Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Затуканаму-загуканаму мужыку, якога чужыя й свае паны стагодзьдзямi абскубалi, можыш нагаварыць мiльёны прыгожых слоў i яны нiчога ня будуць значыць у параўнаньнi з прыгоршчамi ягонай уласнай урадлiвай зямлi. Няхай яго сабе зь няверным Тамашам побач паставяць: не дакранецца рука зямлi дык i не паверыць.

Лёгка пераплюнеш бiблiйнага недаверка, калi брату твайму сярмяжнаму зь няпамятных гадоў розныя прыблуды сёмае неба абяцалi, а ўсё да гвалтаў i рабункаў зводзiлi. Дзiва няма, што й абяцаньнi "улады народнай" сяляне адразу пад абстрэл узялi. Вывялася-ж яна з таго самага кодла, дзе некалi спачатку ўзбуйнеў i растучнеў, а пасьля прадзедаў iхных

у прыгон загнаў сама ненажэрны й прагавiты "самадзержац". Праўда, тупее гадамi памяць людзкая й мала дзе ў краiне пагвалчанай жылi яшчэ сьветкi таго найбольшага й найжахлiвейшага народнага паўстаньня. Лiтоўскi-ж патрыярх Якуб - атожалак часоў сiвых-бурлiвых, звычайна маўчаў, але пры нагодзе патрапiў раскалупаць балючую рану народную. I за што тады змагалiся? За волю, за кавалак зямлi свае, за тое, каб маскаля пазбыцца... Колькi яшчэ песьняў з тых часоў датрывала...

Мо й прыйшоў нарэшце зьдзекам канец? Мо й запраўды перамянiлася на лепшае? Мо й сам згрыбелы дзед лiтоўскi дачакаўся адплаты за ахвяры паўстанцаў Калiноўскага, мо й нарадзiлася тое вечна чаканае, нiколi неасягальнае "сьветлае заўтра"? А можа гэта ўсё - стары хвальш i абман у новай хворме?

Разважаючы такую магчымасьць, - а была яна надзiва рэальная, - аблiваў Пракопа пот сьцюдзёны, цяжка валачылiся наперад ногi i ў вачох цямнела. Кволае здароўе ледзь давала вытрымку такiм духовым выпрабаваньням. Калi-б не насеў Алесь, не пайшоў-бы, мусiць, на падзел зямлi.

– Плюнь ты, швагрок, на басякоў гэтых. Яны-ж толька тое робяць, што iм зьверху загадаюць, - тлумачыў Алесь.
– Гэта-ж ня Косьцiкава й Лявонава ўласьць, а новая, савецкая, каторая ўсiм чысьцiнька,што працуюць зямлю во даць хочыць. Ну а як даюць, казаў той, дык бяры...

Пракоп уважна зiрнуў на швагру. Гаварыў той самы чалавек, каторы нядаўна яшчэ так камплетна й згодна патакiваў яму, што басякi свае й чужыя да ўлады дабралiся. Неадступна назаляў вочы пабiты напокуцi абраз Прадславы й аж цяпер трасло жыватом пры згадцы сьмярдзючай самагонкi, каторую сiлай лiлi.

"Калi даюць, дык бяры, а як б'юць, уцякай". Разумная, цi нi адвечная, ад калыскi прыжытая праўда. Адно-ж - процiлежнасьцi.

Уверх дном нейкую вялiкую жыцьцёвую пасудзiну перакулiлi. Вазьмi хаця млын той. Жорны бакамi вылазяць. Гэтта ў памяцi шматразовыя вандраваньнi на млын у Гацi i ў Докшыцы, гэтта й сьлязьлiвы, змораны Сявенька, гэтта й шчодрыя дакоры й балючыя пытаньнi. А прыгадай бясконцыя чэргi за нафтай, хлебам, сольлю, цукрам, не гаворачы ўжо пра якi трант, каб цела прыкрыць. Што гэта? Парадак цi арганiзаваны хаос? I як знайсьцi цэлы корань ладу нейкага, калi з аднаго боку няспынны паток абяцаньняў бурлiць, а з другога галеча й безгаспадарлiвасьць.

Лягчэй было-б Алесю ў новыя парадкi цi беспарадкi ўжыцца. Нiдзе далёка ад вёскi нагой ня ступаў, а хоць i кемлiвы быў мужчына, вока ягонае так далёка як Пракопава, не сягала. Ня быў Алесь на працы ў Петраградзе, ня зьведаў нiякага далёкага сьвету й не пацярпеў ад мясцовых двух злыдняў. Пракопу-ж абрыдзеў i вялiкi, чужы горад i куды больш дапяклi, чаго ў магiлу не загналi басякi гэтыя.

