Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

— А што б з ім адбылося?

— Бачыце, мы эксперыментавалі на жывых прадметах і на мышах — яны бясследна знікаюць. Мы лічым, што яны вяртаюцца назад, у глыбіні часу, іх як бы захопліваюць тыя аб'екты, якія імгненна пераносяцца ў той час, з якога іх мы вынялі. Таму нам даводзіцца як бы на якар ставіць тыя прадметы, знікненне якіх са Стасіса нам непажадана. Што да прафесара, дык ён адправіўся б проста ў пліяцэн разам з кавалкам каменя і апынуўся б там у тым самым часе, з якога мы гэты камень дасталі, плюс тыя два тыдні, што ён быў у нас.

— Як бы гэта было жахліва!

— Запэўніваю вас, што лёс самога прафесара мяне мала трывожыць: калі ён здурнеў на такі ўчынак, дык туды яму і дарога, гэта паслужыла

б яму добрым урокам. Але вы толькі ўявіць сабе, якое ўражанне зрабіла б гэта на публіку, калі б факт яго знікнення стаў шырока вядомы. Дастаткова людзям толькі даведацца, што нашыя доследы настолькі небяспечныя, як нас адразу ж пазбавяць сродкаў.

Хоскінс эфектна пстрыкнуў пальцамі і пачаў панура калупаць відэльцам ежу.

— А вы не маглі б вярнуць яго назад? — спыталася міс Фэлоўз. — Такім самым спосабам, якім вы спачатку атрымалі гэты камень.

— Не, таму што, як толькі прадмет адпраўляецца назад, ён ужо больш не фіксуецца, калі толькі далейшая сувязь з ім не прадугледжваецца загадзя, а ў дадзеным выпадку ў нас не было на гэта ніякіх падстаў. Ды і ўвогуле мы ніколі гэтага не рабілі. Каб знайсці прафесара, трэба было б узнавіць першапачатковы кірунак пошукаў, а гэта ўсё роўна што закінуць вудачку ў акіян, каб злавіць адну пэўную рыбіну. О Божа, калі я думаю пра ўсе меры перасцярогі, якія мы прымаем, каб уберагчыся ад няшчасных выпадкаў, я вар'яцею. Кожная асобная камера Стасіса мае сваё прыстасаванне для прарыву — без гэтага нельга, бо ўсе яны фіксуюць розныя прадметы і павінны спыняць свае функцыі незалежна. Апрача таго, ні адзін такі прыбор не ўводзіцца ў дзеянне да апошняй хвіліны, прычым мы старанна распрацавалі адзіна мажлівы спосаб прарыву патэнцыяльнага поля Стасіса — дзеля гэтага трэба таргануць шнур, асцярожна выведзены за дзверы камеры. А каб гэты прыбор спрацаваў, трэба прыкласці значную фізічную сілу, так што тут недастаткова выпадковага руху.

— Скажыце, а… ці не ўплывае на ход гісторыі такое перамяшчэнне аб'ектаў з мінулага ў сёння і наадварот? — спыталася міс Фэлоўз.

Хоскінс паціснуў плячыма.

— Калі падыходзіць да гэтага з тэорыі, то на ваша пытанне можна адказаць станоўча, але ў сапраўднасці, калі выключыць надзвычайныя выпадкі, гэта не мае для развіцця гісторыі ніякага значэння. Мы ўвесь час нешта выводзім са Стасіса — малекулы паветра, бактэрыі, пыл. Каля дзесяці адсоткаў энергіі траціцца на кампенсацыю звязанай з гэтым уцечкі. Але нават перамяшчэнне ў часе адносна вялікіх прадметаў выклікае змены, якія сыходзяць на нішто. Вазьміце хоць бы гэты халкапірыт з пліяцэна. За яго двухтыднёвую адсутнасць якое-небудзь насякомае магло застацца без прытулку і загінуць, што, у сваю чаргу, магло пацягкуць за сабой цэлую серыю перамен. Нашы матэматычныя разлікі паказваюць на тое, што гэта самазатухальныя змены, якія з часам робяцца ўсё менш значнымі, і паступова ўсё зноў прыходзіць да нормы.

— Вы хочаце сказаць, што прырода сама запаўняе страты?

— Да пэўнай ступені. Калі вы перанесяце чалавека з другой эпохі ў наш час ці, наадварот, адправіце яго назад у мінулае, то ў апошнім выпадку шкода будзе больш істотная. Калі вы зробіце гэта са звычайным, простым чалавекам, дык рана ўсё-такі можа загаіцца сама. Мы штодзень атрымліваем мноства лістоў з просьбаю перанесці ў наш час Аўраама Лінкальна, ці Магамета, ці Леніна. Гэта, вядома, здзейсніць немажліва. Нават калі б нам удалося іх выявіць, то ў гэтым выпадку перамяшчэнне ў часе аднаго з тварцоў гісторыі чалавецтва нанесла б такую каласальную шкоду рэчаіснасці, якую немагчыма было б нічым кампенсаваць. Існуюць метады, якія дапамагаюць нам рабіць адпаведныя разлікі, якія, у сваю чаргу, вызначаюць, ці не занадта вялікія будуць змены ў развіцці пры перамяшчэнні таго ці іншага аб'екта ў часе, і мы робім усё, каб нават не наблізіцца да

гэтае мяжы.

— Значыць, Цімі… — пачала была міс Фэлоўз.

— Не, у гэтых адносінах з ім усё добра. Наша рэчаіснасць у поўнай бяспецы. Але… — ён кінуў пранізлівы позірк на яе. — Не, нічога. Учора вы сказалі мне, што яму трэба мець зносіны з дзецьмі.

— Так, — міс Фэлоўз радасна ўсміхнулася. — Я не думала, што вы звярнулі ўвагу на маю просьбу.

— Ну чаму ж? У мяне да дзіцяці сама цёплыя пачуцці, і я цаню вашы да яго адносіны. Усё гэта мяне цікавіць, і я зусім не збіраўся замоўчыць гэтае пытанне, не растлумачыўшы вам, як ідуць справы. Цяпер я выканаў гэтую задачу, вы бачылі, чым мы займаемся, вам вядомыя цяпер да пэўнай ступені тыя цяжкасці, якія нам даводзіцца пераадольваць, і вы павінны зразумець, чаму пры ўсім жаданні мы не можам забяспечыць Цімі кампаніяй яго равеснікаў.

— Не можаце? — разгубіўшыся, усклікнула міс Фэлоўз.

— Дык я ж толькі што вам усё растлумачыў. У нас не было ніякай надзеі знайсці другога неандэртальца яго ўзросту, на такую неверагодную ўдачу нават разлічваць няма чаго. А калі б нам і пашанцавала, дык зусім неразумна было б памнажаць рызыку, трымаючы ў Стасісе яшчэ адну чалавечую істоту.

— Але ж вы мяне не так зразумелі, доктар Хоскінс, — адклаўшы ўбок лыжку, рашуча сказала міс Фэлоўз. — Я зусім не хачу, каб вы перанеслі ў наш час яшчэ аднаго неандэртальца. Я ведаю, што гэта немагчыма. Але ж можна прывесці ў Стасіс другое дзіця, каб яно гуляла з Цімі.

— Дзіця чалавека? — Хоскінс быў агаломшаны.

— Другое дзіця, — адрэзала міс Фэлоўз, адчуваючы, як імгненна ўся яе прыхільнасць да доктара Хоскінса змянілася варожасцю. — Цімі — чалавек!

— Мне гэта нават у галаву не прыходзіла.

— Чаму? Чаму вы не падумалі менавіта пра гэта? Што ў гэтым кепскага? Вы вырвалі дзіця з яго эпохі, асудзілі яго на вечнае зняволенне, дык няўжо вы не адчуваеце сябе ў даўгу перад ім? Доктар Хоскінс, калі ёсць у гэтым свеце чалавек, які па ўсіх паказчыках, акрамя біялагічнага, можа лічыцца бацькам гэтаму дзіцяці, дык гэта вы. Чаму ж вы не хочаце зрабіць яму такую драбніцу?

— Я — яго бацька? — спытаўся Хоскінс, неяк няўклюдна падымаючыся з-за стала. — Калі вы не пярэчыце, міс Фэлоўз, я правяду вас назад у Стасіс.

Яны моўчкі вярнуліся ў лялечны домік. Ніхто з іх не сказаў больш ні слова.

* * *

Калі не лічыць выпадковых, мімаходзь кінутых позіркаў, прайшло шмат часу, пакуль ёй зноў удалося сустрэцца з Хоскінсам.

Іншы раз гэта яе засмучала, але калі Цімі бываў асабліва маркотны ці моўчкі па некалькі гадзін стаяў каля акна, за якім амаль нічога не было відаць, яна з абурэннем думала: «Які ж ён дурны, гэты чалавек!»

Цімі гаварыў з кожным днём усё больш свабодна і правільна. Праўда, ён так і не змог цалкам пазбавіцца ад уласцівай яму з самага пачатку некаторай невыразнасці ў вымаўленні, у якой яна знаходзіла нават своеасаблівую прывабнасць. У хвіліны хвалявання ён іншы раз па-ранейшаму прыцмокваў, але і гэта здаралася ўсё радзей. Мабыць, ён паступова забываўся пра тыя далёкія дні, што папярэднічалі яго з'яўленню ў нашым часе.

Па меры таго як Цімі падрастаў, цікавасць да яго фізіёлагаў ішла на спад, затое цяпер ім пачалі больш займацца псіхолагі. Міс Фэлоўз не ведала, хто з іх выклікае ў яе найбольшую непрыязнасць. Са шпрыцамі было скончана — уколы і выкачванне з арганізма вадкасці спыніліся, яго перасталі карміць паводле спецыяльнай дыеты. Але затое цяпер Цімі, каб атрымаць ежу і ваду, даводзілася пераадольваць перашкоды. Ён павінен быў падымаць масніцы, адсоўваць знарок пастаўленыя рашоткі, торгаць за шнуры. Удары слабага электрычнага току даводзілі яго да істэрыкі, і гэта прыводзіла яе ў адчай.

Поделиться:
Популярные книги

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Огненный наследник

Тарс Элиан
10. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Огненный наследник

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2