Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замалёўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

ПАРАЗУМЕНЦЫ

Як абрыдаў за жыццё маналог!

Колькi сябе памятаю, толькi i чую нечыя перакананнi, нечую "праўду".

Безумоўна, кожны мае права на свае погляды, на свае меркаваннi, кожны павiнен заставацца самiм сабой, бо чалавек - гэта асоба, унiкальны сусвет.

Але ж i я - не дурань! Дайце i мне слова! Выслухайце мяне! Няхай нашы сустрэчныя меркаваннi сутыкнуцца лбамi так, каб абсыпалася тынкаванне памылковасцi i агалiлася, зрабiлася бачнай усiм iсцiна.

Нiчога ў свеце няма даражэй за iсцiну! А iсцiна высвечваецца толькi ў дыялогу.

Усвядомiўшы

гэту няхiтрасць, я даўся наўцёкi ад маналога i пачаў шукаць субяседнiкаў, з якiмi было б цiкава шукаць паразуменне.

Сёння, сярод нашай адасобленасцi i адгароджанасцi адзiн ад аднаго, здавалася б, знайсцi такiх паразуменцаў вельмi складана.

Не! Не складана! Наадварот - надзвычай лёгка! Яны - побач. Iх трэба заўважыць i аддаць iм павагу.

Падыходжу, перш-наперш, да плуга, без якога не будзе нi хлеба, нi дабрабыту. Менавiта плуг, адным з першых, навучыў мае рукi быць дужымi, правiльна i роўна накiроўваць баразну жыцця. Менавiта плуг прывучыў мае ногi знаходзiць тыя кропкi апоры, якiя не дазваляюць хiстка i няўпэўнена iсцi па зямлi. Менавiта дзякуючы плугу я ўжо з чатырнаццацi гадоў адклаў у сваiх мазгах галоўную для мяне iсцiну жыцця: "Хто навучыўся паважаць працу - нiколi не зняважыць чалавека".

З такiмi думкамi я падышоў да плуга, ласкава дакрануўся да яго.

– Дзякуй табе, плужа! Вось стаю я ля цябе, пасiвелы, пасталелы, i зноў чую перад сабой гарачае дыханне каня, зноў аддаюцца ў рукi гулкiя ўздрыгваннi твайго цела пры сутыкненнi нарога з каменнямi, душой улаўлiваю мяккае пашоргванне цёплых скiбаў зямлi, якiя ты па-гаспадарску раўнютка i далiкатна пераварочваеш... Дзякуй табе, дружа, што я зноў адчуў сябе маладым i патрэбным зямлi...

Плуг стомлена адказаў:

– О-о, браток!.. Знасiўся мой сталёвы нарог, як з'ядаюцца зубы ў чалавека. Станчэў i сцёрся мой лямеш, але ж усё гэта адбылося дзеля сапраўднага жыцця. Сёння i я жыву ўспамiнамi i толькi тады адчуваю сябе дужым i годным, калi зноў за мной паслухмяна ўкладваецца ралля.

Я моўчкi ўздыхнуў. Хацелася памаўчаць, каб не распужаць успамiнаў.

– А памятаеш першую нашу баразну?
– пачуў я ад плуга.

– Як бык памачыўся, - сканфузiўся я.
– Блазнюк быў я яшчэ - прабач...

Пакланiўся я плугу i падышоў да сваёй даўняй прыяцелькi - касы, якая вiсiць пад страхой на канцы кроквы. Асцярожна ўзяўся за адшлiфаванае да бляску маiмi ж рукамi касiльна i зняў яе з кроквы.

– Ты ж мая гаротнiца! Гэта колькi ж трэба скасiць сакаўной, роснай травы, каб так патанчэць i знасiцца!..

Сапраўды, кропля здольна камень пратачыць...

Каса тоненька дзынкнула:

– Не, не гаротнiца я! Толькi напачатку свайго жыцця гаравала я, што рэжу па жывому i траву, i краскi ў ёй, пазбаўляю iх жыцця. А потым зразумела, што хутка перастаiць трава, пажухнуць краскi i зробяцца не патрэбнымi нiкому.

– Карысная справа - класцi пракосы!
– падтрымаў я касу.
– Аднак i падкляпаць цябе не пашкодзiць, адцягнуць малатком тваё лязо.

– Ведаю, што пара мяне мяняць, - уздыхнула каса.

Ведаю i баюся гэтага.

Я i сам даўно адзначыў, што шкадаваў сваю памочнiцу, але адкладваў куплю новай касы, бо не адну ясную ранiчку сустракаў з ёй, не адну зiмку ела наша кароўка сена...

Быццам зазiрнуўшы мне ў душу, каса насцярожана, з надзеяй дзынкнула:

– А як весела я колiсь пасвiствала ў траве з кожным тваiм узмахам! О-хо-хо...

Помнiў я i гэта, помнiў i тое, як мужна цярпела яна, калi я не заўважаў у траве камень, i iскры, як гарачыя слёзы, выскаквалi з-пад касы...

А па-другое, я i сам не надта адстаў ад яе - састарэў i паднасiўся.

З пяшчотай пагладзiў я касу:

– Сёння ж адкляплю цябе - будзеш як новая! Мы яшчэ з табой накосiм-напракосiм!

Зняў я касу з касiльна i паклаў на калодку, каб вечарам выканаць сваё абяцанне. У гэтую ж калодку была ўторкнута сякера, з якой, каб i хацеў, не мог бы размiнуцца без бяседы.

Гэта сякера, дарэчы, як i плуг, i каса, засталiся мне пасля таты.

Тата бярвенцы абчэсваў, бы той станок, - раўнютка i гладка.

Ад таты перайшлi да мяне не толькi яго дапаможцы, а i ўменне карыстацца iмi, любоў да працы.

– Ну, здарова жывеш!
– вiтаюся з сякерай.

Маўчыць сякера, не адказвае, робiць выгляд, што не чуе мяне.

Яе маўчанне мне зразумела - крыўдзiцца! Гэта ж я нядаўна прыдбаў сабе шчапак, вось сякера i прыраўноўвае...

А што мне заставалася рабiць? Нарэзаў я дроў, а яны таўшчэзныя, камлюкаватыя, пакручаныя. Паспрабаваў шчапаць iх сякерай - замучыўся. Тады я i купiў шчапак, ад якога самы тоўсты камель разлятаецца, як арэх пад малатком.

– А памятаеш, - зноў звяртаюся да сякеры, - як мы з табой выцацкавалi лазеньку?! О, як хораша i старанна выгладжвала ты бярвенцы ды розныя рэечкi! Што б я рабiў, каб не ты?
– падлiзваюся я да сякеры.

Чую, не вытрымала сякера, памякчэла душой.

Пра лазню ды пра прыбудаваную да хаты веранду - мае лепшыя ўспамiны. Не падкачалi мы, не асаромелiся!

Дзякуй Богу, думаю, удалося разгаварыць сякеру, адвесцi яе крыўду ад тых дроў ды ад шчапака...

– Але ж твой тата абыходзiўся без шчапака!
– куснула сякера.
– Цi ж ты забыўся, як ён шчапаў тоўстыя калодкi?

Як я мог забыцца?.. Што яна гавора?.. Тата ставiў калодку, пляваў на далонi, замахваўся сякерай i ў момант удару сякеры па калодцы выдыхаў моцнае i рэзкае - "Гах!".

Гэта падабалася сякеры, а калодкам, наадварот, татаў "гах" не падабаўся яны разляталiся ад першага ўдару.

Я зрабiў выгляд, што вiнавачуся перад сякерай.

– Згодзен! Згодзен! Тата лепей шчапаў дровы... Але трэба памiрыцца са шчапаком, не выкiдваць жа яго!..

Тут выйшла з хаты жонка:

– З кiм ты там размаўляеш?

Я разгубiўся i збянтэжана ляпнуў:

– Я?.. Я тут сяброў сустрэў...

Жонка азiрнулася i нiкога не заўважыла.

– Ты ўжо зусiм здурнеў на старасцi гадоў! Сам з сабой гадзiну нешта плешчаш... Iдзi палуднаваць!

Поделиться:
Популярные книги

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Батя

Черникова Саша
1. Медведевы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Батя

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3