Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

«Тое, што з намі здарылася, можна было прадбачыць. Намі авалодала мысліцельная лянота. Ніхто больш не чытае: нават дэтэктыўныя раманы вымагаюць задужа вялікага разумовага напружання. Ніхто больш не гуляе ні ў якія інтэлектуальныя гульні — найбольшае, на што мы тут здольныя, гэта пасьянсы. Нават ад дзіцячых фільмаў стамляемся. А малпы тым часам думаюць, думаюць… У гэтых маўклівых адзінокіх разважаннях іх мозг развіваецца — і вось яны ўжо авалодалі моваю! О, вядома, з намі яны амаль не гавораць, хіба што пагардліва агрызаюцца на тых нешматлікіх ганарліўцаў, якія яшчэ асмельваюцца нешта загадваць ім. Але па начах, калі яны застаюцца адны, абменьваюцца ўражаннямі і новымі ведамі».

Настала яшчэ адна паўза, пасля якой падвопытная загаварыла трывожным жаночым голасам:

«Мне было надта страшна. Я больш не магла

так жыць і саступіла месца маёй гарыле. Уцякла з уласнага дому. Ён жыў у мяне ўжо некалькі гадоў і верна служыў мне. Але пакрысе пачаў мяняцца. Пачаў хадзіць увечары на іхнія сходкі. Навучыўся гаварыць. А потым адмовіўся ад усялякай працы. Месяц назад загадаў мне заняцца кухняю і мыць посуд. Пачаў есці з маіх талерак, карыстацца маімі відэльцамі і нажамі. А на мінулым тыдні выгнаў мяне з майго пакоя, мне прыйшлося правесці ноч у гасцёўні. Я не асмельвалася больш патрабаваць чаго-небудзь ад яго і паспрабавала падлашчыцца. Але ён толькі смяяўся з мяне і, наадварот, яшчэ больш павялічваў прэтэнзіі. Я адчувала сябе зусім няшчаснаю. І здалася. Знайшла прыстанак у стойбішчы, дзе сабраліся жанчыны, якія трапілі ў такое ж становішча, што і я. Тут ёсць і мужчыны. У многіх цяпер не хапае мужнасці жыць па-старому. Мы ўладкаваліся за межамі горада і, можна сказаць, не жывём, а існуем. Нам сорамна, мы амаль не размаўляем. Першыя дні я раскладвала пасьянсы. Цяпер мне і гэтым няма сілы займацца».

Жанчына змоўкла, потым загаварыла мужчынскім голасам:

«Мне здавалася, я знайшоў сродак супраць рака. Я хацеў выпрабаваць яго, як рабіў гэта з кожным сваім адкрыццём. Я быў асцярожны, але ўжо не такі, як раней. Апошнім часам мае малпы дазвалялі рабіць над сабою вопыты з вялікаю неахвотаю. Таму, перш чым увайсці ў клетку Жоржа, шымпанзэ, я папрасіў двух асістэнтаў звязаць яго як след. Пасля наблізіўся да яго, каб упырснуць яму ўзбуджальнік рака. Я ж усё роўна вылечыў бы яго пасля! У Жоржа быў такі выгляд, быццам ён скарыўся лёсу. Ён зусім не супраціўляўся, але хутка я прыкмеціў, што яго хітрыя вочкі сачылі за тым, што адбывалася ў мяне за спінаю. Спахапіўся я надта позна. Гарылы, шэсць гарыл, якія былі ў мяне ў запасе для вопытаў з чумою, вырваліся на волю. Гэта была змова! Яны схапілі нас. Жорж аддаваў загады на нашай мове. Ён дакладна капіраваў усе мае рухі. Загадаўшы гарылам прывязаць нас да аперацыйных сталоў, а яны зрабілі гэта ўмомант, набраў у шпрыц смяротную вадкасць і ўвёў яе нам у кроў, усім траім. Цяпер у мяне рак. Гэта пэўна: антыракавы сродак яшчэ не правераны, а смяротная сываратка даўно ўжо даказала сваю эфектыўнасць. Упырснуўшы мне поўную дозу, Жорж па-сяброўску паляпаў мяне далонню па шчацэ, як рабіў гэта заўсёды я са сваімі малпамі. Мы ж з імі заўсёды добра абыходзіліся. Я лічыў больш эфектыўным дамагацца свайго не пагрозаю, а ласкаю. Праз некалькі дзён, седзячы ў клетцы, куды мяне замкнулі, я адчуў першыя сімптомы хваробы. Жорж таксама распазнаў іх: я чуў, як ён казаў іншым малпам, што пачне ўжо лячыць мяне. Я ажно пахаладзеў ад жаху. Я ж усё роўна ведаю, што асуджаны на смерць, бо не веру ўжо ў вынайдзены мною сродак. А што, калі я ад яго яшчэ хутчэй памру? Не! Уначы мне ўдалося зламаць краты і ўцячы. Я знайшоў прытулак у стойбішчы за горадам. Наперадзе ў мяне яшчэ два месяцы жыцця. Я гадаю на картах і сплю».

Зноў паўза, жаночы голас:

«Я была дрэсіроўшчыцаю. Паказвала нумар з дванаццаццю арангутанамі, сапраўды выдатнымі экземплярамі. А цяпер сама сяджу ў клетцы разам з іншымі артыстамі цырка. Але трэба быць справядліваю. Малпы абыходзяцца з намі добра і кормяць нас, як свінняў на ўбой. Калі салома пад намі занадта брудная, мяняюць яе. Яны не жорсткія: караюць толькі тых, хто ўпарціцца і не жадае рабіць трукі, якім арангутаны хочуць нас навучыць. Я, напрыклад, стараюся выканаць усе іх загады не спрачаючыся. Поўзаю на карачках, раблю кульбіты. І яны таксама добра ставяцца да мяне. Няшчаснай я сябе не адчуваю. У мяне цяпер няма ніякага клопату, ні адказнасці, нішто не засмучвае. Большасць з нас хутка прызвычаіліся да новага жыцця».

Жанчына зноў змоўкла, гэтым разам надоўга. Увесь гэты час Карнэлій пільна ўзіраўся мне ў самыя вочы, Я выдатна разумеў, што ён хацеў мне сказаць. Калі чалавечая раса стала нікчэмная, калі яна так лёгка скарылася, то хіба ж не павінна яна тады саступіць месца больш высакароднай расе? Я пачырванеў і адвёў вочы.

Жанчына

зноў загаварыла, яшчэ больш роспачным голасам:

«Цяпер яны захапілі ўвесь горад. Нас засталося ў гэтым прытулку ўсяго некалькі сотняў, і становішча нашае — адчайнае. Гэта апошняе чалавечае паселішча ў гарадскім наваколлі, але малпы ўжо не хочуць, каб мы жылі на волі гэтак блізка ад іх. З іншых стойбішчаў многія ўцяклі далей, у джунглі, астатнія здаліся малпам, каб есці ўволю. А мы засталіся ў стойбішчы праз ляноту. Спім — ніхто і думаць не хоча пра супраціўленне… Гэтага я і баялася! Я чую варварскую какафонію. Быццам нейкая пародыя на ваенны марш… О божа, уратуй! Гэта яны, малпы! Акружаюць нас з усіх бакоў. Вядуць іх на нас вялізныя гарылы. У іх нашы трубы, барабаны, нашы мундзіры, наша зброя, вядома… Але не, зброі ў іх няма. О, якая ганьба, якое страшнае ўніжэнне! Вось на нас насоўваецца армія малпаў, і яны ўзброеныя толькі бізунамі!»

Раздзел IX

У горадзе ўсё ж пайшла пагалоска пра эксперыменты Гелія. Магчыма, у гэтым быў вінаваты сам шымпанзэ, які не ўтрымаўся, каб не пахваліцца поспехамі. Кажуць, што аднаму даследніку ўдалося прымусіць людзей загаварыць. Мала таго, пра знаходкі ў пахаваным у пустэльні горадзе пісалі газеты, і, хоць большасць публікацый дужа далёкія ад праўды, некаторыя журналісты падбіраюцца да ісціны. Усё гэта спараджае ў малпах пачуццё няўпэўненасці і трывогі, і ўлады глядзяць цяпер на мяне з асаблівым недаверам, які ўсё ўзрастае.

У Карнэлія багата ворагаў, і ён не асмельваецца дакляраваць сваё адкрыццё. Дый ці хоча ён гэта рабіць, ведаючы, якая рэакцыя будзе ва ўладаў? Клан арангутанаў на чале з Заюсам інтрыгуе супраць яго. Ужо гавораць пра змову супраць малпавай расы, і мяне больш-менш адкрыта аб'яўляюць адным з арганізатараў гэтае змовы. Гарылы пакуль не прынялі ніякага афіцыйнага рашэння, але яны заўсёды выступаюць супраць усяго, што ўплывае на стабільнасць грамадскага парадку.

Сённяшні дзень я запомню на ўсё жыццё. Здарылася такая доўгачаканая падзея! Спачатку мяне перапоўніла радасць, але потым, адумаўшыся, я скалануўся ад прадчування блізкае небяспекі. Нова нарадзіла хлопчыка.

Цяпер у мяне дзіця, сын ад жанчыны з планеты Сарора. Я яго ўжо бачыў. Гэта было няпроста зрабіць. Імкнучыся захаваць тайну, інстытуцкія ўлады акружылі Нову яшчэ больш строгімі забаронамі, і апошні тыдзень перад родамі мне не ўдалося наведаць яе аніводнага разу. Гэта Зіра паведаміла мне, што я стаў бацькам. Яна ўжо застанецца верным сябрам, што б ні здарылася. Я так расхваляваўся, што Зіра сама вырашыла зладзіць мне спатканне з маёй новай сям'ёю. Але зрабіць гэта ёй удалося толькі праз некалькі дзён, дый тое позна ўначы, бо ўдзень з дзіцяці не зводзяць вачэй.

Які цудоўны хлопчык! Ён ляжаў на саломе побач з маткаю, усё роўна як новы маленькі Хрыстос. Ссаў цыцку ў сваёй маці. Хлопчык падобны на мяне, але адначасна ўзяў усё сама прыгожае ад Новы. Дарэчы, калі я толькі прачыніў дзверы, Нова сустрэла мяне пагрозлівым рыкам. Яна таксама чуе небяспеку. Выставіўшы перад сабою скурчаныя пальцы, яна ўскочыла на ногі, гатовая разадраць ворага, але потым пазнала мяне і супакоілася. Перакананы, што, стаўшы маткаю, Нова адразу ўзнялася яа некалькі прыступак эвалюцыі. Цьмяная іскрынка розуму ў яе вачах змянілася нязгасным агнём. Я з захапленнем і пяшчотаю цалаваў свайго сына, стараючыся не думаць пра хмары, што ўжо збіраліся над нашымі галовамі.

Ён вырасце чалавекам, сапраўдным чалавекам — у гэтым я не сумняваюся. Розум свеціцца ў кожнай яго рысачцы, у кожным позірку. Мне ўдалося зноў запаліць у чалавечым родзе гэтай планеты святое полымя думкі. Дзякуючы мне цывілізацыя людзей Сароры адродзіцца і зноў дасягне росквіту. Калі мой сын вырасце, ён стане заснавальнікам цэлага роду…

Калі мой сын вырасце! Мяне пачынае калаціць пры адной толькі думцы пра тое, у якіх умовах ён цяпер знаходзіцца і якія выпрабаванні чакаюць яго яшчэ. Але мы ўтраіх пераможам любыя перашкоды, я ўпэўнены. Так, менавіта ўтраіх, я не памыліўся, бо Нова цяпер ужо зусім не тая, якая была раней. Каб упэўніцца ў гэтым, досыць паглядзець, як яна любуецца сваім дзіцёнкам. Праўда, яна яго ўсё яшчэ вылізвае, як усе чалавечыя маткі на Сароры, але твар у яе пры гэтым асэнсаваны.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Огненный князь 3

Машуков Тимур
3. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 3

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