Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Што гэта? Божа мой!
– жахнулася Дуня.

– Глядзi, глядзi, во вартавыя са стрэльбамi. Мусiць у гэных вагонах людзi...

– Якiя людзi?

– Адкуль мне знаць... Во слухай!

Стогны й енкi то мацнелi, то слабелi. А праз тое жудаснае нясугалосьсе прабiвася кашаль, хрыпата. Гэтак маглi галасiць адно зусiм зьняможаныя ў роспачы людзi. Заварожаныя такой несамавiтай загадкай, юнакi анямелi, замянiлiся ў слых i зрок. Усе вагоны былi таварныя. Звалi iх, - Янук гэта чуў, - цяплушкамi. У такiх сама Чырвоная Армiя езьдзiла. З даху кожнага вагону тарчэў комiн i дым валiў часамi. Праз адчыненыя дзьверы спасьцярог аднойчы Янук

чыгунную печку, у якой весела хлiпаў агонь.

Адылi ў гэтых "цяплушках" ня вiдаць было зьверху нi комiнаў, нi дыму. А калi так то ня было ў сярэдзiне й печак. Iх назваць трэба было-б не цяплушкамi, а можа халадушкамi. I як людзi тыя ў сярэдзiне сьцюдзёных вагонаў такiя лютыя маразы вытрымоўваюць? Нiколi ня чулi юнакi такiх стогнаў i енкаў. Нейкiм дысанансам у гэна стогнучае мора ўлiўся кволы дзiцячы галасок. Пярхiкнуў i суняўся...

– Гэта страшна!
– жахнулася Дуня.
– Што гэта такое, Янук? Хто гэтыя людзi й чаму iх дзержаць?

Яна прыхiлiлася да Бахмача, яе рука моцна сьцiснула Янукова плячо. Янук зiрнуў на пунсовы тварык. Заклапочаныя васiлькi пазiралi вялiкiм, трывожным пытальнiкам. Вартавыя ў круглух шапках, даўгiх шыналях, са штыкамi на стрэльбах, хадзiлi навокал i ўздоўж вагонаў. Адзiн вёў на павадку сабаку ваўчара. I здалося Януку, што з крайняга вагону, з таго маленькага ваконца ўверсе, што пад страхой, вылазiлi рукi. Кастлявыя, сiнiя. Разьгiналiся й корчылiся пальцы. Рукi, - было iх некалькi, - намагалiся вылезьцi як найдалей з вагону, але нешта iх трымала.

– Па-а-а-мiлуй... пааа-мi-i-i!

Нехта прасiў лiтасьцi, адно слова зьняможаным, шурпатым голасам паўтараў. Раптам моцна забрахаў сабака. Да крайняга вагону падыйшоў вартавы, у правэй руцэ трымаў павадок, на каторым тузаўся, аж прысядаў ад хрыпаты вялiкi, буры ваўчар. Вартавы пазiраў у гэты бок i нешта крычаў. Пакуль юнакi спасьцераглi, што гэны крык да iх адносiцца, побач таго першага спынiлiся яшчэ два. Вартавы паказаў сюды рукой i нешта сябром гаварыў. Адзiн зь iх схапiў сабаку i ўсе тры кiнулiся ў гэты бок.

– Вам чыво зьдзесь? Ухадзiце!

Выразны голас. Людзi ў зялёным беглi й крычэлi. Адзiн выхапiў з кабуры наган.

– Янучок, гэта яны на нас!
– страсанулася Дуня.

– Давай ходу!

Зь месца ўзялi колькi моцы. Янук азiраўся, цi ня спусьцiлi з павада сабаку. Адзiн трымаў ваўчара, што рваўся наперад, але здалося Бахмачу, што вартавыя iх даганяюць.

– Янучок, скарэй, бо здагоняць!
– падахвочвала Дуня.

Беглi ў кiрунку вакзалу. Мiж iмi й шляхам, застаўленым вагонамi, зьзялi ў заходнiм водсьвеце рэйкi. Кроў бiла ў скронi, займала дыханьне, а даўгаваты бацькаў армяк замiнаў Януку даць поўны ход нагам. Хлапец зноў азiрнуўся. Вартавыя крычэлi, махалi кулакамi. Янук крыва ступiў, нага зачапiлася за шпалу цi якую патарчаку, хлапец рынуўся на зямлю, кнiжкi й сшыткi плёхнулi з торбы ў сьнег. Па нечым цьвёрдым скаблянуў локаць i моцна забалела ў баку.

– Дуня, пачакай!

Дзяўчына спынiлася, падскачыла памагчы хлопцу ўстаць. Яна дрыжэла. Гарачае дыханьне аблiло Янукоў твар.

– Як ты гэта... алi-ж разява! Глянь, даганяюць, скарэй!

Мiгам згрэблi раськiданыя сшыткi й кнiжкi й кiнулiся далей. Дабегшы да вагонаў, шмыгнулi пад буфары. Вартавыя спынiлiся. На другiм баку вагонаў пабачылi воддаль чалавека ў чорнай вопратцы.

– Скарэй, скарэй iдзём, тутака, мусiць, няможна, - спанукала Дуня.

– У баку балiць, - скардзiўся Янук.

– Пасьля стагнаць будзеш. Iдзём!

Януку

нiякавата было, што дзяўчына яго спанукала. Каб ня гэты даўгi армяк, можа ня ўпаў-бы. Азiраючыся па-бакох, яны пралазiлi мiж вагонаў. Глянулi назад. Там нiкога ня было. Вартавыя вярнулiся, мусiць да стогнучых людзей. Цяпер Дуня выпрасталася.

– Ууу-ух, Янучок, дай адсапнуцца. Алi-ж i нагналi страху, каб iх халера!

Дзяўчына паправiла кажушок, нацягнула на вушы шапачку.

– Алi-ж i мароз бярэцца, - сказала.

Рухам i гоманам жыла станцыя. Юнакi ўзялi дарогу лявей, туды, дзе на абочыне стаяў даўгi ланцуг пасажырных вагонаў. Яшчэ затрымалiся, зiрнулi на вакзал. Там кiшэў, пружыўся мускуламi, топаў ботамi людзкi мурашнiк у зялёным. Збоку, у вялiкай будцы, нядаўна з дошак ля станцыi збудаванай, дымiла кухня, браджэлi кацялкi. З усходу ўкацiўся, скрыпнуў тармазамi, адсапнуўся вялiкай чорнай лёкаматывай цягнiк. Даў кароткi, сiпаты гудок i спынiўся. Лязнулi буфары. Быццам бульба са скрыняў, высыпала з вагонаў войска. Недзе ў тым вэрхале захлiпаўся-рыгаў баян. Ля будынку вакзалу ярчэлi сьветлы. На шэрай сьцяне, пад выцьвiлым напiсам ГАЦI, даўгое, бруднае, сажай зачарнелае палатно апавяшчала:

ДА ЗДРАВСТВУЕТ ТОВАРИЩ СТАЛИН

ОСВОБОДИТЕЛЬ ЗАПАДНОЙ БЕЛОРУССИИ!

28

У канцавым пасажырным вагоне на бочнай чыгунцы навосьцеж адчыненыя стаялi дзьверы. Адтуль вылятала надвор сьмяцьцё. Паказаўся да паловы зношаны камель мятлы, ногi ў брудных чаравiках-шчыблетах, а наапошку вырасла ў квяцiстым, карэлым, шырокiм хвартуху таўстая сярэдзiна, вялiкiя грудзi й твар-месяц. Навокал месяца спаўзалi даўгiя, незачэсаныя, цемнаватыя касмылi.

– Глядзi, Дуня, Манька во... падмятаiць, - таўхануў Янук сяброўку.

– Дзе?

– А вунь там.

– Пiрапечка, ха-ха-ха!
– зарагатала Дуня.

Яны падыйшлi да вагону. Пабачылi шырака адчынены рот, наiўна-дабратлiвую, простую, аж шкадаваньне выклiкаючую ўсьмешку, дый нейкую асаблiвую прапорцыю ў тулаве. Цэлы-суцэльны мякiш. Мятла абаперлася аб сьцяну вагону, лёгка скалыхнулiся вялiкiя грудзi.

– А чаго-ж вы гэттака швэндаiцеся?

Голас, што нiзкiм альтам вылез з глыбiнi мякiшу, дапоўнiў дзiвоснасьць гэтай нязвычайнай iстоты. Для гацкай станцыi Манька была тым, чым Жыдоўка Габiха для мястэчкавага рынку. Габiшына крамаў клiне вулiц Глыбоцкай i Докшыцкай раскашэлiлася. Прыгрэе, бывала, сонца. Пульхная Габiха на лаўцы перад крамай старожыць, кажнага падарожнага на канi на сваей двойцы аклiкне.

– Што нi паедзеш на рынак дык ў таўстую Габiху, як у добрую пуню ўпрэшся, - жартавалi людзi. I не ўяўлялi бяз Габiхi гацкага рынку, так як ня было станцыi бяз Манькi Пiрапечкi.

Хто й калi яе Пiрапечкай ахрысьцiў? Казалi, што некалi ў адной панi "каляяжыхi" служанкай была. Калi-ж панiн сынок у "хамчыны" дзявочыя тайнiцы паспрабаваў заглянуць, вылупцавала "каляяжыха" дзяўчыну й дзьверы паказала. Казалi...

Выводзiлася Манька зь сям'i найменш папулярнага й найбольш неабходнага ў Гацях чалавека, што зь вялiзнай рудой бочкай ва ўсе гацкiя прыбiральнi заглядаў i якога васьмёхлiтарнай мянушкай клiкалi. У самы захаднiм хвасьце мястэчка, у трухлявенькай хаце жыў. Калi ягоны шыроказады, пародзiсты бэльгiйскi гняды тую вялiкую бочку па каторай гацкай вулiцы цягнуў, выглядалi людзi здалёк, цi ня плёхла зь яе, абыходзiлi й аб'яжджалi яго, а перад прыходам "вызвольнiкаў" палiцыя загадала адно за агародамi езьдзiць, на вулiцах зусiм не паказвацца.

Поделиться:
Популярные книги

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Нищенка в элитной академии

Зимина Юлия
4. Академия юных сердец
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Нищенка в элитной академии

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4