Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:
Нарэшце пачулiся крокi. Бясспрэчна, гэта iшоў Карабас Барабас, каб груба схапiць i засунуць у свае бяздонныя кiшэнi Мальвiну i П'еро. Чарот расхiнуўся, - i з'явiўся Бурацiна: нос - тырчком, рот да вушэй. За iм накульгваў падрапаны Артамон з двума клункамi цераз спiну...
– Бач ты iх - захацелi са мной бiцца!
– сказаў Бурацiна, не звяртаючы ўвагi на радасць Мальвiны i П'еро.
– Што мне кот, што мне лiсiца, што мне палiцэйскiя сабакi, што мне сам Карабас Барабас - цьфу! Дзяўчынка, узлазь на сабаку,
I ён мужна пакрочыў па купiнах, локцямi рассоўваючы чарот, - вакол возера на той бок...
Мальвiна i П'еро не адважылiся нават спытаць яго, чым закончыўся бой з палiцэйскiмi сабакамi i чаму за iмi не гонiцца Карабас Барабас.
Калi дабралiся да таго берага возера, высакародны Артамон пачаў скуголiць i кульгаць на ўсе лапы. Трэба было зрабiць прывал, каб перавязаць яму раны. Пад вялiзнымi карэннямi сасны, якая расла на камянiстым пагорку, убачылi пячору. Туды зацягнулi клункi, i туды ж запоўз Артамон.
Высакародны сабака спачатку аблiзваў кожную лапу, потым працягваў яе Мальвiне. Бурацiна раздзiраў Мальвiнiну старую кашулю на бiнты. П'еро iх трымаў, Мальвiна перавязвала лапы.
Пасля перавязкi Артамону паставiлi градуснiк, i сабака спакойна заснуў.
Бурацiна сказаў:
– П'еро, марш да возера, прынясi вады.
П'еро паслухмяна паклыпаў, мармычучы вершы i спатыкаючыся, па дарозе згубiў вечка i прынёс вады толькi на дне чайнiка.
Бурацiна сказаў:
– Мальвiна, збегай назбiрай галля для вогнiшча.
Мальвiна з дакорам паглядзела на Бурацiна, пацiснула плечыкам i прынесла некалькi сухiх сцяблiнак.
Бурацiна сказаў:
– Вось насланнё з гэтымi добра выхаванымi...
Сам прынёс вады, сам назбiраў галля i сасновых шышак, сам расклаў каля ўвахода ў пячору агонь, такi шумлiвы, што захiсталiся галiнкi на высокай сасне. Сам зварыў какавы на вадзе.
– Жыва! Сядайце снедаць...
Мальвiна ўвесь гэты час маўчала, сцяўшы губы. Але цяпер яна сказала вельмi цвёрда, дарослым голасам:
– Не думайце, Бурацiна, што калi вы бiлiся з сабакамi i перамаглi, выратавалi нас ад Карабаса Барабаса i ў далейшым паводзiлi сябе мужна, дык гэта пазбаўляе вас ад неабходнасцi мыць рукi i чысцiць зубы перад ядой...
Бурацiна так i сеў: вось табе i маеш!
– вылупiў вочы на дзяўчынку з жалезным характарам.
Мальвiна выйшла з пячоры i пляснула ў далонi:
– Матылькi, вусенi, жукi, жабы...
Не прайшло хвiлiны - прыляцелi вялiкiя матылькi, запэцканыя пылком з кветак. Прыпаўзлi вусенi i панурыя жукi-гнаевiкi.
На жыватах прышлёпалi жабы...
Матылькi, уздыхаючы крыльцамi, селi на сцены пячоры, каб унутры было прыгожа i каб зямля, што асыпалася, не трапляла ў страву.
Жукi-гнаевiкi згортвалi ў шарыкi ўсё смецце на дне пячоры i выкiдвалi iх прэч.
Тлусты
Другi вусень пачысцiў зубы П'еро.
З'явiўся заспаны барсук, падобны на калматае парася... Ён браў лапай карычневых вусеняў, выцiскаў з iх карычневую пасту на абутак i хвастом вельмi добра вычысцiў усе тры пары чаравiкаў - у Мальвiны, Бурацiна i П'еро.
Пачысцiўшы, пазяхнуў: а-ха-ха, - i пайшоў, перавальваючыся з боку на бок.
Заляцеў мiтуслiвы, стракаты, вясёлы ўдод з чырвоным чубком, якi ўставаў дыбам, калi ён з чаго-небудзь дзiвiўся.
– Каго прычасаць?
– Мяне, - сказала Мальвiна.
– Зрабiце завiўку i прычашыце, я раскудлачана...
– А дзе ж люстэрка? Паслухайце, душачка...
Тады лупавокiя жабы сказалi:
– Мы прынясём...
Дзесяць жаб зашлёпалi жыватамi да возера. Замест люстэрка яны прывалаклi люстранога карпа, такога тлустага i санлiвага, што яму было ўсё роўна, куды яго цягнуць пад плаўнiкi.
Карпа паставiлi на хвост перад Мальвiнай. Каб ён не задыхаўся, яму ў рот лiлi з чайнiка ваду.
Мiтуслiвы ўдод завiў i прычасаў Мальвiну. Асцярожна ўзяў са сцяны аднаго з матылькоў i прыпудрыў iм нос дзяўчынкi.
– Гатова, душачка...
I - ффрр!
– стракатым клубком вылецеў з пячоры.
Жабы зацягнулi люстранога карпа назад у возера. Бурацiна i П'еро - хочаш не хочаш - вымылi рукi i нават шыю.
Мальвiна дазволiла сесцi снедаць.
Пасля снедання, змахнуўшы крошкi з каленяў, яна сказала:
– Бурацiна, мой дружа, мiнулы раз мы з вамi спынiлiся на дыктанце. Прадоўжым урок...
Бурацiна захацелася выскачыць з пячоры - куды вочы глядзяць. Але нельга ж было кiнуць бездапаможных таварышаў i хворага сабаку! Ён прабурчаў:
– Пiсьмовых прылад не ўзялi...
– Няпраўда, узялi, - прастагнаў Артамон. Дапоўз да клунка, зубамi развязаў яго i выцягнуў бутэлечку з чарнiлам, пенал, сшытак i нават маленькi глобус.
– Не трымайце ручку сутаргава i вельмi блiзка да пяра, iнакш вы выпацкаеце пальцы ў чарнiла, - сказала Мальвiна. Узняла прыгожанькiя вочы да столi пячоры на матылькоў i...
У гэты час пачуўся хруст галля, грубыя галасы, - мiма пячоры прайшлi прадавец лячэбных п'явак Дурамар i Карабас Барабас, якi ледзь валок ногi.
На лбе ў дырэктара тэатра лялек чырванеў вялiзны гуз, нос распух, барада касмылямi i выпацкана смалой.
Вохкаючы i адплёўваючыся, ён гаварыў:
– Яны далёка не маглi ўцячы. Яны дзе-небудзь тут, у лесе.
Нягледзячы нi на што, Бурацiна вырашае выведаць у Карабаса Барабаса таямнiцу залатога ключыка
Карабас Барабас i Дурамар павольна прайшлi мiма пячоры.