Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

— Гэта ўсё, што ў яго ёсць у жыцці, — з тугою гаварыла яна сабе.

І аднойчы, назіраючы за імі, яна раптам падумала: «Гэтыя два хлопчыкі — абодва дзеці Хоскінса, адзін ад жонкі, другі — ад Стасіса. У той час як яна сама…»

— О Божа, — сціснуўшы кулакамі скроні, з сорамам падумала яна, — гэта ж я раўную!

* * *

— Міс Фэлоўз, — спытаўся аднойчы Цімі (яна ніколі не дазваляла яму называць яе інакш), — калі я пайду ў школу?

Яна зірнула ў яго карыя вочы, якія молячы глядзелі на яе, чакаючы адказу, і пяшчотна

правяла рукою па яго густых валасах. Гэта была сама неахайная частка яго галавы: яна стрыгла яго сама, а хлопчык заўсёды круціўся пад нажніцамі і перашкаджаў ёй. Яна ніколі не прасіла прыслаць парыкмахера, бо гэтая няўмелая яе стрыжка памагала ўдала маскіраваць нізкі пакаты лоб у дзіцяці і яго празмерна выпуклую патыліцу.

— Адкуль ты даведаўся пра школу? — спыталася яна.

— Джэры ходзіць у школу. У дзіцячы сад, — старанна вымаўляючы склады, адказаў ён. — Джэры бывае ў многіх месцах там, на волі. Калі ж я выйду адсюль на волю, міс Фэлоўз?

У яе балюча сціснулася сэрца. Яна, вядома, разумела: нішто не зможа перашкодзіць таму, што Цімі непазбежна будзе даведвацца ўсё больш і больш пра вонкавы свет, той свет, у які яму ніколі не суджана ўступіць.

Пастараўшыся надаць свайму голасу больш бадзёрасці, яна спыталася:

— А што б ты рабіў у дзіцячым садзе, Цімі?

— Джэры кажа, што яны там гуляюць у розныя гульні, што ім паказваюць стужкі з рухомымі карцінкамі. Ён кажа, што там многа-многа дзяцей. Ён расказвае… — Цімі на імгненне задумаўся, потым урачыста раскінуў рукі, з растапыраннымі пальцамі і толькі тады скончыў фразу. — Вось як многа ён расказвае!

— Табе хацелася б паглядзець рухомыя карцінкі? — спыталася міс Фэлоўз. — Я прынясу табе гэтыя стужкі і стужкі з запісам музыкі.

Так ёй на нейкі час удалося супакоіць яго.

* * *

У атсутнасць Джэры ён з цікавасцю разглядаў рухомыя карцінкі, а міс Фэлоўз гадзінамі чытала яму ўголас кнігі.

У сама просценькім апавяданні было столькі яму незразумелага, што даводзілася тлумачыць сутнасць сама звычайных рэчаў за межамі трох пакояў Стасіса. Цяпер, калі ў яго думкі ўварваўся навакольны свет, ён усё часцей пачаў бачыць сны.

Яму снілася заўсёды адно і тое ж — той невядомы свет за межамі яго доміка. Ён няўмела спрабаваў расказаць міс Фэлоўз змест сваіх сноў, у якіх ён звычайна пераносіўся ў велізарную пустую прастору, дзе, апрача яго, былі яшчэ дзеці і нейкія дзіўныя, незразумелыя прадметы, створаныя яго ўяўленнем на аснове далёка не да канца зразумелых ім кніжных вобразаў. Іншы раз яму сніліся карціны з яго прызабытага далёкага мінулага, калі ён яшчэ жыў сярод неандэртальцаў.

Тыя дзеці і невядомыя яму прадметы, якія ён бачыў у снах, не заўважалі яго. Хоць ён і адчуваў, што знаходзіцца з імі за межамі Стасіса, ён у той самы час разумеў, што не належыць таму свету, і заставаўся заўжды ў страшэннай адзіноце, нібы і не пакідаў свайго пакоя. Прачынаўся ён заўсёды ў слязах.

Спрабуючы супакоіць яго, міс Фэлоўз старалася звесці яго расказы на жарты, смяялася з іх, але колькі начэй яна сама праплакала ў сваёй кватэры.

Аднойчы, калі яна чытала ўголас, Цімі працягнуў руку да яе падбародка і, асцярожна прыўзняўшы яе твар ад кнігі, прымусіў яе зірнуць яму ў вочы.

— Міс Фэлоўз, адкуль вы ведаеце, што тут трэба гаварыць?

