Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

"Ой там у лесу белорусском

Солдат молодой умирал..."

Яму ўтораць паўтары сотнi жаўнерскiх глотак. I далей iзноў напеў:

"Там дрались проклятые бандиты

Из первым белорусским полком..."

Песьняй, што ўсiм прыйшлася да спадобы й сьпявалася па ўсiх ротах, была наступная:

"Товарищ, товарищ, ты ходишь туда,

Скажи, с кем ухажерка гуляет моя...

По правде сказавши, товарищ ты мой,

Твоя ухажерка гуляет со мной.

Не жаль мне кареты, не жаль мне коня,

Но жалко девчонки - она молода.

Карету я справлю, коня я куплю

Такой ухажерки

нигде не найду..."

Зь iншых, часьцей ужываных, трэба прыгадаць "Скакал казак через долину", што Бог ведае ад якiх казакоў узяла пачатак. Пару разоў прабавалi нашы юнакi з былой школы БКА зацягнуць "Першы зьвяз" i "Iдуць жаўнеры беларусы", але нiчога не атрымалася. Былыя палiцаi й чырвонаармейцы не маглi ведаць патрыятычных беларускiх песьняў, ды яны пераважна й сьпявалiся без напеваў, не так, як расейскiя.

Зараз пры ўваходзе ў вабоз ад галоўнай шашы з правага боку быў бункер. Пабудаваны ён быў з доўгiх круглякоў, ды зьверху й з бакоў абложаны зямлёю. У iм - двое дзьвярэй ды колькi шчылiнаў навокал. Далей, па правым баку, стаяў даволi вялiкi трысьцен. Там мясьцiлiся два кухонныя катлы, у адным варылi каву, у iншым - зупу. Варыцца, бывае, тая зупа на абед, а смурод ад канiны разносiцца ветрам па ўсёй ваколiцы.

– Што сягоньня будзе на абед?
– спытае адзiн другога.

– Што-ж у цябе, братка, нос не ў парадку? Конская галёнка, брат, будзе.

– Наядзёмся канiны i - ух! Iржаць будзем, як жарэбчыкi. А як пабяжым на фронт, дык, пэўна, промаху не дамо. Трымайцеся, ворагi!

Жарты жартамi, а цi каму ўдалося-б наесьцiся канiны, каб i хацеў. У зупе той, як казалi яшчэ дома, бывала, крупiна за крупiнай ганялася з дубiнай, а наверсе пару ледзь заўважных сьвечачак конскага тлушчу можна прыкмецiць было. Даводзiлася людзям паясы яшчэ больш сьцiскаць. Недарма часта здаралася, што ў бараках адзiн ад другога апошнюю мiзэрненькую пайку хлеба краў.

IV

Напрыканцы верасьня батальён Мураўёва пачаў праводзiць тактычныя заняткi. Адбывалiся яны на падчышчаным ужо кукурузным полi, на поўнач ад бараку, на скраi лесу. Каля самага лесу быў высакаваты, на мэтры чатыры, насып. Ён быў, вiдаць, зроблены даўно для затамаваньня разводзьдзяў з Рэйна й цягнуўся ўздоўж лесу на колькi кiлямэтраў.

У адзiн прыгожы пагодны дзень праграмаю заняткаў батальёна быў наступ i атака. Меў прыехаць Зiглiнг, але не зьявiўся. Спадзяючыся ягонага прыезду, дружыновыя яшчэ загадзя падбадзёрвалi сваiх хлапцоў, каб выявiлi максiмум стараньняў i паказалi сябе найлепш вышкаленымi. Пад час практыкаваньняў мела быць ужываная вострая амунiцыя. На кожную стрэльбу было выдадзена па дваццаць ладункаў. Страляць мелi ў расстаўленыя на полi й каля насыпу мiшэнi. Выхадным пунктам наступу былi рэдкiя кусты каля зарослага густой травой ручайка на заходняй ускраiне кукурузнага поля. Увесь рух меў адбывацца ў кiрунку Рэйну, што хаваўся дзесь за лесам.

Першы наступ быў праведзены напуста. У ходэе яго шмат пакрычаць давялося камандзеру першага зьвяза, у якiм былi Сымон i Вiктар, старшаму лейтананту Рэшатаву, што ладна надарваў свой голас. Пад час другога наступу, ужо каля гадзiны дзесятай, ужывалiся вострыя патроны. Для назiраньня практыкаваньняў прыехаў маёр Мураўёў. Затрымаўся на краi поля, ззаду на левым фланзе першага зьвяза.

Жаўнеры старалiся перабягаць наперад iндывiдуальна, як i вымагалася, бо пад вялiкую траскатню стрэльбаў i кулямётаў ня чуваць было загадаў камандзераў. Часта рабiлi "флiгэрдэкунг", бо брытанскiя самалёты таксама цикавiлiся практыкаваньнямi. Не дапаўзаючы якiх трыццаць мэтраў да насыпу, усе мелi ўстаць i на маскоўска-бальшавiцкi лад, з "громким ура", у поўны рост кiнуцца ў атаку.

Сымон пiльнаваўся, каб надта ня высоўвацца наперад, але й не заставацца ў хвасьце. Каля яго падбягаў i падаў вобземлю, сапучы, як мядзьведзь, Вiктар. Прыблiжаючыся да насыпу, Сымон заўважыў, што меў яшчэ два патроны. Адзiн выстралiў, калi ўсе ўсталi й з тым "громким" кiнулiся наперад,

– Прекратить стрельбу!
– пачуўся ззаду загад з колькiх афiцэрскiх глотак.

Сымон памяркаваў, што, мусiць, аднаго патрона няварта пакiдаць, а лепш пусьцiць уверх, i, хоць усе былi ўжо на насыпе й стралянiна спынiлася, ён, наставiўшы ўверх руль стрэльбы, пацiснуў курок. Не прайшло й хвiлiны, як заўважыў капiтана, што бег у ягоным кiрунку ад маёра Мураўёва.

– Ты куды страляў?
– пытае Сымона афiцэр.

– Уверх.

– Ты чаму страляў уверх?

– У мяне застаўся адзiн патрон, а загадана было...

– Дурыла ты! Знаеш, што табе за гэта будзе? Валяй хутка да маёра!

Сымон пусьцiў у рух ногi. Камандзер батальёна прыблiжаўся ў ягоным кiрунку.

– Спадар маёр, па вашаму загаду...

– Ты куды страляў?
– насупiўся Мураўёў.

– Уверх.

– А куды было загадана страляць? Ты...
– тут маёр вылаяўся зацяжным маскоўскiм трохпавярховым матам, - сукiн сын!

Пры гэтых словах, як трымаў у правай руцэ скураныя рукавiцы, з усёй сiлы сьцебануў iмi хлапца па твары. Толькi пярэдняя стрэшка Сымонавага шлема крышку затрымала ёмкi ўдар.

– Ты знаеш, што на тым баку шмат народу пры вакопах працуе?
– дзёрся Мураўёў.
– А што, калi ты каго зь iх забiў? Ты разумееш гэта цi не, дурак? Каму гэта даваўся загад спынiць стральбу?

У Сымона ад страху аж павукi забегалi па сьпiне й зьнядужалi ногi.

– Зараз абяззброiць яго й адвесьцi ў бункер!
– крычаў камандзер. Адправiм у працоўны лягер, а калi прыйдуць весткi з таго боку Рэйну, што ёсьць забiтыя, застрэлiм, як сабаку, перад фронтам цэлага батальёну. Забраць яго, адвесьцi!

Да Сымона падбег капрал зь ягонае-ж роты, што выконваў цяпер ролю лучнiковага. Узяў юнакову стрэльбу, пас з патранташамi й шлем ды загадаў: "Ну, пайшлi!"

Зайшоўшы ў свой барак, Сымон расказаў аб выпадку старшынi роты. Старшынёй быў добры чалавек - украiнец Налепа. Ён надта-ж па-людзку абыходзiўся з жаўнерамi роты. Дазваляў iм вечарамi хадзiць у яблыкi, табаку, бульбу. Вядома, што чалавекам з начальства, якi можа зрабiць найбольш прыкрым або прыемным аднастайнае жыцьцё жаўнера, бывае старшына роты. Налепу жаўнеры паважалi й слухалi, добра ацэньваючы лiберальнае дачыненьне да iх. Выслухаўшы Сымона, Налепа сказаў, што ня было нiчога так страшнага, як хлапец уявiў, што яго, пэўна, патрымаюць да вечара й пусьцяць. Сымон зь лягчэйшым сэрцам, падбадзёраны, павандраваў з капралам у бункер. У адной каморцы бункера сядзела чатыры чалавекi. Сымона пасадзiлi самога ў другой. Пры бункеры стаялi два вартавыя.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо