і расці ва ўсё большую сілу, браць усё ў свае рукі, жыць заможна, мець усё, што толькі ёсць на свеце. Тое, што тыя, хто мае ўладу, дбалі і будуць дбаць найперш пра сябе, было відаць у вайну, відаць яно і цяпер, пасля вайны. Да слова, як толькі зайшлі ў гэтыя Вянкі, Уладароў адразу ж загадаў «узяць на ўлік усе нямецкія трафеі» і прызначыў іх не для люду, нават не для ўсіх партызанаў, а найперш «для патрэб партыйнага і савецкага актыву». Ім, ніжэйшым па рангу, трапілі толькі крошкі, а вось жменьцы вышэйшых — усяго ўдосталь. Не сакрэт, сам бачыў, будучы неяк раз ва Уладарова, як таму прывозілі дадому харч, адзенне з магазінаў; той і яшчэ некалькі чалавек з раёна ездзяць лячыцца ў ста-лічную паліклініку, адпачываюць у прыморскіх спецса-наторыях. А каб ніхто не бачыў, як яны жывуць па-за работай, іх засланяюць, ахоўваюць высокі плот і міліцыя. Просты люд нічога пра іхняе асабістае не ведае, яны, «ніжэйшае кіруючае звяно», — толькі тое-сёе. Але ўсе з іх маўчаць. Па-першае, плявузгаць пра вышэйшых нельга, а па-другое, кожны жадае сам падняцца па службовай лесвіцы, атрымаць большае. Дык і трэба гава-рыць, рабіць не так, як думае нехта, нават як думаеш сам, а так, як табе кажуць зверху, дабівацца большай лусты вернай службай. Зусім жа невыпадкова ў харак-тарыстыках адна з самых каштоўных ацэнак такая, як «нсполннтельный»… Непаслухмяным, упартым і дзёр-зкім не толькі няма ходу наверх, але іх падбіваюць на ўзлёце… Можа, і з-за ўсяго гэтага просты люд у душы не любіць, нават ненавідзіць усё начальства, хоць амаль заўсёды паддобрываецца і ліслівіць…

Праўда, цяпер вось, гледзячы на гэтых рагатуноў і курцоў на райкомаўскім калідоры, надта не пазнаеш, хто што думае і чаго хоча, усе нібы радыя адзін аднаму, жартуюць, але кожны свае намеры выношвае ў глыбо-кай тайне. Амаль усе ў афіцэрскай форме без пагонаў, у хромавых ботах, распраміліся, папаўнелі пасля лесу, адчулі смак улады.

Убачыўшы яго, насустрач памкнуўся Курлоў — невысокі, куртаты, з капой віхрастых цёмных валасоў на круглай, як качан, галаве і з цёмнымі густымі бровамі. Як і многія з іх, мае чэпкі, пранізлівы «партызанскі» позірк. Можа, каб адразу пазнаць чалавечую душу, можа, са звычкі позіркам абмацаць, чым можна ад цябе пажывіцца. Лепшы сябрук, хаўруснік, але… Заедзе калі,

па-сядзіць гадзіну-другую, кульне чарак дзесяць, пойдзе — глядзі, нечага няма: то нажа добрага, то нажніц альбо сякеры.

Вітаючыся, Курлоў красамоўна моцна паціснуў руку і падміргнуў — за ўдалы «візіт» у прудскі магазін.

— Што за нарада сёння? — Кураглядаў адразу настроіў яго на дзелавы лад.

— Пра новыя нарыхтоўкі, — адразу пасур'ёзнеў той.

— Чаго?

— Пасяўнога матэрыялу.

— Якога?

— Бульбы.

— А дзе яе ўзяць?

— Гаспадар зараз падкажа… — усміхнуўся Курлоў. — Ён усё ведае, нам застанецца толькі выканаць яго заданне.

— Товарищи! — прагучаў знаёмы голас сакратаркі-машыністкі Валянціны Мікалаеўны. — Пожалуйста, в кабинет к первому секретарю.

Гул на калідоры тут жа ўлёгся; курцы пачалі кідаць недакуркі ў драцяныя, абкладзеныя з сярэдзіны кардонам вёдры, зашпільваць па-вайсковаму, папраўляць на сабе гімнасцёркі і мундзіры, нібы нацягваць на твар мас-кі, з якімі яны ўжо не звычайныя людзі, а «ніжэйшае кіруючае звяно». Павалілі ў прасторную прыёмную, дзе вешалкі для іхняй верхняй вопраткі, стол з масіўнай нямецкай машынкай для Валянціны Мікалаеўны (яна заў-сёды з кароткімі валасамі, у чорным прыталеным касцюме, мужчынскай белай кашулі і пад гальштукам, строгая і недаступная), з прыёмнай паціснуліся праз двое дзвярэй у вялізны кабінет, дзе на паркетнай падло-зе агромністы каляровы пакінуты немцамі дыван, на ім — некалькі засланых зялёным аксамітам сталоў і два рады крэсел пад імі, вялікі стол гаспадара з двума тэлефонамі, з папкамі і кадоўбчыкам завостраных алоўкаў. За сталом стаіць высокі, падцягауты светлавалосы Уладароў у новенькай зеленавата-шэрай «сталінцы», над ім — партрэт маладжавага прыгожага Сталіна, на вуснах таго — лагодная ўсмешка, а ў вачах — строгасць. Побач з Уладаровым новая высокая тумба, абцягнутая чырвоным матэрыялам, а на ёй — бюст Леніна ці, лепш сказаць, вялікая белагіпсавая галава, крыху — трохкутнікам — плечукоў і грудзіны, а на ёй вызначаюцца верх штрыфляў і гальштук з вялікім вузлом.

— Здравствуйте, товарищи председатели! — лагодна сказаў на хор іхніх прывітанняў Уладароў. Хоць цяпер голас мяккі, але ўсе ведаюць, што праз хвіліну-другую ён можа быць ужо сталёвы. Уладароў хутка адчуў сябе Першым тут, пачаў адасабляцца і ўзвышацца — кажуць, вельмі любіць, што яго якраз так вазываюць — «Першым».

Кожны са старшынь спрабуе сесці на крэсле каля сця-ны — далей ад стала, дзе ўжо звыкла сядзяць старшыня райвыканкома, капітан Мірзоеў, сакратары райкома і некаторыя загадчыкі аддзелаў, начальнік міліцыі — «кіруючае ядро раёна».

— Якія ўсе маладыя і прыгожыя! — добра ведаючы ўсіх, паблажліва пажартаваў Уладароў, назіраючы, дзе і як усе садзяцца, ды трымаючы меншыя пальцы правай рукі паміж гузікамі фрэнча. Калі гэтак мякка сцеле, дык сёння не будзе даваць наганяй, а пачне азадачваць. Нападзе на кагосьці, падсыпле перцу пад канец нарады, каліпойдзе «рознае» альбо «індывідуальная гутарка» — ахвяра, канечне, яму ўжо вядомая, але ён пакуль што тоіцца пра гэта.

Сярод іх ёсць звычайныя гаваркія людзі і тыя, хто заўсёды хоча трапіць на вочы Уладарову, падхалімы, але цяпер, ужо ведаючы пра блізкі вялікі клопат, ніхто з іх угодліва не загарэзаваў, каб падхапіць жарт Уладарова. Не той выпадак, каб падтакваць, выбіцца ў любімцы.

Уладароў адчуў гэта, адмыслова ўсміхнуўся: хітрыя ўсе вы, чэрці; многія таксама зразумелі яго гэтую ўсмешку, па-свойму адмыслова ўсміхкуліся, чакаючы «азадачвання».

Першы вытрымаў паўзу, каб усе расселіся, «сабралі-ся ў кулак», а потым абапёрся далонямі на свой стол, адразу змяніўся, падзелавеў:

— Таварышы камуністы!

Усе падаставалі з планшэтак блакноты, самапіскі і наструніліся, ведаючы, што Уладароў любіць, калі ўсе сама ўвага, і злуецца, калі хто-небудзь не слухае, перамаўляецца.

— Мы з вамі жывём у няпросты час, — як і заўсёды, пачаў з «палітычнай ацэнкі моманту» (заўтра ў сваіх сельсаветах пачнуць так нарады і яны, старшыні). — Савецкі народ пад мудрым кіраўніцтвам вялікага і геніяльнага Сталіна і нашай слаўнай партыі атрымаў цяжкую выдатную перамогу над лютым ворагам усяго чалавецтва — фашысцкай Германіяй, наладжваецца на мірнае стваральнае жыццё. Праўда, міжнародны імперыялізм спрабуе выкарыстаць нашы часовыя цяжкасці і паставіць нас на калені, палохае новай разбуральнай вайною…

Голас Уладарова пагучнеў, наліўся гневам.

— Ды нічога ў іх не выйдзе! — падняў, патрос у паветры кулаком. — Мы зноў супрацьпаставім цемрашалам і захопнікам нашу вернасць несмяротным ідэалам Леніна і Сталіна, нашу класавую свядомасць, еднасць, мужнасць і працавітасць — лепшыя рысы, уласцівыя найперш вялікаму савецкаму народу…

«Трыбун! Кіраў!» — які ўжо раз пазайздросціў Кура-глядаў, ведаючы, што Уладароў не нашмат старэйшы і не асабліва болей адукаваны, але лепш умее гаварыць. Найперш з-за вёрткага языка быў заўважаны і падняўся ўверх у партызанах.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

Вальдиры миры. Кроу-3

Михайлов Дем Алексеевич
3. Кроу
Фантастика:
фэнтези
рпг
8.38
рейтинг книги
Вальдиры миры. Кроу-3

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2