Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Карнэлій сустрэў мяне досыць цёпла, але ў нашых адносінах ужо з'явілася напружанасць. Раз-пораз ён употайкі пазіраў на мяне ці не з жахам. Я стрымаў сябе, каб не прыступіць адразу да тэмы, якая хвалявала мяне больш за ўсё. Спачатку спытаўся, як ён даляцеў і як скончыліся раскопкі.

— Вынікі фенаменальныя! — загарэліся ў яго вочы. — У мяне ў руках неабвержныя доказы!

Карнэлій не мог не пахваліцца сваім поспехам. Зіра сказала праўду: Карнэлій і праўда разрываўся паміж любоўю да навукі і малпавым абавязкам. Але цяпер са мною гаварыў вучоны, апантаны даследнік, які вышэй за ўсё цаніў перамогу сваёй гіпотэзы.

— Мы знайшлі шкілеты, —

расказваў ён. — Не адзін шкілет, а мноства, і размешчаны яны такім чынам, што гэта, несумненна, могілкі. Ёсць чым пераканаць сама тупагаловых. Але нашы арангутаны, вядома, бачаць у гэтым толькі дзіўнае спалучэнне акалічнасцей.

— І што гэта за шкілеты?

— Шкілеты не малпаў.

— Зразумела.

Мы паглядзелі адзін аднаму ў вочы. Энтузіязм Карнэлія адразу апаў, і ён гаварыў ужо больш павольна:

— Не буду ўтойваць: вы ўгадалі — гэта чалавечыя шкілеты…

Зіра, пэўна, ужо была ў курсе справы, бо не здзівілася ані кроплі. Мы зноў сустрэліся з Карнэліем позіркамі. Я чакаў. Нарэшце ён рашыўся.

— Цяпер я ўпэўнены, — сказаў Карнэлій, — што некалі на нашай планеце існавала чалавечая раса, надзеленая здольнасцю мысліць, раса людзей, падобных вам і іншым людзям Зямлі. Пасля яна дэградавала, і нашыя людзі ператварыліся ў жывёлін… Да таго ж, вярнуўшыся, я знайшоў тут новыя доказы сваёй гіпотэзы.

— Новыя?

— Але. Іх адкрыў загадчык энцэфалічнага аддзялення, малады шымпанзэ з вялікай будучыняй. Гэта нават геній… Не варта думаць, — з горкай іроніяй усміхнуўся Карнэлій, — што малпы заўсёды былі толькі пераймальнікамі. У некаторых навуках мы зрабілі багата адмысловых адкрыццяў і асабліва вялікіх поспехаў дасягнулі ў вывучэнні мазгавой дзейнасці. Калі змагу, пазнаёмлю вас неяк з вынікамі. Упэўнены, вы будзеце здзіўлены.

У мяне стварылася такое ўражанне, што ён сам стараўся запэўніць сябе ў геніяльнасці малпаў, а таму гаварыў з залішняй гарачнасцю. Але ж я ніколі і не спрабаваў спрачацца з ім на гэтую тэму. Карнэлій сам паскардзіўся якія-небудзь два месяцы назад на адсутнасць у малпаў стваральных здольнасцей. А цяпер з гонарам дакляраваў:

— Паверце, настане дзень, калі мы пераўзыдзем людзей ва ўсіх сферах. Мы невыпадкова сталі нашчадкамі чалавечай культуры, як вы можаце гэта ўяўляць сабе. Гэта здарылася ў выніку нармальнага ходу эвалюцыі. Эра разумнага чалавека прайшла, і на змену яму з'явілася больш дасканалая істота, якой было наканавана захоўваць асноўныя дасягненні людзей доўгі перыяд адноснага застою, каб пасля ўзляцець да новых вяршынь.

Такі падыход да гэтай праблемы быў мне новы. Я мог бы адказаць Карнэлію, што многія мысліцелі Зямлі прадчувалі і прадказвалі з'яўленне вышэйшай істоты, якая калі-небудзь заступіць людзей, але ніводзін вучоны, філосаф ці паэт не ўяўляў сабе гэтую звышразвітую істоту ў малпіным абліччы. Але мне не надта хацелася спрачацца пра такія драбніцы. Галоўнае было ў тым, што думка знайшла сабе іншае ўвасабленне ў жывым стварэнні, ці ж не праўда? Цяпер мяне займала іншае, таму я перавёў гамонку на Нову і стан яе здароўя. Карнэлій не сказаў мне нічога новага, але паспрабаваў усцешыць:

— Не хвалюйцеся! Спадзяюся, усё абыдзецца. Напэўна, гэта будзе звычайнае дзіця, такое ж, як і ўсе чалавечыя дзеці Сароры.

— А я спадзяюся, што не. Я ўпэўнены: дзіцёнак загаворыць!

Мне было цяжка схаваць сваё абурэнне. Зіра нахмурылася, каб прымусіць мяне змоўкнуць.

— На вашым месцы я не зычыў бы яму гэтага, — змрочна заўважыў Карнэлій. — Гэта не ў яго і не ў вашых

інтарэсах.

І ўжо амаль па-сяброўску дадаў:

— Калі ён загаворыць, не ведаю, ці змагу я бараніць вас далей, як рабіў дагэтуль. Вы, напэўна, не ўсведамляеце, як устрывожыўся Вялікі Савет. Я атрымаў найстражэйшы загад захаваць гэтае нараджэнне ў тайне. Калі ўлады даведаюцца, што вы ў курсе справы, я буду тут жа звольнены, і Зіра таксама, а вы застанецеся адзін на адзін з…

— З ворагамі?

Карнэлій адвёў вочы. Значыцца, я зразумеў правільна: мяне разглядалі як пагрозу малпавай расе. І ўсё ж было радасна, што ў асобе Карнэлія ў мяне ёсць калі не сябар, дык саюзнік. Відаць, Зіра бараніла мяне нашмат больш горача, чым я думаў, а Карнэлій не пасмее пайсці супраць яе ні ў чым. Вось і цяпер ён дазволіў мне наведаць Нову, вядома, употайкі.

Зіра правяла мяне ў маленькую ізаляваную хацінку, ключы ад якой былі толькі ў яе. Мы ўвайшлі ў невялічкі пакой. У ім стаялі тры клеткі, дзве былі пустыя. Трэцюю клетку займала Нова. Яна пачула, як мы ўваходзілі, і інстынктыўна ўгадала, што і я тут, бо, яшчэ не ўбачыўшы нас, ускочыла і працягнула мне насустрач рукі. Я таксама працягнуў да яе рукі, пацёрся тварам аб яе твар. Зіра пагардліва паціснула плячыма, аднак дала мне ключ ад клеткі, а сама адправілася ў калідор пільнаваць, каб сюды не прыйшоў хто іншы. Якое добрае сэрца ў гэтай шымпанзэ! Нам так трэба было цяпер выказацца адно перад адным!

Выказацца… Я забыўся пра тое, што ўяўляла сабою Нова.

Але ўсё-такі, увайшоўшы ў клетку і абняўшы Нову, я загаварыў з ёю, нібыта яна магла мяне зразумець, як загаварыў бы, напрыклад, з Зіраю.

Няўжо яна нічога не разумела? Няўжо ў яе не было нават прадчування тае вялікае місіі, якая выпала на нашу долю і за якую яна адгэтуль таксама была адказная?

Я расцягнуўся побач з Новаю на саломе, каб асцярожна намацаць дзіця нашага незвычайнага кахання. Мне здалося, што цяжарнасць абудзіла ў Нове пачуцце ўласнае годнасці, сваёй індывідуальнасці, якога ў яе раней не было. Калі я дакрануўся рукою да яе жывата, яна задрыжала. Але, я не памыліўся, погляд яе стаў больш напружаны, асэнсаваны. І раптам яна з цяжкасцю, па складах вымавіла маё імя — значыцца, не забылася на мае ўрокі! Мяне захліснула гарачая хваля радасці. Але вочы Новы адразу ж страцілі сваю жывасць, яна павярнулася да мяне спінаю і пачала ўплятаць прынесеную мною садавіну.

Вярнулася Зіра: нам трэба было ўжо развітвацца. Я выйшаў разам з ёю. Відаць, адчуўшы мой адчай, Зіра вырашыла правесці мяне да маёй кватэры. І тут, у сябе дома, я заплакаў, бы хлопчык.

— О Зіра, Зіра! — усхліпваў я.

Яна супакойвала мяне і суцяшала, нібыта маці свайго дзіцёнка, а я жаліўся ёй і гаварыў, гаварыў, нічога не тоячы, адкрываючы ўсе свае пачуцці і думкі, якіх Нова не магла ацаніць.

Раздзел VII

О цудоўная шымпанзэ! Дзякуючы ёй я апошнім часам мог досыць часта бачыцца з Новаю ўпотайкі ад інстытуцкага кіраўніцтва. Я праседжваў побач з ёю цэлымі гадзінамі, прагна лавіў у яе позірку кожную іскрынку думкі, і гэтак, у чаканні нараджэння дзіцяці праходзілі тыдні.

Аднаго разу Карнэлій усё ж рашыўся паказаць мне энцэфалічнае аддзяленне, пра якое расказваў дзівосы. Загадзя папрасіўшы прабачэння, што не зможа суправаджаць мяне з-за тэрміновай працы, ён пазнаёміў мяне з загадчыкам аддзялення, тым самым геніяльным маладым шымпанзэ па імені Гелій.

Поделиться:
Популярные книги

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Книга пятая: Древний

Злобин Михаил
5. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.68
рейтинг книги
Книга пятая: Древний

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2