Заходнікі
Шрифт:
Курлоў папёр гэты мяшок і далей, а яму, Кураглядаву, Лявонаў памог ускінуць на спіну мяшок з цукрам. Калі вярталіся ў лес, дык угледзелі і пачулі: вартаўнік качаецца па зямлі і глуха стогне.
— На, Лукіч, гэтая стрэльба ўжо твая, — сказаў каля калёс Лявонаў, маючы на ўвазе, што ён і Курлоў маюць ужо такую зброю. Пакорпаўся ў мяшку, які нёс Курлоў, дастаў з яго пляшку і зубамі садраў з яе накрыўку. — Давайце замочым паспяховую гаспадарчую аперацыю.
— Не спяшайся… — падаў голас Кураглядаў, адчуваючы, як дробна трымцяць ногі і рукі.
— Цыц, Лукіч! — абсек яго Курлоў. — Не накаркай! Выпілі гарэлкі. З горла пляшкі. Па
— Есць, хлопцы, на прыкмеце яшчэ адзін магазін… — прамовіў, закурваючы, а потым хаваючы запалку ў карабок.
— Можа, хопіць? — запытаў Кураглядаў, адчуваючы, што гэтыя цяперашнія «аперацыі» дабром могуць не скончыцца.
— Што — зажырэў ужо? — падсек Курлоў, таксама закурваючы.
— Небяспечна…
— Пакуль ёсць лесавікі, ёсць і на каго спісаць, — супакоіў яго Лявонаў. Ухмыльнуўся: — Так што каб не было іх, дык трэба было б іх выдумаць… Але хопіць перастарэкваць. Паехалі. Трэба яшчэ схаваць дабро і быць напаяўку. Вы-то, чэрці, можаце дрыхнуць і да абеду, а мне будзе шмат марокі. Нават каб прыляпіцца да гэтага ўчастковага і неўпрыкмет замесці ўсе сляды, калі яны засталіся…
12
Калі выклікалі ў раён на нараду (а выклікалі досыць часта і нярэдка па самай што ні ёсць сапраўднай дробязі, абы «даць новае ўказанне»), Кураглядаў адчуваў і трывогу, і заадно знаёмае радаснае ўзбуджэнне.
Трывожыўся з-за невядомасці: што будзе? «Новая на-дзённая задача, што выцякае з прамовы таварыша Сталіна», альбо новы наганяй, а то і яшчэ адна партыйная вы-мова? А што да ўзбуджэння, дык яно было з-за патаемнай і жаданай надзеі: а раптам сёння ўдасца пазбегчы крыку, лаянкі, кары, — гэта значыць, можна будзе не толькі вырвацца з янкавінскага дрымлівага, сумнага асяроддзя, пабыць у горадзе, дзе зусім іншы дух, сустрэцца з сябрамі і разам з імі «ўдарыць па цымба-лах» — махнуць рукой на цяжкі час, на нялёгкую сітуа-цыю, на ўсё гораснае і як след павесяліцца…
Дарогі да раёна дзве. Адна — карацейшая, але пятлістая праз параскіданыя астраўкамі вёсачкі і паўз хутары, праз прылесак Налібацкай пушчы (сюдой ён не ездзіў, асцерагаючыся лесавікоў і хутаранцаў), другая — даўжэйшая, праз вялікія сёлы, праз лес (тут ад яго нідзе не дзенешся, бо край гэты лясны), насыпная, мясцінамі (пакуль паспелі за палякамі) выбрукаваная. Ён ездзіў якраз па гэтай дарозе: яна была людная, па ёй часта шнуравалі нагружаныя і парожнія лесавозы, зрэдку праскоквалі на матацыклах міліцыя ці раённая служба бяспекі, праязджалі вайсковыя машыны, сюдой ахвотней ездзілі нарыхтоўшчыкі, паштавікі, настаўнікі, урачы і медсёстры, журналісты, некаторыя тутэйшыя сяляне.
Да раёна было вёрст васемнаццаць. Фурман, Мішка, маўчыць, думае свае думы, жарэбчык лёгка імчыць, калыша брычку, дагледжаныя колы мякка шамацяць па пяску, толькі зрэдку падскокваюць на камені ці западаюць у выбоіны, абапал паўстае, паволі застаецца ззаду хваёвы лес альбо змешаны, найбольш з бярозы, гаёк, ба-лотца альбо аранае, з жоўтымі кратовымі горкамі поле, набліжаецца і ўсё аддаляецца нізкі, сёння шараваты не-бакрай — усё гэта настройвае ці на адмысловыя, спакой-ныя і засяроджаныя думкі, ці на адмысловы, трошкі сумнаваты, трошкі чуллівы ўспамін, што раптам можа абудзіцца ад нейкай самай што ні ёсць дробязі. Скажам, ад убачанага ацалелага
Сёння неяк выпадкова (а можа, і не само па сабе, а з-за абуджанай землякоммяшочнікам памяці) усплылі ўспаміны пра свае маладыя гады…
1. У РАЁНЕ
«…У свой райцэнтр я трапіў даволі позна, недзе на ва-семнаццатым годзе жыцця.
Наш Дзёгцеў, як па-цяперашняму, быў зусім малы. Плопгча з трыма магазінамі, рынак, пошта, аптэка, бальніца, клуб, пару майстэрняў, забягалаўка і, можа, які дзесятак вуліц. Па іх ездзілі амаль толькі на калёсах ці санях, бо з тэхнікі было толькі два грузавікі і адзін легкавік.
Аднак тады, у маладосці, Дзёгцеў ашаламіў. Брат ты мой, колькі высокіх (на два паверхі!) дамоў, колькі вуліц, колькі добра апранутых людзей, што гавораць ужо неяк іначай — мудрагеліста і культурна.
Напужаў мяне цягнік. Пад'ехалі з бацькам да чыгункі — перад самым носам перагарадзіла нам дарогу паласатая жардзіна — шлагбаум па-навуковаму.
«Пачакайце, — сказала тоўстая кабеціна з жоўтым мурзатым сцяжком у руцэ. — Няхай цягнік пройдзе».
Я чуў, што ёсць на свеце паравоз, вагоны, але цяпер захваляваўся: што гэта за дзіва такое? Злез з калёс, падышоў, стаў каля паласатай жардзіны. Нічога не відно, чуваць толькі далёкі свіст, гул ды пачынае стагнаць пад нагамі зямля. Але праз хвіліну-другую шпарыць змей. Дым — снопам, сам — чорны, страшны, колаў ды колаў пад ім! Конь наш — на дыбы, ледзь калёсы не перакуліў. Ды што жывёла дурная! У мяне, чалавека новай эпохі, камсамольца, сэрца гойснула ў пяткі. Хітнуўся за бацьку, стаў, закалаціўся, ляскат, грук, вялізныя скрынкі (вагоны) з лесам, з пяском, з каменнем адна за адной ляцяць, вецер свішча, вось-вось з ног саб'е, а то гэтае жалезнае страшыдла абернецца, на блін сплюшчыць.
Карацей, шмат чаго новага пазнаў у горадзе, пры-ехаўшы туды вучыцца на шафёра. Там першы раз машыну, электрычнасць, аэраплан, кіно ўбачыў, па тэлефоне пазваніў (дужа ж у вуху казытала і незвычайным здаваўся чужы голас), марожанае з'еў, піва выпіў. Там мяне і абразілі балюча — як «дзеравеншчыну». Пазней бачыў вялікія гарады, вось тут, у тутэйшым гарадку, жыў і меў добрую пасаду, але да горада і да гарадскіх не прывык. Ці, лепш сказаць, ласкі не маю. Нават недалюбліваю іх. За іхнюю фанабэрыю, насмешку з вясковых людзей, хоць у горадзе, можа, болей, чым у вёсцы, усякага глупства, шантрапы: тут, у горадзе, звыш меры спецаў чужы чамаданчык сцібрыць, руку ў тваю кішэню засунуць, а то і без дай прычыны табе па карку засма-ліць, а таксама звыш меры ўсякіх лайдакоў, цёмных і падазроных людзей, правакатараў і змоўшчыкаў.
Калі з бацькам пабылі ў школе, дзе мяне запісалі на шафёрскія курсы (пазней я ў анкеце, дзе была графа «адукацыя», пазначаў «ІПК» — шафёрскія курсы, каб было і значна, і выпуклівала пралетарскасць майго наву-чання), заехалі на дзёгцеўскі рынак. Бацька хацеў цві-коў, мыла, шкла да лямпы, селядцоў купіць. Купілі. Захацелася мне ў туалет. Запытаў, дзе ён. Паказалі. Пады-шоў да аблезлай і засмечанай будыніны. Перад уваходам стаяць тры маладыя здаравілы. Кураць, гамоняць, слінай цыркаюць. Адзін з іх, нізкі і рабаціністы, перагароджвае мне нагой шлях: