Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

А Хоскінс, стукнуўшы кулаком па парэнчах, голасам, які зусім змяніўся і дрыжаў ад трыумфу, прамовіў:

— Атрымалася.

Міс Фэлоўз, якую цвёрдаю рукою штурхнуў у спіну, нават не загаварыўшы з ёю, Хоскінс, спусцілася па кароткай вінтавой лесвіцы ў шахту.

Тыя, хто да гэтага моманту быў каля прыбораў, сабраліся цяпер тут. Яны палілі і, усміхаючыся, назіралі за тройцай, што паявілася ў галоўным памяшканні. Ад доміка чулася слабае гудзенне.

— Уваходжанне ў Стасіс не ўяўляе ніякай небяспекі, — звярнуўся Хоскінс да Дэвенэя. — Я сам рабіў гэта многа разоў. На нейкае

імгненне ў вас з'явіцца дзіўнае адчуванне, якое абсалютна не ўплывае на арганізм.

Нібы хочучы прадэманстраваць слушнасць сваіх слоў, ён увайшоў у адчыненыя дзверы. Напружана ўсміхаючыся і чамусьці зрабіўшы глыбокі ўдых, за ім услед рушыў Дэвенэй.

— Хадземце ж сюды, міс Фэлоўз! — нецярпліва выгукнуў Хоскінс і павабіў яе пальцам.

Міс Фэлоўз кіўнула і нязграбна пераступіла парог. Усё яе цела скаланулі дрыжыкі, але, як толькі яна апынулася ў доме, адчуванне гэтае знікла. У доме пахла свежым дрэвам і вільготнаю глебай.

Цяпер тут было ціха, ва ўсякім выпадку, не чуваць было голасу дзіцяці, але затое аднекуль чуўся шоргат ног і шолах, нібы хтосьці мацаў дрэва. Потым пачуўся стогн.

— Дзе ж ён? — з адчаем усклікнула міс Фэлоўз. Няўжо гэтым дурням не рупіць, што там адбываецца?

Хлопчык быў у спальні, ці, дакладней, у пакоі, дзе стаяў ложак.

Ён быў зусім голы, і яго запэцканыя граззю грудзі хадзілі хадуном. Ахапак змяшанай з граззю шорсткай травы рассыпаўся па падлозе каля яго босых рудых ног. Ад гэтае травы ішоў пах зямлі, змешаны з нейкім смуродам.

Хоскінс убачыў відавочны жах у яе вачах і злосна сказаў:

— Не было ніякай мажлівасці, міс Фэлоўз, выцягнуць хлопчыка чыстым з такой глыбіні стагоддзяў. Мы вымушаны былі захапіць дзеля яго бяспекі сёе-тое з таго, што было каля яго. Можа, вы палічылі б за лепшае, каб ён з'явіўся сюды без нагі альбо часткі чэрапа?

— Прашу вас, не трэба! — усклікнула міс Фэлоўз у знямозе. — Чаму мы бяздзейнічаем? Беднае дзіця спужалася. І яно бруднае!

І сапраўды. На хлопчыкавым целе засох бруд і нейкі тлушч, а ўсё сцягно перасякала чырвоная драпіна.

Калі Хоскінс наблізіўся да хлопчыка, якому на выгляд было не больш чым тры гады, той нізка нагнуўся і хуценька адскочыў назад. Яго верхняя вусна адтапырылася, і з яго вырваўся нейкі дзіўны гук — нешта сярэдняе паміж бурчаннем і кашачым шыпеннем.

Хоскінс імклівым рухам схапіў за руку дзіця, якое адчайна крычала і выкручвалася, і адарваў яго ад падлогі.

— Трымайце яго так, — сказала міс Фэлоўз. — Перш за ўсё яму неабходна цёплая ванна. Яго трэба як след адмыць. У вас ёсць тут усё неабходнае? Калі ёсць, то папрасіце прынесці рэчы сюды і хоць бы напачатку дапамажыце мне з ім справіцца. Апрача таго, дзеля ўсяго святога, дайце загад, каб прыбралі ўвесь гэты бруд і смецце.

Цяпер прыйшла яе пара аддаваць загады, і адчувала яна сябе ў новай ролі цудоўна. А паколькі разгубленая назіральніца саступіла месца вопытнай медыцынскай сястры, яна зірнула на дзіця ўжо другімі вачыма, з пункту гледжання прафесіянала, і на нейкі міг замерла ад збянтэжанасці. Бруд, яго лямант, яго цела, якое выкручвалася ў марнай барацьбе, — усё гэта кудысьці адступіла. Яна разгледзела само дзіця.

Гэта

быў сама выродлівы хлапчук з усіх, якіх ёй даводзілася калі-небудзь бачыць. Ён увесь быў неверагодна пачварны — ад страхалюднай галавы да выгнутых колам ног.

З дапамогаю трох мужчын ёй удалося выкупаць хлопчыка.

Астатнія ў гэты час спрабавалі прыбраць памяшканне. Яна працавала моўчкі, з пачуццём знявагі, раздражнёная крыкамі і супраціўленнем.

Доктар Хоскінс намякаў ёй, што дзіця будзе непрыгожае, але хто ж мог падумаць, што яно акажацца такое пачварнае. І ні мыла, ні вада не маглі да канца перабіць агідны пах, што ішоў ад яго і толькі паступова пачаў крыху слабець.

Ёй раптам невыносна захацелася шпурнуць намыленага хлопчыка Хоскінсу на рукі і пайсці, але яе ўтрымлівала прафесійная гордасць. У рэшце рэшт яна ж сама згадзілася на гэтую работу… Апрача таго, яна ўявіла, якімі вачыма гляне на яе доктар Хоскінс, уявіла яго халодны позірк, у якім яна прачытае непазбежнае пытанне: «Значыць, вы ўсё-такі любіце толькі прыгожых дзяцей, міс Фэлоўз?»

Доктар Хоскінс стаяў крыху воддаль і з халоднай усмешкаю назіраў за ёй. Калі яна сустрэлася з ім позіркам, ёй здалося, што пачуццё абражанай годнасці, якое гарэла ў яе душы, яго проста забаўляе.

Яна тут жа вырашыла, што крыху пачакае з адыходам. Цяпер гэта толькі зняважыла б яе.

Калі скура ў дзіцяці набыла нарэшце ніштаватае ружовае адценне і запахла духмяным мылам, яна, нягледзячы на ўсе перажыванні, адчула сябе лепш. Крычаць хлопчык ужо не мог, ён толькі стомлена скуголіў, а яго перапуджаны, насцярожаны позірк перабягаў з аднаго твару на другі, не выпускаючы з-пад увагі нікога ў пакоі. Тое, што ён быў цяпер чысты, толькі падкрэслівала худзізну яго голага цела, якое пасля ванны дрыжэла ад холадў.

— Дайце ж, нарэшце, начную сарочку дзіцяці! — рэзка сказала міс Фэлоўз.

У той жа міг аднекуль з'явілася начная сарочка. Здавалася, што ўсё было падрыхтавана загадзя, аднак ніхто не сыходзіў з месца да яе загаду, нібы знарок пакідаючы за ёй права распараджацца і тым самым выпрабоўваць яе.

— Я падтрымаю яго, міс, — падышоўшы да яе, сказаў Дэвенэй. — Адна вы не справіцеся.

— Дзякую вам.

Пакуль ім удалося надзець на дзіця сарочку, яны вытрымалі сапраўдную бітву, а калі хлопчык паспрабаваў садраць яе, міс Фэлоўз моцна стукнула яго па руцэ.

Дзіця пачырванела, але не заплакала. Яно ўтаропілася на яе, мацаючы няўклюднымі пальцамі фланель сарочкі, нібы даследавала гэты невядомы яму прадмет.

«А цяпер што?» — з адчаем падумала міс Фэлоўз.

Усе яны, нават выродлівы хлопчык, замерлі, як бы чакаючы, што яна будзе рабіць далей.

— Вы паклапаціліся пра ежу, пра малако? — рашуча спыталася міс Фэлоўз.

Яны прадугледзелі і гэта. У пакой укацілі спецыяльны перасоўны агрэгат, які складаўся з халадзільнага аддзялення, у якім стаялі тры кварты малака, і награвальнага прыстасавання; у ім мелася таксама вялікая колькасць стымулюючых сродкаў: вітамінізаваныя кроплі, медна-кобальтава-жалезісты сіроп і шмат іншых прэпаратаў, разгледзець якія яна не паспела. Апрача таго, там быў набор дзіцячага харчу пастаяннай цеплыні.

Поделиться:
Популярные книги

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4