Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Здарова, мужчыны, - гукнуў Бурак.

– Здароў, Паўлюк.

– Вiджу гэта, што мой начальнiк мусiць ужо адрэзаў вам па добраму куску. Як яно тут?

Ён абапёрся на таўставатую аздобную ляску й пазiраў то на мужчын, то на гонi, то пад лес, дзе трымалася галоўная грамада.

– Ды-ж адрэзаў, ага, - адказаў Алесь.

– Гэттака-ж во мусiць цi нi самая найлепшая зiмля, - гаварыў Бурак. Як гэта яна вам папалася й чаму вам?

Алесь зiрнуў пытальным зрокам на Пракопа.

– Як тутака табе сказаць чаму... Ды во пачалi дзялiць па фамiлiях, як яны па алфавiця йдуць дык i папалася, - паясьнiў Пракоп.

Ага, от яно як. Добры-ж, надта добры кусок. Хто-ж гэта нi знаiць, калi пры дарозе во, на воку ўсiм...

У Бураковых шэрых вачох успыхнула iскрынка цi то зайздрасьцi, цi прагавiтасьцi. Рэдка бачылi людзi гэтага мужчыну ў грамадзе i яшчэ радзей гаспадарыла ўсьмешка на ягоным твары.

– Ну а сам-жа бярэш?
– спытаў Алесь.

– Гэта зямлю, цi што?

– Ага, зямлю.

– А думаеш, што дадуцць i мне?

– Ну а чаму-ж не? Свой-жа начальнiк, як сам ты сказаў, дык чаму-б нi далi... Кажуць-жа, што даюць кажнаму, колька хто захочыць.

– Гэта ты, Алесь, зь мяне кепiкi строiш, цi што?

Сухi кашаль вырваўся гвалтоўна. Паўлюк нахiлiў каўнер, зашпiлiўся. Кашаль трываў даўгавата. Неяк дзiўна зiрнуўшы на мужчын, бяз слова на адыход, Бурак пашкандыбаў у той бок, дзе трымалася большая грамада.

– Кажух во новы з кубла выцягнуў, мусiць, бо кашаль пярыць. Нябось, прагавiтасьць цi ня мерку пiрабрала ды сiлаў нi стаець. Цi нi хацеў-бы во яшчо зямлi кусок, але нашто яна яму ўжо, - гаварыў Алесь, калi пайшоў Бурак.

– А цi ён-жа мерку знаiць?
– спытаў Пракоп.

24

Сявенькава Марыля таўкла ў ступе мак. Ступа стаяла ў куце ля дзьвярэй i жанчына часта пазiрала на маленькага сына Валодзьку, што забаўляўся зь ягняткамi. Пазаўчора акацiлася авечка й муж прынёс двое чорненькiх, зь белымi залысiнкамi, ягнятак у хату, каб пазабаўляўся сынок. Цяпер дзесь з аўчарнi далятала голаснае бляяньне маткi.

Упарадкаваўшы ранiцай статак, Сявенька напакаваў два мяхi рознага дабра й павёз да Жыда ў Гацi, каб на нафту, соль цi цукар памяняць. Пакуль новыя ўлады не забралi прыхаванага, ў знаёмага крамнiка мусiлi трымацца запасы. Сявенька мяркаваў, што лепш было зайсьцi праз заднiя дзьверы, або й пераплацiць, чымся гадзiнамi ў чарзе пры дзяржаўным "гарпо" калець ды можа з пустымi рукамi дамоў вяртацца. Ды каму-ж у тую чаргу йсьцi? Собiла людзям сем'i большыя мець. А дзе возьмеш час, калi сам адзiн у гаспадарцы? Таму здавалася Сявеньку, што найлепшым быў шлях замены тавараў воддаль ад вока людзкога.

– Сынок, ты-ж памаленьку, ня душы iх! Што-ж ты робiш?! Я-ж цябе!

Марыля падбегла да замурзанага Валодзькi, каторы моцна ашчаперыў ягня за шыю. Мацi выхапiла яго й паставiла на кволыя яшчэ ногi. Лёгка, шкадуючы, дала малому па руках i пагрозьлiва памахала пальцам.

– Кажу табе, няможна душыць, нiхай бегаiць! Ато бiць буду, во!

Валодзька-пястунок, прыгожы кругленькi нямыцька, зарабiўшы ад маткi па руцэ, скрывiў вусны й зморшчыў твар.

– Ну нi плач, нi плач, золатка, ня трэба, - патолiла матка, схiлiўшыся на паўзунком. Малы слаба яшчэ на нагах трымаўся.

– Кажу-ж табе, гуляй зь ягняткамi, алi нi душы iх. Ды iх во можа лепi да маткi было-б... чуеш во, як бляець...

Марыля адной рукой трымала ягня, а другой гладзiла сына па галаве.

– Глядзi во, якая пекная авечачка. Ну скажы, як авечачка маму клiча: мэ-э-э-э-э-э!

Шустры Валодзька не хацеў, мусiць, паўтарыць, як ягнятка маму клiча. Ён хутка

падпоўз да ягня, згроб яго за ногi й моцна, зь вялiкай адданасьцю прытулiў да сябе. Ягнё пачало вырывацца, колька мага сiлаў.

– Кажу-ж табе, нi душы! Ах ты, смаркач нiпаслухмяны!

У прыплыве раптоўнай злосьцi Марыля схапiла хлапца й адвесiла поўнай даланёй па азадку. Сынок-пяштунок быццам гэтага й чакаў. Як на сыгнал, ён залямантаваў голасна.

– Ну нi крычы-ж во, як-бы цябе хто на кавалкi рэзаў. Чорт яго ведаiць, бацьку гэтага... казала во, што болi бяды, чым пацехi будзiць... нашто было прыносiць? Тая ў хлеве горла дзярэць, а гэты ў хаце. А ну вас!

Марыля жвава павярнулася падбегла да лавы, зьняла ручнiк зь дзежкi й зiрнула ў сярэдзiну яе, цi падыйшло цеста.

– Трэба во канчаць мак таўчы, булкi рабiць ды ў печ садзiць, а ты мне нi даеш, - махала Марыля пальцам на сына.
– Колькi разоў назаляла язык, прасiла бацьку, каб таўкач меншы зрабiў, бо гэты чаго руку нi адравець... Ну гуляй, сынок, гуляй.

Валодзька сядзеў пасярод хаты на чыстай жоўценькай падлозе, цёр вочкi, недаверлiва паглядаючы то на матку, то на ягнят, што бляялi й церлiся адно ля другога ў куце пад сталом.

– Трэба во найлепi iх да маткi занясьцi. Нiхай пасасуць, бо галодныя ўжо.

Гэтак гаворачы, Марыля ўзяла ягнят i выбегла на двор. Матка сустрэла дзяцей радасным бляяньнем, зь нейкай удзячнасьцю зiрнула ў Марылiны вочы й не пасьпела як сьлед лiзнуць сваiх дзетак па галовах, як тыя ўзялiся таўхаць пад вымя, варушачы куртатымi хвосьцiкамi. Абнюхаўшы дзетак, авечка задаволена бляяла, а Марыля мяркавала як гэта прыгожа Бог надарыў жывёл мiлым адчуваньнем мацярынскасьцi й дбайлiвасьцi пра малое, нованароджанае. З гэткiмi думкамi, прычынiўшы дзьверы ў хлеве, жанчына сiгала праз шырокi двор да хаты, на хаду зiрнуўшы на шэрае, золкае неба, што волавам павiсла ўверсе. Невялiкi чорны Мурзiк, узрадаваны сустрэчай з гаспадыняй, раптоўна павярнуў дарожкай пад гумно й гулка забрахаў. З гумна на самакаце прыблiжаўся Сабакевiч. Адно на момант спынiлася Марыля, ямчэй забiлася ейнае сэрца й хутка пабегла ў хату.

Зрабiлася млосна, разам i горача й сьцюдзена, дрыжыкi па целе бегалi. Гэтта й страх, i чаканьне новага, няпэўнага, няведамага. Забылася пра цяжкi таўкач у руцэ, каторым цяпер з падвойнай сiлай таўкла ў ступе й адно адчувала як слабеюць каленi, як зьнясiлiла нейкая дзiўная млоснасьць.

Прыгадалася летняе, лiпеньскае, на польнай сьцежцы мiж жытнiх васiлькоў. З Гацяў iшла. Заварожаная дзiўнымi гукамi прыроды, сама як краска "на амэрыканцавым хлебе" разбуйнеўшы, цягнула пад носам нейкi дзявочы раманс i жадала, каб вось так у няскончанасьць iшла, каб гэтак заўсёды побач красавалi-усьмiхалiся васiлькi, прынаджвала на межах шыпшына, кiвалi на спатканьне махрыстымi чубамi фанабэрыстыя прыгажунi бярозкi ў гаю. Дзявочасьць ейная скончылася й ня скончылася. Муж быў той i ня той. Ён то й любiў, i шанаваў яе, ён i перасьцярагаў, каб не перапрацоўвалася, але вось прыходзiла ноч i замiж тых чаканых, дых забiраючых мiлых абдымкаў, пачыналася крактаньне, нямогласьць, нараканьне. Цi гэтак маладая, гарачая, поўная энэргii дзеўка замужжа сабе ўяўляла? А гэта Васiль пад бокам надзiў. Там-жа далей стаяў бравурны, баявы, закаханы, пагрозьлiвы Косьцiк. Ды часам здавалася, што нiчога гэтага ня было, што ўсё гэта - ява, сон нязбыты. Было адно неба й сонца, песьнi жаваранкаў i васiлькi й каласiлася жыта.

Поделиться:
Популярные книги

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман