Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

29

Антось Дзяркач прахапiўся зь нялёгкай дрымоты. Ныў зьмярцьвелы зад i плечы ад халоднае, цаглянае сьцяны й цэмантовае падлогi. Маленькая камора, дзе трымалi яго ўжо днi два, - дакладна ня мог ведаць, - набрыняла сьцюжай, сьцены пакрылiся iнеем. Ня было на чым нi сесьцi, нi прылегчы. Зьверху ярка сьвяцiла электрычная лямпачка, нема пазiрала зь дзьвярэй "вочка" й гэта ўсё, што тут было. Праўда быў яшчэ ён сам, Антось, Дзеркачом празваны. Тросься з холаду, корчыўся пусты жывот. Цяжкiм дурманам замарочаная, бяссоньнiцай змораная, цi нi паўтоны важыла галава.

За дзьвермi пачулiся крокi.

Антось паволi падняўся, пачаў нясьмела пацягвацца, пазяхаць, рукою твар мацаць. I гэны ягоны, звычайна цьвёрды дзяркач памякчэў ужо, забыўся дзяцюк, калi апошнi раз брыўся. Крокi за дзьвярмi спынiлiся, нехта пазiраў у каморку. Неўзабаве адыйшоўся й недзе ў калiдоры скрыпнулi дзьверы. Антосеў зрок спынiўся ўверсе, аж пад самай стольлю, дзе маленькае, падоўжанае ваконца загарадзiлi стальной рашоткай. Навет удзень праз тое ваконца не пабачыш нiчога, бо зрок у нейкую сьцяну ўпiраўся.

Пра гэту прыбудоўку калiшняй вiльлi пана Вiлiнскага ня ведаў Антось да часу, пакуль самога сюды прывялi, ночы ўдома схапiўшы. Адно таму, што Антось амаль кожную сьцежку-дарожку й кажны дом у Гацях ведаў, зар'ентаваўся дзе апынуўся. Але якiм чынам правочыў турму-прыбудоўку? Яно, лепш падумаўшы, прыгадаў-бы пэўне-ж, што ад часу прыходу "вызвольнiкаў" людзi пранюхалi дзе запраўдная "народная ўласьць" памяшчаецца, дый трымалiся воддаль яе. Ад часу допытаў, Аксенi й Аўдолi як хто языкi завязаў. Жанчыны пасварылiся, але ўсё-ж неяк выплыла наверх у якiм будынку палатна шукалi.

Ад пачатку арышту ня спынялiся Антосевы допыты. Пачыналася ад "iмя й вотчаства" дзеда й прадзеда. Бацькавага дзеда Антось прыгадваў, ведаў навет, што чатыры валокi зямлi й васьмёра дзяцей меў. Што за людзi былi iншыя дзяды цi бабкi? Сьветлая памяць тым, што на вечны супачын адыйшлi.

Спачатку сьмешнымi здавалiся пытаньнi таго лысага, брытага гарбуза. Спрабаваў абыходзiць, жарты закiдаючы. Адылi кручканосы гарбуз, бязь нiякае лiтасьцi, марудзiў сваё. Тупая, упартая маска, нейкая казённая мумiя. Адно неяк не пасавалi да гэнай маскi разумныя й хiтрыя вочы. Калi глядзелi на цябе, праразалi ўглыб, бачылi наскрозь, здаецца. Выглядала, што нiчога ад iх не схаваеш. Калi бальшавiкова глотка раўла "врёш, сволоч!", здавалася Дзеркачу, што яны адно пацьвярджалi тое, што даўно спасьцераглi рудыя вочы.

Даводзiлася Антосю й сумлявацца. Нiколi-ж у сваiм недаўгiм жыцьцi не спатыкаўся з падобнай праблемай. Хiтры як лiс, практычны жартаўнiк, што любiў пакпiць i навет пазьдзеквацца з чужой помпы, надзьмутасьцi цi звычайнай недарэчнасьцi, ён гэтта адчуваў сябе пад узьдзеяньнем нейкай ня зусiм зразумелай яму брытвы. Выглядала, што брытва цяпер адно зьверху забаўлялася-ёрзала, але вайстрыню яе ўжо добра на сваей скуры адчуваў. Вось яна, глядзi, рэзане ўглыб i тады крывавiць будзеш.

Пасьля прадзедаў, дзеда, бабкi, бацькi й маткi йшлi пытаньнi наконт iншых бакоў "сацыяльнага праiсхаждзенiя". Шмат распытвалiся аб тым, як сталася, што ён адзiн з усей грамады новабранцаў змог дамоў уцячы.

Антось хадзiў па маленькай каморцы, - крокаў зь пяць мо ўдаўжкi й тры ўшырыню, - ды тросься з холаду. У адурманенай бяссоньнiцай галаве хаосам блыталiся розныя думкi. Вось зноў выплыў наперад кручканосы гарбуз: "Я тебе покажу, такая твоя контра!" Здавалася, што недзе знутры крычэў адно

сам голас, а пуцатая маска быццам i ня прысутнiчала пры тым.

Нехта накрамзолiў штосьцi на сьцяне. Антось прачытаў:

"Ешчэ Польска не згiнэла,

а вы, кацапы, пацалуйце мне..."

Цiкава, колькi ўжо праз гэту камору прайшло людзей? Цi сядзелi яны доўга, цi коратка? I чаму гэта бацька ня прыйшоў? Няўжо-ж ён нi стараўся? А мо нi пусьцiлi? За сьцяной чутна хадзiў вецер. Шорах ветру, здавалася, распазнаў-бы Антось - сябра лесу, поля й нiвы, хоць-бы яго пару мэтраў пад зямлю закапалi. Недзе нешта глуха стукала, мабыць аканiца аб сьцяну. Можа бура на дварэ? Цiкава, цi цяпер дзень цi ноч?

Антось стануў, прыхiлiўся да сьцяны, пачаў мяркаваць, калi забралi яго з дому, колькi часу мог быць пад замком. Пяць разоў вадзiлi на допыты. Час тады валачыўся балюча-марудна й паколькi ня бачыў гадзiньнiка, лёгка меру часу трацiлася. Дый што за розьнiца? Так цi гэтак,пакуль духi зь цябе ня выматаюць, мусiць, ня пусьцяць. А мо й зусiм дарогi дахаты ня бачыць яму? Можа на Сiбiр пашлюць?

Дзяцюк здрыгануўся. Тросься, мусiць, ад тэй iнеем пакрытай сьцяны, да якой прыхiлiўся. I здавалася яму, што калi ад холаду гэтта не апруцянее ды на волю выпусьцяць, дык можа здароўем падупасьцi. Не хаханькi-ж галоднаму ў такой халадэчы пасядзець. На дварэ, напэўна, скрыпуча-кусьлiвы мароз. Цяжкая, змучаная галава зноў на сон хiлiла. Але як гэта на халоднай цэментовай падлозе пасьпiш?

Заскрыгаў ключ у замку, скрыпнулi дзьверы й пачулася ўжо ведамае "сьледуй за мной". У пакоi допытаў нi душы жывой. Як i раней, утаропiўся Дзяркач у ледзянавокую маску на сьцяне. Чакаць давялося нядоўга. Кручканосы гарбуз увайшоў шпаркiм крокам, сеў за сталом.

– Табе хто пазволiў сесьцi?
– гаркнуў на Дзеркача.

Антось устаў з лаўкi.

– Прозьвiшча!
– пачалося ўсё з пачатку.

Антось ня меў магчымасьцi праведаць у раней дапытванных ды вымяркаваць чаму кажны раз пачыналася з таго самага, каб пасьля шматлiкiх "матаў" да галоўнага прыйсьцi.

– Я ўжо вам раней казаў, - буркнуў Антось.

– Скажы яшчэ раз!

– Ну дык нашто гэта? Я-ж ужо расказаў i аб дзядох, i бацькох, i сваё сацыяльнае праiсхаждзеньня. Вы-ж усё запiсалi, - з дакорам паясьнiў Антось.

– Ты это что, мне указывать будеш?, что делать?
– раўнуў гарбуз.
– Я спрашиваю, а ты отвечай! Понял, сукин сын?

– Понял, - буркнуў Дзяркач.

На працягу наступнай гадзiны, цi мо й даўжэй, паўтарылася ўчарашняе й пазаўчарашняе. Быццам першы раз, сьледчы паволi й дбайна запiсваў адказы, курыў i спакойна пераходзiў да наступных пытаньняў.

– Хто памог табе спэцкаць лёзунг на лiтоўскай школе перад зборамi?

Вось яно, галоўнае.

– Якi лёзунг? Хто яго пэцкаў? Ня ведаю аб чым гаворыце, - спакойна адказаў Антось.

– Ты гэта што, упарты балван? Пачакай, я многа часу маю. Нi прызнаешся дык здохнеш тут. А ну стань ля сьцяны, рукi ўверх. Скарэй ты, сукiн сын!

Антось падыйшоў да сьцяны, падняў уверх рукi.

– Блiжэй, выпрастайся, от так!
– раўнуў сьледчы за вухам i так заехаў каленам ззаду ў сярэдзiну, што Дзеркачу дыханьне заняло.
– Не варочай галавы, проста ў сьцяны глядзi!

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие