Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Кінуўшы імклівы спалоханы позірк угору, яна напружыла мускулы на апошні рашучы рывок, намагаючыся ўстаць з ложка.

Але ў той жа момант хлопчык выцягнуў руку, дакрануўся да яе вуснаў сваімі падобнымі на цурбалкі пальцамі і штосьці сказаў.

Гэты дотык прымусіў яе адхіснуцца. Пры дзённым святле ён быў невыносна агідны.

Хлопчык зноў паўтарыў нейкую фразу, а потым, раскрыўшы шырокі рот, рухам рукі спрабаваў паказаць, быццам штосьці выліваецца ў яго з рота.

Міс Фэлоўз задумалася, спрабуючы адгадаць значэнне гэтага жэста, і раптам усхвалявана ўсклікнула:

— Ты

хочаш, каб я спявала?

Хлопчык маўкліва працягваў глядзець на яе вусны.

Крыху фальшывячы ад натугі, міс Фэлоўз пачала тую самую песеньку, што спявала яму напярэдадні ноччу, і маленькая пачвара ўсміхнулася, нязграбна гойдаючыся ў такт спеву. Чулася нейкае бульканне, якое можна было палічыць за смех.

Міс Фэлоўз неўпрыкмет уздыхнула. Так, правільна кажуць, што музыка ўціхамірвае сэрца дзікуна. Яна можа дапамагчы…

— Пачакай крыху, — сказала яна, — дай мне прывесці сябе ў парадак, гэта зойме не больш хвіліны. А потым я згатую снеданне.

Ні на секунду не забываючыся, што столі тут няма, яна хутка скончыла свае справы. Хлопчык заставаўся ў пасцелі, уважліва сачыў за ёй, калі яна трапляла яму на вочы. І кожны раз яна ўсміхалася і махала яму рукой. Урэшце ён таксама памахаў ёй у адказ, і гэты жэст здаўся ёй проста чароўным.

— Ты хочаш малочнай аўсянкі? — спыталася яна, скончыўшы свае справы.

Згатаваць кашу было справаю некалькіх секунд, і калі ежа была на стале, яна паклікала яго рукой.

Невядома, ці ён зразумеў значэнне яе жэста, ці яго завабіў пах ежы, але хлопчык адразу ж вылез з пасцелі.

Яна спрабавала паказаць яму, як карыстацца лыжкаю, але ён са страхам адхіснуўся. («Нічога, наперадзе ў нас яшчэ шмат часу», — падумала яна.) Аднак яна ўсё-такі дамаглася таго, што ён рукамі паднёс міску да рота. Ён паслухаўся, але рабіў усё так няўмела, што страшэнна выпэцкаўся, хоць трохі і з'еў.

Гэтым разам яна дала яму малако ў шклянцы, і хлапчук, заўважыўшы, што пасудзіна занадта малая, каб прасунуць у яе твар, жаласна захныкаў. Яна ўзяла яго за руку і, прыціснуўшы яго пальцы да шклянкі, прымусіла яго падняць шклянку да рота.

Зноў усё было абліта і запэцкана, але, як і першы раз, малако ўсё-такі трапіла яму ў рот. А што да бязладдзя, дык яна прывыкла і не да такога.

На яе здзіўленне, асвоіць туалет аказалася задачай больш простай, што вельмі яе задаволіла. На гэты раз ён даволі хутка зразумеў, чаго яна хоча ад яго. Яна злавіла сябе на тым, што гладзіць яго па галаве і прымаўляе:

— Вось гэта слаўны хлопчык, разумны хлопчык!

І дзіця ўсміхалася, прыносячы ёй нечаканае задавальненне. «Калі ўсміхаецца, ён, сапраўды, зусім ніштаваты», — падумала яна.

У той жа дзень папрыязджалі прадстаўнікі прэсы. Пакуль яны прыладжвалі сваю апаратуру, яна ўзяла хлопчыка на рукі, і ён моцна прытуліўся да яе. Сумятня напужала яго, і ён моцна заплакаў, але нягледзячы на гэта, прайшло не менш за дзесяць хвілін, пакуль ёй дазволілі вынесці дзіця ў суседні пакой.

Яна хутка вярнулася, пачырванеўшы ад абурэння, і першы раз за васемнаццаць гадзін выйшла з доміка, шчыльна зачыніўшы за сабою дзверы.

— Я думаю, што

на сёння вам хопіць. Цяпер мне богведама колькі спатрэбіцца часу, каб яго супакоіць. Ідзіце.

— Добра, добра, — сказаў джэнтльмен з «Таймс-Геральд». — А гэта сапраўды неандэрталец ці тут якое-небудзь жульніцтва?

— Запэўніваю вас, што гэта не містыфікацыя, — пачуўся аднекуль ззаду голас Хоскінса. — Дзіця — сапраўды Homo neanderthalis.

— Гэта хлопчык ці дзяўчынка?

— Гэта хлопчык-малпа, — умяшаўся джэнтльмен з «Ньюс». — Нам паказваюць не што іншае, як хлопчыка-малпу. Як ён сябе паводзіць, сястра?

— Ён паводзіць сябе гэтаксама, як і любы іншы маленькі хлопчык, — адрэзала міс Фэлоўз. Злосць прымусіла яе стаць на абарону дзіцяці. — І зусім ён не хлопчык-малпа. Яго завуць… Цімаці, Цімі, і ён абсалютна нармальны ў сваіх дзеяннях.

Імя Цімаці было выбрана ёю зусім выпадкова — яно проста першае прыйшло ёй у галаву…

— Цімі — хлопчык-малпа, — рэкнуў джэнтльмен з «Ньюс», і менавіта з гэтай мянушкай дзіця стала потым вядомае ўсяму свету.

— Скажыце, док, што вы думаеце рабіць з гэтаю малпаю? — спытаўся ў Хоскінса джэнтльмен з «Глоба».

Хоскінс паціснуў плячыма.

— Бачыце, мая першапачатковая задача была ў тым, каб даказаць мажлівасць пераносу яго ў наш час. Аднак я лічу, што ён зацікавіць антраполагаў і фізіёлагаў. Перад намі ж істота, якая па сваім развіцці стаіць паміж жывёлаю і чалавекам. Нам даецца мажлівасць даведацца пра многае і ў нас саміх і ў нашых продках.

— Як доўга намераны вы трымаць яго тут?

— Колькі нам спатрэбіцца на яго вывучэнне плюс яшчэ нейкі перыяд пасля заканчэння даследавання. Не выключана, што на гэта спатрэбіцца шмат часу.

— Вы не маглі б вывесці яго з дому? Тады б нам удалося паставіць тэлевізійную апаратуру і зляпаць сапраўднае відовішча.

— Вельмі шкадую, але дзіця не можа пакінуць межаў Стасіса.

— А што такое Стасіс?

— Баюся, джэнтльмены, што тлумачэнне зойме занадта шмат часу. — Хоскінс дазволіў сабе ўсміхнуцца. — А коратка сутнасць справы ў тым, што час, якім уяўляем яго сабе мы, у Стасісе не існуе. Гэтыя пакоі нібы накрытыя нябачнай абалонкай і не з'яўляюцца ў поўным сэнсе часткаю нашага свету. Менавіта дзякуючы гэтаму і ўдалося, так сказаць, выцягнуць дзіця з плыні часу.

— Пачакайце, — перабіў джэнтльмен з «Ньюс», якога відочна не задаволіла тлумачэнне Хоскінса, — што гэта вы тут балбочаце? Сястра ж свабодна ўваходзіць і выходзіць з памяшкання.

— Гэта можа зрабіць кожны з вас, — паблажліва адказаў Хоскінс. — Вы будзеце рухацца паралельна часавым сілавым лініям, і гэта не выкліча якой-небудзь значнай страты альбо прытоку энергіі. Дзіця ж дастаўлена сюды з далёкага мінулага. Яго рух адбываўся ўпоперак сілавых ліній, і яно набыло часавы патэнцыял. Каб перамясціць яго ў наш свет, у наш час, спатрэбіцца выдаткаваць усю энергію, якую назапасіла наша акцыянерная кампанія, а таксама, мажліва, і ўсе запасы энергіі горада Вашынгтона. Мы павінны былі захаваць дастаўленае сюды разам з хлопчыкам смецце, і нам давядзецца паступова, па крупінках выдаляць яго адсюль.

Поделиться:
Популярные книги

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд