Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Ну, як? Што вы на гэта?

– Што-ж магу сказаць, пане лейтанант... загад - загадам. Трэба будзе ехаць.

– Заўтра рыхтуйцеся ў дарогу. Заглянiце да гаспадарчага падафiцэра. Ён скажа, што маеце з рэчаў здаць, а што затрымаць пры сабе. Пакiньце сваю зброю - яна вам больш непатрэбная.

– Так ёсьць, пане лейтанант!
– адсалютаваў Сымон i выйшаў за напоўадчыненыя засовачныя дзьверы трысьцену. Спынiўся й задумаўся над такiм нечаканым выпадкам, што мог зьмянiць усю ягоную вайсковую кар'еру.

– I цi-ж ня дзiўна, што цяпер пачалi ўжо такiх у школу падхаронжых браць?
– пачуўся з-за

прачыненых дзьвярэй трысьцену голас зь вялiкiм нацiскам на "такiх".

– Мусiць, бяруць ужо й такiх, што толькi друкаванае патрапяць чытаць, адказаў поўны iронii голас лейтананта. Iншыя засьмяялiся.

Сымона. як быццам жыгалам хто джгнуў. Адкуль-жа лейтанант здабыў аб iм такую думку, калi не ад гэтых п'янiцаў? Ён жа навет i ў акцыi пры чужой роце з "п'ятам" быў. Ясна, што афiцэр ня мог ведаць анi ягоных здольнасьцяў, анi ведаў, анi як чалавека. Значыцца, тыя "гэроi-анткi", як у думках заўсёды называў iх юнак-беларус, увялi тое-сёе афiцэру ў вушы. Дык вось якiя яны былi! I цi не нацыянальнасьць тут прычынай?

Хлапец далей ня прыслухоўваўся, а павольнымi крокамi пачаў шпацыраваць вокал хаты. Калi да гэтага часу быў няпэўным, цi добра зрабiў цi не, пачуўшы й так раптоўна згадзiўшыся на той загад, што быццам неспадзяваным перуном звалiўся зь неба, то цяпер гэта размова аб iм у трысьцене канчаткова пацьвердзiла, што даў сваю згоду недарэмна. Мог-жа й адмовiцца. За гэта-ж не пакаралi-б. То-ж ня быў загад у бой iсьцi, якi сьлепа трэба было выконваць. Зрэшты, й чаму-б не паехаць? Хто ведае, цi тая ваенная навука спатрэбiцца цi не, але-ж краiна (вось дзе цымус цэлае справы), краiна, куды яго накiроўваюць... Гэта-ж - Ангельшчына. Там-жа шмат чаго пазнаеш, навучышся акрамя ваеннага. Хаця-б сабе проста задаволiць цiкавасьць i зьведаць гэтую цiкавую краiну, пазнаць народ, аб якiм так шмат чуў, чытаў i якога здалёк залiчаў да больш вартасных, чымся палякаў. Вось у чым цэлая справа. Дык ясна, што варта ехаць. Бязумоўна.

"Дык вось-жа скулу вам у бок, пшэкi вы, - адказваў Сымон у думках тым, у трысьцене.
– Наўмысьля паеду. Вы зайздросьцiце й таму на мяне розныя недарэчнасьцi выдумляеце. Што-ж маю рабiць? Пiць ды па бабах лазiць з вамi, жулiкi?"

Гэткi выснаў зрабiў Сымон Спарыш адносна свайго выезду ў ваенную школу ў Ангельшчыне.

III

Кiршнэр, якога Сымон сустрэў, прыехаўшы ў батальён, аказаўся вышэйшым ростам, хударлявым, гарбаносым, вельмi гаваркiм бляндынам. Паходзiў зь Львова, аб чым сьведчыла й раптоўнасьць ды прыцiсканьне некаторых складоў у гаворцы. Спачатку Сымон думаў, што быў ён жыдком, але гэта не адпавядала праўдзе.

– Ага, то пан з чацьвёртае роты, пане кохасю, - аглядаючы Сымона, гаварыў львавяк, - дасканала, вельмi прыемна. А пан даўно складаў заяву ў школу?

– Зусiм не складаў.

– Як? Дык што-ж пан, пане кохасю, тут робiце?

– Загадам накiравалi.

– Як, як? Загадам? Што пан кажа, пане кохасю? Банальнае гэта ўсё, банальнае, кажу пану. Як то маглi пана загадам от так проста...

Сымон нiчога ня бачыў у тым банальнага. Кiршнэр асаблiва любiў тое слоўца й часта, дзе трэба й ня трэба, iм карыстаўся.

– А пан адкуль, пане кохасю?

– Зь Вiленшчыны.

– Знаў я, знаў, пане калега, многа палякаў зь Вiленшчыны. Яны так павольна й сьпеўна размаўляюць. Характэрнае гэта сьпеўнае

вымаўляньне й расьцягваньне мовы для палякаў зь Вiленшчыны, пане кохасю...

– Я не паляк...

– Не?

– Беларус.

– Бялорусiн, пан повяда? Банальнае то, банальнае...

– Што-ж у тым банальнага?

– То значыць - я хацеў сказаць, што вельмi ладнае то ўсё, што пан бялорусiн. Спатыкаў я многа бялорусiнаў у польскiм войску. Ёсьць i ў нашай роце, меў знаёмых i ў iншых адзьдзелах. Там, на Вiленшчыне, мусiць, многа было бялорусiнаў?

– Бальшыня.

– Як то бальшыня? Не разумею, пане калега.

– Больш, чымся палякаў.

– Так? Цяжка верыць, пане кохасю. Польская статыстыка з 1931-га году запэўнiвала нас, што там больш як семдзесят пяць працэнтаў палякаў. Чаму-ж тады вы кажаце, што бальшыня бялорусiнаў, пане калега?

– Польская статыстыка, апрача шматлiкiх праваслаўных, падала палякамi ўсiх нашых каталiкоў. Яна далёка разьмiнулася з праўдай.

– Co pan powiada, panie kochasiu... Jak Boga kocham, nie wiedzialem tego, nie wiedzialem. Pikantny z pana typ, panie kolego. Тwierdzi pan, zе nа Wilenszczynie Вialorusinow wiekszosc i ze раnа rozkazem na podchorazowke wystael... Нm... Ваnalne to wszystko, banalne conajmniej, panie kolego...*

* Што вы гаворыце, пане кохасю... Магу пабажыцца, я гэтага ня ведаў, ня ведаў. Пiкантны вы тып, пане калега. Вы кажаце, што на Вiленшчыне беларусаў большасьць. I што на ваш загад сталi ўсе пад сьцягам... Гм... Банальна, гэта ўсё банальна, пане калега... (польск.)

Кiршнэр малоў бесьперапынна, быццам тыя сялянскiя жорны, й цмокаў ад зьдзiўленьня шырокiмi вуснамi там, дзе ня было чаму дзiвiцца. Сымону гэты палячок выдаўся сапраўды "банальным", калi ўжыць ягонае-ж любiмае слоўца. Сам стаўляў сабе пытаньнi, быццам накiраваныя да субяседнiка, i тут-жа зараз сам стараўся на iх адказаць.

У пераходным абозе каля Форлi чакалi цэлы наступны дзень. Прыехала больш кандыдатаў у школу, перадусiм - уланаў з кавалерыйскiх палкоў. Трое зьявiлiся з дванаццатага палка Ўланаў Малапольскiх, пару чалавек зь нейкага Палка Швалежэраў, пару яшчэ аднекуль. На Спарыша й Кiршнэра як пехацiнцаў глядзелi яны неяк звысоку, з той ужо даўно прынятай i традыцыйнай у iхных адзьдзелах пагардай да пяхоты, да "шэрага пехура", як маўлялi. Кiршнэр са сваёй хуткай разнамоўнасьцю i аж залiшняй балбатлiвасьцю хутка праламаў лёд i ўсiх амаль парабiў сваiмi "калегамi". Сымон, як i заўсёды, больш прыглядаўся й прыслухоўваўся ды трымаўся збоку.

IV

Кандыдатаў заладавалi ў кузаў трохтоннага "бэдфорда", яны ўселiся на бочных лаўках, а пасярод разьмясьцiлi свае клункi. Самы найстарэйшы, чэрствы з выгляду капрал быў вызначаны камандзерам групы. Кузаў, накрыты сьпераду й зьверху плахтай, адкрылi каля кабiны, каб вецер разганяў духату ўсярэдзiне. Дарога мела быць доўгая.

Стары сiваваты шафёр быў надта спрактыкаваны ў сваiм рамястве й гнаў машыну найменш па дзевяноста кiлямэтраў у гадзiну. Перад вачыма хутка прасоўвалася панарама прыгожай, вясной прыбранай краiны. Мiнулi званую залатой i славутую колiшняй вольнасьцю для мастакоў Фларэнцыю, даўгi й старажытны мост на Арно. Асфальтавая стужка шашы круцiлася й вiлася вужакаю мiж зялёных вiнаградных i садовых узбоччаў ды парыжэлых шчытоў Апенiнаў.

Поделиться:
Популярные книги

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Измена. Истинная генерала драконов

Такер Эйси
1. Измены по-драконьи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Истинная генерала драконов

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Самый лучший пионер

Смолин Павел
1. Самый лучший пионер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Самый лучший пионер

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6