— Ты

бачыш гэтыя значкі? Яны-та і кажуць мне пра тое, што я потым ужо расказваю табе. З гэтых значкоў складаюцца словы.

Узяўшы з яе рук кнігу, Цімі доўга з цікаўнасцю разглядаў літары.

— Некаторыя значкі зусім аднолькавыя, — сказаў ён нарэшце.

Яна засмяялася ад радасці, што ён такі кемлівы.

— Правільна. Хочаш, я пакажу табе, як пісаць гэтыя значкі.

— Добра, пакажыце. Гэта будзе цікавая гульня.

Ёй нават у галаву не прыйшло, што ён можа навучыцца чытаць. Да таго самага моманту, калі ён прачытаў ёй уголас кнігу, яна не хацела верыць у гэта. Праз некалькі тыдняў яна раптам асэнсавала ўсю велізарную важнасць гэтай надзеі, і яна была агаломшана. Седзячы ў яе на каленях, Цімі чытаў ёй уголас дзіцячую кнігу, не прапускаючы ні слова. Ён чытаў!

Узрушаная, яна паднялася з крэсла і сказала:

— Я хутка вярнуся, Цімі. Мне неабходна пабачыць доктара Хоскінса.

Яе ахапіла на мяжы ўтрапёнасці ўзбуджанасць. Ёй здалося, што цяпер ёй удасца, нарэшце, знайсці сродак зрабіць Цімі ў нейкай меры шчаслівым. Калі Цімі нельга ўвайсці ў сучаснае жыццё, то само гэтае жыццё павінна ўвайсці ў яго трохпакаёвую турму, адлюстраванае ў кнігах, фільмах і гуках.

Яму неабходна даць адукацыю, скарыстаўшы ўсе яго прыродныя здольнасці. Гэтым чалавецтва магло б хоць неяк кампенсаваць тое зло, якое яно яму прычыніла.

* * *

І Хоскінс быў у настроі, дзіўна падобным на яе настрой. Уся яго істота выпраменьвала непрыкрытую радасць і трыумф. У праўленні кампаніі панавала незвычайнае ажыўленне, і міс Фэлоўз, калі яна разгублена спынілася ў прыёмнай, нават падумала, што ёй не ўдасца сёння пагаварыць з Хоскінсам.

Але ён заўважыў яе, і яго шырокі твар расплыўся ўсмешкай.

— Хадземце сюды, міс Фэлоўз, — паклікаў ён.

Ён хуценька дагаварыў штосьці па інтэркому і выключыў яго.

— Вы ўжо чулі? Ну, вядома, вы яшчэ нічога не можаце ведаць. Мы ўсё-такі дабіліся свайго! Мы цяпер можам фіксаваць аб'екты з нядаўняга мінулага.

— Вы хочаце сказаць, што цяпер вы можаце перанесці ў наш час чалавека, які жыў ужо ў гістарычную эпоху? — спыталася міс Фэлоўз.

— Вы абсалютна правільна мяне зразумелі. Толькі што мы зафіксавалі аднаго індывідуума, які жыў у чатырнаццатым веку. Вы толькі ўявіце сабе ўсю важнасць гэтае падзеі! Каб вы толькі ведалі, як я буду рады пазбавіцца, нарэшце, ад гэтай канцэнтрацыі ўсіх сіл на мезазойскай эры, якой, здавалася ўжо мне, не будзе канца, якое задавальненне атрымаю я ад замены палеантолагаў гісторыкамі… Вы, здаецца, штосьці хацелі паведаміць мне? Ну, давайце выкладвайце, што ў вас там? Кажыце ж. Вы засталі мяне ў добрым настроі і можаце атрымаць усё, што пажадаеце.

— Я вельмі рада, — міс Фэлоўз усміхнулася. — Мяне якраз цікавіць адно пытанне: ці не маглі б вы распрацаваць сістэму адукацыі Цімі?

— Адукацыі? Якой яшчэ адукацыі?

— Ну, агульнай адукацыі. Я маю на ўвазе школу. Трэба даць яму мажлівасць вучыцца.

— Але ці можа ён вучыцца?

— Безумоўна, ён ужо вучыцца.

Ёй падалося, што настрой у Хоскінса раптам рэзка пагоршаў.

— Я нават не ведаю, што вам на гэта і адказаць, міс Фэлоўз.

— Але ж вы толькі што паабяцалі, што выканаеце любую маю просьбу…

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор