Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Я павольна абыходжу аддзяленне, спыняюся перад кожнаю клеткаю. Размаўляю з палоннымі — ласкава і цярпліва. Яны ўжо прывыклі патроху да гукаў мовы. Выдае на тое, што яны мяне слухаюць. Спачатку я размаўляю з імі некалькі хвілін, потым прамаўляю асобныя кароткія словы, паўтараю іх шмат разоў, спадзеючыся хоць нешта пачуць у адказ. Вось палонны з цяжкасцю вымаўляе адзін склад, але больш ад яго сёння нічога дамагчыся не ўдаецца. Ён хутка не вытрымлівае напружання і падае на салому, нібыта пасля надзвычай цяжкае працы. Я ўздыхаю і пераходжу да наступнага. Нарэшце дабіраюся да клеткі, у якой марнее самотная Нова. Ва ўсякім разе, мне, чалавеку Зямлі, здаецца, што яна павінна быць самотная, і я намагаюся адшукаць гэтае пачуццё на яе

дзівосна прыгожым і невыразным твары. Зіра не падсяліла да яе другога мужчыну, і я ёй за гэта ўдзячны.

Я часта думаю пра Нову. Мне цяжка забыцца на праведзеныя з ёю гадзіны. Але ні разу яшчэ пасля свайго вызвалення я не ўваходзіў да яе ў клетку: стрымлівае пачуццё чалавечае годнасці. Хіба ж яна не жывёліна? Я бываю цяпер у вышэйшых навуковых колах, і падобная сувязь проста немагчымая. Згадваючы нашую нядаўнюю блізкасць, я чырванею. З тае пары, як я змяніў лагер, я нават забараніў сабе быць з ёй больш зычлівым, чым з астатнімі яе сародзічамі.

І ўсё ж такі я вымушаны прызнаць, што яна ўяўляе сабою першакласны экземпляр тутэйшай чалавечай пароды, і гэта радуе мяне. Я дамагаюся з ёю большых поспехаў, чым з астатнімі. Пры маім набліжэнні яна падыходзіць да кратаў, і твар у яе скажаецца грымасаю, у нечым падобнаю на ўсмешку. Перш чым я паспяваю загаварыць, яна спрабуе вымавіць чатыры-пяць вывучаных ёю складоў. І стараецца зрабіць гэта як мага лепш. Ці азначае гэта, што яна ад прыроды больш здольная за астатніх? Або папярэдні кантакт са мною развіў яе і зрабіў падатлівай на мае ўрокі? Апошняе меркаванне падабаецца мне больш, бо лашчыць трохі маё самалюбства.

Я прамаўляю яе імя, потым сваё, указваючы пальцам то на яе, то на сябе. Яна паўтарае мой жэст. Але раптам я бачу, як твар у яе ўмомант скажаецца злосным выскалам, і ў тое ж самае імгненне чую ў сябе за спінаю ціхі смех.

Гэта Зіра незласліва жартуе з маіх намаганняў, а яе прысутнасць заўсёды раз'юшвае Нову. Разам з Зіраю прыйшоў Карнэлій. Яго дужа займаюць мае спробы, і ён часта наведвае мяне, каб пацікавіцца вынікамі. Але сёння ён з'явіўся з іншаю мэтаю. Выгляд у яго вельмі ўсхваляваны.

— Уліс, а вам не хацелася б зрабіць са мною невялікае падарожжа?

— Падарожжа?

— Гэта досыць далёка, амаль на другім канцы планеты. Археолагі знайшлі там рэшткі старажытных збудаванняў, надзвычай цікавыя, калі верыць іх справаздачам. Але раскопкамі кіруе арангутан, і спадзявацца, што ён здолее зрабіць са знаходак слушныя высновы, не прыходзіцца. Яны сутыкнуліся з загадкаю, якая мяне хвалюе: раскрыццё гэтай таямніцы можа адыграць рашучую ролю ў маіх даследаваннях. Акадэмія пасылае мяне туды ў камандзіроўку, і я мяркую, што вашая прысутнасць будзе там дужа карысная.

Пакуль што я не разумею, у чым я мог бы яму дапамагчы, але згаджаюся з радасцю, бо мне даўно ўжо хацелася ўбачыць іншыя вобласці Сароры. Карнэлій запрашае мяне да сябе ў кабінет пагутарыць сур'ёзна.

Такі паварот справы адразу ж захапляе мяне: не прыйдзецца працягваць абход. А мне трэба было наведаць яшчэ аднаго палоннага — прафесара Антэля. Ён усё яшчэ ў ранейшым стане, што робіць немагчымым яго вызваленне. Аднак па маёй просьбе Антэля змясцілі ў асобнай і досыць утульнай палаце. Наведваць яго — мой цяжкі абавязак. Ён не паддаецца ніякім угаворам і паводзіць сябе як сама сапраўдная жывёліна.

Раздзел II

Мы адправіліся ў дарогу праз тыдзень. Зіра паляцела з намі, але праз некалькі дзён яна павінна была вярнуцца назад, каб у адсутнасць Карнэлія займацца інстытуцкімі справамі. А сам Карнэлій разлічваў затрымацца на месцы раскопак нашмат больш, калі толькі знаходкі і праўда будуць цікавыя, як ён спадзяецца.

Нам далі спецыяльны самалёт, падобны на нашы першыя рэактыўныя самалёты, але нашмат больш камфартабельны, з асобным маленькім герметычным

салонам, дзе можна спакойна размаўляць. Я быў шчаслівы, што адправіўся ў падарожжа. І ўжо гэтак прызвычаіўся да малпаў, што зусім не спалохаўся, калі ўбачыў за штурвалам лайнера шымпанзэ. Значна болей мяне цікавілі пейзажы ўнізе і пекнае відовішча ўсходу Бетэльгейзе. Мы ляцелі на вышыні прыкладна дзесяці тысяч метраў. Паветра было надзіва празрыстае, і гіганцкая зорка ўзнімалася над гарызонтам, як нашае сонца, калі глядзіш на яго ў акулярах. Зіра вачэй не магла адвесці ад гэтае прыгажосці.

— А ці бываюць у вас на Зямлі такія ж цудоўныя ранкі? — пыталася яна. — Тваё сонца такое ж прыгожае, як і нашае?

Я адказаў, што Сонца не такое вялікае і чырвонае, як Бетэльгейзе, але нам яго хапае. Затое наш Месяц нашмат ярчэйшы і большы за спадарожнік Сароры.

Мы весяліліся, быццам школьнікі на вакацыях, і я жартаваў з Зіраю, як з добрай старой знаёмаю. І калі праз некалькі хвілін да нас у салон, дзе мы спачатку былі адны, прыйшоў Карнэлій, я ледзь не пакрыўдзіўся на яго за тое, што ён перашкодзіў нашай размове. Карнэлій быў заклапочаны. Зрэшты, ён увогуле прыкметна нерваваўся апошнім часам. Каб давесці да канца пачатыя ім даследаванні, ён вельмі шмат працаваў і часам прападаў у лабараторыі цэлымі днямі. Пра сваю работу ён па-ранейшаму нікому не казаў, і нават Зіра, як мне здавалася, ведала пра яе не больш за мяне. Мне ж было вядома толькі тое, што гэтыя даследаванні тычыліся паходжання малпаў і што погляды Карнэлія ўсё больш і больш разыходзіліся з традыцыйнымі тэорыямі. У тую раніцу ён упершыню пазнаёміў мяне з некаторымі сваімі меркаваннямі, і я вельмі хутка зразумеў, чаму мая сціплая асоба разумнага чалавека ўяўлялася яму такой вялікаю каштоўнасцю. Пачаў ён з таго, пра што мы ўжо спрачаліся тысячы разоў:

— Вы казалі мне, Уліс, што ў вас на Зямлі малпы — сапраўдныя жывёлы? А людзі, наадварот, дасягнулі такога ўзроўню цывілізацыі, які роўны нашаму, а ўва многім нават… Не бойцеся абразіць мяне: вучонаму ісціна даражэйшая за самалюбства.

— Але, ува многім мы вас абагналі, гэта бясспрэчна. І найлепшы таму доказ — мая прысутнасць на Сароры. Вы, здаецца, знаходзіцеся яшчэ ў гэтых адносінах на стадыі…

— Ведаю, ведаю, — стомлена перапыніў мяне Карнэлій. — Мы пра гэта ўжо гаварылі. Мы толькі пачынаем разгадваць загадкі, якія перасталі быць для вас тайнаю некалькі стагоддзяў назад… І ў гэтай сувязі мяне трывожаць не адны вашы расказы. — Шымпанзэ ўзнервавана хадзіў узад-уперад па маленькім салоне. — Вось ужо доўгі час мне не дае спакою адна здагадка, якая пацвярджаецца некаторымі канкрэтнымі фактамі… Мне здаецца, што гэтыя тайны светабудовы ўжо былі разгаданы тут, на гэтай планеце, у далёкім мінулым іншымі разумнымі істотамі.

Я мог бы яму адказаць, што гэтае ўражанне, быццам робіш ужо кімсьці зробленае некалі адкрыццё, з'яўлялася ўва многіх вучоных Зямлі. Можа, гэтае пачуццё ўвогуле ўніверсальнае, уласцівае жыхарам і іншых светаў, і, можа, на ім засноўваецца нашае ўяўленне пра існаванне бога. Але я не рашыўся перапыніць яго. Ён быў ва ўладзе яшчэ цьмянай думкі і гаварыў вельмі асцярожна:

— …Іншымі разумнымі… — паўтарыў ён задуменна. — І, магчыма, гэта былі зусім не…

Раптам ён змоўк. У яго быў пакутніцкі выгляд, як у чалавека, што навобмацак набліжаецца да ісціны, якую яго розум ніяк не можа прыняць.

— Вы казалі мне таксама, што малпы ў вас валодаюць высокаразвітым імітацыйным інстынктам, ці ж не так?

— Яны пераймаюць нас літаральна ва ўсім, я хачу сказаць, ва ўсіх дзеяннях, якія не патрабуюць асэнсаванага падыходу. Гэта ў іх развіта настолькі, што параўнанне з малпаю азначае менавіта ў першую чаргу перайманне.

— Зіра, — змрочна прамармытаў Карнэлій, — ці не здаецца табе, што нам таксама ўласцівы гэты дух пераймання?

І, не даўшы ёй нават слова вымавіць у абарону сародзічаў, Карнэлій стаў усхвалявана развіваць сваю думку:

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 4

Горбов Александр Михайлович
4. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
6.09
рейтинг книги
Сам себе властелин 4

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи