Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Да вам-то что? Вы вот ведите дивизию, а мы вас из господином Лобиком догоним. Лишь надо позаботиться об разделении этих продуктов, да и только.

Шувалаў тыцнуў Кушалю ў руку пляшку каньяку й загадаў палажыць у хурманку паўмяха цукру. Кушаль пакiнуў двух апекуноў алькагольных напiткаў i харчовых прадуктаў у падвале. Прыабяцалi яму заладаваць частку харчоў на вазы й даставiць у дывiзiю. Сапраўды харчы, дзякуючы стараньням Шувалавага кумпана Лобiка, прывезеныя былi пасьля да Кушаля. Забралi iх хурманы з хваста дывiзiйнага абозу, што затрыманыя былi Лобiкам у "Выглядах", i пасьля дагналi галоўную калёну.

Нiводнага

з тых алькагольных i харчовых "попечителей" не пабачыў больш падпалкоўнiк Кушаль да канца вайны. Шувалаў некуды змыўся сам, а ягоны кумпан Лобiк ужо пасьля сканчэньня вайны выхваляўся, што ў Аўстрыi зашыўся дзесь да маладое ўдоўкi й сядзеў там, колькi яму падабалася.

– Я, братцы, быў самы апошнi жаўнер зь беларускае дывiзii, што пайшоў да амэрыканцаў у палон.

Гэткая "баёвая вытрываласьць" лейтананта Лобiка сталася пасьля прадметам жартаў у тых, якiм шмат цяжэй давялося перажываць апошнюю фазу вайны.

II

Звыш дзьвюх тысяч беларускiх жаўнераў былi цалкам на адказнасьцi падпалкоўнiка Кушаля. Пры кожным батальёне быў нямецкi капiтан у якасьцi афiцэра сувязi, апрача таго, па пяцьдзесят вельмi добра ўзброеных нямецкiх жаўнераў. Пад час маршу беларусы пераканалiся, што нямецкая армiя таяла на iхных вачох. Па дарозе валялася шмат пакiнутай немцамi зброi, вазоў з амунiцыяй i iншымi ваеннымi рэчамi. Беларусы дазбройвалiся знойдзеным.

На другi дзень маршу пад вечар дывiзiя прыйшла ў Айзенштайндорф. Тут беларусы аканчальна пераканалiся, што палажэньне на фронце трагiчнае, нямецкая армiя неарганiзавана адступае цi проста ўцякае. Аброслыя, худыя немцы групамi й па адным валачылiся дарогамi, самi, мусiць, ня ведаючы куды. Адно войскi СС яшчэ трымалiся. Яны чынiлi самасуды над здэмаралiзаванымi жаўнерамi. Можна было назiраць шмат выпадкаў вешаньня эсэсаўцамi армейскiх афiцэраў, асуджаных за дэзэрцыю. Дывiзiя "Беларусь" пасоўвалася наперад, ня ведаючы, куды й чаго. Нiякiх загадаў у часе маршу падпалкоўнiк Кушаль не атрымаў. Можна было мяркаваць, што змыўся дзесь у бясьпечнае месца й сам маёр Гэнэфэльд.

Прааналiзаваўшы крытычную сытуацыю, Кушаль наважыў далей не маршыраваць, а даў загад спынiцца ў Айзенштайндорфе i чакаць выясненьня сытуацыi. Паклiкаў да сябе нямецкiх афiцэраў сувязi й заявiў, што дывiзiя далей ня пойдзе, а калi iм гэта не адпавядае, дык яны й нямецкiя радавыя маюць вольную руку. Гэтае абвешчаньне немцам Кушаль зрабiў у прысутнасьцi свайго штабу, што складаўся з капiтана Орсiча, старшага лейтананта С. i сяржанта П. Нямецкiя афiцэры абурылiся на беларускага камандзера й пагражалi, што ён будзе за гэта сурова пакараны. Пагрозы на Кушаля зусiм не падзейнiчалi. Дывiзiя пачала разьмяшчацца па кватэрах у Айзенштайндорфё й суседнiх вёсках. Так устанавiлася ў Нямеччыне першая беларуская акупацыйная зона.

Каля поўначы на вулiцы паднялiся крыкi й лаянка на нямецкай мове. Кушаль, пачуўшы гвалтоўны стук у дзьверы свайго пакоя, усхапiўся. Калi адчынiў дзверы, у пакой убег камандзер батальёну, ранейшы капiтан Чырвонай Армii Тамiла й адзiн зь нямецкiх капiтанаў. Тамiла скардзiўся, што немцы цiшком намагалiся забраць беларускi абоз i ўцячы, але ягоныя вартаўнiкi паднялi трывогу. Вось яны цяпер i прыйшлi да Кушаля на вырашэньне справы.

Падпалкоўнiк загадаў беларускаму капiтану, каб у выпадку патрэбы зброяй баранiў абоз, але каб немцы спакойна адыйшлi зь беларускае дывiзii. Iм меў быць выдадзены двухдзённы харчовы паёк i прыдзелена колькi хурманак для харчоў i амунiцыi. Нямецкi капiтан на гэта згадзiўся, i гэтай ноччу немцы аканчальна пакiнулi беларускую дывiзiю.

Кiлямэтраў за сем ад Айзенштайндорфа знаходзiлася невялiкае мястэчка Айзенштайн Маркт. Колькi беларускiх вайскоўцаў, пераапрануўшыся ў цывiльнае, былi высланыя туды Кушалем на разьведку. Вярнуўшыся, разьведчыкi прынесьлi трывожныя весткi. У Айзенштайн Маркце стаяць вельмi добра ўзброеныя адзьдзелы СС. Немцы, пакiнуўшы дывiзiю "Беларусь", паехалi туды й паведамiлi, што беларусы ўзбунтавалiся, у вынiку чаго эсэсаўцы наважылi напасьцi на беларускую дывiзiю й зьнiшчыць яе. Адначасна разьведка паведамiла, што непадалёк знаходзiцца адна дывiзiя генэрала Ўласава.

Атрымаўшы такiя весткi, Кушаль стаў перад праблемай: або баранiцца перад эсэсаўцамi самому, маючы малыя шансы на перамогу з прычыны вельмi значнай перавагi ворага ва ўзбраеньнi, або шукаць хаўрусу з уласаўскiм адзьдзелам. З двух дрэнных выйсьцяў выбраў другое й неадкладна паехаў шукаць камандзера расейскае дывiзii. Калi зьявiўся ў штабе, сустрэў яго ад'ютант i, папрасiўшы пачакаць, пайшоў далажыць. Праз колькi часу з кабiнета выйшаў нямецкi генэрал i папрасiў Кушаля заходзiць.

Камандзер уласаўскае дывiзii генэрал Мальцаў паходзiў зь сям'i расейскае iнтэлiгенцыi. Быў чалавекам адукаваным i добра выхаваным. Сярэдняга росту, шчуплы, з густой сiвой чупрынай на галаве, жывым выразам твару, энергiчнымi рухамi, быў ён у пяцiдзесятых гадох. Гаварыў хутка й ясна.

Пазнаёмiўшыся з Кушалем, запрасiў яго сесьцi пры стале. У абшырным пакоi сялянскай хаты, акрамя Мальцава й вышэйменаванага нямецкага генэрала, было яшчэ пару малодшых афiцэраў. Немец хутка выйшаў.

– Маглi-б вы паiнфармаваць мяне аб палажэньнi на фронце, а таксама выказаць вашу думку адносна нашай сытуацыi?
– пачаў Кушаль.

– Я быў-бы вельмi рады, калi-б вы маглi гэта зрабiць. Я нiчога ня ведаю, адказаў, усьмiхнуўшыся, Мальцаў.

– Што-ж вы думаеце рабiць?
– пытаўся Кушаль.

Я думаю... ды не, не. Можа, вы сказалi-б мне, што самi думаеце рабiць.

– Магу вам давяраць?

– Поўнасьцю.

– На маю думку, нiчога нам не застаецца, як прабiцца празь нямецкi фронт i далучыцца да амэрыканцаў, - ня зводзячы з Мальцава вачэй, адказаў Кушаль.

– Правiльна, зусiм правiльна, - ажывiўся Мальцаў i борзьдзенька захадзiў па пакоi.
– Я вельмi рады, што вы з намi адной думкi. Цяпер скажу вам больш. Я ўжо навязаў лучнасьць з камандзерам амэрыканскага корпусу празь людзей, якiя гарамi й лясамi пераходзяць цераз фронт туды й назад. У даны час дамаўляюся аб канкрэтным месцы й часе прарыву нямецкага фронту.

– А цi ведае аб гэтым той нямецкi генэрал, якога я бачыў нядаўна тут у вас у кабiнеце?

– О, гэты, - усьмiхнуўся расеец, - ён у мяне афiцэрам сувязi зь нямецкiм штабам, ведае аб маiх плянах i салiдарызуецца з намi поўнасьцю.

– Маглi-б вашы перамоўнiкi весьцi перамовы з амэрыканцамi й ад майго iмя дзеля пераходу беларускай дывiзii?

– Ды чаму-ж не! Дзьве дывiзii - не адна. Гэта будзе яшчэ лепш. Нам лягчэй удасца.

– Дык будзьце добрыя тады...

– Абавязкова. Неадкладна загадаю. Ня турбуйцеся.

Поделиться:
Популярные книги

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия