Закрываўленае сонца
Шрифт:
– А што-ж, муж мой чалавек кепскi?
– трымалася Марыля.
– Цьфу на цябе!
– крыкнуў Сабакевiч.
– Ты гэта што, баранiць яшчо яго будзiш? Можа ён табе й даў тое багацтва, каторага хацела. Алi што, гэта ўсё? Можа скажаш мне, што ём i ў пасьцелi працавiты, га? А табе-ж толька давай да давай! Што, не?
– Косьцiк, як табе ня стыдна!
– успыхнула Марыля.
– Мне стыдна? Я за табой бегаў, цябе ажыдаў, думаў, што ты чыстая й харошая, што агледзiшся, прыдзiш... I ты за гэту зямлю красу сваю стаптала, вышла за парахно тое, а посьля парабковымi ласкамi жыла... I мне стыдна? Дзе-ж гэта тая твая гордасьць, дзе твой якi гонар, га? Каго ты стыдзiш, порхаўка ты гнiлая! Пашла ты за зямлю, разумненькая
Войстры Косьцiкаў голас калоў, тузаў, зьдзекваўся. Пот i млоснасьць прыходзiлi хвалямi. Сьлёзы нахлынулi раптоўна, гарохам. Праўда, намаляваная шорсткiм Сабакевiчавым голасам, выглядала такая няверагодная й адначасна нагэтулькi рэальная, што Марыля ў адчай кiнулася. Яшчэ сяньня ранiцай быў цьвёрды быў цьвёрды грунта пад нагамi, былi мары й спадзяваньнi. Дзе яны цяпер?
Спасьцярогшы матчыны сьлёзы, кiнуўся ў плач Валодзька. Заварожаная й запалоханая Косьцiкам, матка ўзялася цяпер спатольваць сына.
– Цiха, сынок, цiха, мiленькi. Нi плач, золатка.
Яна накiравалася ў спальню, што за перагародкай.
– Ты, сынок, мусiць i есьцiкi й спацькi захацеў, мой ты мiленькi. Пара ўжо...
Марыля села на ложку ля калыскi й расхiлiла сукенку. Сын прылёг да грудзей прагавiта й прыплюшчыў вочы. Мацi гладзiла ясную галоўку.
– Во, мой сынок, есьцiкi захацеў, цацанька. Скора-ж цябе адвучыць трэба, бо вялiкi ты ўжо...
Хлапец смактаў грудзi, а Марыля адплыла на шырокi акiян. Спачатку паволi, пасьля ямчэй усхадзiлiся хвалi й гулкiм прыбоем калацiлi, верадзiлi Марылiна сэрца. I нi вiдаць было ў гэных хвалях нiякае дарогi. Дзесьцi зьверху межавалi яны зь цёмным, грозным небам.
Нехта зьдзекваўся, рагатаў зь яе, з маленькага сынка i з мужа ейнага. "Гэ-гэ-гэ! За зямлёй пагналася, маеш фiгу за гэта, сучка ты!"
Каб нi бацькi, можа накш злажылася-б. Так, напэўна накш было-б. Чаму ей волi нi далi?
– Нi глядзi, дачушка, што ён за цябе старэйшы, - раiла некалi мацi.
– Ужывешся. Зiмля важна. Што табе малады дасьць? Будзiш зь iм цэлы век, як той Марка па пекле цягацца. Фiгу маiць i фiгу мець будзеце. Рукамi сваiмi нi даробiцеся. А ў гэтага й зямлi, i золата, i дабра ўсякага, хоць ты завалiся. Жарцiкi, так многа часу ў Амэрыцы зарабляў. Iдзi за яго, дачушка, панаваць будзеш...
Пайшла. Напанавала. Няхай яно пропадам прападзе, гарам такое замужжа гарыць. Можа каб шчэ нi зьмянiлася. А так, як цяпер жыць? Зямлю ўсiм дарма даюць, а ад багатых адберуць, бо сам не апрацуеш.
Марыля рэдка куды хадзiла, мала плётак слухала. А iх-жа заўсёды ўволю. Казалi людзi мудрыя, што нi такi чорт страшны, як яго малююць. Ажно зьявiўся адзiн у хату. Размаляваў...
Хвалi на акiяне ўзрасталi. Магутным разьлiвам вылi ў глухой цемры й зьдзеклiва рагатаў нейкi шурпаты голас.
Марыля падняла галаву. У дзьвярох стаяў Косьцiк. Яна забылася пра голыя грудзi, пра Валодзьку, каторы зусiм ацiх, на руках задрамаў. Яе прыкавалi, ёю авалодалi лёгкiм туманам асмужаныя вочы. I Марыля ўжо ведала, што будзе далей: з аднаго акiяну перакiнецца ў другi, з духовага ў цялесны. Яна паволi ўстала й лагодна палажыла сына ў калыску.
25
Калi-б самiм давялося быць у Гацях i
– гацкая бойня. Сюды прыводзiлi й прывозiлi на забой кароў, авечак i сьвiньней. I стаiць бойня, - бачыця во?
– воддаль ад рынку, зусiм як-бы за мястэчкам. Самi-ж, пэўне, добра й памяркоўна ўгадаеце прычыну.
На рынку гэтым, дабрадзею, дзе мы во з вамi затрымалiся, нельга сказаць, каб калi якiя вялiкiя кiрмашы адбывалiся. Яно-ж сабе быў у Гацях i рыначны дзень, каторым пашанцавала быць аўторку, прыяжджалi навет, хоць i скупавата, людзi. Ды кiрмаш тут нiколi ня быў тых разьмераў як, скажам, у сераду ў Докшыцах, цi ў чацьвер у Глыбокiм. Гэтта людзi, каторым запраўды што большае збыць трэба было, падноскаў надта не тапталi й часу цэннага ня глумiлi. Вядома-ж, мястэчка малое, дык "каляяжы" якiя-б пражорлiвыя ня былi, дабра многа спажыць ня могуць. Вось таму, дабрадзею мой, кiрмашы ў Гацях такiя сьцiплыя былi.
Сытуацыя крыху перамянiлася, як "саветы" прыйшлi. Тыя "саветы", як мо й самiм чуць давялося, - салдатнi пераважна, - поўныя кiшэнi лысых мелi. Лысымi звалi дзесяцiрублёўкi, або паiхнаму чырвонцы, а гэта таму, што на iх тая найбольшая, значыцца значыцца галоўная бальшавiцкая брыда была намаляваная. Здарылася цi раз, што замiж запраўдных лысых бальшавiцкiя жаўнеры "гасударсьцьвiннымi аблiгацыямi" за тавар плацiлi. Гэта былi прыгожа зробленыя паперкi, што дзяржава за пазыку людзям давала й грашовае вартасьцi яны ня мелi. Штучку гэту, вядома-ж, сяляне мясцовыя хутка пранюхалi i ўжо ведалi запраўдных лысых, ад розных "аблiгацыяў" iх адрозьнiвалi.
Людзi мясцовыя, да ўнармаванага жыцьця прызвычаеныя, гэтта падумалi, што новыя парадак можа быць моцны й трывалы, не раўнуючы як тыя пачварныя пудзiлы, што ў дзень вялiкага "вызваленьня" так шмат рудога пылу на гацкiм гасьцiнцы ўскаламуцiлi. Значыцца, што моцнае, тое пэўне-ж i багатае дый трывалае. Народ наш, - самi, пэўне-ж, ня ўчора спавiваныя, дык мяркуйце, да ладу й працы прызвычаены, парадак, навет абрыдлым чужнiком астаноўлены, шанаваць прыспасобiўся. Вось чаму й пасьля гэтае перамены народ адразу за гаспадарку ўзяўся. Як нiколi раней, ажыў гаманой гацкi рынак. Прыемна шалясьцелi ў спрацаваных сялянскiх руках новыя й прыгожаыя "лысыя", а ў вачох аганькi спадзяваньня тлелi. Чаго й трэба, дабрадзею мой, збыт ня сялянскiя тавары быў першаклясны. Як падурэўшы, дальбог, "саветы" падчышчалi каляскi аж да голых драбiнаў, як-бы ад вякоў рознае емiны ня бачылi.
Няўцямнасьць зьмянiла спадзяваньнi ў сялянскiх вачох, калi за тыя "лысыя", колькi нi тарчы ў чарзе ля таго сельпо цi гарпо, навет фiгi макавай табе ня купiць. Як што прывязуць, дык няйнакш напаказ.
– Дык напляваць на гэту брыду лысую!
– сказаў народ, маючы на думцы бальшавiцкiя грошы, што так прынадна шалясьцелi.
– Сваё, значыцца, аддай, а купiш за iх фiгу.
Вось з такой, дабрадзею мой, прычыны надта-ж скора апусьцеў гацкi рынак. Невялiкi сякi-такi гандаль, - з кошыка й з-пад палы, - перанёсься ў тыя вiлы да Габiшынай крамы. Вядома-ж, i бяз брыды лысай зусiм не пражывеш, асаблiва калi яна вунь па цэлай зямлi таўчэцца, людцам добрым цярпеньня й бедаў спорыць. А ў ваўторак, у самы белы божы дзень, выходзiлi й вылазiлi на гацкi рынак суседнiя куры й пеўнi, дый тыя разглядалiся ўважна навокал, каб якiя саветы за хвост не ўчапiлiся.