Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Вось так, — Кураглядаў задаволіўся, цмокнуў яго ў шчаку і адпіхнуў. — Заўтра ж запішу вас. Ты, ёлупень, нават не здагадваешся, якая дзеўка табе дастанецца! Адукаваная, пры добрай рабоце. Не тое што лепшая, а нават іншая такая, як Валя, за цябе, таўкача, не пойдзе!

Мішка адчайна скуголіў сам сабе; Кураглядаў яшчэ нейкі час пагудзеў абы-што, у што і сам не верыў, а по-тым пачаў быццам кудысьці правальвацца: боўтне галавой, адключыцца ад усяго — тут жа ўздрыгне, наставіць у цемень наган, пабудзе хвіліну-другую напружаны, а затым зноў бултыхне. Як ні змагаўся, усё ж не ўстояў, здаўся сну. Цяжка мусіў ачомвацца толькі

ўжо каля сельсавета — да яго давёз іх, абодвух сонных, кемны конь, а пабудзіў, сцягнуў з брычкі і завалок у хату вартаўнік. Праўда, хоць быў малапрытомны, але нагана і партфеля Кураглядаў з рук не выпусціў, з імі ў абдым-ку зноў упаў у сон ужо на сваім ложку.

15

Сёння, за тыдні два да мая, янкавінскія мужчыны перажывалі своеасаблівае ўзрушэнне: на ўкапаныя ў грунт камяні (па кутах і на пасяродку) пачалі ладзіць тоўстыя, абрэзаныя пілой бярвёны — першы вянок школьнага зруба.

Францішак Грыгарцэвіч (ён сам па сабе камандаваў усімі) укладваў, прымяркоўваў бярвёны з грунтвагаю, а яго пляменнік, Сцяпан, чыркаў алоўкам, пазначаючы, дзе што трэба падрэзаць, падчасаць, дзе высекчы альбо выдзяўбці, — рашылі рубіць не папростаму, як амаль усе рубілі ў вёсцы, а на нямецкі манер, у гладкі вугол. Сцяпан алоўкам і адмыслова зробленым калочкам пазначаў таксама, дзе, як тут казалі, выбіраць драчку — каб бервяно шчыльна легла на бервяно. Абодва, дзядзь-ка і пляменнік, пільна сачылі, як хто рэжа, высякае і выбірае, падпраўлялі тое-сёе сякерай ці долатам, давалі каманду слаць мох, класці бярвёны, падганялі, а потым даручалі выкруціць тэбелем дзюркі і загнаць у іх калоч-кі — змацаваць вянкі, а заадно не спускалі вока з ін-шых — тых, хто часаў вярхоўе на кроквы, з нарэзаных ужо круглякоў драў спецыяльным вялізным нажом стружку, і ўсе ім падпарадкоўваліся. Як самым здольным і спрытным да цяслярскай работы. Ладзілі ўсё, на першы погляд, марудна, не спяшаючыся, але няўхільна, грунтоўна, і к вечару ўжо жаўцеўся зруб на ўзроўні грудзіны з вызначэннем, дзе будуць вокны, дзверы і глухія сцены.

Калі зашарэлася і той-сёй хацеў ужо ісці дадому, Францішак загадаў не адкладаць, а сёння паставіць рыштаванне — каб заўтра з раніцы класці новыя вянкі: хутка трэба будзе сеяць, садзіць бульбу, а там не агле-дзішся, як прыйдзе пара сенакосу, дык часу на будоўлю будзе вельмі мала.

Калі ўчопвалі слупы, падышла паштарка. Высокая, гонкая, заўсёды хмурная Гэля. Прынесла пошту ім, будаўнікам, а таксама хутаранцам. Сёння быў надзвычай хвалюючы дзень для Францішка Грыгарцэвіча: ён атрымаў не толькі раённую газету «Сталинский путь», але і адразу два трохкутнія лісты з вайсковымі штэмпелямі.

Раённую газету стары згарнуў і запхнуў за халявы бо-та (пачытае ўжо дома пры газоўцы, начапіўшы на нос акуляры), а вось што да лістоў, дык не выцерпеў, падаў іх дрыготкай рукой Сцяпану:

— Зірні: ад Адама?

Пачуўшы, што прыйшлі весткі ад Францішкавага сы-на, які першы з вёскі пайшоў служыць у савецкае войска з ахвотаю, падышлі астатнія мужчыны, абступілі іх: кожнаму цікава, што піша зямляк-салдат? Дзе ён? Як яму? Не поруць у вочы, як тут Кураглядаў, ужо толькі за тое, што якраз з гэтых, «панскіх», мясцін, быў пад пана-мі, у акупацыі і ў Германіі?

— Дзе ж ён? — не цярпелася бацьку ўведаць, куды трапіў служыць сын.

— У Хабараўскім краі.

— Ого, куды загналі! Пад Кітай і Японію!

Сцяпан

разгарнуў адзін ліст і здзівіўся: напісана не Адамавай рукой, а кімсьці іншым па-руску. Той умее чытаць, пісаць па-польску, бо скончыў да вайны чатыры класы польскай школы, але вось чамусьці сам не напісаў ліст.

«Здравствуйте дарагия папаша, мамаша, братишка и снаха!

С приветам к Вам Ваш сын Адам, рядовой доблестной Советской Армии…»

Сцяпан прачытаў гэтыя радкі — дзядзька таксама не толькі здзівіўся, але нават проста збянтэжыўся. Тым больш, што тут жа Супраневіч, Мішкаў бацька, худы, як хрушч, чарнявы ядавіты мужчына, даў волю свайму языку-жалу:

— Глядзі ты, расеяцужо!

— Што — гэтак сам піша? — схмурыўся Францішак.

— Не, — супакоіў яго Сцяпан. — Не яго рука.

— Сам па-свойму не хоча пісаць… — зноў уставіў свае два грошы Супраневіч.

— Не лезь, Пятро! — абарваў таго Францішка. — Дай паслухаць. Вось пойдзе твой у войска, прышле вестку — дык тады чытай і што хочаш пляці. А цяпер памаўчы. Чытай далей, Сцяпан.

«В первых страках своего пнсьма саабіцаю, что пшпет Вам мой таварніц лнбо желательно пнсать пнсьма дамой по… (некалькі слоў густа замазаначорнай фарбай).

Служу я дарагия мои… (тры радкі далей зноў закрэсленыя). Служба идет харашо. Честно выполняю уставные требования, командиры мной давольны. Освоился, даже присмотрел здеся одну девицу. Работает в медчасти. Говорят что гулящая но ничего, полногрудая, полнозадая, спирт дает н не только спирт…»

— Га-га-га, — зарагатаў Супраневіч.

— Чаго скалішся? — не залюбіў Францішак. — Хіба не разумееш: папрасіў хлопец напісаць па-іхняму, каб хутчэй дайшло пісьмо, а той, скалазуб, такі, як ты, пляце лапці… Не чытай, Сцяпан, гэтага болей, чытай другое.

— Ведама, хлопцы маладыя, дык выдурняюцца, — лісліва апраўдаўся Супраневіч. Але, канечне., разнясе абы-што па вёсцы пра гэты ліст, прыпляце яшчэ нямала сваіх складанцаў.

Сцяпан расклеіў другі канверт. Там, як убачыў на ліс-ціку ў клетачку, таксама было напісана не Адамавай рукою.

«Дзяньдобры, тата, мамуся, Вацік, Галена і Юзік!»

— Во гэта ўжо сам піша! — усцешыўся Францішак.

— I тут не сам, дзядзька.

— Але як чую: яго словы… I парадачны чалавек запісвае за ім.

«У першых радках свайго пісьма хачу сказаць, што я папрасіў аднаго салдата напісаць па-руску, але той насмяяўся. Я не хацеў пасылаць тое пісьмо, але мне не аддалі яго, самі паслалі Вам. Калі будзеце мець на руках, то не верце ніводнаму слову.

Цяпер мне піша наш чалавек, з-пад Маладэчна, які да вайны трохі вучыўся ў беларускай гімназіі…»

— Во гэта ўжо другое дзела, — усцешыўся Грыгарцэвіч-бацька.

«Служу я ў… (закрэслены радок). Як толькі прыехалі сюды, дык мяне цягалі… (закрэслена паўстаронкі)».

Сцяпан, убачыўшы, што дзядзька маршчыніць лоб, чакае патлумачэння, паясніў:

— Тут многа замазана…

— Цанзура… — як усёведай, сказаў Супраневіч. — Шша пра тое, пра што не паложана пісаць.

«Умею рабіць усё, што робяць усе, толькі не ўсё разу-мею, што гавораць камандзіры, салдаты. Але патроху здагадваюся. Ёсць такія, да слова, з Каўказа, з Сярэдняй Азіі, з Літвы, Латвіі альбо Эстоніі, што амаль нічога не разумеюць па-руску, дык камандзіры (затушавана не-калькі слоў)… „Разве, черти, тяжело научиться разговаривать на культурном языке?“

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия