Заходнікі
Шрифт:
«Так табе, брахун, і трэба!» — пакпіў адзін вясёлы з залы. Зарагаталі і ў зале, і ў прэзідыуме. Але назаўтра веселуна і яшчэ некалькі самых заўзятых рагатуноў узялі, судзілі як «падкулачнікаў» і патарабанілі туды, куды, як кажуць, Макар цялят не ганяў.
— Здымі, сволач, пятлю з шыі! — засіпеў Кураглядаў. — Абгарні чым і трымай на каленях! Як самы каштоўны цяжар!
Затым, накіроўваючыся да рэстарана, выцер халодны пот з лоба.
«Ну й дзянёчак сёння! На кожным кроку — сюрпрызы! Ды яшчэ якія!»
На стаянцы каля рэстарана, забіраючы з сабой партфель з паперамі, загадаў Мішку:
— Нікуды не адлучайся. Сцеражы бюст.
— Каму ён трэба? — адказаў
— Ціха ты!
— Прыплаці — ніхто не возьме… — ныў, можа, і згаладалы Мішка.
— Насмешкі, дурань, могуць быць, — наставіў на розум Кураглядаў. — А насмешкі, кажу, рэч небяспечная.
14
Рэстаран «Зара» (за палякамі — «Ранэк», пры немцах — «Дэр Моргэн») быў зачынены з сярэдзіны. Як і заўсёды, у такі дзень, калі ў горадзе якая-небудзь сходка. На шкле ўваходных дзвярэй была прыклеена па-перчына: «Нзвнннця. У нас сягодня спецабслужывання».
Каму-каму, а Кураглядаву ўсё ясна. Па-першае, тыя, хто прыязджае на нараду, жывыя людзі, ім трэба падсілкавацца, а па-другое, ім, «нізавому кіраўніцтву», паўлегальна дазваляецца, вырваўшыся з глухіх куткоў, сустрэцца тут з сябрамі, пасядзець разам, павесяліцца, дык вось Уладароў паклапаціўся, каб усё гэта было за за-чыненымі дзвярыма, без лішніх вушэй ды вачэй. Такая завядзёнка з Новага года, калі адзін з п'яных старшынь прылюдна аглушыў другога п'янага паўтарачкай з-пад шампанскага, даказваючы, што асабіста ён зрабіў болей подзвігаў у партызанах. Дзіва: усе добра знаёмыя, могуць успомніць кожны крок, кожнае слова адзів аднаго, але цяпер амаль усе, успамінаючы вайну, і фантазіруюць, і маняць, уздымаюць сябе ў вачах іншых, хва-ляцца. Усе — не абыхто, а сама меней вартыя звання Героя Савецкага Саюза. Кураглядаў — таксама такі ж. Бывае, калі кульне чарку-другую, любіць фарсянуць звыш меры.
Той (з бойкай) скандал «замялі», усім, «уклеілі» па вымове (далі строгую буяну, простую — ахвяры і тым, што ўмяшаліся ў спрэчку, паразбівалі адзін аднаму насы, памалацілі шмат пасуды, шыб у вокнах і люстэркаў, зламалі фікус), але з таго часу ўвялі «спецабслугоўванне», на варце ставілі не толькі вахцёра-швейцара, але і міліцыянера.
Як чулася, у рэстаране ўжо стаяў шум-гам, ішоў пір гарой — даносіліся з пласцінкі гарэзная музыка і песня Уцёсава. Праўда, вось цяпер ён спяваў не адзін, а разам са спявачкай — яе мала было чуваць, яна толькі тонень-ка падцягвала, а яго хрыплы голас нібы раз за разам узрываўся, цягнуў: «Всё хорошо, прекрасная маркиза…» Хоць Уцёсаў, калі прыслухацца добра, спяваў не толькі шурпата і не зусім патрыятычна, у іншых спевакоў былі нашмат лепшыя галасы, іншы рэпертуар, але яны, былыя ваякі, у час гулянак любілі слухаць якраз яго. За прыемную душы вольнасць, натхнёна-ўзбуджальны тон, за тое, што якраз такі голас, такі тон былі дарэчы тут, у рэстаране.
«Тры-чатыры чаркі кульну — і ўсё, гайда дадому!» — загадаў сабе Кураглядаў, бачачы, што ва яго настойлівы стук ідзе адчьгаяць дзверы стары тоўсты вусаты швейцар у сінім касцюме і з чырвонымі лампасамі ды з чырвоным абадком на фуражцы. Кажуць, гэты Стах, Генерал, як яны жартам называюць яго, служыць тут яшчэ з дарэвалюцыйнага часу — адпаведна, быў тут і пры паляках, і пры немцах. За апошняе чамусьці не чапае яго Мірзоеў. Можа, і таму, што той «дае інфармацыю». Ну, а яны, старшыні, міралюбныя да яго таму, што ён можа, калі не пускаюць у рэстаран, усё ж знайсці два-тры вольныя месцы альбо прадаць з невялікай нацэнкай пляшку, а калі хто, бывае, перабярэ,
— Здравствуй, пан Стах.
— Здраствуйця, Афанасій Лукіч, — адказаў той, умеючы, калі трэба, гаварыць не толькі на тутэйшай, але і на іншых мовах. — Всё харашо?
— Нармальна, — адказаў ён, не здзіўляючыся, што гэты стары рэстаранны служака ведае, дзе і чаму ён сёння затрымаўся. Бачыў ужо не раз: хтосьці з іх, каго затрымліваюць пасля нарады, прыходзіць сюды пазней альбо, калі добра падсыплюць, і зусім не зазірае.
Зайшоўшы ў залу, Кураглядаў убачыў: калегі павеся-лелыя, пад першай параю. Звычайна тут стаіць некалькі сталоў уздоўж сцен і акон (каля акон стаяць у вазонах высокія фікусы. Калі хто хваліцца, што быў у рэстаране, дык звычайна кажа, што «сядзеў пад фікусамі»), але ця-пер тут свой, «партызанскі», лад: усе сталы ссунутыя ў адзін рад пасярод залы, і іх вакол абселі спецнаведвальнікі. Каб і хацеў прысесці асобна, не ўхілішся: нідзе ні-воднага вольнага стала. Мусіш ісці толькі ў гэты шумны гурт.
Адтуль угледзелі яго, заціхлі, а потым, перабіваючы музыку і песню Уцёсава, загалёкалі:
— Кураглядаў!
— Лукіч!
— Жывы!
Яго лепшы сябра, вясёлы і чырвоны ўжо, што печаны рак, Курлоў, пасунуўся, вызваліў месца каля сябе:
— Садзіся, Апанас. — А калі ён сеў, запытаў: — Ну што — выхоўвалі?
Ажывіліся і іншыя.
— Ды ў яго адабрала мову!
— Ушчэнт перапужаны!
— Я — як я, — непрыхільна адказаў ён. — А вось пра вас гаварылі, што вы — дрэнныя сябры. Пакідаеце таварыша ў бядзе.
— Кожны за сябе, Лукіч!
— Брат — мой, але хлеб еш свой!
— Ну, дык усё ж што, Лукіч? Чубілі?
— Чаго гэта мяне будуць чубіць? Пагаварылі з Уладаровым, — з выклікам прамовіў: — Як землякі. Мы ж з аднаго раёна.
— Ну, Лукіч!
— Ну, які змей! Колькі таіўся!
Бліжэйшыя кінуліся ціснуць яму рукі, як перамож-цу. Ён жа стрымліваўся, не адказваў на гэты не зусім шчыры ды трывалы выбух сяброўства, толькі звысоку пазіраў на ўсіх: урэшце ведайце, чэрці, хто я Першаму! Калі ж прагна слізгануў позіркам па мностве пустых пляшак з-пад гарэлкі, віна, мінеральнай вады, па талерках са скрылікамі рэстараннага мяса і апольцамі свайго сала, варанымі яйкамі, амаль усе, паддобрываючыся, загулі:
— Штрафную Лукічу!
— Фужэр!
Курлоў набулькаў фужэр гарэлкі.
— Давай, Лукіч!
— Пакажы дыялектыку!
Ён, крыўдуючы, не браў, выцікоўваў, дзе афіцыянтка Ванда, хацеў сам заказаць сабе пітва.
— Ну, Лукіч!
— Ты што — крыўдзішся?!
— Ды ну! Крыўдзіцца? На сваіх?!
«Эгаісты! Сволачы! Але нідзе не дзенешся — сапраў-ды свае… Адну ўладу трымаем, з аднаго жывём…»
Адпіў з фужэра. Крыху.
— Ну, Лукіч!
— Глядзі, так і непітушчым будзе!
— Н-не, давай да канца!
Дружна запляскалі ў ладкі, заспявалі хорам:
— Пі да дна, пі да дна, пі да дна!
Змусілі сілком апаражніць фужэр. Гарэлка пайшла добра — разлілася прыемным цяплом па гарляку і жываце, а пасля лёгка — не, не закружыла галаву, а як гэта сказаць лепш, — мабыць, лёгка заструменілася па жылах, паслала ў галаву павалоку, нейкі адмысловы туман, выціскаючы крыўду, злосць, змушаючы думаць іначай: ніякія яны ўсе не сволачы, а звычайныя, зямныя людзі, да ўсяго падперазаныя адным поясам.