Змагарныя дарогi
Шрифт:
Лячылi ваенныя раны. "Лячэньне ранаў" ужываем тут у пераносным значэньнi. Як прыгадвалася раней, у зьвязе на фронце было адно чацьвёра забiтых. Ня было цяжка параненых, якiя патрабавалi-б мэдыцынскай i шпiтальнай апекi. Лячэньнем ранаў быў адпачынак. Трэба было перадыхнуць ад вялiкай буры, якую кожнаму давялося перажыць, падзялiцца ўражаньнямi, падмацавацца фiзiчна. Найбольш часу й трацiлася на тое мацаваньне. Хiба што й слова "мацаваньне" ня зусiм трапнае, бо хiба-ж людзi мацуюцца алькаголем? А яго-ж якраз найбольш i спажывалася цяпер, дый ня простага "б'янка" цi звычайнага фармарскага "россо", а розных лiкёраў, што
I грошай было ўволю. Пасьля франтавой акцыi прыйшоў загад, каб усе падавалi свае матэрыяльныя страты з часу баёў. Пад "матэрыяльнымi стратамi" разумелася насамперш вопратка й абутак ды ўсякi вайсковы рыштунак. Гэтак кожны стараўся падаць як найбольшую лiсту стратаў, якiх у сапраўднасьцi зусiм ня было. Наадварот, дзе як дзе, а ў зьвязе "кар'ераў" быў прыбытак. Багаж ваенных здабычаў, перавожаных зь месца на месца з прычыны немагчымасьцi адразу iх збыць, уключаў такiя рэчы, як дарагiя хатнiя дываны, сталовае серабро, розную бiжутэрыю. Цяпер-жа адкрывалася магчымасьць прыдбаньня зусiм новых i поўных камплектаў вайсковае вопраткi й абутку. Кожны падаваў максiмальны лiк "страчаных" на фронце рэчаў. Камандзеры ня толькi глядзелi на гэта праз пальцы, але й самi тое-ж рабiлi. Выдаткi-ж пакрывалiся зь кiшэняў ангельскiх, а ня польскiх падаткоўцаў. Дык i чаму-ж не скарыстаць?
– Хiба-ж не за iх ваявалi? Яны-ж i так нас у Ялце Сталiну прадалi, здраднiкi!
– Гэтак апраўдвалiся тыя, што наогул лiчылi патрэбным знаходзiць нейкае апраўданьне. Большасьць-жа бяз лiшнiх цырымонiяў i разважаньняў проста карыстала з нагоды. Гэткiм чынам таўсьцелi кiшэнi iтальянскiх спэкулянтаў у Балёнii й iншых гарадох, дзесяткi тысячаў жыхароў Апэнiнскага паўабтоку насiла "батледрэсы" й цяжкi вайсковы абутак, а жаўнеры мелi грошы на алькаголь i жанчын. Да таго-ж i надта прыгожая (сказаў бы нехта - боская) пагода спрыяла таму "мацаваньню". Як-жа было ня жыць!
Старэйшыя ваякi, што прайшлi праз ваенны агонь ад падноска ўверх па халявiне iтальянскага боту, звычайна, пахмялiўшыся, прыгадвалi самыя розныя ваенныя прыгоды.
– Помнiш, як нам горача давялося пад Порто Рэканацi?
– пачынаў адзiн, сербануўшы добры глыток алькаголю.
– А пад Осiмо...
– не заставаўся ззаду, каб выказацца гэроем, другi.
– Нiдзе такога вы ня бачылi, як мне ўляпiлi пад Прэдапiё, калi я з "кар'ерам" папаў у самую гушчу швабскiх пазыцыяў...
– А цi-ж вы забылiся пра Губiё?
Гэткiм ладам пачыналася няскончаная тэма. Малявалiся самыя пiкантныя дробязi баёў, якiя маглi быць, i гэройства, якога ня было; нiколi нiхто ня прыгадваў аб страху, якi апаноўвае амаль кожнага жаўнера пад час вялiкiх выпрабаваньняў. Прыпiсвалiся сабе бязьмежная адвага, хiтрасьць i вынаходлiвасьць. Расла слава ў меру пусьценьня алькагольных пляшак i множылiся тузiнамi гэроi.
Звычайна пасьля рэляцыяў аб ваенным гэройстве пераходзiлi да адвечна старой i вечна новай тэмы аб жанчынах. Тут ужо больш выхвалялi ня гэройства, а вытрываласьць. Выхвалялiся й параўноўвалi тыпы й прыгаство розных сустраканых ня толькi ў Iталii, але i ў Афрыцы й Азii жанчын. Ня ведаючы, хто гаворыць, слухач збоку мог-бы ўявiць памылкова, што чуе гутарку нейкiх арабскiх шэйхаў цi пашоў - валадароў вялiкiх гарэмаў.
Характэрнае палякам перабольшваньне й перабiраньне ва ўсiм меркi тут мела самыя цьвёрдыя правы грамадзянства. Тое, што магло-б быць недаравальным у iншых, скажам, мiрных абставiнах, тут прымалася за нармальнае й штодзённае. Як-нiяк гэтыя-ж людзi, як прывыклi гаварыць у Беларусi, "не з аднае печы хлеб елi".
Пасьля шматразовага паўтараньня тых самых гiсторыяў аб гэройстве ды аб здабычах на фронце амораў па нейкiм часе лгуны самi станавiлiся першымi ахвярамi собскае маны. Былi ўжо няздольнымi адрознiць праўду ад хлусьнi, фактаў ад фантазii.
II
Сымон Спарыш трымаўся ад "гэрояў" збоку. Ня тое каб ня мог зь iмi зжыцца. Проста ня лiчыў патрэбным. Мяркаваў, што ў роце быў часовым госьцем, што будучыня прынясе нейкiя магчымасьцi iншых выбараў - цi то прадаўжэньне цывiльнае навукi, цi проста вайсковага шкаленьня. Людзi былi для яго чужымi як нацыянальнасьцю, так i рознымi зацiкаўленьнямi.Тыя-ж, убачыўшы, што хлапец быў маўклiвы, звычайна павольны й задумлiвы, вырашылi, што навiчок быў проста нейкiм дзiваком, i глядзелi на яго як на непрыналежнага да цясьнейшай кампанii. Iншыя, што менш ведалi Сымона - бо не маглi-ж яго пазнаць за кароткi час сумеснага жыцьця, - думалi, што юнак быў слабаадукаваны дый наогул маларазьвiты. Прыблiзна такога пагляду трымаўся й камандзер зьвязу. Быў гэта малажавы афiцэр, наскрозь франтавiк. З жаўнерамi жыў па-сяброўску й адносiўся да iх больш як да калегаў, чымся як да падуладных. Магчыма, ад гэтых "гэрояў" i пераняў ён пагляд адносна Сымона.
Быў прыгожы вечар пад канец красавiка. Сонца хiлiлася на захад. Шмат хто з жаўнераў, як звычайна, асушваў пляшкi. Iншыя сядзелi пры фронце хаты ды назiралi, як фiгурная гаспадарова дачка мыла пры калодзезi бялiзну, гадаючы, чаму ў яе кароткая спаднiца й цi лёгкiя подзьмухi ветру падымуць яе наступным разам на пядзю цi дзьве вышэй каленяў. Камандзер зьвязу вярнуўся з паездкi да камандзера роты на суседняй фэрме i, зайшоўшы ў трысьцен, доўга гаварыў зь людзьмi. Чулiся сьмех i жарты. Нейкi чароўны дзявочы галасок з грамафоннай кружэлкi, нядаўна прыдбанай Кашыбандам, захлiпаўся мелёдыяй раманса "Бона ноттэ".
Камандзер зьвязу паклiкаў у трысьцен Сымона.
– Прыйшоў загад вам ехаць у Ангельшчыну ў школу падхаронжых панцырнай зброi, - пачаў бязь нiякiх прадмоў афiцэр.
Сымон вытарашчыў вочы, глядзеў то на афiцэра, то на iншых падхмеленых сяброў i забыўся пра язык. У галаве мiльганула думка, цi не наважыўся лейтанант на якi няпрыемны жарт.
– Пане лейтанант, вы не жартуеце?
– спытаў нарэшце.
– Я-ж не прасiўся й не складаў заявы ў нiякую школу.
– Маеце сярэднюю асьвету?
– Маю.
– Вось пiсьмовы загад, што прыйшоў з батальёну ў роту, - пры гэткiх словах афiцэр падаў Сымону паперку, - захапiў яго, каб паказаць вам, бо думаў, што можаце не паверыць.
Юнак хуткiм зрокам прабег зьмест паперкi. Памылкi ня было. Ён, Сымон Спарыш, разам зь нейкiм Кiршнэрам меў першага траўня быць гатовы да выезду ў Ангельшчыну, каб паступiць на школу падхаронжых панцырнай зброi. Загад быў падпiсаны камандзерам батальёну, згодна з загадам камандзера брыгады. Разьвеялiся ў юнака сумлевы. Прачытаўшы, паволi палажыў паперку на стале перад лейтанантам.