Пакiдаючы збоку пытаньне пра сваю й Алесяву жыцьцёвую дасьветчанасьць, адзiн факт, можа асноўны ключ, усiх ягоных турботаў, трымаў у галаве Бахмач. А факт гэты, як сьвет абжыты i ўсiм вядомы, сьветчыў, што не магла iснаваць нiякая, ня толькi вялiкая й магутная дзяржава, калi ня было ў ёй парадку, устаноўленай заканамернасьцi. Як нi

ганьбавалi ўжо цара калiшняга, ды ўсё-ж пад панаваньнем ягоным кажны бачыў нейкую заканамернасьць, дысцыплiну й парадак. Гэтта-ж гавораць i абяцаюць адно, а робяць iншае. Трацiўся давер i да гэных, што наверсе, не гаворачы ўжо пра злыдняў, што на сваiм сялянскiм хлебе вырасьлi. А мо ўвесь гэты беспарадак i быў новым парадкам?

Пракоп жахнуўся пры такой новай думцы. Калi-б так было, дык навошта й каму гэта патрэбна? Дзяржава-ж мусiць жыць, усе часьцi ейнага арганiзму мусяць пасьлядоўна сваё рабiць. Глядзi во што будзе навет у тваей собскай гаспадарцы калi, скажам, ладу ў сям'i няма...

– Нешта-ж ты надта надуўся, - пачуўся голас збоку.

– Га?

– Кажу, што з табой?
– спытаў Пракопа Алесь.
– Цi табе яшчо нiздаровiцца?

– Ды нiчога, так сказаць... от думкi...

I яны йшлi далей.

– Казаў табе раней, - прадаўжаў Алесь, - што нiма чаго надта думаць. Даюць дык бяры.

Трымаў прымаразак i скрыпеў пад нагамi тонкi сьнег. Пракоп не азiраўся па бакох, не заглядаў у вочы Алесю адно праз кут вока маячыў шваграў сiлуэт. Разьвярэджаныя думкi выклiкалi больш пытаньняў чымся даходзiла адказаў. Дзесьцi ў глыбi сьведамасьцi загнязьдзiўся закаранелы, небясьпечны страх. Дакараў сябе Бахмач за тое, што цi нi шукае дзiркi ў цэлым, намагаецца лiшняе выдумляць. А мо ранейшы перапалох яшчэ трымае? Гэта-ж нi жарцiкi, так бакi набiлi, гэтак пазьдзеквалiся, што цяпер i бацьку роднаму цяжка паверыць было-б.

А мо бязладзьдзе гэтага новага ладу адно часовае зьявiшча? Самi-ж бальшавiкi нi раз казалi, што "нi адразу Маскву пастроiлi", трэба "абаждаць", усе такiя малыя недарэчнасьцi, як чэргi пры крамах, цi нейкi млын, каторы ня можа зь млiвам справiцца - зьявiшчы пераходныя, спрычыненыя тым, што разбураецца стары й будуецца новы парадак. Вось дзе яно: "новы парадак". Гэты "парадак" на ўсе спосабы скланялi, сялянскiя вушы iм абтрапалi. А ад чаго пачынаецца "новы парадак"? Ад разбурэньня й беспарадку?

"Эх, можа й шукаю дзiркi ў цэлым", - думаў Пракоп.
– "Дадуць, дык вазьму, а што пасьля... адбяруць, дык адбяруць..." Гэткiм канчатковым выснавам падбадзёрыўся Пракоп i зiрнуў навокал. Пярэднiя сяляне згрупавалiся ля гасьцiнцу на малым сугры, што да забароненай зоны прымыкаў. Зонай гэнай быў ладны кавалак поля, абгароджаны высокiм плотам з калючым дротам. У вадным куце загарадкi, далекавата аж пад лiпавiцкiм гаем ляжалi стосы мэталёвых бочак. Казаў нехта, што ў бочках бiнзiну трымалi. Ля тога кладу бочак вiдаць было двух жаўнераў у даўгiх шынэлях, з пупаватымi будзёнаўкамi на галовах i штыкамi на стрэльбах, пераз плячо перавешаных. Блiжэй пад лiпавiцкi сад, абкапаныя зямлёй, тарчэлi рулi гарматаў, цi ня зэнiтак. Вартаўнiкi былi й каля гарматаў.

Лiтоўскiя сяляне маўклiва пазiралi на Косьцiка.

– Так вот, значыцца, - пачаў Сабакевiч звонкiм голасам, - будзем браць, значыцца, па алфавiця. Хто першы ў нас?

– Бахмач, мусiць?

– Ну так, ён-жа на "бэ".

– Давайце яго сюды! Таварыш Бахмач, сколька зямлi вам?

У Косьцiкавым голасе гучыць звычайная дзелавiтасьць, нi iронii, нi пагрозы. Азiраючыся на швагру й вясковых, Пракоп падыйшоў да Сабакевiча. Абапёршыся на змайстраваны зь бярозавых прутоў трохкутнiк, сьмярдзеў з боку карашкамi Захарук, нехлямяжа трымаў у кiшэнях гладкiх портак рукi Шпунт Лявон i калоў маленькiмi вочкамi старшыня камбеду.

Поделиться:
Популярные книги

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Большая игра

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большая игра

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Хроники разрушителя миров. Книга 8

Ермоленков Алексей
8. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 8