Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Пшэрэмбскi спрабаваў зайсьцi з iншага боку, угаворваць лагодненька, спачатку адводзiць на бочнае, каб пасьля з супрацьлеглага боку падыйсьцi да галоўнага. Пытаўся пра матку й бацьку, пра мову, якой дома Сянькевiч карыстаўся, пра касьцёл, якi наведваў, на якой мове ў малiтвах з Богам размаўляў. Калi выявiлася, што ў польскай, папробаваў на гэтым факце мост доказаў будаваць, але калi зноў падышоў да галоўнага, упарты беларус адным сказам адрэзаў, што польская мова ў каталiцкiх касьцёлах на гэтак званых "Крэсах" яшчэ ня была доказам таго, што ўсе каталiкi былi палякамi. Наадварот, беларускiя вернiкi чулiся пакрыўджанымi, што ня мелi свае душпастырскае апекi. Для падмацаваньня Сянькевiч прыгадаў

каталiкоў iтальянцаў, французаў i гiшпанцаў i, як здалося Пшэрэмбскаму, з пэўнай дозай кпiнаў запытаўся, чаму-ж iх усiх не запiсаць палякамi.

Давялося Сянькевiча яшчэ раз запiсаць беларусам. Пасьля прайшло некалькi малаважных рутынных пытаньняў, i юнака давялося адпусьцiць. Лейтанант Пшэрэмбскi павольнымi крокамi пачаў мераць пакой, спынiўся каля стала, аднатаваўна апытальным лiсьце, што трэба Сянькевiча трымаць "на воку", пару разоў голасна сказаў "пся крэў", адзiн раз навет плюнуў у сьметнiцу ды зрабiў пэўныя перастаноўкi ў сваiх дагэтулiшнiх паглядах адносна беларусаў.

IV

У студзенi 1945 году Вiктар Сянькевiч быў прыняты ў гiмназiю трэцяй дывiзii (ДСК), што знаходзiлася ў ваколiцах Форлi. Там, на сваю радасьць, сустрэў вялiкую групу былых менскiх кадэтаў. З супольных гутарак выявiлася, што й iншыя з ахвотаю падзялялi Вiктараву думку аб патрэбе ўтварэньня нейкае беларускае арганiзацыi. Вайсковы рэгулямiн* забараняў тварэньне ў войску якiх-небудзь гурткоў. Адно, што можна было рабiць - шукаць сяброў з колiшняе афiцэрскае школы ў Менску, трымаць зь iмi сталы кантакт ды вышукоўваць у чужой армii наогул усiх беларусаў. Гэтае павучыньне сувязi ў будучынi, калi-б умовы зьмянiлiся, паслужыла-б адразу базай да ўтварэньня арганiзацыi. Гэтым група студэнтаў-беларусаў зь гiмназii й пачала займацца.

* Статут.

Сянькевiч вельмi шмат часу прысьвячаў перапiсцы зь сябрамi. Па-за школьнай навукай карэспандэнцыя паглынала ўвесь ягоны час. Лiсты, якiя пiсаў, былi наогул сяброўскiмi й простымi зместам. Юнак ведаў, што польская дэфэнзыва трымае яго на воку. Намагаўся быць асьцярожным. Пасьля колькiх месяцаў лiставаньня колькасьць сяброў-карэспандэнтаў перавысiла 250 чалавек. Калi ўлiчваць, што зь iх кожны меў кантакт, прынамсi, з двума цi трыма беларусамi, дык лiк асобаў, зь якiмi Вiктар трымаў сувязь, перасягнуў 700.

Людзi з "двойкi" хутка зацiкавiлiся масавай карэспандэнцыяй Вiктара Сянькевiча. Спачатку адно назiралi. Адылi хутка ў пакой да Вiктара прыслалi новага жыхара. Быў гэта высокi, худы, зь сiнiмi вачыма бляндын. Назваў сябе Чманевiчам. Адно ў меру цiкавiўся Вiктаравай беларускасьцю i наогул стараўся быць карэктным ды, як кажуць, ня ступаць чалавеку на пальцы.

Аднойчы Вiктар спасьцярог, што недзе зьнiкла колькi ягоных лiстоў. Свайму новаму "сябру" нiчога не сказаў, але здагадаўся, што той iх "пазычыў", каб перадаць тым, што яго прыслалi. На другi дзень пiсьмы раптам вярнулiся на старое месца. Вiктара пакуль што нiхто нiкуды ня клiкаў. У пiсьмах нiчога ня было асаблiвага, апрача хiба таго, што былi пiсаныя па-беларуску. Сянькевiч мяркаваў, што "двойцы" чапiцца да яго за карэспандэнцыю ў беларускай мове было-б нязручна. Паклiкаў сяброў i расказаў iм аб выпадку зь пiсьмамi. Пастанавiлi быць больш асьцярожнымi, а карэспадэнцыю зьнiшчаць. Вiктар падаў сваiм карэспандэнтам цывiльны iтальянскi адрас.

Лейтанант Пшэрэмбскi зноў выклiкаў Вiктара. Цiкавiўся, чаму юнак атрымоўвае такую масу пiсьмаў. Беларус адказаў, што мае вялiкую колькасьць сяброў. Пшэрэмбскi зусiм недвузначна намякнуў, што было-б шмат лепш, калi-б колькасьць сяброў-карэспандэнтаў паменшылася.

У гiмназii пятае дывiзii (КДП) была iншая група беларусаў. Арганiзатарам яе быў прафэсар Гук, што выкладаў у школе гiсторыю, той самы, якi некалi экзаменаваў у Сан-Базыльё

Вiктара Караткевiча зь беларускай лiтаратуры. У групе было колькi былых менскiх кадэтаў. Прафэсар Гук трымаў кантакт з групай старэйшых беларусаў, якiя, як i ён сам, прайшлi праз савецкiя канцлягеры.

Вясною 1945 года добразычлiвы ўкраiнскi сьвятар Пятрунчык дапамог прафэсару Гуку скантактавацца з групай Сянькевiча ў гiмназii 3-й дывiзii. Новая i самая асноўная нiтка кантакту мiж дзьвюма групамi была, зусiм зразумела, немалой удачай у iмкненьнi да беларускага арганiзацыйнага жыцьця й сталася прычынаю вялiкай радасьцi ў двух беларускiх асяродках. Падрыхтоўчая праца для агульнага арганiзаваньня беларусаў у польскай армii шпарчэй пайшла наперад.

Нягледзячы на перашкоды з боку вайсковых польскiх уладаў, сетка сувязi мiж беларусамi пачала пашырацца па ўсiм Другiм корпусе. Выдатна памагалi гэтаму й два беларускiя вунiяцкiя сьвятары з Рыма - а. Сiповiч i а. Гарошка. Зь лiку турыстаў-жаўнераў у Рыме яны вышукоўвалi i вылоўлiвалi беларусаў. У сьвятароў прыежджыя беларусы сустракалiся, даведвалiся аб iншых i дзялiлiся сваймi навiнамi. Памешканьне сьвятароў служыла базай, на якую зьляталiся ўсе да гэтага часу рассыпаныя сыны Беларускай зямлi. Празь яе замацоўвалi нiцi лучнасьцi. Сюды не сягала вока польскае "двойкi", тут можна было ўволю й ад сэрца пагаварыць пра балючыя для ўсiх праблемы.

Акцыя зьбiраньня пайшла наперад яшчэ хутчэй, калi ў Парыжы пачала выходзiць газэта "Беларускiя Навiны". Гэта быў першы праменьчык надыходзячага прадвесьня. Для змораных духова беларусаў, што насiлi мундзiры хаўрусьнiцкiх жаўнераў, яна была ня толькi газэтай, але апорай i сымбалем. Быў навязаны ў Парыжы кантакт зь сябрамi Рады Беларускае Народнае Рэспублiкi, перадусiм-жа з самiм старшынёй Рады БНР - iнжынерам Мiколам Абрамчыкам. Гэткiм чынам выгнанцы з паняволенай Бацькаўшчыны палажылi на чужыне зруб пад першую пасьляваенную нацыянальную грамадзкую арганiзацыю.

4 сакавiка 1946 года ў горадзе Модэна, на поўнач ад Балоньi, 5-я дывiзiя арганiзавала кiрмаш "Казюка". Беларусы ўмела выкарысталi нагоду, правёўшы там канфэрэнцыю беларускiх асяродзьдзяў трэцяй i пятай дывiзiй. Устаноўлена была тактыка дзеяньня й падзелены ролi. Кiраўнiцтва абодвума асяродкамi ў армii было даручана прафэсару Гуку. Ад гэтага часу асаблiвая ўвага зьвернутая была на праваслаўныя багаслужбы па адзьдзелах армii, дзе найлягчэй было выявiць беларусаў. Хапала адно прыслухацца да гутаркi цi польскага акцэнту, каб пад вайсковай вопраткай адшукаць беларускае сэрца. Выяўленьне беларусаў шпарка йшло наперад.

Транспарт "Беларускiх Навiнаў" з Парыжа дастаўляўся ў Рым, адтуль беларусы-вайскоўцы развозiлi iх па адзьдзелах. Намагалiся абмiнаць "двойку" й вайсковую пошту. Карысталiся цывiльнымi адрасамi прыязных iтальянцаў. Якая-ж велiзарная была радасьць атрымаць сьвежую беларускую газэту, асаблiва для тых, хто, прайшоўшы празь Сiбiр i бальшавiцкае пекла, ня мелi нагоды чытаць па-беларуску ад 1939-га году.

Мацавалася, расло й буйнела, такiм чынам, на чужыне першае арганiзаванае беларускае цела. Адно не ставала яму афармленьня, якое прыйшло крыху пазьней зь пераездам у Вялiкую Брытанiю.

ПАДАРОЖЖА СЫМОНА СПАРЫША

I

Зьвяз "кар'ераў" чацьвёртае роты семнаццатага батальёну разьмясьцiўся ў багатага фармара. Часьць войска начавала ў вялiкiм i пустым, прыбудаваным да хаты, трысьцене. Iншая памяшчалася ў палатках. Дзякуючы празорлiвасьцi колькiх жаўнераў, што яшчэ пад час акцый на фронце панацягалi таго-сяго з розных хатаў ды вазiлi ў "кар'ерах", пасьцеляў i iншага гаспадарскага дабытку было ўволю. У гэтым жаўнеры зьвязу былi больш шчасьлiвыя, чымся тыя, што ня мелi свайго транспарту. Усё, што не спатрэбiлася самiм, прадавалi.

Поделиться:
Популярные книги

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Вечная Война. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.09
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VIII

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III