Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Былы камандзер батальёну ў дывiзii "Беларусь" капiтан Тамiла, народжаны ў Амэрыцы i ўзгадаваны ў Беларусi, што добра ведаў ангельскую мову, шмат разоў намагаўся тлумачыць амэрыканцам, што яны робяць велiзарную крыўду пакрыўджаным - фактычна iхным сапраўдным хаўрусьнiкам. Тамiлавы словы адбiвалiся аб глухiя вушы. Адганялi яго, як карова ўлетку ў часе сьпякоты адганяе назойлiвага авадня.

Пасьля доўгiх фiзычных i духовых выпрабаваньняў палонныя беларусы апынулiся ў абозе Рэн у Францыi, а адтуль перавезеныя былi пад Шэрбург. Тут цiск на неахвотных, каб вярталiся ў Савецкi Саюз, дайшоў да кульмiнацыйнага пункту. Пасланцы генэрала Голiкава, шэфа бальшавiцкае рэпатрыяцыйнае мiсii ў Парыжы, праводзiлi допыты

й дзялiлi на жадаючых i нежадаючых павароту.

У Шэрбургу "возвращенцы" атрымалi амэрыканскiя "вiндбрэйкары". На плячах кожны меў намаляваную вялiкую чырвоную зорку. Iм дазволена было хадзiць удзень у горад, i людзi iх добра ведалi. Выкарыстоўвалi гэта пры спэкуляцыi на рынках. Ад "невозвращенцев" за ськiбку хлеба адкуплiвалi прыхаванае да гэтага часу самае цэннае й найдаражэйшае - гадзiньнiкi, пярсьцёнкi цi iншае й нажывалiся ў сотнi разоў. "Возвращенцев" вельмi добра кармiлi. Рассыцелыя й аж папухлыя ад раптоўнага прыплыву тлушчаў, яны зьяўлялiся вiдавочнай насьмешкай у вачох тых, што яшчэ трывалi й адмаўлялiся ад павароту ў рукi Сталiна. Было гэткiх у Шэрбургу звыш трыста чалавек. Iх пазнавалi лёгка па выдадзеных амэрыканцамi паласатых капялюшах, гэтак званых панамах, якiя мусiлi заўсёды насiць.

Зь беларускiх афiцэраў, больш ведамых, трапiлi ў Шэрбург наступныя: падпалкоўнiк Сокал-Кутылоўскi, колiшнi камандзер брыгады падчас Слуцкага Паўстаньня, капiтан Орсiч, старшы лейтанант Кушняровiч, старшы лейтанант Сурнiн, старшы лейтанант Сасiновiч, што жахлiва дрыжэў пры самой думцы, што пападзе ў бальшавiцкiя рукi, бо раней быў маёрам у Чырвонай Армii, старшы лейтанант Зьмiтро Стэльмах, два лейтананты браты Чырко i старшы лейтанант Мiхаль. У лiку афiцэраў было й колькi iншых, менш ведамых сярод беларускага агулу.

З найбольш ведамых расейцаў у групе быў насамперш сам генэрал Мальцаў, якi некалi давяраў амэрыканцам i прывёў сваю вялiкую дывiзiю ў iхныя рукi, ды маёр Бычкоў, раней два разы Гэрой Савецкага Саюзу. У Шэрбургу двух вышэйменаваных расейцаў i падпалкоўнiка Сокал-Кутылоўскага адзьдзялiлi ад рэшты афiцэраў як асаблiва важных. Трымалi над iмi спэцыяльную варту.

Наважыўшыся, што даволi цацкацца зь "невозвращенцами", заладавалi iх у заднiя тры вагоны чыгуначнага транспарту для перавозу ў бальшавiцкую зону Нямеччыны. Транспарт прыехаў у Айзэнах - першую станцыю ў савецкай зоне. Усiх загналi ў вялiкую гестапаўскую турму, дзе днямi й начамi трывалi допыты. Там апошнi раз бачылi Сокал-Кутылоўскага, Мальцава й Бычкова, якiх некуды вывезьлi.

Рупар на вялiкiм вязьнiчным двары абвясьцiў палонным, што "родина вам простила". Неўзабаве людзi паспыталi гэтага "прощения". Бясконцыя допыты, галадоўкi, зьдзекi, пабоi, i гэта ўсё, нягледзячы на тое, што НКВД мела ўжо дакладныя iнфармацыi й сьпiскi адносна кожнага палоннага, зробленыя яшчэ раней у Францыi. Гэтак сiта бальшавiцкае палiцыi перасейвала, перабiрала, дзялiла на групы. Пасьля пары месяцаў нешчаслiвыя людзi, якiх лёс у гэту гiстарычную пару паставiў мiж двух гiгантаў, што змагалiся на сьмерць i жыцьцё, дорага заплацiлi за давер да амэрыканцаў i за тое, што верылi ў недзе на сьвеце iсную справядлiвасьць. Сьляды iхных далейшых крокаў, для шмат каго - апошнiх крокаў жыцьця, сягоньня ўжо зацёртых, шукаць трэба пры сьценах бальшавiцкiх катоўняў, на вiсельнях цi ў халодных бязьлюдных прасторах мачыхi Сiбiры.

VI

Фiналам апiсаных у гэтым разьдзеле падзеяў трэба лiчыць не апошняй важнасьцi выпадак улетку 1945 года. Калi вецер разьвеяў-разьнёс дымы апошнiх ваенных пажараў, а над пакалечанай Эўропай запанаваў супакой, прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады Радаслаў Астроўскi зазiрнуў у малы баварскi гарадок, дзе адшукаў былога камандзера дывiзii "Беларусь". Мусiць, стараючыся прадбачыць новыя плынi й кiрункi пасьляваенных хваляў i вятроў, Астроўскi замянiў сваё прозвiшча на Крывiцкi.

Нельга сказаць, каб сустрэча Крывiцкага з Кушалем была радасная цi поцiск рук пры вiтаньнi быў надта моцным. Прэзыдэнт БЦР зь вялiкай цiкавасьцю слухаў пра лёсы беларускiх жаўнераў у апошнiя днi вайны й пра тое, як масы людзей выратавалiся, перайшоўшы да амэрыканцаў. Кушаль ня мог расказаць, дый сам ня меў вестак пра тое, як шматлiкiя выратаваныя iм вайскоўцы пасьля, дзякуючы помачы амэрыканцаў, трапiлi ў бальшавiцкiя рукi.

Перад выездам прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады пакiнуў гаспадару два дыплёмы, зьмест якiх падаецца.

Першы:

"Прэзыдэнт

Беларускай Цантральнай Рады

No 85/Прс Гэкстар, 2 лiпеня 1945 г.

ДЭКРЭТ

За мужны прарыў нямецкага фронту на лiнii Айзенштайн - Цьвiзэль дня 30-га красавiка 1945-га году 1-м беларускiм нацыянальным палком пад камандаю падпалкоўнiка Ф.Кушаля, гэтым надаецца Францу Кушалю ранга ПАЛКОЎНIКА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА.

Р.Астроўскi

Прэзыдэнт"

Другi:

"Прэзыдэнт

Беларускай Цантральнай Рады

No 86/Прс Гэкстар, 2-га лiпеня, 1945 г.

Камандуючаму БКА

Сп. Падпалкоўнiку Кушалю

ў Амбэргу

Гэтым сьпяшаюся выказаць Вам, Сп. Палкоўнiк, сваю глыбокую падзяку за ўсе тыя мерапрыемствы, праведзеныя Вамi ў часе памiж 10-30 красавiка г. году, якiя ўратавалi нашу дывiзiю "Беларусь" перад зьнiшчэньнем яе немцамi.

Адначасна за мужны прарыў Вамi нямецкага фронту дня 30 красавiка г.г. на лiнii Айзенштайн - Цьвiзэль надаю Вам рангу ПАЛКОЎНIКА БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА.

З глыбокай пашанай

Р.Астроўскi

Прэзыдэнт"

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

БАЛЁНIЯ - ЛЁНДАН

ЗАРОДКI

I

Калi Вiктара Сянькевiча прыдзялiлi ў другую роту сёмага батальёну трэцяе дывiзii й адразу выклiкалi ў канцылярыю на рэгiстрацыю, юнак ня зьдзiвiўся. Ведаў, што пад гэтай "рэгiстрацыяй" трэба разумець допыт вайсковае дэфэнзывы ("двойкi"). Наогул Сянькевiч пасьля сваiх прыгодаў у Францыi, калi тры разы ўдалося ашукаць сьмерць, няшмат з чаго дзiвiўся. Жыцьцё сваё заўдзячваў перадусiм боскай дапамозе, а пасьля - спрытнасьцi ног i прыпадковасьцi. Тым, што ўдалося яму колькi разоў выратавацца ад расстрэлу, нiдзе надта не хвалiўся. Быў натуры сьцiплай i стрыманай. Адылi ў сэрцы заўсёды дзякаваў Богу за ратунак i мяркаваў, што не для зьбiваньня бiбiкаў на гэтым сьвеце тры разы амаль цудам захаваў сваё жыцьцё.

Можна было-б варажыць надвое: цi ў галаве ў Сянькевiча так рана пасьля прыбыцьця ў польскую армiю ў Iталii паўстала-б думка аб пякучай неабходнасьцi арганiзаваньня сваiх суродзiчаў, калi-б ня самi палякi, дакладней гаворачы, iхныя адносiны да беларусаў. Зусiм не падазраючы гэтага, якраз палякi прысьпешылi працэс афармленьня гэткiх думак ня толькi ў Сянькевiча, але i ў шмат каго яшчэ.

Перш за ўсё Сянькевiч прыгадваў бойку ў абозе каля Нэапалю, зараз пасьля прыезду з Францыi. Беларусаў было там больш за семдзесят. Зь iмi зьблiзiлася й трымалася разам жменька ўкраiнцаў. Беларусы былi больш-менш параськiданыя па цэлым абозе, але ў палатках жылi разам. Зразумела, карысталiся мiж сабою беларускай мовай i перад палякамi ня скрывалiся. Апошнiм надакучыла слухаць "хамскую" мову, й аднойчы вечарам група iх, добра падвыпiўшы, рушыла на палатку, дзе памяшчаўся Кастусь Дзежка зь iншымi былымi менскiмi кадэтамi, каб "даць кацапам". Бойка пачалася чаравiкамi, кулакамi, вайсковымi кацялкамi ды наогул усiм, што было пад рукамi. Трывала амаль паўгадзiны. Была выклiкана вайсковая палiцыя, i пару дзесяткаў людзей, бальшыня зь iх беларусаў, была пратрыманая ноч у вайсковым арышце. У вынiку колькi беларусаў кiнулася з аднаго агню ў другi: запiсалiся на выезд i былi адасланыя ў СССР. Бальшынi-ж, што засталася, адкрылiся вочы. Ведалi, чаго чакаць ад палякаў у будучынi.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Одиссея адмирала Кортеса. Тетралогия

Лысак Сергей Васильевич
Одиссея адмирала Кортеса
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
9.18
рейтинг книги
Одиссея адмирала Кортеса. Тетралогия

Мир в прорези маски

Осинская Олеся
1. Знакомые незнакомцы
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
9.46
рейтинг книги
Мир в прорези маски

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отряд

Пожиратель душ. Том 1, Том 2

Дорничев Дмитрий
1. Демон
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
альтернативная история
5.90
рейтинг книги
Пожиратель душ. Том 1, Том 2

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг